Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Паэзія розных гадоў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Балада пра чалавека, які змагаўся са смерцю

Кашаль зваліў, ахутаў, Грудзі пачаў сціскаць: "Хутчэй прынясіце путы, Ён не хоча смерць паважаць". Лёд на сценах. Калоціць. Цяжка. І з-за вуснаў ізноў, ізноў, Як віно з заімшэлай пляшкі, Выцякае паволі кроў. Смерць прыйшла і на ложак мосціцца. Гэта лепей... Не можна жыць. Так усё жадана і проста: Падкарыцца, павекі стуліць. Будзе цёпла... Спакой навекі... У грудзях не смыліць агнём... І не будзе гвалту і здзеку, І руін за разбітым шклом. "Горад... горад... родны мой... любы... Па-над вулкамі тлусты чад... Ўсіх знішчаюць... бетонныя кубы - Камісара гестапа загад. Гад адзін, а тысячы гінуць... Ўсе здаровыя - цяжка канаць... Хутка два... ён выйдзе з машыны. Трэба ўстаць, трэба ўстаць. Ёсць загад... Мелі ўсе ахвоту. Ён сябрам заявіў тады: "Права мне надалі сухоты І юнацкія вашы гады". . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Цяжка ўстаць, бы дзіцёнку з калыскі, Трэба думаць, хадзіць, глядзець. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . А над ім, схіліўшыся нізка, Умаўляе пяшчотна смерць: "Што ты трызніш. Лепей памерці І спакойна марыць і спаць. Спаць так добра".  - "А боль у сэрцы? Трэба ўстаць! Трэба ўстаць!.." – "Спі, каханы. Галоўка цяжкая... Сон апошні цябе атуліў..." – "Прэч адсюль...  Не магу...  Не жадаю... Я не ўсё давяршыў". Як на хвалях ложак хістаўся, Заставалася сорак хвілін. Ён паволі, па частках падняўся Бы цяслярскі аршын. І хоць смерць абяцала цішу, Мяккі сон, салодкі дурман - Ён як п'яны з пакоя выйшаў, Намацаўшы ў кішэні наган. Валаклася за ім неадступна, Бо лічыла ганьбою адстаць, Сто разоў на кожнай прыступцы Запрашала легчы й не ўстаць, Але ён, слабы і галодны, Адказаў, сціскаючы рот: "Што мне скажа мой горад родны? Што мне скажа родны народ? Што мне выгляд твой дзікі і грозны? Вось той дом. Я памру ў барацьбе. Ты спачатку мярзотніка возьмеш. Я прымушу цябе. Тормаз рыпнуў... Ідзе па алеі... Адыдзі і не замінай, Адыдзі, адыдзі хутчэе, Стань унь там і маўчы, чакай". Першы стрэл упэўнена гакнуў, Другі трапіў яшчэ камусь: "Атрымай, атрымай, сабака, Хай жыве Беларусь!" Вось штыхоў халодныя джалы, Вось апошні да смерці парог... Смерць зубамі заскрагатала: "Ён памрэ, але ён перамог". Чалавек на нагах хіснуўся, Проста рукі злажыў накрыж, Паглядзеў на яе, усміхнуўся: "Што чакаеш?.. Хадзі ж... Хадзі ж". 

Шыпшына i ружа

З народнага 
Шыпшына і хатняя ружа Калісьці разам жылі І разам кахаліся шчыра На мяккай садовай зямлі. Абняўшыся, на гародзе Стаялі да ранняй зары, І дзеткамі іх лічылі і дуб стары. Так яно ўсё і цягнулася, Добра кветкам было, Пакуль не паслаў за падаткам Кароль гайдукоў на сяло. Карову - за вокны ў хаце, Сто злотых - ад бараны. І нават падружжу нашаму З пагардай сказалі яны: "Пакуль яшчэ маладыя - Давайце кветкі й лісцё, А потым, як дзеці будуць, Дзяцей сваіх аддасцё. Не жыць ім у подлай вёсцы, Не чуць ім мужыцкіх слоў, Расці ім ля гордых палацаў, Уцехаю быць для паноў". Горда ў адказ шыпшына Сваёй скалануў галавой: "Мілей нам родная хата З яе саламянай страхой. За камень гарачы хапайцеся, А не за нашых дзяцей. Як будуць - не дам на знявагу Кату, што мучыць людзей". Цягнуць рукі да ружы - Шыпшына даў аднаму, Ўзяліся яны за шыпшыну, Рукі круцяць яму. Сцябаў гайдукоў у вочы, Па твары бязлітасна біў, Падрапаў гайдуцкія рукі, А ружу сабой затуліў. Пабеглі за дапамогай, Бягуць з рыдлёўкай, з касой, І кажа шапшына горды Дзяўчыне каханай сваёй: – "Бегма, ратуемся, ружа, Каханка, радасць мая". – "Шкада мне матулі-вішні. Бяжы, застануся я". За ім да пушчы гналіся, Гналіся з сабакамі ўслед І толькі ля рэчкі глыбокай Згубілі шыпшынаў след. І нельга з'явіцца з пушчы Да ружы каханай яму, Бо могуць схапіць гайдукі І кінуць навекі ў турму. Так і жыве ён у лесе У шапцы чырвонай як кроў, Кінжаламі і нажамі Узброены да зубоў. Стаіць ён як горды мсцівец, На вёску з узлесся глядзіць. Хай цяжка - затое вольны, А вольнаму добра жыць. А там, каля старай хаты, З сівінкаю на лістах Сумуе хатняя ружа У чыстых росах-слязах. 

Спека. Поўдзень

З "Вераб'інай сюіты" 
Верабей на плоце, Сонцам яго паліць, Тут жа яго дзеткі Рты парасчынялі. Поруч вераб'іха, Злосная кабета, І лае, і перыць Вераб'я за гэта: "Выбраў ты кватэру, Цэлы дзень тут сонца, Да ракі далёка, Да лесу бясконца... Знёс бы сотню вусняў Шпаку-ягамосці, Зазваў бы зязюлю Выпіць чарку ў госці - Мелі б мы і дачу Не горш, як у цёці, Калі б ты, калода, Не сядзеў на плоце, Што табе і жонка, Што хоча на дачу, Што табе і дзеткі, П'янюга, няўдача". Верабей сумуе: "Спека. Лаюць злосна. Дзе ад жонкі дзецца?" . . . . . . . . . . . . . . . . Цяжка яму, млосна. 

Ноч

Ноч ідзе. Блакітная радасць. У траве расчыняецца "сон", Ля агнёў лугавых, за садам Раз ад разу гучыць балабон. Каля вогнішча скачуць коні І ў глыбокіх, як неба, вачах Адбіваецца, бы ў палонні Зачарованы Млечны Шлях. Цёмны стаў адбівае каліны, Ледзь даносіцца песня з сяла, Вечар ласкавы, вечар сіні Адляцеў, каб ноч надышла. Баўтане балабон за гаем І растане зноў ў цішыні. Мякка вечар галіны качае, Ціха... Ціха... Пасні... Пасні... 

"Ўстану ранкам насустрач сонцу..."

Ўстану ранкам насустрач сонцу І па цёплай зямлі пабрыду Там, дзе яблыні мараць бясконца У блакітным вясновым саду. Пацягнуся, і сну аковы Ападуць з пасвяжэўшых рук. Моц напоўніць вялыя словы, Сэрца ўзбудзіцца яры стук. І пайду па расістых палетках Так, каб з новым спаткацца днём, І махнатая, алая кветка, Кветка сонца заззяе агнём. Ў новым дні ўсё прыгожым будзе, Ён паўстане над новай зямлёй. Паднімайцеся, добрыя людзі. Крочце к сонцу поруч са мной. 

"Восень нясе павуцiнне..."

Восень нясе павуцінне, Дрэвам час запалаць. На ўсіх баравых рабінах Чырвоныя плахты вісяць. Няўтульна на мокрай сялібе І ў позні прысмерку час Вяргіні таўкуцца ў шыбы: "Пусціце, пусціце нас". 

Агеньчык

Коні прысталыя ймчацца панура. Лютаўскі холад. Трывога вачэй. Вые і плача апошняя бура Каля занесеных снегам плятней. Шлях мой далёкі, дарога каравая, Ў неба ляціць неспакойны дымок. Недзе далёка мігае ласкава Ў цемру й буран залаты аганёк. Сны табе сняцца зімовыя, раннія, Сніш, што каханы ў акенца стучыць. Любая, любая, вечна каханая, Цёплы агеньчык, іскра ў начы. Ціха ўвайду ад завеі чырвоны, На рукі мякка вазьму яго, Цёплы камяк, разаспаны і сонны, Не абазнаны, што да чаго. 

Адносна паходжання дэпламатыi

Правадыр іракезаў на размову аб міры Запрасіў варага, Начную Саву, І цяжкою каменнай люлькаю міру Дагаворнаму боку прабіў галаву. 

Адносна паходжання бюракратызму

Пітэкантрап пячору зручную выбраў, Стол знадворку прысунуў да тоўстай сцяны І павесіў таблічку: "Пячорным тыграм Час прыёму тады, як вымруць яны". 

Паразумеліся

– Яблыкі! Яблыкі! З садоў каралеўскіх.
– Па чым?  - Усяго тры злотых за меру. Такая ж славутасць нашага месца, Як папскі нунцый, як касцёлы і веры.
– Тры злотых? За гэтую поскудзь? Жарты. За гэты кізяк, падабраны ў полі?
– А я вам кажу, што яны таго варты, Як жанчына сумленная! Як пан добры католік!
– Памыліліся, пані, я ў бога не веру. Што мне папа і што мне вера Хрыстова.
– Ну, калі ўжо справа пайшла на адвертасць, Дык і я не цнатліўка, а курва з Гжыбова [1]

1

Гжыбоў - гэта прадмесце Варшавы (заўв. аўтара).

Паязджане

Шлях цячэ між дрэў, пакрытых інеем. Зімні, казачны убор зямлі. Белыя, ружовыя і сінія На ялінах ружы расцвілі. Снег кранае ружы пацалункамі, Снег спадае паміж хвой сівых, Каб укрыць нямоцнымі карункамі На санях вясёлых маладых. Толькі што пад снегавымі хвоямі, Збудаваўшы ў весніцах накат, Хлопцы перастрэлі іх са зброяю. І гарэлкай адкупаўся сват. Князь сваю "галубку" выкраў сілаю І да роднага гнязда нясе, Любую, усхвалявана-мілую, З шэранем у залатой касе. Сонца ў хмарку перад ёй аточыцца, Упадуць дубы сівыя ніц. Гэх, баяры скачуць па абочынах, Раз па раз страляючы з рушніц! Дзікі пошчак аддае дарогаю, Снежай пудрай санны шлях курыць. Што ж чаканнем сумным і трывогаю Песня паязджальная гучыць? "Ехалі мы логам, Ехалі мы логам, Сустрэліся з богам, Сустрэліся з богам. Ехалі мы лесам, Ехалі мы лесам, Стрэліся з Вялесам, Стрэліся з Вялесам. А казаў нам божа: "Ці добра ж вам будзе? Ці добра ж вам будзе?" Будзе добра. Самай поўнай мераю Вам жыццё насыпле у кішэнь Працы, дзетак і дарог нямераных. Весяліцеся ж хоць гэты дзень. Што ж, злятае ліст глыбокай восенню, Каб дарогу даць лістам другім, Заўтра певень збудзіць ноч галошаннем. Паплыве з пячуркі ў неба дым. А пакуль - заві каханку ружаю. Будзе стол і будзе смех людзей. Добра у пакоіку настуджаным, У прытульным пухавым гняздзе! Пралятуць гады над вамі светлыя. Будзьце шчаснымі дзеля таго, Каб сустрэць калісь усмешкай ветлівай Паязджан унука сваяго. Ўспомніць князь тады дарогу вузкую, Шэрань, коней бег і рушнікі, І даткнецца звянуўшымі вуснамі Да каханай, зморшчанай шчакі. 

"У сiтнягах над соннай ракою..."

Ў сітнягах над соннай ракою Бугай вадзяны маўчыць. Спяць лілеі пад цёплай вадою, Каб не змерзнуць ўначы. Калі ж выплывуць ранкам на волю І распусцяць пялёсткаў рой, З кветкі вылеціць мушка вясёлая, Што ўсю ноч спала пад вадой. Залатая, як новы чырвонец, З цёмнай бронзаю на нагах, Ўся ў пылку ад лілеі і сонца Паляціць у шчаслівы шлях. Каб з табою мы сталі малятамі І любілі ўначы цяпло, - Мы б лілею абралі хатаю. Вось бы добра было! 

Патоп

Старажытны беларускі апокрыф
І дзень прыйшоў. І пацьмянела сонца. Распаўся час. І неба цёмным скруткам Ўзвілося над зямлёй. І лінуў дождж, Як быццам сто гадоў збірала неба Ваду дажджоў, азёр і рэчак ціхіх, Ваду, што выссалі вясёлкі з лужын, Ваду пралітых чалавечых слёз, Слёз горкіх маці, светлых слёз дзіцячых, Крывавых слёз рабоў і брудных панскіх слёз... О плачце, плачце, узрыдайце, людзі, Не спамышляйце на сваё бяссмерце: Апошні жывяцё вы ў свеце час! І дождж лупіў. І зранку цэлы дзень Трубілі сурмы праз смугу туманаў, І здраднікі хаваліся ў каўчэгах, Якія заліваў сіберны дождж. Вада пакрыла роўныя мясціны І коміны халуп і ўсе палацы. Раўлі шалёныя сівыя хвалі, Раздзёршы ветразі тугія ў лоск. І людзі ўгору узнімалі рукі Ў чаўнах, што ймчалі па гарбатых хвалях, Ганімыя вятрамі і агнём. Краіна гінула. Як гул ад хваль Роў дзікі голас над вадой пустою: "Апошнія пачуйце словы, людзі, Пакуль вам вушы не залье вадою. Я знішчу свет, я знішчу чалавека. Апрыкрылі і добрыя, бо хочуць Дабрэйшымі зрабіцца за мяне. Ім не спяваць сваіх найлепшых спеваў, Бо я зжару ўсю земляную твар. Маўчы! Ты захлынешся, чалавек!!!" Адверзліся на чорным небе хлябі. Два месяцы лілі дажджы з нябёсаў, Вада глытала горы, і на іх Жывымі гронамі віселі людзі І часам адрываліся ў ваду. Мядзведзь стаяў з слабым аленем поруч, Змяя паўзла вышэй ад рудых хваль. Адзін таўстун штурхаў у вір другога, На плечы сыну лез шалёна скнара, Трымаючы ў руках кашэль з грашыма, І біў нагамі па руках сыноўіх, Якія ўсё жадалі ратавацца, Схапіць таго, хто некалі стварыў (Што ж, і змяя паруецца вясною). Танулі тыя, што на спінах люда Рукамі простых горда узнясліся, Зракліся маці, зводнямі жылі, Лягчалі думку за адзін дынарый, За жыватом не бачылі каленяў. Цары, уладары і каралі, Што так крычалі пра краіны гонар, Што здольныя былі душыць суседа, Забараняць яму жыццё і песню Для гонару "народа-ўладара", Цяпер бы гэты гонар аддалі За мейсца для сваёй стапы адзінай І ў зад бы гандляра пацалавалі За літасць гэткую. Дзяржаўны муж, Што да сябе прыкуў калісьці брата І ўсё казаў: "Мой брат - мой раб" -  той зараз (Як і заўсёды ў грозныя часы, Часы вайны, навалы ці патопу), Ланцуг адсек і наглядаў, як брат Пускае бурбалкі ў вадзе глыбокай. І ўсе кусаліся, штурхалі, лезлі, Хапалі за раскошныя хітоны, І падалі ў ваду, ў ваду, ў ваду І не маглі ўцячы.  Пахмурны дзень Нарэшце завязаўся над вадою. Вакол вада - ні вострава, ні дрэва, - Ўсё жудасная гладзь і далячынь. На пятачку апошнім цвёрдай сушы Суровы чалавек з дзіцячым тварам, З рукамі грубымі, ўзняў галаву І стомлена сказаў: "Дзень добры, сонца". Фантанчыкамі плёскала вада Спачатку каля ног, пасля ў калені... І чалавек падняў на рукі нешта, - Апошняе святое, - цела любай, Пацалаваўшы непрытомны твар. Над галавою ўзнёс. Вышэй! Вышэй! (А хвалі подла стукаюць у грудзі.) "Каханая! Аддам жыццё за крылы, Якія б узняслі цябе наверх". Халодны, стрыманы адбітак сонца Упаў на грудзі, любы твар і лона. А ён стаіць. Не здрыгануцца рукі, Узняўшы ў неба дарагі цяжар. Ён з радасцю трымаў бы зараз многіх, Братоў, і маці, і такіх, як ён, Прыгнечаных работай і вясёлых. Але няхай хаця яна: "Пяшчотка! Жыві, жыві, жыві пакуль магчыма, Падыхай трошкі, пакуль я не знікну, Пакуль жыве апошні чалавек. Што вы мне зробіце сваім патопам? Узяць каханую? Яна са мною. Узяць Радзіму? Не, яна жыве Пакуль жыве апошні сын Радзімы. Узяць жыццё? Як бог я бессмяротны, Я сонца над вадою уздымаю, І мной жыве і будзе жыць зямля. О як пацалаваць каханай вусны, Калі мае знікаюць пад вадой!" . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Стары апокрыф. Гэта толькі казка. І ўсё-такі я выракуся тых, Што плакалі ў каўчэгах. Я з табою, Слабы, бездапаможны, як дзіцёнак, Магутны, як ніхто на белым свеце, Любімы мой, прыгожы звер двухногі, Мой чалавек. 
Поделиться с друзьями: