ЖАНРЫ

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

I толькi многа пазней, як мы ўжо i падкрэслiвалi, утвараюцца нацыi па прыкмеце агульнасцi людзей па мове, тэрыторыi, гiсторыi, традыцыях i звычаях. Пры гэтым нацыянальныя асаблiвасцi сталi iстотна ўплываць на ўзаемаадносiны людзей толькi з канца ХVIII ст. і асабліва выразна праявіліся ў ХIХ ст. i ў наш час.

Аднак праявы нацыяналізму можна бачыць і ў больш ранейшыя часы, хаця гэтая з’ява і не сфармавалася тады ў сучасным выглядзе. Напрыклад, у сярэднявеччы мы бачым праяву палітычнага нацыяналізму як рэакцыю на імперскую палітыку Гогенштаўфенаў (1137–1254 гг.)

Працэс фармавання нацый i росту нацыянальных рухаў найбольш актыўна ішоў на працягу ўсяго ХIХ стагоддзя. Гэта адзначалася многiмi мыслiцелямi таго часу. Так, М. А. Славiнскi пiсаў, што векавыя намаганнi нямецкiх ордэнаў не змаглi дэнацыяна-лiзаваць эстаў i латышоў, а «усилия польской государственности разбились о стойкость литовских и белорусских народных элементов». Славiнскi падкрэслiвае, што «На протяжении ХIХ века, особенно второй его половины, вместе с ростом политической свободы растёт и свобода национальная; вместе с укреплением прав и гарантий свободной личности укрепляются права и гарантии свободной национальности». Такiм чынам, робiцца выснова, што будучыня — за свабодным творчым развiццём чалавека ў нацыi.

ХХ стагоддзе яшчэ больш крышталiзуе нацыi. На пачатку ХХ стагоддзя мы бачым распад Аўстра-Венгерскай імперыі і ўтварэнне новых незалежных дзяржаў — Чэхіі, Аўстрыі і іншых. Потым — распад Расійскай імперыі ў 1917 г. На працягу ўсяго ХХ стагоддзя працэс утварэння новых нацыянальных дзяржаў працягваўся і ў наш час дасягнуў кульмінацыі: у выніку развалу СССР утварылася 15 новых дзяржаў — па ліку саюзных рэспублік, і, відавочна, працэс гэты будзе працягвацца. Акрамя згаданых пераўтварэнняў, цяпер усё больш сур’ёзныя размовы вядуцца вакол праблемы Фландрыі ў Бельгіі, баскаў у Іспаніі і нават абмяркоўваецца магчымасць падзелу Канады на англамоўную і франкамоўную.

Iгар Шафарэвiч у артыкуле «Обособление или сближение?» са здзiўленнем пiша: «Совершенно неожиданно ХХ век оказался веком неслыханно обострившегося национализма» i працягвае: «Разрушение великих империй во все времена протекало параллельно обострению национального чувства отдельных входящих в них наций, обособлению этнических групп, стремлению их выделиться как самостоятельные нации».

Каб выратаваць iдэю «бяскрыўднасцi» рускай нацыi, адгарадзiць яе ад ярлыка шавiнiзму аўтар «Обособлений» робiць прыём, якi на пачатку распаду СССР i краху сацыялiстычнага лагера быў бы i дзейсным. Сутнасць яго логiкi ў тым, што ён абвiнавачвае ў антынацыянальнай палiтыцы… сацыялiзм: «Национальная жизнь многих народов сейчас является жертвой именно той силы — социалистической идеологии».

Праблема «малога» народа, iснуючага ў асяроддзi «вялiкага» народа, пастаўленая яшчэ Огюстам Кашэнам, даследчыкам французскай рэвалюцыi, існуе i зараз ва ўсiм свеце. Iснуе праблема баскаў у Iспанii, фламандцаў у Бельгii i шмат iншых.

Усе гэтыя прыклады прыводзяць да лагiчнай высновы: такая з’ява, як нацыя i яе iдэалагiчная аснова — нацыяналiзм, ёсць з’явы пэўнай ступенi прагрэсу чалавечага грамадства, яго эвалюцыi. Нацыяналiзм — з’ява сучасная, з’ява духоўнага плана. Гэта iстотна якасны крок у бесконцым руху чалавека да Бога. Важнасць падзелу чалавечага грамадства на народы стала, фактычна, зразумелай толькi цяпер, хаця пра гэта сказана яшчэ ў Свяшчэнным Пiсаннi: «I напоўнiлiся ўсе Духам Святым, ды пачалi гутарыць iншымi мовамi, так як Дух Святы даў iм прамаўляцi…I здумелiся ўсе i дзiвавалiся, кажучы адзiн аднаму: Вось усе гэтыя, што гавораць, цi ж не Галiлейцы? Дык як жа мы чуем кожны сваю гутарку, у якой урадзiлiся: Парфяне й Мiдзяне й Элямiты, i жыхары Месапатамii, Юдэi, Каппадокii, Понту, Фрыгii, Егiпту, Лiвii, Кiрэны, Рыму, Крыту i Арабii — але ўсе мы чуем, як яны гавораць нашымi мовамi пра вялiкiя цуды Божыя».

У гэтым урыўку Евангелля гаварыцца аб тым, што пра «цуды Божыя», альбо Божы Промысел можна гаварыць рознымі мовамі, і гэта азначае, што розныя народы (этнасы, нацыі) аднолькава важныя для Бога. І з другога боку Ён (Бог) прымае чалавека не як бязлікую істоту, а як адзінку этнасу, ці нацыі. Гэтыя разважанні даюць магчымасць разгледзець гісторыю чалавецтва праз прызму крытэрыя рэлігіі — з аднаго боку, і праз прызму нацыі (племені, этнасу) — з другога.

Найбольш распаўсёджанай класіфікацыяй перыяда гісторыі, якая прынятая у марксісцка-ленінскай філасофіі, з’яўляецца наступны падзел грамадскіх ладаў: першабытна-абшчынны, рабаўладальніцкі, феадальны, капіталістычны, сацыялістычны і, нарэшце, камуністычны. Аднак час паказаў не зусім празрыстую адэкватнасць такога падзелу, асабліва ў яго апошніх трох стадыях: капіталізм (І) ® сацыялізм (ІІ) ® камунізм (ІІІ). Праблематычны пераход І ® ІІ, а эвалюцыя ІІ ў ІІІ ці наогул магчыма, бо сама стадыя камунізма недасягальная і ёсць, фактычна, існаванне чалавека з Богам і ў Богу, і вядома з Бібліі як Рай (Эдэм).

Існуюць іншыя класіфікацыі гістарычных перыядаў, звязаныя з імёнамі О. Шпенглера, А. Тойнбі, П. Сарокіна, Л. Гумілёва і іншымі.

Не ставячы задачай аналізаваць усе існуючыя падыходы, абмяжуемся тут толькі некаторымі.

Леў Гумілёў, напрыклад, не адмаўляючы класіфікацыі прынятай савецкай філасофскай навукай, разглядае перыядызацыю гісторыі чалавецтва праз этнагенез чалавечых супольнасцей. Кожны этнас, згодна Гумілёву, пасля пасіянарнага штуршка праходзіць наступныя фазы развіцця: пад’ём, акматычную фазу (пік развіцця), надлом (пераход да наступнага выраджэння этнасу), інерцыйная фаза, абскурацыя і нарэшця мемарыяльная фаза (гібель этнасу, ці яго пераўтварэнне (зліццё) ў новы этнас).

Іншы падыход быў прапанаваны савецкім даследчыкам С. А. Токаравым. У адрозненне ад Л. Гумілёва ён не абмяжоўваецца існаваннем у гісторыі толькі этнасаў. Ён вылучае чатыры гістарычныя фармацыі: племя (абшчынна-радавы лад), дэмас (рабаўладальніцкі лад), народнасць (феадалізм) і нацыю (капіталізм і сацыялізм).

Наш падыход блізкі да поглядаў Токарава, але адрозніваецца тым, што мы спрашчаем папярэднюю схему і вылучаем, на наш погляд, больш істотныя гістарычныя калектывы людзей — племя, этнас і нацыю. Другой рысай нашага падыходу з’яўляецца неабходная адпаведнасць паміж адзначанымі супольнасцямі людзей і пэўнай рэлігіяй.

На нашую думку эвалюцыя чалавецтва гэта не поста этнагенез, бясконцы кругаварот этнічных адзінак без мэты і новай якасці, і гэта не толькі тэхналагічны прагрэс. Яг гаварылася вышэй этнасы не толькі змяняюцца ці пераходзяць адзін у аднаго, а пераўтвараюцца ў новую якасць — нацыі. Гэты працэс, пачатак якога мы ўмоўна датавалі канцом ХVІІІ ст. у наш час не толькі працягваецца, але і вызначае ход гісторыі. Грунтуючысь на гэтых развагах, а таксама на папярэдніх выніках аб неабходнасці уліку крытэрыя рэлігіі пры аналізе эвалюцыі чалавецтва, на наш погляд, гiсторыю чалавецтва можна падзялiць на тры вялікія перыяды, якiя вызначаюцца двумя галоўнымі рысамі — адносiнамi да рэлiгii і сацыяльна-біялагічнай структурай грамадства у выглядзе плямён, этнасаў і нацый. Мы прапанем наступны ланцужок стадый эвалюцыi чалавецтва:

Дзейснасць гэтай схемы можна прасачыць на працягу гісторыі розных народаў свету. Так, Еўропа прайшла шлях першай стадыі (політэізму) ў форме антычных старажытнай Грэцыі і Рымскай імперыі. І хаця да Ражджаства Хрыстовага ў антычным свеце існаваў народ — яўрэі, якія прызнавалі толькі аднаго Бога — Іегову, яны складалі выключэнні, былі богаабраным народам. Прыход хрысціянства паклаў пачатак новай эпохі — монатэізму з пункту гледжання рэлігіі, і эпохі поўнага перакрайвання карты Еўропы з пункту гледжання палітычнай гісторыі. Еўропа пакрылася густой сеткай хрысціянскіх краін і увесь механізм іх утварэння праходзіў галоўным чынам пад знакам сцвярджэння хрысціянскай веры, у выніку чаго язычаскія плямёны і этнасы альбо зніклі, альбо сталі хрысціянскімі.

Другая стадыя прывяла, як і першая, да стварэння вялізных імперый, якія ўтрымлівалі ў сабе мноства этнасаў, падпарадкаваных нейкаму аднаму мацнейшаму. Сярод іх: Брытанская імперыя з калоніямі ў Амерыцы, Аўстраліі, Індыі…, Іспанскі і Партугальскі арэалы, падзяліўшыя Паўднёвую Амерыку, Расійская імперыя і г.д.

Канец другой стадыі палітычнай гісторыі Еўропы пачаўся каля двухсот год таму і прывёў да распаду фактычна ўсіх імперый. Новая рыса постімперскай эпохі — утварэнне шэрагу нацыянальных дзяржаў, якія складаюцца не проста з хрысціянскіх супольнасцей, як гэты было раней, а з нацыянальна свядомых грамадзян, спаведуючых хрысціянства. Гэтая эпоха ёсць трэцяя стадыя эвалюцыі чалавечага грмадства.

Поделиться с друзьями: