ЖАНРЫ

Лясная песня (на белорусском языке)
Шрифт:

Увечары, калi над лесам i над хаткай застыў статак хмар, Аксеня падала Хомчыку чыстую бялiзну. На каўняры сарочкi i на грудзях цягнулiся стужачкi вышывак. Прынесла яму чыстыя, мяккiя анучы на ногi. Запрасiла памыцца ля студнi.

– Або, як хочаш, iдзi ў крынiцу. Тут у лесе ёсць брод недалёка... Але цяпер камароў многа, так што мыйся тут.

Памылася i сама. Хомчык бачыў, як яна распусцiла свае багатыя валасы, якiя закрывалi спiну. Расчасала iх у просты радок, сабраўшы на патылiцы ў вялiкi скрутак. Хадзiла без хусткi.

Распалiлi агонь на падворку i варылi вячэру, седзячы пад грушай-дзiчкай ля плота.

– Ну, як мог цябе не шанаваць твой муж?
– сказаў Хомчык.
– Я яго застрэлiў бы, нягоднiка.

– Мой муж - гэта было цэлае няшчасце. Такi гультай i раўнiвы... Не жыў, а гнiў... I мяне хацеў згнаiць. Я ўцякала ад яго...

У цэбры ля студнi мокла лаза. Хомчык узяўся абрэзваць яе, раўняць i плесцi лапцi.

Рабiў ён гэта хутка i спрытна. Аксеня аж здзiвiлася:

– Хутка робiш, хутка... Рукi твае ўвiшныя...

– Дай памеру, - сказаў Хомчык i прымерыў ёй лапаць да нагi.

– Ой, не чапайся!
– крыкнула Аксеня.

– Што з табо-о-ю?
– працягнуў Хомчык у нос.

Яна патузала яго за вуха:

– А казаў, што нiякiх Аксеняў не меў...

– Не меў, даю слова, не меў, - сур'ёзна глянуў на Аксеню Хомчык.

...Так прайшло некалькi дзён. Аксеня звала Хомчыка ўжо не Сцяпанам, а Сцяпанкам. "Можа, табе, Сцяпанка, тое, можа, другое. Хадзi сюды, сядзь, адпачнi трохi. Ух, як жа ты ўспацеў..." - i абцiрала яму твар сваiм фартухом. А Сцяпанка, узараўшы поле Аксенi i яшчэ тром сем'ям, стаў хадзiць з ёю на касьбу. Касiлi недалёка ад хаты. Там Хомчык пабудаваў шалаш. Дома агледзеў хлевушок, паправiў комiн у хаце, дзе што прыгарадзiў. Калi Аксеня, напрыклад, мыла бялiзну, ён рыхтаваў ёй ваду. Нават грады палолi разам i тачок зрабiлi на падворку для малацьбы, абгарадзiўшы яго дошкамi. Адзiн раз Аксеня сказала:

– Сцяпанка, зрабi дзве грабёнкi на ягады - мне адну i сабе.

– Што за грабёнкi? Не ведаю... У нас ягады збiраюць проста рукамi.

А ў нас робяць i грабёнкi. Я табе пакажу як.

Ён зрабiў дзве грабёнкi, i яны аднойчы ранiцай пайшлi па ягады.

Сонца плыло яшчэ за лесам. Яно прасочвала свае праменнi праз гушчыню i пырскала iх на росныя травы.

Калi яны выйшлi на дарогу, Аксеня, прыклаўшы далонi да вуснаў, гукнула на ўсю моц сваiх грудзей. Рэха пакацiлася на тысячу таноў i замерла недзе ў далёкай гушчынi. Аксеня ўдарыла ў прыпеўкi:

Не дай божа, не дай божа

Недаростачка любiць,

Нагiнацца цалавацца

Ажно спiначка балiць.

Хомчык зарагатаў, а з iм i яна.

– Хiба ж гэта не на мой рахунак?
– сказаў Хомчык i абвiў рукою яе моцны стан. Яна не баранiлася, а толькi сказала: "Пусцi, а то хто ўбачыць". I спявала далей:

З-пад бярозы маёй

Пазiрнула сонца,

Ой, цi ты, цi не ты

Глянуў у аконца?

Iшлi бадзёра, не чулi ног пад сабою.

– Нутро ты выварочваеш сваiмi песнямi, - сказаў Хомчык, якi iшоў побач з паднятай галавой i адчуваў, як яму робiцца хораша.

Аксеня раптам сцiхла i абвiла рукамi яго шыю. Хомчык толькi паспеў адчуць дотык яе рук - свежых, крамяных, як i яна ўся.

...Збiраючы ягады, у гутарцы i смеху яны не заўважылi, што неба стала зацягвацца хмарамi. Парнасць паплыла па зямлi. Далёка глуха прагудзеў гром. Толькi тады яны сталi прыслухоўвацца, але збiралi ягады далей. У лесе зрабiлася цiха. Гром прагучэў блiжэй.

– Хадзем, Сцяпанка, а то будзе дождж, - сказала Аксеня i хутка пайшла па пляцёнку, якая вiсела на галiне дубка.

– Ды пачакай крыху... Бачыш, колькi ягад. Адыходзiць нават не хочацца. I "машынка" добра рве.

Вецер здалёк шолахам праляцеў па лiсцях, i на хвiлiну зноў зрабiлася цiха. Затым другая хваля рванула i нагнула дрэвы.

– Цi я не казала?
– прамовiла Аксеня.
– Хутчэй хадзем...

Пачалi падаць вялiкiя кроплi дажджу.

– Бяжым у шалаш!
– крыкнуў Хомчык, i яны павярнулi ўправа напрасткi праз лес. Па лесе ўжо iмчаўся гул - пачалася навальнiца. Чорная хмара пагрозлiва плыла над галовамi. Маланка разрэзала неба залатым зiгзагам. Прарваўся, аглушаючы, гром, i лiвень хлынуў на лес.

– Хутчэй да шалаша!
– крычаў Хомчык, бегучы мiж кустоў з пляцёнкай за плячыма.

Убеглi ў шалаш i пападалi на сена. Аддыхалiся, гледзячы адно другому ў вочы.

– А што... Я казала хутчэй, не паслухаў. Вось i памылiся.

– Ну, падумаеш. Глупства!..

А лiвень паласаваў па сенажатнай палянцы, i вецер гнуў дрэвы на дрэвы.

У Аксенi шчокi сталi свежымi, злёгку ружовымi, мокрыя пасмы валасоў прылiплi да скроняў. Вочы пацямнелi, а бровы былi быццам насвежа праведзены тонкiм мазком мастака.

Хомчык выцер рукавом гiмнасцёркi свой твар, пачаў раўняць сена, больш падсцiлаючы над бок. Скончыўшы, абхапiў Аксеню рукамi i заглянуў у вочы, як у бездань ляснога возера.

– Дзе ты такая радзiлася, скажы? У сне б цябе толькi бачыць! I мне часам не верыцца, праўда гэта цi сон.

– Табе толькi здаецца. Я такая, як i ўсе, - адказала яна, папраўляючы яму валасы за вухам.
– Ты вось прыйшоў i ажывiў маё жыццё. Я думала, што ўжо застыну.

– Чаму да цябе нiхто не заляцаўся?

– Заляцалiся. От, я не папускалася. У вёсцы казалi, што я першага мужа звяла са свету, што жыву, як ведзьма-чараўнiца, у лесе... Ты вось нейкi не такi, як iншыя, не хулiганiў са мною...

Яна пяшчотна пагладзiла яго па шчацэ. Хомчык глядзеў, анямеўшы, а вусны самi расплывалiся ва ўсмешку. Раптам, забыўшыся на ўсё, ён стаў цалаваць яе....

Дождж лiў струменямi, недзе ў лажбiнках булькала вада, шуршэлi мокрыя лiсцi дрэў за шалашом. Хмары хутка плылi па небе, а з iмi ўцякаў i дождж з далёкiмi раскатамi грому.

Падвечар таго самага дня, калi напоеныя вадою зямля i дрэвы ў цiшынi грэлiся пад сонцам, прыйшоў да Хомчыка старшы групы, якая працавала з коньмi на полi.

Хомчык толькi што вярнуўся ад коней з лесу i прысеў ля Аксенi, якая рыхтавала агуркi да засолу.

– Ну, Хомчык, канец, брат, нашай рабоце, - сказаў старшы, смуглявы чорнавалосы данскi казак Кавягiн.
– Так мы i ваяваць забудзем, адвучымся...

Аксеня глянула знiзу ўверх на Кавягiна i апусцiла галаву.

– Хадзi, брат, сюды на хвiлiну, штосьцi табе скажу, - паклiкаў Кавягiн Хомчыка.

Поделиться с друзьями: