Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Шрифт:
— Як вы ставіцеся да Юрыя Трыфанава? Нягледзячы на тое, што ў аснову яго кніг пакладзены іншы матэрыял, здаецца, што ў вас ёсць многа агульнага.
— Адношуся добра. Гэта цікавы празаік. Высока цаню яго бытавыя аповесці, асабліва апошнюю «Дом на набярэжнай», поўную драматызму і сацыяльнай праблематыкі. Можа, і ёсць штосьці агульнае паміж намі, але я пра гэта не думаў.
— Ваш лепшы твор?
— Якая патрэба даваць ацэнку сваім творам? Пра гэта паклапоцяцца чытачы. Аднойчы ў Маскве на сустрэчы зайшла такая ж гаворка. Я, вядома, запярэчыў дзяўчынцы, якая назвала самым лепшым маім творам «Альпійскую баладу», і ніколькі не пераканаў яе, толькі пакрыўдзіў. Што зробіш — яна так лічыць.
— Можа, трэба было спытаць — які даражэйшы?
— Даражэйшы?.. Кажуць: яшчэ не напісаны.
— Як нараджаецца задума твора?
— Задуму нараджаюць успаміны, думкі, жыццё. Усё гэта варыцца ў свядомасці на марудным такім агеньчыку, і час ад часу нешта ўсплывае. Тады крышталізуецца задума. У маіх творах нямала ўласнага вопыту, тым не менш амаль ніводзін не напісаны толькі па ўспамінах. Я лічу, што аднаго толькі аўтарскага вопыту недастаткова для стварэння мастацкага твора. Хоць ёсць, безумоўна, раманы, аповесці толькі аб перажытым аўтарам, але часта ў іх відзён знак жыццёвай адназначнасці. Чытаючы іх, верыш кожнаму слову, верыш, што так і было, але ўсё гэта надта прыватнае, звужана, і чытач не можа ўспрыняць як сваё: недастаткова тыпізавана. Аднак не трэба кідацца і ў другую крайнасць: празмерная тыпізацыя можа быць узведзена да такой ступені, што атрымаецца агульнае месца — публіцыстыка.
— Раскажыце, калі ласка, аб прататыпах сваіх герояў.
— Было б лягчэй, каб вы назвалі канкрэтны твор. Безумоўна, у творчасці не абысціся без прататыпа. Але гэта не значыць, што нейкі канкрэтны чалавек пераносіцца цалкам у кнігу, а ў другой — персанаж поўнасцю выдуманы. Часцей адбываецца сінтэз. Часам канкрэтны прататып недзе адыходзіць ад сябе, і адбываецца нараджэнне новага вобраза. Бывае, што аўтар стварае вобраз, а пазней ужо прыгадваецца жыццёвы прататып, які ў працэсе работы ўсяляецца ў вобраз.
— Вы пачалі пісаць у вайну ці пасля? Што дало штуршок?
— У час вайны думалася пра тое, як бы дажыць да вечара.
Адразу пасля вайны я напісаў некалькі апавяданняў, але працягваў служыць у арміі, а там, як вядома, літаратура — далёка не галоўная справа. Пачаў з сатыры. Першую кніжачку выдаў у бібліятэцы часопіса «Вожык». Пісаў таксама на маладзёжныя тэмы. Пасля знайшоў сваю тэму, з якой не разлучаюся. Падказалі пісьменнікі. Памятаю, паслаў у газету «Літаратура і мастацтва» два апавяданні. Раман Сабаленка адно надрукаваў, а пра другое сказаў — так не пішы. Былі і другія парады, што дапамаглі знайсці свой шлях.
— Вы адразу празаікам сталі? Ці з вершаў пачыналі, як амаль усе празаікі?
— Я позна пачынаў, таму адразу ўзяўся за прозу. Хоць у школе спрабаваў пісаць і вершы.
— Як Вы плануеце свой рабочы дзень? Колькі часу працуеце як пісьменнік?
— Я вас разумею. У наш час многія цікавяцца не толькі і не столькі творамі, колькі тэхналогіяй пісьменніцкай працы. Твор — на віду, а псіхалогія творчасці — там недзе, не даступная чытацкаму воку. У мяне няма ніякай тэхналогіі. Можа, трэба было б стварыць нейкую легенду. Але навошта? Пішу тады, калі ёсць што сказаць. Бо калі не прыходзіць нічога ў галаву, то дарэмная справа праседжваць гадзіны за сталом. Пушкін, напрыклад, у такія хвіліны лукавіў з музай, малюючы на палях чорцікаў. А калі ёсць што сказаць, то праца можа захапіць і ўранку, і ўвечары, і дома, і ў дарозе, у гасцініцы і на рыбалцы, і не заўважыш, як прабягуць некалькі гадзін. Адзіная патрэба ў гэты час — цішыня. Часта яе не хапае.
Любімая пара года для працы?.. Было — лета, калі ўсе ў разыходзе, калі ціха ў кватэры. Былі выпадкі — лепш працавалася зімой. Добра працаваць без значнага перапынку, каб не траціць нерв твора.
— Вашы адносіны да крытыкі.
— Крытыка бывае розная. У 60-я гады я добра адчуў на сабе яе сілу. Цяпер з крытыкай у мяне перамір’е. Я на яе не крыўдую. Самерсэт Маэм пісаў, што няўдачы патрэбны для пісьменніка і што няўдачы заўжды важнейшыя за ўдачы. Нават зняважлівая рэцэнзія важнейшая, чым хвалебная, павярхоўная. Ёсць аўтары, пра якіх амаль не пішуць, бо хваліць няма за што, лаяць таксама. Незайздросны лёс такіх аўтараў. Не трэба баяцца крытычных розгаў. Розгі і для аўтараў, і для крытыкаў бываюць карысныя. Бо, крытыкуючы, крытыкі таксама разумнеюць болей, чым калі пішуць прэсныя рэцэнзіі. Адмоўныя рэцэнзіі заўсёды вызначаюцца энергіяй думкі, у той час як у станоўчых думка часцяком дрэмле. Літаратура, як і жыццё, складаная рэч, і вы настройвайце сябе на гэтую складанасць.
— А як Вы ставіцеся да экранізацыі «Воўчай зграі», і ці былі цяжкасці пры рабоце над аповесцю?
— Наогул у рабоце над прозай бываюць цяжкасці, якія вымушаюць аўтара перарабляць напісанае і нават спыняцца. «Воўчая зграя» пісалася лёгка. Што да экранізацыі, дык ад аўтара сцэнарыя лёс карціны залежыць у невялікай ступені. Можна сказаць, літаратура — падстава для стварэння фільма. Звычайна да экранізацыі я адношуся як да іншага твора.
— Раскажыце, калі ласка, пра свае планы на будучыню.
— Я не складаю перспектыўных планаў і не ведаю дакладна, над чым буду працаваць у бліжэйшы час. Канечне, ёсць задумы, а што найбольш канкрэтна захопіць — наперад не ведаю. Мабыць, буду і далей займацца ваеннай тэмай: я там знаю многае са свайго асабістага вопыту і ведаю, што напісана другімі ў беларускай, рускай і іншых літаратурах.
[1976]
Верность дружбе солдатской
С приходом Нового года принято вспоминать радости и приобретения истекшего года, постигать их явный и скрытый смысл, их непреходящее значение в нашей все усложняющейся жизни.
Трудно говорить обо всем, что на протяжении года добром тронуло душу, но об одной из радостных встреч не сказать невозможно. Под самый занавес года она заставила сильнее забиться не одно читательское сердце, порадовать многих возобновлением старого и доброго знакомства. Тем более, что неувядающее знакомство это ведет свое начало с того, ставшего уже давним времени, когда еще далеко было до нашей Победы и огненные вихри войны бушевали в исконных пределах России, а мы были молоды и имели ничтожные шансы дожить до невообразимо далекого 77-го.
Тогда мы обитали в стрелковых ротах и приданных им батареях, умирали и воскресали на крохотном клочке поля, поименованном полосой действия стрелкового батальона, лежали в санбатах, недоедали, недосыпали и вдоволь «продавали дрожжей» в наших «на рыбьем меху» шинельках. Разная досталась нам доля — кому огненный, гибельный, но венчанный желанной победой большой город на Волге, кому безвестный, хотя и не менее гибельный Апраксин бор, из которого не многим суждено было вырваться. Но вот мы встретились, и они перед нами, наши боевые друзья и побратимы: изобретательный старшина Тябликов, никогда не терявший присутствия духа командир орудийного расчета Ахмед Абдуллин, человек сложной военной судьбы Аткай Шарипов, тяжело раненный политрук Коля Зотов, чья судьба, может, трагичнее всех других судеб. Мы с пониманием и должной деликатностью переживали трудную фронтовую любовь обаятельной Пани Зайцевой и комбата Артюхова, которым уготовано было вынести втройне — за себя, за любимого человека, за раненых, за батарею. Многие из них погибли, другие были искалечены, но все долгие годы они не уходили из нашей военной молодости, а стало быть, и из всей жизни, ибо молодость — лучшая часть жизни, какой бы она ни была. И не наша вина, что нам она досталась такой — обильной на страдания и смерти и до скаредности скупой на радости.
Но вот треть века спустя солдаты, мертвые и живые, снова собрались вместе, и мы видим их в трудной фронтовой жизни, мертвых — еще живыми, живых — еще не мертвыми. А собрал их и представил на нашу предновогоднюю встречу наш общий друг и товарищ, один из очень немногих однополчан, кому улыбнулась судьба из далекого 77-го, великолепный русский прозаик Сергей Крутилин в своем новом романе «Окружение».
Спасибо ему за это.
За писательскую верность старой солдатской дружбе — мой новогодний тост!