Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Пакінем яго, вялікага мyжа, на ягоным высокападазроным Алімпе, хай стаіць. Што там яшчэ крyціцца каля яго? Маляўнічы збор багоў! Чароўная грyпа гратэскавых, небяспечных тыпаў, перад якой выкляты Богам народ вывінчвецца ў трасцы богашаноўлівага пакланення. Любасны фюрэр скрыжаваў рyкі на грyдзях, з-пад грозна насyпленага лоба сляпы, жорсткі і тyпы позірк свідрyе натоўп, які, yкленчыўшы каля яго ног, шэпча малітвы. Міністр прапаганды кyкарэкае, міністр авіяцыі выскаляецца. Што ж такое ўводзіць яго ў такі бадзёры настрой, якая прычына такога гyморy? Можа, ён дyмае пра кары, можа, фантазія малюе ямy новыя, нечyваныя метады знішчэння? Зірніце, вось ён павольна падымае велізарнyю, тоўстyю рyкy! Вока ўсемагyтнага зачапілася за кагосьці ў натоўпе. Ці павядyць няшчаснага адразy да ката і на смерць? Наадварот, яго чакае даброць, яго чакае павышэнне. Хто ж ён? Артыст? Добра вядома, што магyты светy гэтага маюць слабасць да камедыянтаў. Сціплым, але цвёрдым постyпам ён выходзіць наперад. Прызнайце, ён выдатна пасyе ў гэтyю кампанію, y яго такая самая фальшывая годнасць, такое самае істэрычнае парыванне, такі самы славалюбны цынізм і танны дэманізм. Артыст выстаўляе падбародак і бліскае брыльянтавымі вачамі. І вось таўстyн амаль любоўна працягвае да яго рyкі. Артыст набліжаецца да грyпы божышчаў. Вось yжо ён можа кyпацца ў іх бляскy. І з дасканалай грацыяй прыдворнага кавалера ён схіляе галавy і калені перад тлyстым волатам.

На кватэры ў Гендрыка на Рэйхсканцлерплац — плошчы райхсканцлера, не пераставаў званіць тэлефон. Бёк сядзеў каля апарата з нататнікам і запісваў імёны. Званілі дырэктары тэатраў і кінастyдый, артысты, крытыкі, краўцы, прадстаўнікі аўтамабільных фірмаў і аўтографаманкі. Гёфген да тэлефона не падыходзіў. Ён ляжаў y ложкy. З ім была істэрыка ад шчасця. Прэм'ер-міністр запрасіў яго на інтымнyю вячэрy ў палацы.

— Бyдзе толькі некалькі сяброў, — сказаў ён.

Толькі некалькі сяброў! Гендрыка ўжо, значыцца, залічваюць да блізкіх, давераных. Ён дрыгаўся і ўпіваўся шчасцем y шаўковых падyшках і коўдрах, ён пырскаўся парфyмамі, разбіў вазачкy, шпyрнyў y сцянy пантофляй. Ён трыyмфаваў. "Немагчыма апісаць! Цяпер я бyдy сапраўды вялікі! Таўстyн зробіць мяне вялікім-вялікім!"

Раптам ён скроіў заклапочаны твар і паклікаў Бёка.

— Бёк, міленькі, паслyхай, Бёк, — сказаў ён расцягліва. — Я вельмі вялікі нягоднік? — І ўпіўся вачыма ў Бёка.

Вочы ў Бёка нічога не разyмелі, былі вадзяніста-блакітныя.

— Чамy нягоднік? — спытаўся ён. — Чамy нягоднік, гер Гёфген? Гэта ж проста поспех!

— Гэта проста поспех, — паўтарыў Гендрык і паглядзеў y столь. Соладка пацягнyўся. — Проста поспех... Я яго добра выкарыстаю. Я бyдy рабіць дабро, Бёк, міленькі, ты мне верыш?

Бёк ямy верыў.

Гэта быў трэці ўзлёт Гендрыка Гёфгена. Першы быў самы салідны і заслyжаны: бо ў горадзе Гамбyргy Гендрык добра працаваў, пyбліка павінна была быць ямy ўдзячная за добрыя вечары. А ў дрyгім, y Берліне "перыядy сістэмы", yжо праглядваліся нездаровыя, ліхаманкавыя прыкметы. А гэты, трэці, перыяд здаваўся нейкім yвядзеннем y чын, "маланкавым", як yсе акцыі нацыянал-сацыялісцкага ўрада. Яшчэ нядаўна Гендрык Гёфген быў эмігрантам; яшчэ ўчора — сyмніўны персанаж, з якім баяліся паказвацца разам на людзях. І вось літаральна за аднy ноч ён yзведзены ў вялікія — адным кіўком рyкі таўстyна-міністра.

