ЖАНРЫ

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

На нашую думку, паняцце парытэт у разглядваемай праблеме можа мець месца толькі ў незалежных сістэмах, якой не з’яўляецца Рэспубліка Беларусь з зачаткамі дэмакратыі і вельмі слабым нацыянальным патэнцыялам. Любое абсалютаванне ліберальных каштоўнасцей, стаўка на прыярытэт правоў чалавека над правамі нацыі ва ўмовах Беларусі канца ХХ ст. вядзе да вельмі простых і непазбежных вынікаў — поўнаму вынішчэнню беларускай нацыі, хуткаму растварэнні яе ў рускай. Прычым першы удар бярэ на сябе мова, як найбольш слаба абаронены аб’ект зносін паміж грамадзянамі. І гэты працэс у наш час усё больш і больш набірае моц. Небяспека яго відавочная: пры дасягненні нейкай крытычнай мяжы працэс выцяснення беларускай мовы рускай можа стаць незваротным. А знікне мова — знікне і нацыя. Ва ўмовах няспеласці беларускай нацыі, яе кволага абуджэння ад стагоддзяў забыцця — згаданы працэс аставіць ад беларусаў толькі экзатычныя ўспаміны, ды паступовае зліцце мясцовых дыялектных гаворак з пануючай рускай мовай.

Сказанае вымагае вельмі ўважлівага стаўлення да праблемы правоў чалавека і правоў нацыі. Яна становіцца праблемай першаступеннай важнасці для любой краіны, якая становіцца на шлях нацыянальнага адраджэння і пабудовы дзяржаўнай незалежнасці. Толькі ў выніку прадуманага дзяржаўнага падыходу магчыма знайсці кампраміс паміж канфліктуючымі варыянтамі і захаваць тытульную нацыю дзяржавы, не парушаючы і правоў чалавека. Вось тады і магчымы парытэт правоў чалавека і правоў нацыі.

1.3. Асновы ідэалогіі нацыяналізму

1.3.1. Два процілеглыя падыходы да асэнсавання паняцця «нацыяналізм»

Існуе два розныя падыходы да ідэалогіі нацыяналізма. Першы грунтуецца на тым, што нацыяналізм — гэта з’ява адмоўная, вядзе да міжнацыянальных сутыкненняў, гэта слёзы, забойствы і смерць. Фактычна робіцца знак роўнасці паміж нацыяналізмам і фашызмам. У раздзеле ІІ мы спецыяльна засяродзімся на разглядзе гэтай узаемасувязі.

Другі падыход грунтуецца на іншых уяўленнях аб нацыяналізме. Прыхільнікі яго і большасць вучоных — даследчыкаў гэтай ідэалогіі лічаць, што нацыяналізм станоўчая і прагрэсіўная з’ява. Нацыяналізм на іх думку — гэта пэўная стадыя ўсяленскай любві, гэта прагрэс і чарговы крок па шляху да ўдасканалення чалавечай сутнасці. Зыходзячы з такіх пазіцый і вынікае магчымасць развязання праз нацыяналізм нацыянальных супярэчнасцей мірным шляхам на прынцыпах узаемапавагі і любві адной нацыі да другой.

Другі пункт гледжання на праблему сувязі хрысціянства і нацыяналізму грунтуецца на ўяўленнях аб нацыяналізме як станоўчай з’яве, на ўяўленнях аб ім як лепшым набытку цывілізацыі. І шлях да Бога ляжыць якраз праз крышталізацыю нацыянальнага, праз развіццё асаблівага Божага Дару — нацыяналізму.

Першы падыход сфармаваўся ў рэчышчы афіцыйнай палітыкі і дзяржаўнай ідэалогіі Расійскай імперыі, потым пасля бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 г. ён быў з нязначнымі зменамі перанесены ў марксісцка-ленінскую ідэалогію СССР. Да канца 80-х — пачатку 90-х г. ХХ ст. па ўсёй тэрыторыі СССР і краін Усходняй Еўропы ўстойліва панавала адмоўнае стаўленне да нацыяналізму. Прыхільнікі «адмоўнага нацыяналізму» знаходзяць абгрунтаванне сваёй ідэалогіі як у камуністычнай ідэалогіі (мондыялісцкая тэорыя зліцця нацый), так і ў хрысціянстве.

Прыпынімся цяпер на аргументах хрысціянскага накірунку бо, з нашага пункту гледжання, менавіта ў хрысціянстве знаходзіць сваё апраўданне і вытокі нацыяналізм. Адно з распаўсюджаных меркаванняў грунтуецца на апостальскім прынцыпе адзінства народаў у Хрысце: «Дзе няма Грэка і Юдэя, абрэзання і неабрэзання, варвара, Скіфа, раба, свабоднага, але ўсе і ўва ўсім Хрыстос». Грунтуючыся на ўяўленнях аб нацыяналізме як з’яве адмоўнай, нясучай у сабе ідэю выключнасці сваёй нацыі, многія царкоўныя дзеячы перасцярагаюць ад небяспепекі нацыяналізму. Яны лічаць, што Хрыстова еднасць можа быць прынесена ў ахвяру нацыянальнай ідэі. Напрыклад, у выступленні пратаіярэя У. Вараб’ёва на Багаслоўскай канферэнцыі ў 1994 г. ў Маскве прагучалі такія словы: «Спакуса нацыяналізму зноў і зноў зводзіць асобных людзей і цэлыя народы. Для яго характэрны нацыянальная гардыня, духоўная слепата і г.д.»

Нягледзечы на такія катэгарычныя выказванні з боку артадоксаў праваслаўя ў наш час першы падыход імкліва губляе сваіх прыхільнікаў, а другі падыход, наадварот, заваёўвае ўсё больш трывалыя пазіцыі.

Разгледзім падрабязней абодва падыходы.

а) Супраць нацыяналізму.

У азначэннi нацыяналiзму, як адмоўнай з’явы ляжыць сцвярджэнне: нацыяналiзм — гэта палiтыка, накiраваная на развiццё варожых адносiн памiж нацыямi, iмкненне адной нацыi даказаць сваю перавагу над суседняй, асiмiляваць i заняволiць яе. Сучасныя апалагеты такой канцэпцыi звычайна прыводзяць фармулёўкi, узятыя з дарэвалюцыйных i савецкiх энцыклапедый, i спасылаюцца амаль заўсёды на тых жа расейскiх i савецкiх вучоных. Так, яшчэ ў дарэвалюцыйнай энцыклапедыi Ф. А. Бракгауза i I. А. Эфрона, нацыяналiзм апiсаны як «знамя дурных страстей». Далей прыводзiцца азначэнне нацыяналiзму з Вялiкай энцыклапедыi 1903 года: (пад рэд. С. Н. Южакова, С. Пецярбург, 1903 г.) «Национализм… заключается в переразвитии национального чувства», пры якiм людзi «начинают переоценивать свою национальность, иногда и свою нацию и считают поэтому совершенно справедливыми всяческие для неё преимущества сравнительно с другими нациями» (падкрэслена мною — А.А.). Калi ўзяць гэтае азначэнне, то варта паставiць пытанне аб рознiцы памiж ім i тэрмiнам «шавiнiзм», якi прапаведуе «выключнасць сваёй нацыi i пагарду да iншых, распальванне нацыянальнай варожасцi». Менавiта шавiнiзмам адметная і расiйская палiтыка ХIХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Гэтая рыса складалася ў рускiх паступова, праз доўгi гiстарычны адрэзак, пачынаючы з часоў татара-мангольскага iга. Некалi магутныя татары, жывучы працяглы час сярод славян, мелi з iмi самыя шчыльныя зносiны i найбольш з тымi, што гуртавалiся вакол Масквы. У вынiку — татары асiмiлявалiся з гэтай усходняй часткай славянства i знiклi як дзяржава, даўшы, аднак, жыццё, фактычна новай папуляцыi — рускай.

Успомнiм, што ўяўляла сабой Расiя канца ХIХ-га ст. Гэта была магутная таталiтарная дзяржава, у якой шавiнiзм быў дзяржаўнай палiтыкай. Усякае iншадумства жорстка падаўлялася. З другога боку, гэты самы час адзначаецца шырокiм нацыянальна-вызваленчым рухам, развiццём нацыянальных культур, моў i асветы. Для афiцыйных улад усякае выступленне нярускiх народаў Расiйскай iмперыi са сваiх нацыянальных пазiцый наносiла чарговы ўдар па ўкаранёнай схеме, сутнасць якой у тым, што Расiя — выратавальнiца ўсiх суседнiх «занядбаных» народаў i што рускiя — гэта нацыя-гегемон. Каб апраўдаць вялiкадзяржаўную шавiнiстычную палiтыку, зняславiць нацыянальныя рухi, у слова «нацыяналiзм» i быў укладзены адмоўны сэнс. З тых часоў склалася i пастаянна навязвалася парадыгма: «Усё нацыянальнае — дрэнна i архаiчна, усё рускае — добра i прагрэсiўна». Характэрна, што тагачасныя iдэолагi i наогул тагачасная афiцыйная пазiцыя былi скiраваныя на ўспрыняцце імперыі як само сабой зразумелага — «вялікай дзяржавы» і да яе карэннага люду як да вялікага народа, якому слова «нацыя» зусім не да патрэбы. I, наадварот, да iншых народаў Расiйскай iмперыi — палякаў, беларусаў цi грузiн — тэрмiн «нацыя» стасаваўся толькi ў тым сэнсе, каб падкрэслiць iх непараўнальна меншую значнасць. Таму i ўсялякiя спробы малых народаў адрадзiць сваю дзяржаўнасць жорстка падаўлялiся, а барацьбiтоў за незалежнасць, за права «людзьмi звацца» называлi нацыяналiстамi, укладваючы самы дрэнны сэнс ў гэтае слова.

Бальшавiзм нездарма лёгка прывiўся на тэрыторыi Расiйскай iмперыi. Тут яго iдэi знайшлi спрыяльную глебу i ў першую чаргу яны закранулi нацыянальную праблему. Камунiсты, кiруючыся iдэяй злiцця нацый i ўсталявання раю на зямлi, у любых праявах нацыянальнага, нацыянальных iдэй, нацыянальнасцi ўбачылi злейшага ворага сваёй утапiчнай канцэпцыi. I на працяглы час у савецкiм грамадстве быў вынесены прысуд нацыянальнай iдэi i, зразумела, нацыяналiзму. Для прыкладу, у Малой савецкай энцыклапедыi за 1938 г. канцэпцыя расiйскiх дарэвалюцыйных iдэолагаў прымае ўжо такi выгляд: «Нацыяналiзм — палiтыка эксплуататарскiх класаў, накiраваная да ўкаранення нацыянальнай варожасцi i нацыянальных сутыкненняў, да прамога нацкоўвання адной нацыi на другую».

Вобраз ворага, пастаянна малюемы камуністамі, тут фармулюецца вельмi проста, лiтаральна так: «эксплуататарскiя класы» i «нацыяналiсты» — маўляў, адно i тое ж. I гэты вобраз ворага за гады панавання камунiстаў трывала засеў у свядомасцi людзей.

Асабліва моцнае развіццё атрымаў вобраз ворага пасля ІІ сусветнай вайны, калі нацыяналiстаў пачалi атаясамлiваць з… фашыстамi, хаця апошнiя былi носьбiтамi зусiм iншай iдэалогii — iдэялогii Нацыянал-сацыялiстычнай партыi Германii У сувязі з гэтым прывядзем фармулёўку азначэння фашызму з БелСЭ: гэта «адкрыта тэрарыстычная частка найбольш рэакцыйнай и агрэсiўнай iмерыялiстычнай буржуазii…крайнi шавiнiзм i расiзм». Як бачым, тут адзначаецца блiзасць тэрмiнаў фашызм i шавiнiзм. Больш таго, я мяркую, што гэтыя iдэалогii, па сутнацi, аднолькавыя, яны адлюстроўваюць адну i тую ж з’яву. Толькi першая — фашызм адносiцца найбольш да гiтлераўскай Германii i некаторых яе сатэлiтаў, а другая — да Расiйскай iмперыi ды камунiстычнага Савецкага Саюза. I нiчога агульнага з гэтымі паняццямі слова «нацыяналiзм» не мае. Наадварот, нацыяналiзм — антыпод фашызму, гэта лепшы з набыткаў цывiлiзацыi, бо ў яго аснове ляжыць любоў і павага паміж людзьмі.

б). За нацыяналізм

У папярэднім параграфе былі прыведзены погляды на нацыяналізм афіцыйных колаў імперскай Расіі і іх савецкіх паслядоўнікаў. Аднак ужо ў другой палове ХІХ стагоддзя і пазней у Расіі і па за яе межамі з’явіліся вучоныя, што зусім інакш трактавалі сутнасць нацыяналізму.

Найбольш грунтоўна даследваў праблему нацыi i нацыяналiзму выдатны расейскi мыслiцель Мiкалай Бярдзяеў. У кнізе «Судьба России» выдадзенай у 1918 годе ён пісаў: «Человек входит в человечество через национальную индивидуальность, как национальный человек, а не отвлеченный человек, как русский, француз, немец или англичанин. Человек не может проскочить через целую ступень бытия, от этого он обеднел бы и опустел бы. Национальный человек — больше, а не меньше чем просто человек…». I далей: «Национализм есть положительное благо и ценность, как творческое утверждение, раскрытие и развитие индивидуального народного бытия. Но в этом индивидуальном образе раскрывается всё человечество».

У гэтых радках сканцэнтравана ўся сутнасць нацыяналiзму. Менавiта ў адасобленым вобразе раскрываецца ўсё чалавецтва. Багацце чалавецтва менавiта ў разнастайнасцi i сталасцi нацый, як i багацце асобнага народа ў каларытнасцi, разнастайнасцi яго iндывiдуумаў. Толькi пры ўмовах iснавання раўнапраўных, творчых i сталых нацый магчымы iх партнёрскiя адносiны, саюзы i аб’яднаннi. Такiм шляхам ужо iдзе ўся Заходняя Еўропа. I таму шлях да касмапалiтызму — праз крышталiзацыю асаблiвасцей. Іншымi словамi, усяленскае мае сэнс толькi праз iндывiдуальнае.

Поделиться с друзьями: