Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Лятучы Галандзец

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Грабоўскі прамаўчаў i толькі пасля сказаў цixa i ўпэўнена:

– Трэба верыць.

А Марыя і Лявон даўно ўжо ішлі па беразе мора ўсё далей ад горада. Maўчaлi. Ён проста трымаў яе пад руку i ішоў далей i далей ля гэтага мора, што слаба ўздыхала пад бледным паўночным небам.

Толькі пасля сказаў:

– Дзякуй яму, гэтаму дурню.

– Дзякуй гэтаму "Лятучаму Галандцу", - сказала яна.
– Такія вялікія гарады i так губляюцца ў ix людзі. І вось з карабля-прывіду прыйшоў ліст. Добрыя-добрыя старыя начоўкі.

– Вы зусім не такая сёння, - ціха сказаў ён.
– Вы такая пакорлівая лёсу, і гэтаму небу, і мору.

– Так, - сказала яна.
– Можна хоць тут апусціць рукі, адчуваць сябе звычайнай, слабай дзяўчынай.

Касачэўскі павярнуўся да яе, да любых стомленых вачэй у зорным сяйве небагатага неба.

– Марыя, - цвёрда i любоўна сказаў ён.
– Мне не хочацца расставацца з вамі, Марыя. Мы ведаем адно аднаго не тры дні, а трыста год. Iсці другой вуліцай, не ведаць вас, забыць пра вас - гэта будзе няшчасцем.

Яна ў адказ апусціла вei i ледзь чутна абапёрлася на яго руку.

Непрыкметна ўздыхала спакойнае мора, коцячы з глыбінь на пясок ашчапкі янтарнага палаца, разбітага некалі з-за першага на зямлі моцнага кахання. У бірузовым тумане, у лёгкім вэлюме, што ўкрываў сонныя воды, імчаліся недзе ў моры караблі-прывіды.

Поделиться с друзьями: