Нераток
Шрифт:
Праз хвіліну ўварваўся Навічэнка.
– Заказчыкі тэлефанавалі, мы і так на тыдзень адгрузку затрымліваем, штрафныя санкдыі, фінансавае становішча, зарплату трэба выпладіць, калі, нарэшце.
І адразу ж астыў:
– Станіслаў, не цягні.
– Менш будзеце торгадь, хутчэй зраблю. Фінансавае становішча на сваёй дачы пашукайце. Красці трэба меней, любы. А дазваляць красці - яшчэ меней.
– спакойна і ціха мовіў Моршын.
– Слухай. це, я ад вас не чакаў.
– разгубіўся Навічэнка.
– Тут доказы патрэбныя.
– Пракурор вам доказы прад’явідь.
– нягучна сказаў Моршын.
– А цяпер - выйдзіце прэч, не перашкаджайце прадаваць.
Навічэнка яшчэ больш разгубіўся, але ўсвядоміў, што размова ідзе сам-насам, і зашыпеў:
– Ты, сволач старая, я цябе ў параток сатру.
Аз кім застанешся, сволач маладзейшая?
– Моршын на ўсялякі выпадак падняўся з-за стала.
Навічэнка заўважыў, што дзверы прачыніліся, і крыкнуў так, каб старонняму вуху не трэба было прыслухоўвацца:
– Я вас дэпрэмірую за гэты месяц, тэхнолаг Моршын!
– Ну, хадзілі без штаноў, паходзім і без сарочкі. А па вашым бязглуздым Палажэнні вы ўвесь комплекс у гэтым месяцы дэпрэміруеце.
– Ленка, ён яго канкрэтна калі-небудзь замочыць.
– абыякава прагаварыла Марынка і задягнулася.
Разумная Ленка адмаўчалася, хоць і падумала сама сабе: “На халеру яму гэта здалося.”
Аднак насамрэч усё было не так проста. Станіслаў Уладзіміравіч даўно толькі рабіў выгляд, што займаецца работай. Нечакана рэзка і адчувальна пачала здаваць памяць, кемлівасць і здольнасць адначасова трымадь на кантролі незлічоную колькасць пытанняў. Нават адпрацаваныя і простыя прыёмы даводзілася выконвадь з дапамогай даведнікаў, што, зрэшты, ён рабіў і раней. Але цяпер Моршын не рызыкаваў адразу ж назвадь папярэдні вынік услых, нават прыблізна, а ціхутка соп і старанна выпісваў прамежкавыя лічбы. Калі ж знаходзіў выніковую, глядзеў на яе і не адчуваў натуральнай прапорцыі з зыходнымі дадзенымі. Чарговая перамена месца работы, якую ён здзейсніў нядаўна, мала што змяніла: пару напружаных тыдняў, каб разабрадца ў нюансах сістэмы вытворчасці, узаемаадносінах і раскладзе сіл. А пасля - зноў тужлівая няпэўнасць.
Яшчэ складаней стала са здароўем: раптам абрынулася ўсё. Калола пад левай грудзінай, паделі далоні, з вечара нечакана пачыналася арытмія, зранку цяжка было прадрадь вочы, а на кожнай нырцы як бы павісала па цагліне. І, здаецца, прастатыт. Засмучала і прымушала хавадь позірк ад людзей торганне правага павека. Бесперапынны гул у галаве, падобны на гудзенне лайнера, што ішоў на пасадку ўспрымаўся як заклік. Да чаго - Моршын цяпер разумеў. Ён ішоў да гэтага разумення некалькі гадоў, але ўсё ж не чакаў, што заклік-загад будзе настолькі модны. Чапляцца за няўстойлівае існаванне, каркас якога пачаў развальвацца - марна. Магчымым і лагічным здавалася адно: прыгожае завяршэнне няўдалага жыцця, і ўсе абставіны ён вымушаны быў падпарадкаваць эфектнай канцоўцы. Гэта не з’яўлялася вынікам іпахондрыі, а дыктавалася вышэйшай сілай, якая не пацярпела б ніякага супраціву.
Візіт да псіхіятра закончыўся поўным фіяска. Не ад добрага жыцця растаўсцелая работніца аховы здароўя так і не зразумела, што хадеў ад яе шэры нязграбны чалавек: спачатку настырна намагалася даведадца, хто яго да яе накіраваў, а пасля параіла підь таблеткі ад ціску.
Начны званок у службу экстраннай псіхалагічнай дапамогі парадаваў толькі ёмістай фразай: “У вас замала інтарэсу да жыцця і няма страху перад смерцю”. Моршын паклаў трубку і ў думках ўдакладніў: “У мяне цяга да смерці перавысіла цягу да жыцця, дзяўчынка.”
Станіслаў Уладзіміравіч заўсёды перажываў, што соцыум яго недаадэньвае, і адначасова адчуваў сябе непаўнавартасным. Аднак, тым не менш, лічыў сябе незалежным ад любога знешняга ўплыву. “Я не леў, аднак і шакалам ніколі не буду’. Адзіная сіла, што прымушала змірыцца з жыццём яго пратэстную сутнасць, быў Лёс. Яму ён скараўся, яму верыў. Не шматлікім гараскопам, якія ён тым не менш чытаў, вышукваючы свой знак, - Стралец - у Лёс.
Цяпер Моршын выразна прыгадваў фрагменты рэдкіх сустрэч са сваім бадькам перад яго смерцю і нарэшце абсалютна лёгка расшыфраваў яго малазразумелыя кароткія фразы, якія чуў яшчэ падлеткам і якія ўсё жыццё лічыў прэтэнзіяй гегемона на пакручастую мудрагелістасць.
У стандартна-кашмарных снах ён перайграў дзесяткі варыянтаў, а інжынерны розум - па прызначэнні сваім - павінен быў рэалізавадь адзіны з іх на практыцы.
– Станіслаў Уладзіміравіч, дазвольце вас павіншаваць!
Дзве таўсматыя жанчыны з бухгалтэрыі, за якімі падцягваліся іншыя супрадоўнікі, падышлі да тэхнолага Моршына і паклалі пяць доўгіх руж у цэлафане на яго рабочы стол.
Моршын адмоўна захітаў галавой і памахаў рукой, як бы паказваў, што віншаванні яму да аднаго месца і дзень ён асаблівым не лічыць.
Жанчын адцясніў дырэктар Навічэнка і, схіліўшыся, вымавіў добра чутным шэптам:
– Станіслаў, да цябе людзі прыйшлі. Паведамілі нам з аддзела кадраў. Ну што ты, як маленькі!
– Вось з гэтай нагоды і вырашылі ўласнай персонай мяне парадаваць?
– прашаптаў у адказ Моршын.
Затым падняўся з-за стала, штучна ўсміхнуўся, прамармытаў: “Дзякую-дзякую! Прабачце, банкет не запраграмаваны”, пераклаў кветкі на падаконнік, зноў сеў у крэсла і схіліў галаву над маршрутным лістом.
Хвілін праз пятнадцать Навічэнка зноў заскочыў у тэхаддзел: “Выйдзем, Станіслаў Уладзіміравіч!”
– Ты выбачай, Станіслаў, няёмка атрымалася. Ларыска з канцылярыі падказала, што ў цябе юбілей. Ну, мы і вырашылі. Цябе ж гэта ні да чаго не абавязвае .
– Нічога, Анатоль Сяргеевіч. Мае мяне і не віншавалі - папярэдзіў, каб не мітусіліся. Бо імяніннік мае права адзначыць свой дзень нараджэння так, як яму ў галаву цюкне, правільна? Да таго ж пяцьдзесят бывае раз у жыцці, і то не ўва ўсіх. Марынчына матухна на хвасце прынесла?
– Яна.
– Лене матэрыяльную дапамогу выдзелідь трэба - кватэру вычысцілі. Самі ведаеце, у мілідыі да такіх спраў цікавасці ніякай, забойства - ужо весялей .
– Цяпер гэта паўсюдна. У мяне дачу ў аўторак “паднялі”. Я аформіў распараджэнне аб вашай прэміі. Згодна з Палажэннем, - для нечага дадаў Навічэнка.
– Вядома-вядома.
– Вы - наш найстарэйшы работнік. Па мінулых часах якраз атрымалі б ветэранскі медаль.
– Памятаеце, як называўся гэты медаль? “Ордэн Сутулава”. За шматгадовую і добрасумленную працу.
– Вы - чалавек з гумарам. А я ўвесь час лічыў, што вы больш схільны да сарказму.
– асцярожна ўсміхнуўся Навічэнка.
– Усё жыццё збіраўся пачаць курыць, але так і не наважыўся, - Моршын позіркам паказаў на цыгарэту ў руках Навічэнкі.
У вачах трыццацівасьмігадовага дырэктара кіраўнідкае падлашчванне змянілася непадробнай цікавасцю. За тры месяцы сумеснай з Моршыным працы ён упершыню пачуў ад таго жывое і не варожае слова.
– А ведаеце, Анатоль Сяргеевіч, а можа, і праўда адзначым? У мяне дома! Вы і я. Возьмем добрага каньяку, салату з крабамі ў кулінарыі прыхопім па дарозе, курачку я прыгатаваў з вечара, толькі разагрэць.