ЖАНРЫ

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

1.6. Сістэмны падыход

Сістэмны падыход, агульная тэорыя сістэм і сістэмны аналіз — універсальныя метады вывучэння самых розных з’яў прыроды і грамадства. Асновы агульнай тэорыі сістэм заклаў Л. Берталанфі адносна нядаўна, ў 1969 годзе і з таго часу сістэмны падыход разам з сістэмным аналізам паспяхова выкарыстоўваліся ва ўсіх галінах як прыродазнаўчых, так і грамадскіх навук. У Беларусі сістэмны падыход яшчэ ў 1977 г. паспяхова выкарыстоўваў для вывучэння эстэтычных катэгорый М.І. Крукоўкі. Сярод перспектыўных накірункаў вылучым стварэнне С.І.Новікавай тэорыі іерархічных многаузроўневых сістэм (ІМС) на аснове АЭД сімвалаваў, што знайшло прылажэнне ў самых розных галінах навукі і тэхнікі.

У паліталогіі, якая ляжыць на стыку практычных і тэарэтычных навук, тэорыя сістэм і сістэмны аналіз набылі ў апошні гады вельмі шырокае выкарыстанне. Яны даюць цікавыя вынікі ў аналізе сістэм кіравання, тэорыі прыняцця рашэнняў, канструявання палітычных тэхналогій і іншых паліталагічных дысцыплінах.

У гэтым раздзеле з дапомогай сістэмнага падыходу мы разгледзім дзве праблемы: схему разгледжанай раней эвалюцыі чалавечай сутнасці (схема 2, раздзел 1.4) і 7-мі ўзроўневы статус нацыі дзяржавы.

У схеме 3 палітычная сістэма ахоплівае першыя (ніжэйшыя) тры ўзроўні. Уся сістэма — гэта, магчыма, мадэль, што ажыццявіцца ў будучым (ідэальная мадэль), у якую палітычныя сістэмы ўвойдуць як падсістэмы.

Падсістэма грамадстваў канцэпцыі тэорыі стадый уключае ў сябе тры базавыя элементы (падсістэмы): вытворчыя адносіны, сям’ю і нацыю (нацыю-дзяржаву). На ўзроўні другой стадыі мы маем дзяржаву мінулага: эпоха нацый (нацыятэізму) яшчэ не надыйшла.

Прапануемая схема падцвярджае наступную думку П. Штомпкі: сістэмная мадэль грамадства — параджэнне канцэпцыі сацыяльных змен. Гэтую канцэпцыю ўпершыню выдзьвінуў Р. Спенсер, які разглядваў эвалюцыю як пераход ад гамагеннасці да гетерагенннасці. Аналагічныя думкі выказвалі Чыжэўскі, Серакоўскі (мы іх прыводзілі вышэй у сувязі з абгрунтаваннем нацыяналізму).

Падагульніўшы, можна сказаць — эвалюцыя ідзе шляхам структурнай дыферэнцыацыі ад простага да складанага. Гэтым тлумачыцца рост колькасці нацый, нацый-дзяржаў, іх узмацненне, удасканаленне. Такі шлях удасканалення грамадства падобны да развіцця жывога арганізма, пра што гаварылі яшчэ Платон і Гобс.

Чацвёрты ўзровень схемы 3 мы абазначылі як Усяленская Царква. Але гэта можа быць і Бог, у іншай сістэме адліку гэта пункт Амега, адным словам гэта той ідэал, да якога імкнецца чалавек і ўсё чалавецтва.

У хрысціянстве схема 3 набывае паўнату пры таінстве еўхарыстыі. Кожны чалавек, прыняўшы прычасце, становіцца членам Усяленскай Царквы. Ён прымае Хрыста праз хлеб і віно — яго цела і кроў. Такім чынам ажыццяўляецца поўнае яднанне, замыканне ўсёй сістэмы згодна схеме 2.

Падкрэслю, фунцыянаванне ўсёй сістэмы 4-х стадый эвалюцыі дасягаецца рэальна на дадзеным гістарычным этапе толькі для асобных індывідуумаў, якія маюць асаблівы Дар — здольнасць прыняць Хрыста. Але зразумела — гэтыя групы людзей прадстаўляюць далёка не ўсё грамадства. Акрамя таго, як ужо адзначалася, узровень нацый узнік усяго каля 200 год таму і стаў вызначальным у палітычных працэсах толькі ў ХХ стагоддзі.

Працэдуры, аналагічныя таінству хрысціянскай еўхарыстыі існуюць і ў іншых рэлігіях і магчымы, нават, сярод людзей не рэлігійнага светапогляду.

Неабходна звярнуць увагу яшчэ адну акалічнасць прыведзеная схема 3 мае чатыры іерархічныя ўзроўні на дадзены гістарычны момант развіцця чалавецтва. У будучым яна можа дапаўняцца, але пакуль нам не вядомыя наступныя ўзроўні нашага існавання.

Разгледзім цяпер яшчэ адзін накірунак, дзе знаходзіць прымяненне тэорыя сістэм — канструяванне нацыі-дзяржавы на ўзроўні заканадаўства.

Сучасныя ўяўленні аб дзяржаве складаюцца з шматлікіх законаў і правілаў, якія замацоўваюцца ў Асноўным Законе — Канстытуцыі дзяржавы. Зыходзячы з неабходнасці ўліку ўсяго спектру, які ахоплівае жыцядзейнасць грамадзяніна любой краіны, нам падаецца найбольш аптымальным і мэтазгодным выкарастаць дзеля апісання тэорыю многаўзроўневых іерархічных сістэм, што распрацоўвалася на працягу 1990–2001 гадоў ў лабараторыі ІМС г. Мінска.

Распад СССР — яскравая праява законаў тэорыі іерархічных многаўзроўневых сістэм (ІМС), гэты факт азначае пераход да грамадства новага ўзроўню праз разбурэнне старога грамадства. Вядома, што сістэма, якае не мае зваротнай сувязі, самаразбураецца. Менавіта такой сістэмай была таталітарная дзяржава СССР. Яна характарызавалася нерухомай камуністычнай ідэалогіяй, разлічанай на механізм узброенага кіравання, а не на дакладныя веды і майстэрства. Гэтая ідэалогія стала прычынай разбурэння дзяржаўнай улады. Доўгачасовы адбор у складзеныя ёю ўстановы кіравання, куды ўваходзяць і установы кіравання мастацтвам, навукай і вытворчасцю, зрабіў уладу недзеяздольнай і накіраванай супраць уласнай падтрымкі.

Тэорыя ІМС разглядвае дзяржаву як іерархічную многаўзроўневую сістэму з невялікай колькасцю ўзроўняў, чые звязаныя выразы разгортваюцца далей і на ўсіх кроках разгортвання набываюць хутка зразумелыя і годныя ў карыстанні азначэнні. Без усведамлення ладу і руху ўсіх узроўняў дзяржавы беларускае заканадаўства было недасткова дзеяздольным і толькі распад СССР і абвяшчэнне незалежнасці далі Беларусі магчымасць стварыць свой рухомы светапогляд, які фармаваўся на пачатку праз праграмы маладых беларускіх партый.

Сістэмны падыход выкарыстоўваецца таксама і для апісання дзяржаўнага канструявання і для распрацаўкі адпаведных ўмоў уладкавання заканадаўства дзяржавы. Тэорыя іерархічных многаўзроўневых сістэм усведамляе дзяржаву як сістэму ўзроўня ведаў. Як адзінка ўзроўня ведаў, дзяржава ўтрымлівае сістэмы ўсіх узроўняў: прыродных (фізічнага, хімічнага і біялагічнага), дэмаграфічнага, вытворчага і творчага (у т.л. светагляды, мовы, мастацтва, навука і канструяванне). Яна мае навакольны свет (іншыя дзяржавы), і ўдзельнічае ў дзеючых інстытутах наддзяржаўнай улады і ў руху складання новай улады свету. Усе згаданыя ўзроўні (колы, страты) рухомыя, маюць непасрэдныя сувязі адзін з адным. Зыходная парадыгма тэорыі: стан страт, накіраваных на ўладкаванне ўсіх узроўняў дзяржавы вызначаецца, як падуладны узроўню ведаў (пануючаму у дадзены момант).

Асобныя страты дзяржавы падзяляюцца на прыродныя, дэмаграфічныя, вытворчыя, творчыя, асветы і мастацтва. Асноўны сродак уладкавання ўсіх гэтых страт — новыя веды аб кожнай з іх, што мусяць быць створаныя. З’яўленне новых ведаў аб усіх колах Беларусі патрабуе стварэння новых і ўдасканалення вядомых тэхналогій уладкавання ведаў, здольных звязваць веды аб усіх стратах дзяржавы і ствараць новыя веды аб іх з улікам узаемадзеянняў на ўсіх узроўнях.

Усе разгледжаныя ўзроўні дзяржаўных страт, аднак, ня ўлічваюць сучасных прадстаўленняў аб дзяржаве ХХ-ХХІ стагоддзяў: неабходна улічваць вызначальнае, апошняе на дадзеным гістарычным этапе звяно — тытульную нацыю дзяржавы.

Вышэй намі было адзначана, што большасць дзяржаў (прынамсі Еўропы) уступаюць у ХХІ стагоддзя з выразным нацыяналіным абліччам, якое ў ідэалагічным плане абгрунтоўваецца нацыяналізмам, а ў практычным — наяўнасцю нацыі. Таму правільным будзе разглядваць дзяржаву не як абстрактную, безнацыянальную групоўку грамадзян, а як нацыю-дзяржаву, дзе ўзровень нацыі — вышэйшы ўзровень эвалюцыі чалавецтва на даденым гістарычным этапе.

Істотным крокам у сучасным разуменні нацыі з’яўляеца на нашую думку тое, што нацыя набывае сваё сапраўднае аблічча, сваю поўную моц толькі тады, калі фармаванне этнаса заканчываецца замацаваннем яго тэрытарыяльных межаў юрыдычнымі актамі і абвяшчэннем дзяржаўнай незалежнасці. Такім чынам мае сэнс гаварыць не проста аб нацыі, а аб нацыі-дзяржаве.

Поделиться с друзьями: