Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Лятучы Галандзец

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Ну хопіць, хопіць. Скажы яшчэ, што мы толькі жывацеем. Вось мы i вырашылі разыграць яго, каб стаў твар у твар з жорсткай рэчаіснасцю, афарбаванай пад казку. Я ж кажу: мара заўжды разаб'ецца аб жыццё, як шклянка аб .чыгун.

– Ну, - непрыхільна прабурчаў Моршч.

– Ну i вырашылі стварыць яму такія умовы i паглядзець, што з гэтага будзе. Ты ведаеш, мы з гэтай старой пасудзіны зрабілі цудоўнае судна, сапраўдны даўні брыг. Для кіназдымак проста ідэальны: прыгожы, рухлівы, імпэтны. Аж у маім сэрцы нешта варухнулася, як пабачыў... А ідэю я ўзяў з той кнігі, што ляжала ў яго на стале: "Лятучы Галандзец" часам перадае на бераг лісты да людзей, якія даўно памерлі. Мы ведалі, дзе паддоследны бывае па начах.

Касачэўскі спуджана паглядзеў на Марыю. Вось нечакана нарваліся.

Яна сядзела ў белай сукенцы і жакеце, у белых туфліках, сядзела вельмі спакойна. Слухала. Лявон падумаў, што пайсці зараз адсюль нядобра, атрымаецца, што ён спудзіўся размоў аб сабе. Таму змаўчаў.

А Грабоўскі вёў размову далей. Кіўнуў на "грыбазвона".

– Валодзя вось звярнуўся да бутафора, i яму адбухалі геніяльную пісульку, цалкам натуральную. І бутэльку далі старую. Вырашылі мы падпільнаваць нашага хлопца ў моры i паглядзець, што будзе.

І ён прачытаў крытыку тэкст ліста. Моршч пажаваў вуснамі. Пасля каротка спытаў:

– Да каго быў ліст?

Грабоўскі ўсміхнуўся, юнак з канадкай пырснуў:

– Да Марыйкі Якубовіч. У дом ля вежы.

– Чаму да яе?

– Ну-у так, бо гэта чалавек рэзкі. Вось.у кім я ўжо рамантыкі ані на шэлег не бачу. Цікава было ix звесці.

– А я ведаю, хлопча, чаму ты да яе яго направiў, - падазрона спакойна сказаў Моршч.
– Аскандаліўся ты тады з ёю, непераможны кавалер, як дарэчы і яшчэ той-сёй. І вось за адсцябаную годнасць помсціш. Эх ты, не ў гэтым мужчынскае самалюбства, не ў тым яно.

– Ідзі ты...
– кіўнуў Грабоўскі.
– Многа ты разумееш. Проста гонару залішне, уяўляе сябе прынцэсай. А я ўпэўнены, каб захацеў - была б яна маёй жонкай. Толькі не такі я дурань, каб столькі сіл на гэта траціць. Ну ты надумай: ніякай жаночай прывабнасці, рэзкая, пырхае на ўcix, як дзікая кошка. Твар каменны. У рэстаран пайсці, на чаўне паехаць - ані-ні! Ды яшчэ i адчытае, абрэжа.

Касачэўскі вельмі спакойна сказаў:

– Зараз я пайду, наб'ю яму морду.

Хацеў устаць - яна ўладна паклала яму далонь на руку.

– Не трэба, мілы вы чалавек. Такую насалоду вы можаце дазволіць сабе другім разам, калі захочаце. Слухайце, яны ж нічога дрэннага пра мяне не скажуць, нічога рэальнага. Няхай лаюцца. А адносна таго, ці падобна я на "дзікую кошку", калі бываю з сапраўднымі людзьмі, мяркуйце самі. Слухайце. Гэта цікава.

– Не падабаецца яна мне, - гуляў голасам Грабоўскі.
– Дасціпная жанчына - гэта нядрэнна, але дасціпная дзяўчына - жахлівая рэч. Словам, не падступіся. Вырашылі мы, значыцца, звесці рэзкую, незразумелую і ганарлівую асобу з нашым "пуэтам". А тут якраз пробны рэйс нашых начовак. І якраз раніцай. Легендарны туман вісіць. На другім заходзе налезлі проста на яго, ляжыць у чаўне. Я пачынаю вярзці розную лухту, абы было надобна на галандскую мову. Мёртвым такім голасам.

Малады чалавек з канадкай засмяяўся:

– А я таксама падрыхтаваў ролю. Чуў, што нямецкую ён ведае...

Грабоўскі падхапіў:

– І вось Васюк пачынае благаць і стагнаць: "нявеста", "пусціце", "яна тут". Я яму буркаю рознае глупства. Гляджу, чалавек у чаўне ўстаў і крычыць: "Пусціце яго". Зусім ашалеў хлопец.

– Не ад жаху ашалеў, - спакойна заўважыў Моршч.

– Усё адно. Тут Васюк шпурляе бутэльку - яна падае ў ваду. Мы праплываем далей. Я ўжо бачу, што Васюк ад смеху курчыцца, але нічога, вытрымка ёсць, iгpae ролю. Дурасць нейкая на яго найшла. Калісьці грэкі плылі ля берагоў Сірыі i пачулі на беразе крыкі: "Тамуз! Тамуз! Бог Пан вялікі памёр!" Не ведаю, што Васюку забрыло ў галаву, толькі i ён пачынае крычаць тое самае: "Тамуз! Тамуз! Панмегас тэфнеке!" Смяецца нутром, а крычыць так, што валасы дыбам устаюць.

– Добры акцёр, брат, i... вялікае быдла, - сказаў Моршч.

– Ну, у цябе гумару ніколі не было... Адплылі мы далей i ад смеху качацца па палубе пачалі. Паміраем проста. Васюк так скіснуў, што ўжо хрыпіць толькі.

– А далей?
– спытаў крытык.

– Чакай, брат, чакай. Ля таго дома, дзе яна пакой часова наняла, у нас вось Пятро дзяжурыў. Вырашыў хоць тыдзень сядзець.
– Грабоўскі засмяяўся.
– Але чакаць яму доўга не давялося. Гадзіны з тры прайшло, аж бач, ідзе галубчык, даверлівы, як цялятка. Нырнуў у яе пад'езд - Пятро чакае. Гадзіна мінула - Пятро чакае. Цікава, у якім выглядзе ён пабачыў старадаўнюю фею. Дала яна яму там, напэўна, чосу, як мне калісьці, таму што выйшаў ён стуль разгублены, як мыла з'еўшы. Ну, цi не смех гэта? А яна ўчора была на месцы здымак такая сур'ёзная, што проста жах бярэ. Не жадаў бы я быць на месцы Лявона.

Кампанія зарагатала. Моршч паківаў галавою.

– Свінні вы, - пераканальна заявіў ён.
– Паршывыя свінні! Paзбiлi мару чалавеку. Яшчэ адной добрай ілюзіяй менш на зямлі.

Музыка заіграла вальс. Марыя нясмела сказала Лявону:

– Мо патанцуем трохі?

Лявон кіўнуў галавою, згаджаючыся. Хваля захаплення гэтым маленькім, цвёрдым дзяўчом абліла ягонае сэрца. Якой трэба было ёй быць цвёрдай, каб усе гэтыя гады так стаяць на сваім.

Ён вывеў яе пад руку з-за фікусаў, i яна нясмела паклала яму руку на плячо. Яна нават не глянула ў той бок, дзе сядзела кампанія.

– Чорт пабяры, - сказаў у захапленні Лявон.
– Сапраўдная рэдкасць вы, вось што.

Ён паглядаў скоса на кампанію i бачыў, як яны вырачылі вочы, калі ён, дачакаўшы такта, вывеў дзяўчыну на сярэдзіну пляцоўкі. Валасы Марыі на паваротках ледзь адчувальна датыкаліся да яго шчакі.

І глядзела яна на яго з кранаючым даверам, такімі дзіцячымі, зачараванымі вачыма, што ў Лявона сэрца зайшлося ад радасці i жаху: а раптам ён не варты гэтага, не апраўдае гэты давер.

Ён бачыў, што i тыя, за сталом, заўважылі гэта. Грабоўскі заскроб шчаку кончыкамі пальцаў, i ў голасе яго адчулася небывалае здзіўленне:

– М-да.

– М-да, - у тон яму, але з'едліва працягнуў Моршч.

– Пажартавалі, - сказаў Грабоўскі.

Запанавала маўчанне. Пасля Моршч рэзка кінуў:

– Так, пажартавалі. Бачыце цяпер ці не? Права на казку прадалі, а гэты чакаў - i дачакаўся. Я ж казаў, што вы застанецеся ў дурнях нават i з практычнага боку.

I з'едліва:

– Вялікі сэрцазнаўца, рэжысёр. Не мог душы гэтай дзяўчыны разгледзець. A гэты, паэцік даверлівы, ёлуп у сардэчных справах - гэты разгледзеў. Варта было, бо гэта... ах, якая дзяўчына! "Купілі" што называецца чалавека, зрабілі яму горш сваім неразумным.жартам. Над кім, пытаюся я вас, будзе цяпер Мінск смяяцца, га?

Грабоўскі пачырванеў. Сядзеў, не зводзячы вачэй з танцуючай пары, на якую многія ў рэстаране пазіралі цяпер з адкрытым захапленнем.

– А глядзіць як, - сказаў ён, - вось каб на мяне...

– Рылам не выйшаў, - падкалоў крытык.
– Не для цябе кармушку ставілі.

Калі яны адыходзілі з рэстарана, Грабоўскі спыніў Моршча i вельмі цixa сказаў яму:

– Даруй, Вінцук, я быў дурань i, шчыра кажу, свіння. Хочаш, я папрашу прабачэння ў Касачэўскага.

– Нашто?
– прагудзеў Моршч.
– Ты ж iм горш зрабіў. I не лезь ты да ix, iм зараз i без нашых храп добра.

Поделиться с друзьями: