Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

На наступны дзень надвор'е стаяла цудоўнае, зялёны лопух быў залiты сонцам.

Качка з усёй сваёй сям'ёй накiравалася да канавы. Боўць!
– i яна апынулася ў вадзе.

– Крак-крак! За мной! Хутка!
– паклiкала яна, i качаняты адзiн за адным таксама бухнулiся ў ваду.

Спачатку вада накрыла iх з галавою, але яны зараз жа вынырнулi i выдатна паплылi наперад. Лапкi ў iх так i запрацавалi, так i запрацавалi. Нават брыдкае шэрае качаня не адставала ад iншых.

– Якое ж гэта iндычаня?
– сказала качка.
– Вунь як слаўна грабе лапкамi! I як прама трымаецца! Не, гэта мой уласны сын. Ды ён зусiм не такi i брыдкi, калi добра прыгледзецца да яго. Ну, хуценька, хуценька за мной! Я зараз выведу вас на людзi - мы пойдзем на птушыны двор. Толькi трымайцеся блiжэй да мяне, каб хто-небудзь не наступiў на вас, ды сцеражыцеся кошак!

Хутка качка з усiм сваiм вывадкам дабралася да птушынага двара. Бог ты мой! Што тут быў за шум! Дзве качыныя сям'i бiлiся з-за галоўкi вугра. I ў рэшце рэшт гэтая галоўка дасталася кошцы.

– Вось так заўсёды i бывае ў жыццi!
– сказала качка i аблiзнула язычком дзюбу - яна i сама была не супраць паспытаць вугрынай галоўкi.
– Ну, ну, варушыце лапкамi!
– закамандавала яна, павярнуўшыся да качанят. Кракнiце i пакланiцеся вунь той старой качцы! Яна тут знатнейшая за ўсiх. Яна гiшпанскай пароды i таму такая тлустая. Бачыце, у яе на лапцы чырвоны шматок! Як прыгожа! Гэта вышэйшая адзнака, якой толькi можа ўдастоiцца качка. Гэта значыць, што яе не хочуць згубiць, - па гэтым шматку яе адразу пазнаюць i людзi, i жывёлы. Ну, хутка! Ды не трымайце лапкi разам! Добра выхаванае качаня павiнна выварочваць лапкi наверх. Вось так! Глядзiце. Цяпер нахiлiце галоўкi i скажыце: "Крак!"

Качаняты так i зрабiлi.

Але iншыя качкi агледзелi iх i гучна загаварылi:

– Ну вось, яшчэ цэлая плойма! Быццам без iх нас мала было! А адно якое брыдкае! Гэтага ўжо мы нiяк не пацерпiм!

I зараз жа адна качка падляцела i дзеўбанула яго ў шыю.

– Пакiньце яго!
– сказала качка-мацi.
– Яно ж вам нiчога не зрабiла!

– Хай сабе i так. Але якое яно вялiкае i нязграбнае!
– прашыпела злая качка.
– Не пашкодзiць яго трохi правучыць.

А знатная качка з чырвоным шматком на лапцы сказала:

– Слаўныя ў цябе дзеткi! Усе вельмi, вельмi мiлыя, акрамя аднаго, бадай... Небарака не ўдаўся! Добра было б яго перарабiць.

– Гэта немагчыма, ваша мiласць, - адказала качка-мацi.
Яно непрыгожае гэта праўда, але ў яго добрае сэрца. А плавае яно не горш, адважваюся нават сказаць - лепей за iншых. Я думаю, з цягам часу яно выраўнуецца i стане трохi меншае. Яно занадта доўга праляжала ў яйку i таму трохi перарасло.
– I яна разгладзiла дзюбкай пёркi на яго спiне.
– Акрамя таго, яно качар, а качару прыгажосць не вельмi патрэбна. Я думаю, яно вырасце моцным i праб'е сабе дарогу ў жыццё.

– Астатнiя качаняты вельмi, вельмi мiлыя!
– сказала знатная качка.
– Ну, будзьце як дома, а калi знойдзеце вугрыную галоўку, можаце прынесцi яе мне.

I вось качаняты сталi паводзiць сябе як дома. Толькi беднаму качаняцi, якое вылупiлася пазней за iншых i было такое брыдкае, нiхто не даваў праходу. Яго дзяўблi, штурхалi i дражнiлi не толькi качкi, але нават куры.

– Занадта вялiкае!
– казалi яны.

А iндыйскi певень, якi нарадзiўся са шпорамi на нагах i таму ўяўляў сябе ледзь не iмператарам, надзьмуўся i, быццам карабель на ўсiх ветразях, падляцеў проста да качаняцi, паглядзеў на яго i злосна залапатаў; грабеньчык у яго ажно налiўся крывёй. Беднае качаня проста не ведала, што яму рабiць, куды падзецца. I трэба ж было яму нарадзiцца такiм брыдкiм, што ўвесь птушыны двор смяецца над iм!

Так прайшоў першы дзень, а потым стала яшчэ горш. Усе гналi беднае качаня, нават браты i сёстры злосна казалi яму: "Хай бы кошка сцапала цябе, агiдны вырадак!" А мацi дадавала:"Вочы б мае на цябе не глядзелi!" Качкi шчыпалi яго, куры дзяўблi, а дзяўчына, якая давала птушкам корм, адштурхоўвала яго нагой.

Нарэшце качаня не вытрымала. Яно перабегла праз двор i, распусцiўшы свае няўклюдныя крыльцы, сяк-так перавалiлася цераз плот проста ў калючыя кусты.

Маленькiя птушачкi, што сядзелi на галiнах, разам успырхнулi i разляцелiся ў розныя бакi.

"Гэта таму, што я такое брыдкае", - падумала качаня i, заплюшчыўшы вочы, кiнулася бегчы, само не ведаючы куды. Яно бегла да той пары, пакуль не апынулася ў болоце, дзе жылi дзiкiя качкi.

Тут яно правяло ўсю ноч. Беднае качаня стамiлася, i яму было вельмi сумна.

Ранiцай дзiкiя качкi прачнулiся ў сваiх гнёздах i ўбачылi новага таварыша.

– Гэта што за птушка?
– спыталi яны.

Качаня круцiлася i кланялася ва ўсе бакi, як магло.

– Ну i брыдкае ж ты!
– сказалi дзiкiя качкi.
– Аднак нам што да таго, толькi б ты не лезла да нас у радню.

Небарака! Дзе ўжо яму было думаць пра гэта! Толькi б дазволiлi жыць у чароце ды пiць балотную ваду, - пра iншае яно i не думала.

Так яно праседзела ў балоце два днi. На трэцi дзень туды прыляцелi два дзiкiя гусакi. Яны зусiм нядаўна навучылiся лётаць i таму вельмi важнiчалi.

– Слухай, дружа!
– сказалi яны.
– Ты такi дзiўны, што на цябе глядзець весела. Хочаш сябраваць з намi? Мы птушкi вольныя - куды хочам, туды i ляцiм. Тут паблiзу ёсць яшчэ балота, там жывуць вельмi мiлыя дзiкiя гускi-паненкi. Яны ўмеюць гаварыць: "Рап! Рап!" Ты такi забаўны, што, чаго добрага, будзеш карыстацца ў iх вялiкiм поспехам.

Пiф! Паф!
– прагучала раптам над балотам, i абодва гусака ўпалi ў чараты мёртвыя, а вада пачырванела ад крывi.

Пiф! Паф!
– пачулася зноў, i цэлая чарада дзiкiх гусей узнялася над балотам. Грымеў стрэл за стрэлам. Паляўнiчыя акружылi балота з усiх бакоў, некаторыя з iх залезлi на дрэвы i вялi стралянiну зверху. Блакiтны дым воблакамi ахутываў вершалiны дрэў i слаўся над вадой. Па балоце шнырылi паляўнiчыя сабакi. Толькi i чуваць было: шлёп-шлёп! I чарот гайдаўся. Беднае качаня ад страху было ледзь жывое. Толькi яно хацела схаваць галаву пад крыльца, як раптам проста перад iм вырас паляўнiчы сабака з высунутым языком i ззяючымi злымi вачамi. Ён зiрнуў на качаня, ашчэрыў вострыя зубы i шлёп-шлёп!
– пабег далей.

"Здаецца, пранесла, - падумала качаня i перавяло дух.
– Вiдаць, я такое брыдкае, што нават сабаку агiдна з'есцi мяне!"

I яно прытаiлася ў чароце. А над яго галавой раз-пораз свiстаў шрот, чулiся стрэлы.

Стралянiна змоўкла толькi адвячоркам, але качаня доўга яшчэ баялася паварушыцца.

Прайшло некалькi гадзiн. Нарэшце яно асмелiлася ўстаць, асцярожна агледзелася наўкол i кiнулася бегчы далей па полi i лузе.

Дзьмуў такi моцны сустрэчны вецер, што качаня ледзь-ледь перасоўвала лапкi.

Да ночы яно дабралася да маленькай убогай хаткi. Хатка гэтак струхлела, што гатова была ўпасцi, ды не ведала, на якi бок, таму i трымалася.

Вецер так i падхоплiваў качаня, - даводзiлася прыцiскацца да самой зямлi, каб не знесла.

На шчасце, яно заўважыла, што дзверы хаткi саскочылi з адной завесы i гэтак перакасiлiся, што праз шчылiну можна лёгка прабрацца ўсярэдзiну. I качаня прабралася.

У хатцы жыла старая са сваёй курай i катом. Ката яна звала Сыночкам; ён умеў выгiнаць спiну, мурлыкаць i нават сыпаць iскрамi, але дзеля гэтага трэба было пагладзiць яго супраць поўсцi. У курыцы былi маленькiя кароценькiя ножкi, i таму яе так i празвалi Каратканожкай. Яна старанна несла яйкi, i старая любiла яе, як дачку.

Поделиться с друзьями: