Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9
Шрифт:
Стар. 86. Я — гут. — Я — добры (рус. — ням.).
Стар. 87. Ду гут. Их гут! — Ты добры. Я добрая! (Ням.)
Стар. 87. Тэдэско-гефтлинг. — Немец-зняволены (італ. — ням.).
Стар. 87. Ну, шлауфен, понимаешь? — Ну спать, разумееш? (Ням. — рас.)
Стар. 89. Баста шляуфен. Марш-марш надо! — Хопіць спаць. Ісці трэба! (Італ. — ням.)
Стар. 89. О, Остфронт! Рус фронт! — О, Усходні фронт! Рускі фронт! (Ням.)
Стар. 89. Си, си! — Так, так! (Італ.)
Стар. 91. А, понималь: ляндвиршафт? — А, разумею: сельская гаспадарка? (Рус. — ням.)
Стар. 91. Ля вораре. — Працаваць (італ.).
Стар. 94. Бене человек. — Добры чалавек (італ. — рус.).
Стар. 94. Данке. — Дзякуй (ням.).
Стар. 94. Давай все-все манджаре! — Давай усё-ўсё есці! (Рус.- італ.)
Стар. 107. Руссо аллес, аллес вундершон! — Рускія ўсе, усе цудоўныя! (Італ. — ням.)
Стар. 113.
Ми пар ди удире анкора, Ля воче туа, им медзо ой фьори Пэр нон софрире, Пэр нон морире Ио ти пенсо, о ти амо… — Мне здаецца, што я яшчэ чую Твой голас між кветак. Каб не пакутваць, Каб не памерці, Я думаю пра цябе і цябе люблю… (Італ.)Стар. 115. Эссен! — Ежа! (ням.)
Киносценарий Л. Мартынюка, при участии В. Быкова (стар. 139)
Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу, які захоўваецца ў фондзе к/c «Беларусьфільм»: БДАМЛМ. Ф. 112. Воп. 1. Адз. зах. 426, арк. 37–64.
Датуецца 1965 г.
Сцэнарый напісаны па матывах аднайменнай аповесці рэжысёрам-пастаноўшчыкам кароткаметражнага мастацкага фільма «Западня» Л. Мартынюком пры ўдзеле В. Быкава.
Існуе два варыянты літаратурнага сцэнарыя (памерам адпаведна ў 23 і 31 машынапісныя старонкі). Аўтарства першага, па сведчанні самога Л. Мартынюка, належыць выключна яму. Пра гэта ж пісаў і В. Быкаў тагачаснаму выконваючаму абавязкі дырэктара «Беларусьфільма» і адначасова старшыні сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі ў адказ на яго просьбу даслаць сцэнарый:
«Уважаемый тов. Порицкий!
Я не писал сценария по моей повести „Западня“, предоставив это не слишком веселое дело дипломанту Л. Мартынюку, который месяца четыре назад приезжал в Гродно для переговоров по этому поводу. Он согласился. Но в каком состоянии находится сейчас эта работа, сказать не могу, т. к., кроме повести, к данному замыслу ничем более не причастен. Но мне думается, что сценарий Мартынюком уже написан и Студия его получит.
С уважением,
5 марта 1965 г.».
Пацвярджаў гэта і Л. Мартынюк у тлумачальным лісце да кіраўніцтва «Беларусьфільма»: «Мое авторство в сценарии — случайность, т. к. это желание В. Быкова. И дальше все замечания по сценарию он просит адресовать ко мне, обещая консультацию». Заўважым, што думка напісаць сцэнарый без удзела пісьменніка належыла не Л. Мартынюку — вось што раіў будучаму рэжысёру-пастаноўшчыку «Западни» больш вопытны І. Дабралюбаў, які ўжо добра ведаў беларускае кінематаграфічнае асяроддзе і які рэкамендаваў Л. Мартынюку звярнуць увагу на гэтую аповесць пасля публікацыі яе ў часопісе «Юность» (1964, № 7):
«Лит[ературный] или уже реж[иссерский] сценарий пиши! Не тяни! Договорись только с Быковым о согласии, заручись поддержкой и одобрением проделанной тобой работы.
Не афишируй, особенно в пределах республики и студии, что сценарий пишешь сам. […]
…упаси бог тебе заявить, что ты сам написал по повести Быкова литературный сценарий. Сразу же найдут три миллиона погрешностей и будут настоятельно предлагать соавтора или, еще хуже, скажут, чтобы сценарий заново написал, так как твой — это типичное ничто, кто-нибудь из драматургов».
Па сведчанні Л. Мартынюка, пры сустрэчы ў Гродна, В. Быкаў параіў: «Ты не ваяваў, і дзеля таго, каб адчуць праўду атмасферы вайны, перачытай „Севастопольские рассказы“ Талстога. Там усё праўда». І прыкладна тады ж зрабіў дароўны надпіс на выданні «Роман-газеты» (№ 19), куды была ўключана «Пастка»:
«Лёне Мартынюку, с дружбой и надеждой, что в кино получится лучше, чем в этой книге. Пусть твоим девизом будет: ломоть черствого хлеба, густо посыпанный солью.
Искренне
6 [?]/XI–64 г.».
Першы варыянт сцэнарыя, прадстаўлены Л. Мартынюком яшчэ да заключэння дамовы, быў разгледжаны на рэдакцыйным савеце 11 мая 1965 г., на якім прысутнічаў і В. Быкаў.
Пры размове сам-насам В. Быкаў сказаў Л. Мартынюку: «Тое, што ты прыдумаў, гэта ўсё цікава, але гэта ўсё не маё». Між тым прадстаўлены сцэнарый быў прыняты ў якасці першага варыянта; аўтарам былі зроблены наступныя рэкамендацыі: «…найти точный финал, который эмоционально и смыслово завершил бы новеллу.
2. Уточнить образ Петухова, сделать его тоньше, избежать прямолинейности в его характере».
Быў прызначаны тэрмін здачы выпраўленага варыянта — 15 чэрвеня; з В. Быкавым і Л. Мартынюком, як аўтарамі, была падпісана дамова.
Другі варыянт сцэнарыя здадзены Л. Мартынюком 21 мая і меў іншую назву — «Убитый». Пасля кансультацый з пісьменнікам у Гродна і Мінску рэжысёр значна перапрацаваў сцэнарый (па словах Л. Мартынюка, В. Быкаў выступаў у якасці вуснага суаўтара), наўмысна вярнуўшыся да літаратурнай першакрыніцы. Перапісаным аказаўся ў тым ліку фінал, да якога ў сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі было больш за ўсё прэтэнзій. Так, у першым варыянце ён выглядаў наступным чынам: