Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Шрифт:
— Какие фильмы по вашим сценариям сейчас снимаются?
— «Волчья стая» на белорусской студии и «Дожить до рассвета» на «Ленфильме», где я выступаю в качестве соавтора сценария вместе с Виктором Соколовым, режиссеромпостановщиком.
— Недавно вы впервые обратились к театру…
— Это было трудное, надо сказать, обращение. Оно отняло и много сил, и времени, и я не считаю это обращение перспективным. Я обнаружил, что театр меня мало увлекает, хотя я очень добросовестно, в полную силу поработал года полтора и написал две пьесы. Это «Последний шанс» для МХАТа и еще есть одна пьеса — «Решение». Она была напечатана в журнале «Неман» года два назад, но еще не ставилась.
— Над чем вы сейчас работаете?
— Пишу одну небольшую повесть, тоже на военную тему.
Названия у нее еще нет, еще только-только рождаются первые страницы. Думаю, может быть, в течение осени и зимы я ее напишу.
Интервью вел С. Пархомовский.
[1974]
[ІНтэрв’ю БелТА]
— Для мяне паказ «Апошняга шанца» на купалаўскай сцэне — падзея вельмі важная, хвалюючая. У час работы калектыву над п’есай я часта бываў у тэатры. Сцэнічныя вобразы нараджаліся на маіх вачах, і я шчыра ўдзячны рэжысёру спектакля Валерыю Мікалаевічу Раеўскаму, акцёрам Леаніду Рыгоравічу Рахленку, Галіне Кліменцьеўне Макаравай, Паўлу Васільевічу Кармуніну і іншым за выдатнае ўвасабленне галоўнай ідэі п’есы. Яе раскрыццю, эмацыянальнай напоўненасці спектакля дапамагае арганная музыка Сяргея Картэса і мастацкае афармленне, зробленае Барысам Герлаванам.
Гэта чыста аўтарскія ўражанні. Здаецца, што іх падзяляюць і гледачы, якія так цёпла прынялі спектакль.
Цяпер з хваляваннем чакаю новага нараджэння сваёй першай п’есы — у МХАТ. Спектакль, як прынята гаварыць у тэатры, ужо «на выхадзе». Яго вырашэнне адрозніваецца ад купалаўскага, і гэта натуральна, паколькі розныя рэжысёрскі почырк, традыцыі калектываў, афармленне, выканаўцы. Але адзіным застаецца лёс герояў-падпольшчыкаў, іх паядынак з гестапа. У гэтым паядынку раскрываюцца характары савецкіх людзей, іх ідэйная перакананасць, вера ў перамогу, якія даюць ім сілы з гонарам вытрымліваць усе выпрабаванні.
Для мяне, пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, вельмі важна, што калектывы двух лепшых тэатраў краіны прысвячаюць гэты спектакль 30-годдзю Перамогі над фашызмам.
[1974]
1975
Вялікая акадэмія — жыццё
— Раскажыце, калі ласка, аб вашай «дапісьменніцкай» біяграфіі. Гэта не проста цікавасць: многае ў творчасці пісьменніка вызначаецца ўжо тым, што прымусіла яго ў свой час узяцца за пяро, як і ў сувязі з чым у ім абудзіўся мастак. Якую ролю ў гэтым адыграла ваша знаходжанне на фронце? Для людзей нашага пакалення (мы равеснікі, у нас агульны ваенны лёс) вайна была і засталася галоўным жыццёвым выпрабаваннем, многае ў нас сфарміравала менавіта яна. Барыс Слуцкі вельмі трапна заўважыў, што наша пакаленне вайна перастварыла «по своему образу и подобию». Чым сталі гэтыя гады вайны для вас, што значылі для вашага пісьменніцкага лёсу?
— Нарадзіўся і вырас я ў Беларусі, у перадваенныя гады вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, займаўся скульптурай, выяўленчым мастацтвам і не думаў аб пісьменніцтве. Але вось грымнула Вялікая Айчынная вайна, якая застала мяне летам 1941 года ва Украіне і пазней прывяла ў Саратаўскае пяхотнае вучылішча. Пасля яго заканчэння на пасадзе камандзіра стралковага ўзвода, узвода аўтаматчыкаў і ўзвода супрацьтанкавай артылерыі (калібру 45,57 і 76 мм) ваяваў да канца вайны.
Як бачыце, склалася так, што перыяд юнацтва і ўзмужнення нашага пакалення супаў з гадамі вайны, і першай навукай жыцця, якую мы спасціглі ў юнацтве, была цяжкая навука вайны з усёй складанасцю яе праблем і чалавечых адносін.
У час вайны, як ніколі ні да, ні пасля яе, выявілася важнасць чалавечай духоўнасці, непахіснасць асноўных маральных крытэрыяў. Няма патрэбы гаварыць аб тым, якую ролю тады ігралі і гераізм, і патрыятызм. Але ці ж толькі яны вызначылі сацыяльную значнасць асобы, якая нярэдка трапляла ў абставіны выбару паміж жыццём і смерцю? Як вядома, гэта вельмі нялёгкі выбар, у ім раскрываецца ўся сацыяльна-псіхалагічная і маральна-этычная сутнасць асобы.
На маю думку, было б неразумна і неашчадна не ўлічваць гэтага, мільёнамі вынесенага з вайны вопыту, да таго ж аплачанага такой дарагой цаной. I мяне цікавяць у першую чаргу не сама вайна, не яе побыт, і не тэхналогія бою, хоць усё гэта для мастацтва таксама важна і цікава, але галоўным чынам унутраны свет чалавека, магчымасці яго духу.
— Але пасля фронту і працягваючы яшчэ службу ў Арміі, вы пісалі на іншыя тэмы. I так было, менавіта, з многімі вашымі равеснікамі, якія ўваходзілі ў літаратуру…
— Так было з многімі. Відаць, гэта адбылося таму, што ў гады вайны з-за недастатковай сталасці і нязначнасці нашага жыццёвага вопыту (у яго жыцейскім сэнсе) мы не змаглі адразу спасцігнуць усю складанасць таго, што бачылі і што перажывалі на фронце. Гэта прыйшло пазней і многіх з нас прымусіла, так сказаць, «задним числом» задумацца аб даўно перажытым і нават забытым, з адлегласці дзясятка год і вышыні назапашанага жыццёвага вопыту паспрабаваць адкрыць там нешта такое, што аказалася жывым і павучальным для ўсіх.
Відавочна, да такіх тугадумаў належаў і я. Доўгі час пасля вайны я лічыў, што ўсе колькі-небудзь значныя праблемы вайны дастаткова распрацаваны літаратурай, якая так многа і горача пісала ў гады вайны, што куды цікавей для нас час міру з яго новымі радасцямі і новымі цяжкасцямі. Напэўна, так думаў не адзін я, вопыт многіх маіх равеснікаў, якія пасля зарэкамендавалі сябе вельмі значнымі аўтарамі ваеннай тэмы, сведчыць аб тым жа.
— Вашы равеснікі ў літаратуры, пісьменнікі ваеннага пакалення, з якімі ваша імя ставяць побач — Юрый Бондараў, Рыгор Бакланаў, Алесь Адамовіч, Віктар Астаф’еў — ужо напісалі кнігі, у якіх расказваецца і аб мірным часе. Вы сярод іх, здаецца, адзіны, хто пасля першых спроб цалкам прысвяціў сваю творчасць тэме вайны. Што ж прымушае вас зноў і зноў вяртацца да падзей тых дзён?
I што, на ваш погляд — падыдзем і з гэтага боку да пастаўленага пытання, — яшчэ, так сказаць, не даследавана нашай літаратурай, якая стварыла ўжо цудоўную і багатую бібліятэку кніг аб Вялікай Айчыннай вайне?
— Многія фактары чалавечай сутнасці разам з вайной адышлі ў мінулае; перад грамадствам і асобай мірны час паставіў новыя, толькі яму ўласцівыя праблемы. Так, напрыклад, праблема гераізму ў час вайны з’яўляецца рашаючай, галоўнай. Смеласць, адвага, пагарда да смерці — вось тыя асноўныя якасці, якія вызначаюць вартасць нашага воіна. Але ў мірны час мы не ходзім у разведку, пагарда да смерці ад нас не патрабуецца і адвага нам неабходна толькі ў надзвычайных сітуацыях. Аднак тое, што ў вайну стаяла за гераізмам, жывіла яго, было яго глебай, — ці ж гэта страціла сваю сілу? Так, мы не ходзім сёння ў разведку, але гэтая акалічнасць не перашкаджае нам і цяпер цаніць у таварышу сумленнасць, вернасць у дружбе, мужнасць, пачуццё адказнасці. I цяпер нам патрэбны прынцыповасць, вернасць ідэалам, самаадданасць, — гэта і цяпер вызначае нашу мараль, якая ў гады вайны жывіла гераізм. А выхаванне камуністычнай маралі — першачарговая задача літаратуры. Мноства прыкладаў з жыцця, сведчанне прэсы, нашыя паўсядзённыя назіранні настойліва гавораць аб надзённай неадкладнасці гэтай задачы. Рост матэрыяльнай забяспечанасці грамадства, павышэнне ролі навукі і тэхнікі не прыводзяць аўтаматычна да больш высокага маральнага ўзроўню, да духоўнага багацця. Наадварот, усё гэта нярэдка адыходзіць на другі план і мізарнее. Мы ведаем аб пагібельнай уладзе матэрыяльнага ў заходнім грамадстве з яго стандартнай спажывецкай культурай. Мы бачылі на прыкладзе Германіі, да чаго можа прывесці перадавая тэхніка, якая не кантралюецца мараллю, не забяспечваецца духоўнасцю.
Літаратура павінна няспынна біць у свае званы, настойліва будзіць у людзях патрэбу ў высокай духоўнасці, без якой кожны самы высокі прагрэс матэрыяльнай культуры будзе не ў радасць.
— Гаворачы неяк пра аповесць «Сотнікаў», вы заўважылі:
«А хіба гэта аповесць пра партызанскую вайну?» (Я, праўда, сказаў бы не так катэгарычна: гэта аповесць не толькі пра партызанскую вайну.) Але, мяркуючы па сказаным, вы свядома шукаеце сучасную праблематыку, звяртаючыся да рэчаіснасці ваеннай пары. Пытанне ў тым: ці сучасная — у прамым і дакладным сэнсе слова — гэтая праблематыка? Бо кожны час — вы таксама гаварылі пра гэта — усё ж нараджае свае ўласныя праблемы. А мадэрнізацыя або архаізацыя іх можа адвесці ад праўды. Ці гэта праблематыка на самой справе толькі «рыфмуецца» з тымі пытаннямі, над якімі мы цяпер б’ёмся, і дапамагае знайсці ключ да іх вырашэння? I яшчэ адно: ці не тут адзін з вытокаў тых спрэчак, якія нярэдка ўзнікалі ў крытыцы вакол вашых твораў, калі іх сучасны пафас тлумачыўся або празмерна вузка, або празмерна шырока?
— Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць нямецкага фашызму цягнулася чатыры гады; але яе духоўнафізічны «канцэнтрат» складае цэлую эпоху ў нашай гісторыі. На працягу гэтых чатырох год так ці інакш знайшлі сваё адлюстраванне многія стагоддзі нашай гісторыі, нашай палітыкі, усе элементы псіхалогіі і маралі нашага народа. Нельга таксама лічыць, што Дзень Перамогі 9 мая 1945 года з’явіўся пераломным днём нашага існавання, што, як толькі сціх грукат гармат, жыццё імгненна змяніла характар і стала ціхамірным. На самой справе жыццё з адной якасці ў другую эвалюцыянавала марудна і малапрыкметна. Многае з таго, што мы адкрылі для сябе ў часіну цяжкіх выпрабаванняў, жыве з намі да гэтага часу; многія нашыя духоўныя і арганізацыйныя набыткі так ці інакш аказвалі або аказваюць свой уплыў на далейшае жыццё грамадства. Таму ці ёсць патрэба для літаратара падганяць праўду нашага існавання пад праўду вайны або рэканструяваць рэчаіснасць? Ці не больш плённа будзе пашукаць агульны назоўнік, філасофскі корань таго, што мела месца ў вайну і не страціла свайго маральнага або іншага значэння і цяпер? Канешне, метад палявання снайпераў за варожымі салдатамі наўрад ці здольны сур’ёзна зацікавіць кагонебудзь сёння, снайперы — не самая актуальная спецыяльнасць для грамадства мірнага часу; адышлі у мінулае многія іншыя якасці, калісьці важныя для вайны, а з імі і носьбіты гэтых якасцей. Але вось аматары падставіць бліжняга пад удар лёсу або начальства, каб схавацца за яго спіной, не перавяліся і сёння. Праўда, у гады вайны гэта было больш прыкметна і болей уражвала вынікамі, цяпер нярэдка такія рэчы выглядаюць менш драматычна, але пры ўсім тым прырода іх застаецца аднолькавая. Прырода здрадніцтва ва ўсіх выглядах агідная, якімі б матывамі гэтае здрадніцтва ні кіравалася і якія б высокія мэты ні праследавала.