Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пра вандроўкi вечныя i пра Зямлю (на белорусском языке)

Брэдбери Рэй Дуглас

Шрифт:

Вялiзны, тоўсты Том Вулф пазiраў на яго зверху ўнiз, растапырыўшы цяжкiя рукi, каб не страцiць раўнавагi ў гэтым незнаёмым свеце. Ён паглядзеў на старога, абвёў вачамi пакой, вусны яго ўздрыгвалi.

– Ты якраз гэтакi, як цябе апiсвалi, Том, толькi большы.

Томас Вулф засмяяўся, зарагатаў на ўсё горла - парашыў, мабыць, што звар'яцеў або бачыць нейкi недарэчны сон; ступiў крок да старога, дакрануўся да яго, азiрнуўся на прафесара Боўлтана, абмацаў свае плечы, ногi, асцярожна пакашляў, прыклаў далонь да лоба.

– Гарачкi болей няма, - сказаў ён.
– Я здаровы.

– Вядома, здаровы, Том!

– Ну i ночка!
– сказаў Том Вулф.
Цяжка мне давялося. Я думаў, нiводнаму хвораму на свеце не бывала гэтак кепска. Раптам адчуваю - плыву - i падумаў: ну i гарачка ў мяне. Адчуваю - мяне кудысьцi нясе - i падумаў: усё, памiраю. Падыходзiць да мяне чалавек. Я падумаў - пасланец Божы. Узяў ён мяне за рукi. Чую - электрычнасцю пахне. Узляцеў я некуды ўгору, бачу - медны горад. Ну, думаю, з'явiўся. Вось яно, царства нябеснае, а вось i брама! Адубеў я з галавы да пят, быццам мяне трымалi ў снезе. Смех бярэ, трэба мне нешта рабiць, а то зусiм рашу, што з глузду з'ехаў. Вы ж не Пан Бог, га? З выгляду нешта не падобны.

Стары засмяяўся.

– Не-не, Том, я не Бог, толькi прыкiдваюся. Я Фiлд.
– Ён зноў засмяяўся. Гэта ж трэба! Я гавару так, нiбыта ён можа ведаць, хто такi Фiлд. Том, я Фiлд, фiнансавы туз - кланяйся нiжэй, цалуй у руку. Я Генры Фiлд, мне падабаюцца твае кнiгi. Я перанёс цябе сюды. Падыдзi блiжэй.

I стары пацягнуў Вулфа да шырознага люстранага акна.

– Бачыш у небе агнi, Том?

– Ага, сэр.

– Феерверк бачыш?

– Бачу.

– Гэта зусiм не тое, што ты думаеш, сынку. Сёння не чацвёртае лiпеня. Не як у твой час. Цяпер у нас кожны дзень - свята незалежнасцi. Чалавек абвясцiў, што ён вольны ад Зямлi. Улада зямнога прыцягнення даўным-даўно скiнута. Чалавецтва перамагло. Вунь тая зялёная "рымская свечка" ляцiць на Марс. А той чырвоны агеньчык - ракета з Венеры. I яшчэ - бачыш, колькi iх?
– жоўтыя, блакiтныя. Гэта мiжпланетныя караблi.

Том Вулф глядзеў на ўсе вочы, быццам хлапчук-велiкан, зачараваны шматкаляровымi агнявымi цудамi, што зiхацяць i кружаць у лiпеньскiм змроку, i загараюцца, i разрываюцца з аглушальным трэскам.

– Якi цяпер год?

– Год ракеты. Глядзi!
– Стары дакрануўся да нейкiх раслiн, i ў яго пад рукою яны раптам расцвiлi. Кветкi былi нiбы белае i блакiтнае полымя. Яны палалi, iскрылiся халаднаватымi падоўжанымi пялёсткамi. Чашачкi iхнiя былi футы два ўпоперак i холадна сiнелi, быццам асеннi месяц.
– Гэта кветкi з Месяца, - сказаў Фiлд.
– З таго боку Месяца.
– Ён злёгку дакрануўся да iх, i яны асыпалiся сярэбраным дажджом, пырснулi белыя iскры i расталi ў паветры. Год ракеты. Вось табе адпаведная назва, Том. Вось чаму мы перанеслi цябе сюды: ты нам патрэбны. Ты адзiны чалавек, якi здольны саўладаць з Сонцам i не ператварыцца ў нiкчэмную жменьку попелу. Мы хочам, каб ты забаўляўся з Сонцам, як з мячыкам, - з Сонцам, i з Зоркамi, i з усiм, што ўбачыш па дарозе на Марс.

– На Марс?
– Томас Вулф азiрнуўся, схапiў старога за плячо, нахiлiўся, недаверлiва ўзiраючыся яму ў твар.

– Так. Ты ляцiш сёння ў шэсць.

Стары ўзняў ружовы бiлецiк, якi, здавалася, аж трапятаў у паветры, i чакаў, калi Том здагадаецца яго ўзяць.

Было пяць гадзiн.

– Так-так, вядома, я вельмi цаню ўсё, што вы зрабiлi!
– усклiкнуў Томас Вулф.

– Сядзь, Том. Перастань бегаць з кутка ў куток.

– Дайце дагаварыць, мiстэр Фiлд, дайце мне закончыць, я павiнен выказаць усё да канца.

– Мы ўжо столькi гадзiн спрачаемся, - зняможана прамовiў Фiлд.

Яны прагаманiлi ад ранiшняга сняданка да полудня i ад полудня да вячэрняй гарбаты, пераходзiлi з аднаго пакоя ў другi (а iх было тузiн) i ад аднаго доваду да другога (а iх было дзесяць тузiнаў); абодвум рабiлася то горача, то холадна, то зноў горача.

– Усё зводзiцца вось да чаго, - сказаў нарэшце Томас Вулф.
– Я не магу тут заставацца, мiстэр Фiлд. Я мушу вярнуцца. Гэта не мой час. Вы не мелi права ўмешвацца...

– Але...

– Мая работа была ў самым разгары, а сваю лепшую кнiгу я яшчэ не пачынаў i раптам вы хапаеце мяне i пераносiце на тры стагоддзi наперад. Паклiчце прафесара Боўлтана, мiстэр Фiлд. Няхай ён пасадзiць мяне ў сваю машыну, якая яна там нi ёсць, i адправiць назад у тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмы год, там мой час i маё месца. Больш мне ад вас нiчога не трэба.

– Няўжо ты не хочаш пабачыць Марс?

– Яшчэ як хачу! Але я ведаю, гэта не для мяне. Уся мая работа пойдзе прахам. На мяне навалiцца лавiна ўражанняў, якiя я не здолею змясцiць у мае кнiгi, калi вярнуся дадому.

– Ты не разумееш, Том, ты проста не разумееш.

– Цудоўна разумею, вы эгаiст.

– Эгаiст?
– перапытаў стары.
– Так, вядома, i яшчэ якi! Дзеля сябе i дзеля iншых.

– Я хачу вярнуцца дадому.

– Паслухай, Том...

– Паклiчце прафесара Боўлтана!

– Том, я вельмi не хацеў табе казаць... Я спадзяваўся, што не давядзецца, што ў гэтым не будзе патрэбы. Але ты не пакiдаеш мне выбару.

Стары працягнуў руку да завешанай сцяны, адсунуў заслону i адкрыў вялiкi белы экран, потым пачаў круцiць дыск i набiраць нейкiя лiчбы; экран замiгцеў, ажыў, агнi ў пакоi павольна згаслi - i перад вачамi ўзнiклi могiлкi.

– Што вы робiце?
– рэзка спытаў Вулф, зрабiў крок уперад i ўтаропiўся на экран.

– Я зусiм гэтага не хацеў, - сказаў стары.
– Глядзi.

Могiлкi ляжалi перад iмi ў яркiм святле летняга поўдня. З экрана дыхнула гарачым пахам летняй зямлi, разагрэтага гранiту, свежасцю ручая, што цурчаў дзесьцi непадалёку. У голлi дрэва пасвiствала нейкая птушачка. Сярод надмагiльных камянёў пакалыхвалiся пунсовыя i жоўтыя кветкi, экран рухаўся, неба паварочвалася, стары круцiў дыск, усё павялiчваючы i нiбы наблiжаючы малюнак... i вось пасярод экрана вырасла змрочная гранiтная глыба - яна расце, наблiжаецца, запаланяе ўсё, яны ўжо нiчога больш не бачаць i не адчуваюць, i ў цемнаватым пакоi Томас Вулф, узняўшы вочы, чытае высечаныя на гранiце словы раз, другi, трэцi, i, задыхнуўшыся, перачытвае зноў, бо гэта яго iмя:

ТОМАС ВУЛФ

i дата яго нараджэння i дата смерцi, i ў халодным пакоi пахне духмянай зялёнай папараццю.

– Выключце, - сказаў ён.

– Даруй, Том.

– Выключце, ну! Не веру я гэтаму.

– Гэта праўда.

Экран пачарнеў, i пакой накрыў паўночны купал неба; пакой зрабiўся склепам, ледзь адчувалася апошняе дыханне кветак.

– Значыцца, я ўжо не прачнуўся, - сказаў Томас Вулф.

– Так. Ты памёр тады, у вераснi тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмага.

– I не дапiсаў кнiгу.

– Яе надрукавалi другiя, яны паставiлiся да яе вельмi беражлiва, зрабiлi за цябе ўсё, што трэба.

– Я не дапiсаў сваю кнiгу, не дапiсаў!

– Не бядуй гэтак.

– Вам лёгка казаць!

Стары ўсё не запальваў святла. Яму не хацелася бачыць Тома гэтакiм.

– Сядзь, сынку.

Маўчанне.

– Том?

Нiякага адказу.

– Сядзь, сынку. Хочаш чаго-небудзь выпiць?

Уздых, потым сцяты рык, быццам застагнаў паранены звер.

Поделиться с друзьями: