Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Парыж-Дыснэйлэнд

Хадановіч Андрэй

Шрифт:
* * * я куплю ў букініста гадзіну парыскага сну сорак восем хвілінаў сьпякоты й дванаццаць залевы каб, накрыўшыся мапай, бы коўдрай, гадзінку адну паварочацца з правага берагу Сены на левы аблажУ ўсе музэі, аблАжу бульвары й сады захаплю ўсе кнігарні, уброд перайду ўсе фантаны трохі сонца ў бутэльцы халоднай парыскай вады ўставіць зь першай цытаты й гатовы турыст апантаны sous le pont Mirabeau буду качкам сьпяваць пра любоў і паўпляшкі найлепшай гарэлкі пакіну клашару круасанамі сьвежымі буду карміць галубоў гэта сон, паўтараю, чаго ні прысьніцца на шару па жалезных прыступках Парыж пакідае зямлю і зьнікае ў сьвяточных агнях, нібы мерае вэлюм я, спусьціўшыся ўніз, сувэнірную вежу куплю старгаваўшыся з самым назойлівым афра-Эйфэлем падміргну дзіваку пад вадой, што глядзіцца ў ваду ўсіх ільвоў і хімэраў бяз камэры сфатаграфую і з такою дзяўчынай на могілкі ўвечар прыйду што прачнецца Гэнзбур і для нас засьпявае ўжывую мажны вусень запаліць на цёплай магільнай пліце разбрыдуцца дзяўчаты, і мы застанемся сам-насам пачастуе дабром, што ў Эўропе амаль не расьце й дым айчыны яго паплыве над усім Монпарнасам я чытаў яго кнігі і зараз пазыку вярну і вось гэтую рыфму пакіну яму на паперцы я куплю ў букініста гадзіну парыскага сну а на болей ня хопіць ні грошай, ні часу, ні сэрца
Поделиться с друзьями: