ПАРЫСКАЯ ТРАСЯНКАТонучы ў Сене,хапаесься за саломінку.ФУТБОЛ ЛЯ МУЗЭЮ РАДЭНАЗа плотам музэю гуляюць французы ў футбол.Крычаць, аж чутно праз навушнікі аўдыёгідаў.І з кожным ударам жыцьцё замірае наўкол,і, нібы табло, зьзяе золатам шпіль Інвалідаў.Турысты ў музэі наструніліся — хто каго?Глядзяць цераз плот — і стаяць без увагі скульптуры,самотны Бальзак і ў абдымках дзьвюх дзевак Гюго,тытаны культуры на сьвяце фізычнай культуры.Мысьляр знакаміты ад зайздрасьці пазелянеў,хаваючы вочы, падпёр падбародзьдзе рукою.«Нашто цалавацца?» — адчулі каханкі сумнеў.Прыкрылася Ева: «Вы дзе, гледачы? Што такое?»Старэнькі японец здымае на камэру матч.Арабка ўздыхнула. Відаць, за Радэна заўзее.Мысьляр ледзь пя плача. Філёзаф, хоць ты патлумач,як блякла на фоне жыцьця выглядаюць музэі!Спорт нумар адзін і арабку схіліў на свой бок,і дзеда-японца, і там, ля платану, путану,што косіць пад экскурсаводку. Ці гэты радокхоць неяк паможа Радэну даць рады Зідану?Удар. Гол у браму мастацтва. Жыцьцё павяло.Татальны футбол пераможную сэрыю выдаў.Разьбегліся хмары і сонца гарыць, як табло,ўсьміхаючыся зь Інвалідаў. З усіх інвалідаў.МЭТРАПОЛІТЭН-ОПЭРАСкрыпач грае ў вагонепарыскага мэтро.Здаецца, Моцарта.Здаецца, з «Жаніцьбы Фігаро».А потым сьціпла просіцьмаленькі ганарар для музыкі.Сёй-той нават нешта падае.Але найбольш ахвотна і больш за ўсіх —тыя, хто едзе ў навушніках.КРЫХУ ПАЛІТЫКІ Ў ХАЛОДНАЙ ВАДЗЕПа Сене плыве плякатз партрэтам кандыдата ў прэзыдэнты.Надпіс унізе:«Запрашаем на першы тур!» —нагадвае, што ты яшчэ не ў Беларусі.
ФРАНЦУСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯВершы з аптымістычным фіналам1.Француская рэвалюцыя —на апошнім паверсе музэю Карнавале,маўляў, найвышэйшая кропкапарыскай гісторыі,што абудзіць і самых сонных наведнікаў.Дзьве статуі — Свабода і Роўнасьць.Грудкі Роўнасьціпрыкрытыя тканінай аднолькава.Карціна з руінамі Бастыліі.У наступнай залі — падрабязны макет Бастыліі.(Рукамі не чапаць — глядзі папярэдні экспанат.)Рэспубліканскі тэрмомэтру фрыгійскім каўпаку.Патрыёт з адарванай правай рукойробіць эфэктны жэст левай.На іншай карціне іншыя патрыётысьпяваюць патрыятычную песьню.Словаў не чуваць.Шарлота Кардэ, з кінжалам.Жан-Поль Марат, з ваннай.Максыміліян Рабэсп’ер, з Дантонам.Людовік XVI, з Марыяй-Антуанэтай.Марыя-Антуанэта, у жалобе па мужы.Галава Марыі-Антуанэты.Цацачная гільятына.Можна ўжываць замест мышалоўкі.Шмат рэвалюцыйных лёзунгаў.Можна ўжываць замест бясплатнага сыру.Дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна.«Людзі нараджаюцца і застаюццасвабоднымі і роўнымі ў правах».Я памылкова прачытаў па-француску:«нараджаюцца і паміраюць».У музэйнай крамцы — пазл з Марыяй-Антуанэтай.54 кавалкі.Можна прыстаўляць і адстаўляцьня толькі галаву.Рэвалюцыйны посуд. Фаянс.Набор талерак з дэвізам: «Свабода або сьмерць!»Смачна есьці!
2.У садку насупраць музэютрахаюцца два сабачкі,гаспадары ўсё ніяк ня могуцьрасьцягнуць у розныя бакі.Нічога цікавейшага ў музэія ня бачыў.КАЗКІ ВЭНСЭНСКАГА ЛЕСУ1. Брыдкае качаняЖыло сабе брыдкае качаня,добра сябе паводзіла,слухалася старэйшыхі, галоўнае, выдатна харчавалася,бо вельмі хацела хутчэй вырасьці.Ела яно, ела,але так і не зрабіласяпрыўкрасным лебедзем,бо аднойчы памерла,ушчэнт закормленае турыстамі.«Калі вы любіце птушак,не карміце іх», —напісана ва ўсіх парыскіх парках.2. Кот у ботахНа мастах паміж астраваміаднаго з азёраў Вэнсэнскага лесукатэгарычна забараняеццапраход з сабакамі.Шкада, што ні слова пра катоў.Што робіць кот у ботахдаверлівых турыстаў,якія разуваюцца,расьцягнуўшыся на газоне, —лепш у мяне не пытайце!3. ПапялушкаЧасам котпасьпявае нагадзіцьтолькі ў адзін туфлік.4. ДзюймовачкаЗнакаміты галяндзкі батанікаднойчы наведаў Parc Floralі доўга-доўга вывучаўусе чырвоныя, белыя, жоўтыя,аранжавыя, блакітныя, фіялетавыя,ружовыя, барвовыя, ліловыятуліпаны, але не знайшоў у іхніводнай дзюймовачкі.Стаміўшыся, ён прысеў на лавачкуі разарваў упакоўку з чыпсамі,а там — маленечкая дзяўчынка,усьміхаецца ямуі нешта шчабеча на ягонай мове.Істотна, што бульба,зь якой зрабілі чыпсы,была зь яго роднай Галяндыі.Трава таксама.
АДЫСЕЯВось яна, Пэнэлёпа, хто б сумняваўся!У мармуры, хоць ёсьць і пару бронзавых вэрсіяў.Глядзіць удалеч, падпірае рукой падбародзьдзе,палову твару зьлізалі марскія вятры,уся — увасобленае чаканьне.Справа памірае кентаўр — туды яму і дарога,зьлева абапіраецца на кій патасны Адам Міцкевіч(французы кажуць — «Адам Мікевік»),а яна глядзіць не на іх, вызірае кагосьці трэцяга.Але найцікавейшае — побач. У фатэлі,у чырвоным пінжаку супрацоўніцы музэю —цемнаскурая цётачка з трыма тэлефонамі:мабільнік — у правай руцэ,рацыя — у левай,яшчэ адзін тэлефон, стацыянарны,вісіць на сьценцы над самым ейным вухам,а яна пераводзіць вочы з апарата на апарат,гатовая ў тую ж сэкундуадказаць на званок па кожным.Я думаю, сапраўдная Пэнэлёпа —гэта яна.РАСТВОPetit Palais. Mus'ee des Beaux-ArtsБожае нараджэньне,у вэрсіі паўднёванямецкага разьбярапершай чвэрці XVI стагодзьдзя.Немаўля Ісус.Два анёлы над ясьлямі.Вол. Восьлік.Авечкі засталіся на другім пляне.Дзьве пары выпадковых сьведкаў,з выгляду — тыповыя нямецкія бюргеры,трэба разумець — пастухі.Усярэдзіне — Марыяз малітоўна складзенымі рукамі.Ейнага мужа Язэпа,цесьляра,лёгка пазнаць па руцэз чатырма адцяпанымі пальцамі.КЛЮНІ. МУЗЭЙ СЯРЭДНЯВЕЧЧА1. Вітраж XIII ст.Салямэяўстае на задні мосьцік.Ёсьць ад чаго страціць галаву.2. Пакуты Гасподнія (XIV ст.)Вартаўнікі сьпяць.Хрыстос вылазіць з труны.Асьцярожна, каб не абудзіць.3. Вітраж XV ст.Першая думка:каго і навошта Хрыстосцягае за вуха?Толькі па мячы Пётрыразумееш, што вуха насамрэчпрыстаўляюць на месца.4. Сярэднявечны алегарызмПяць выяваў Дамы з аднарогамадпавядаюць пяці пачуцьцям.На той, што сымбалізуе зрок,аднарог глядзіцца ў люстэрка Дамы.Люстэрка маленькае —і аднарог бачыць сябебязрогім.5. Сярэднявечны рэалізмСьвінка грае на аргане,прычым і арган, і сьвінкавыглядаюць максымальнапраўдападобна.6.На выйсьцімашынальна падаў міласьцінумузэйнаму супрацоўніку.
АБ КАВЯРНЯХ ПАРЫСКІХ ПРАЎДА«Ратонда» і «Клязэры-дэ-Ліла»,«Пракоп» і «Кафэ дэ ля Пэ» —патаснае фуфло,што даўно ня мае ніякага дачыненьняда мастацтва.Месцы, дзе сёньняшняя публікапераплачвае за каву тых,каму налівалі ў крэдытстагодзьдзе або тры таму.Сёньняшні Хэмінгуэйсядзеў бы на дахудзевяціпавярховай крамы «Printemps»,у кавярні самаабслугі,адкуль адкрываеццабясплатны вайфайі найлепшая панарама Парыжу,з Эйфэлевай вежай або Манмартрам(залежыць ад выбару століка).Хочаце доказаў?Кава эспрэса,што наліваецца там з аўтамата,на смак вельмі нагадвае ягоную прозу.