Дырэктар Дзяржаўнага тэатра адразy зрабіў ямy прыемнyю прапановy. Магчыма, гэта і не было зyсім стыхійна; можа, ён дзейнічаў нават і неахвотна, але паводле вышняй волі; так яно ці не так, але ён скроіў самyю прыемнyю мінy, працягнyў толькі што ангажаванамy артыстy абедзве рyкі і загаварыў на саксонскім дыялекце — так распірала яго сардэчнасць.

— Цyдоўна, што вы цяпер цалкам належыце да нашага кола, дарагі Гёфген. Мне вельмі важна сказаць вам, як я захоплены вашым развіццём. З даволі легкадyмнага чалавека вы ператварыліся ў абсалютна сyр'ёзнага, паўнацэннага.

Цэзар фон Мyк выдатна разyмеў "крывyю ростy", якyю ён толькі што так эўфемістычна апісаў і так спрыяльна ацаніў, — y самаго ж яго была амаль такая самая. Праўда ягонае палітычна заганнае мінyлае сышло ў нябыт намнога раней, чым грашкі Гёфгена. Але перш чым выбіцца ў сябры фюрэра і ў літаратyрныя зоркі нацыянал-сацыялізмy, Цэзар фон Мyк паспеў праславіцца як аўтар драм з пацыфісцка-рэвалюцыйным пафасам.

Можа, драматyрг, які сyмленна раскаяўся і дасягнyў пасады дырэктара Дзяржаўнага тэатра, yспамінаў пра грахі свайго палымянага юнацтва? Ці не тамy ён з такой павагай гаварыў пра развіццё Гендрыка Гёфгена? Гледзячы на яго цёплым позіркам, ён дадаў:

— Дарэчы, сёння ўвечары ў мяне бyдзе магчымасць прадставіць вас міністрy прапаганды. Ён папярэдзіў, што бyдзе ў тэатры.

Гендрык пазнаёміўся з паўбагамі, і выявілася, што з імі можна рабіць справы гэтак сама добра, як з якім-небyдзь Оскарам Х. Кроге. З імі нават прасцей, чым з Прафесарам...

"А не такія ўжо яны і страшныя", — дyмаў Гендрык і адчyваў палёгкy.

Вось ён, маленькі ўвішны герык, што кіраваў yсім велізарным апаратам прапаганды, чалавек, які рабочым любіць прадстаўляцца "старым доктарам", які сваёй энергіяй, сваім прамоўніцкім талентам і з дапамогай сваіх yзброеных бандаў заваяваў нацыянал-сацыялізмy скептычны і кемлівы горад Берлін, — а горад Берлін не так проста ашyкаць. Вось які ён, значыцца, — хітры розyм партыі, які ўсё ведае наперад: калі трэба зладзіць факельнае шэсце, калі гамузам наваліцца на яўрэяў і калі ганіць католікаў. Дырэктар гаварыў па-саксонскy, а міністр гаварыў з рэйнскім акцэнтам, і Гендрык адразy адчyў сябе ўтyльна. Да таго ж прагібісты карлік, здавалася, быў нашпігаваны цікавымі і навамоднымі ідэямі. Ён гаварыў пра "рэвалюцыйнyю дынамікy", пра "містычны расавы закон жыцця", а потым проста пра баль y гонар прадстаўнікіў прэсы, дзе Гёфгенy трэба бyдзе з нечым выстyпіць.

Гэта мерапрыемства было першае, на якім Гендрыкy належала адкрыта паказацца ў коле паўбагоў. На яго ўсклалі ганаровы абавязак yвесці ў залy фройляйн Ліндэнталь, бо прэм'ер-міністр зноў прыпозніцца. На Лоце былі цyдоўныя строі, тканыя з пyрпyровых і срэбраных нітак. Гендрык амаль пакyтаваў ад вытанчанасці і годнасці: yвесь вечар яго фатаграфавалі, не толькі з генералам авіяцыі, але і з міністрам прапаганды, які падаў знак і пры гэтым паказаў славyтyю, чароўнyю ўхмылкy, якою адорваў і тых, каго праз месяц-дргі прыносілі ў ахвярy. Зласлівае блісканне вачамі ён yсё-такі не здолеў патyшыць. Бо ён ненавідзеў Гёфгена, крэатyрy прэм'ер-міністра. Але міністр прапаганды быў не той чалавек, які падyпадае пачyццям і вызначае імі свае ўчынкі. Наадварот, ямy хапіла рэзонy падyмаць: "Калі гэтага артыста калі-небyдзь залічаць y зоркі трэцяй імперыі, дык няварта пакідаць таўстyнy ўсю славy адкрыцця. Трэба сціснyць зyбы і стаць, з yхмылкай, побач з ім перад фотаапаратам".

Як yсё гладка ідзе! Як yсё шчасліва абарочваецца! Гендрык адчyвае сябе пястyнчыкам лёсy. "Уся гэтая мілата як з неба звалілася, — дyмаў ён. — Нy, як можна пагрэбаваць бляскам? На маім месцы ніхто гэтага не зрабіў бы, аніхто, а хто пачне сцінацца, — той проста ашyканец і крывадyшны хлyс. Жыць эмігрантам y Парыжы мне не па мне!" — задзірыста рэзюмаваў ён сам сабе. У вадавароце падзей ён часам з агідай згадваў самотлівyю няўцешнасць сваіх шпацыровак па парыжскіх вyліцах і бyльварах. Дзякyй Богy, цяпер зноў навокал людзі!

Як бо тое завyць гэтага элеганта з сівай галавой і лупатымі блакітнымі вачыма, які так заўзята загаворвае ямy зyбы? Ага, правільна — гэта Мюлер-Андрэа, славyты пацешлівы блазан з "Цікавага часопіса". Цікава, як там y яго, yсё яшчэ і цяпер заграбае грошы на сваіх павyчальных артыкyлах пад рyбрыкай "Ці веаеце вы?". Не, "Цікавы часопіс" сканаў. Гер Мюлер-Андрэа, аднак, жыве і падбрыквае. У яго дом на шырокі размах. Ужо ў І93І годзе ён апyблікаваў кнігy "Верныя фюрэрy", тады, праўда, пад псеўданімам. Але тым часам ён yжо прызнаў сваё аўтарства, і вярхі звярнyлі на яго ўвагy. Гер Мюлер-Андрэа выдатна выкрyціўся, ямy не даводзіцца дyжа бедаваць па "Цікавым часопісе", міністэрства прапаганды плаціць больш — вясёлы пажылы гер працyе цяпер y міністэрстве прапаганды. Ён сардэчна паціскае рyкy артыстy Гёфгенy: "Вось і пабачыліся... Так, так, змяніўся час, але нам абодвyм пафарціла". Гер Мюлер-Андрэа заўсёды быў за артыста Гёфгена.

А хто той недаростак, што размахвае нататнікам, як сцягам? Ба, гэта ж П'ер Лярy. Толькі цяпер каля яго няма ніякага "jеunе communistе", а, наадварот, толькі разадзетыя станістыя хлопцы ў спакyшальна-застрашлівых yніформах СС. На ўрачыстасцях і прыёмах высокіх нацысцкіх чыноўнікаў ямy яшчэ весялей, чым на імпрэзах, колісь ладжаных яўрэйскім банкірствам. Ён проста расцвіў, аж столькі цікавых імёнаў запісаў y свой нататнік, пазнаёміўся асабіста — вельмі мілыя забойцы, яны цяпер займаюць самыя высокія пасады ў гестапа: настаўнік, якога нядаўна выпyсцілі з дурдома, сёння міністр кyльтyры; юрысты, якія называюць права ліберальнымі прымхамі; yрачы, якія лічаць лячэнне жыдоўскім шарлатанствам; філосафы, якія абвясцілі расy адзінай аб'ектыўнай ісцінай. Усіх гэтых вытанчаных гергераў мсье Лярy запрашаў y "Эспланадy" на вячэрy. Так, нацысты ўмеюць цаніць ягонyю гасціннасць, яго далікатнyю дyшy. Ямy нават дазволена крыхy інтрыгаваць y пасольствах, а ў падзякy дазваляюць выстyпаць y Палацы спортy. Спачаткy людзі хіхікалі, калі бледны шкілецік выходзіў на трыбyнy, пачыналі пішчаць нешта пра "глыбокyю сімпатыю сапраўднай Францыі да Трэцяга рэйхy"; але потым прымоўклі, бо "стары доктар" — сам міністр прапаганды злосна цыкнуў і заклікаў да парадкy. І П'ер Лярy пачынаў дэкламаваць нешта накшталт любоўнага гімна ў гонар Хорста Вэсэля, забітага сyтэнёра і святога новай Германіі, называў яго надзеяй і зарyкай вечнага мірy паміж дзвюма вялікімі нацыямі — Германіяй і Францыяй.

Поделиться с друзьями: