Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ралля суровая

Мацяш Ніна

Шрифт:
* * * Памылюся — хай на мне віною. (Так спакусна з некага спытаць...) Не былое маем за спіною— Колішняе заўтра наша там. І не ў сёння ў роздуме мы крочым — У адзіным вымярэнні час: Будучыня зазіраеў вочы, Будучыня выбірае нас.
ПРОСТА КАНСТАТАЦЫЯ ФАКТА Казалі тыя, хто пабачыў веку, Казалі мне, што час — найлепшы лекар: Ен незагойную загоіць рану, Калісьці беспараднаму — дасць раду. Я ж не прымала мудрых слоў на веру: Так пахла — да бяспамяцця — аерам, Так першабытна уставала поўня, Каб нашу непрыкаянасць запоўніць, Каб паяднаць і думы нашы й вусны... Наіўнасць горкая, з цябе смяюся!
РАКА — Твая песня пра што, вада?— І па хвалях-радках чытаю: «Што мінулася, не шкада, Што мінулася, бласлаўляю. Нават страты і нават боль Светлай нотай маёй адзначу. А над тым, што ніколі са мной Не адбудзецца — плачу, плачу...»
СОН-ТРАВА Схмялела. Якая дзіўнасць... Аж неверагодна... Цвярозы ліпень, чабаровы свет, І раптам — кропляю нябёс пагодных — Званок світальны сон-травы ў траве. Якая дзіўнасць... Дзе, у чым прычына, У якой нястачы вод, святла, цяпла, Што кветка толькі зараз расцвІла, Свой май у ліпні толькі прыручыла? Якая дзіўнасць... Я крануць не смею Бунтоўны, пе ў пару, яе агонь: У цвярозасці чабору страсна спее Званок няспраўджанага сну майго. Схмялеласць
* * * Мы стрэнемся, хоць нас ужо не будзе, Не будзе ні мяне, ані цябе. Наступнікі, нязнаныя нам людзі, Аявяць немагчымае цяпер. І той, хто нас адорыць стрэчай гэтай— Сярод уласнай лютае зімы Знячэўку словам нашым абагрэты— Не будзе нават всдаць ён, што мы Нягучнай тою, запаветнай песняй, Што болем адазвалася на боль, Нябачана ў чужой душы ўваскрэслі. ...А тут я размінулася з табой.
ЛЯ БЕЛАГА ВОЗЕРА ...I ўскіне возера, ускалыхне З таемнага прадоння белы ранак. Мой светлы друг!.. Вялікшае, што мне З вялікшых радасцей наканавана. Мой шчодры друг!.. Адзінае, над чым Уладны тлен не будзе мець улады, Калі, як скнара, прымсцца лічыць Па мне маю за права дыхаць плату. Усё ягоным будзе, нат пітво З кастальскае крыніцы, нат маўчанне. Без намагання толькі вобраз твой Узмые горда з рук яго кашчавых. Калі ж пад восень кіне цераз луг Дарогу месяц, выштукуе срэбрам, Я і з нябыту ўбачу: ты, мой друг... Душ знітаванасць... Хваль азёрных грэбні...
КАЛЫХАНКА МАМЕ Быць разам выпадае нам так мала. Забудзь трывогу вечную сваю, Прыляж, мая натомленая мама, Як некалі ты мне, табе спяю. Задрэмлюць веі над вачыма карымі — Не дам упасці й парушынцы я. Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая, З вясной сваёю, любая мая. Хоць кропля з абяцанага нам маем Збываецца праз мулкія гады. Прыляж, мая даверлівая мама, Спяю табе, як мне спявала ты. Задрэмлюць веі над вачыма карымі — Не дам упасці й парушынцы я. Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая, З вясной сваёю, любая мая. Любоў нябёсы над табой трымае, Любоўю зораць дні ў тваім акне. Прыляж, мая усмешлівая мама, Спяю табе, як ты спявала мне. Задрэмлюць веі над вачыма карымі — Не дам упасці й парушынцы я. Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая, З вясной сваёю, любая мая.
КРЫНІЦА Бярозавым святлом упала поўня У ціха разгайданы ветрам гай. Абавязкова некалі прыпомніць Табе твая пічаслівая туга І гэты гай, і апантанасць поўні. Пачуццяў іншых абарваўшы прывязь, Абавязкова вернецца сюды Твая душа, як па жывіцу, прыйдзе Да гэтае крынічнае вады, Пачуццяў іншых абарваўшы прывязь. Яна адна тут, ясная крыніца. Цяпер ты і не думаеш, бадай, Што толькі ў ёй адзінай і бруіцца Жыццё, якім гаворыць з намі гай. Любоў... Яна — як гэтая крыніца... Бярозавым святлом упала поўня...
НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ Табе здаецца, незалежны ты, Раз не са мной — недасятальны, значыць. А я схілюся да рачной вады, І ў ёй не мой, а твой адбітак бачу. Табе здаецца, вольны ты казак, Калі ў пачуццях гэткі асцярожны. А варта мне адно слаўцо сказаць— І ўздрыгнеш ты шчасліва і трывожна. Калі чым насцярожыла, забудзь. На незалежнасць я не пасягаю. Мне б толькі твае вочы прысягалі, А будзь такі, як ёсць. Ты толькі будзь!
* * * Ці гэта лёс мяне аберагае, Ці смерць мяне пакуль што адвяргае? Дыхне нябыт у твар, і верне неба, Бы так і трэба...
ЗУСІМ НЕ ЖАРТ Абяцаю табе: Не пярэчыць ніводнаму слову, Усміхацца на кожны праменьчык усмешкі тваёй, Па жаданню твайму быць дасціпнай ці злою, Адгукацца, як рэха, на твой непастойны настрой. Стаць тваім двайніком і ва ўдачы скупой, і ў адчаі, Галаву на загубу панесці, калі б загадау. Абяцаю пакору сваю, абяцаю— Покуль воля твая будзе з воляй маёй супадаць!
ПЕСНЯ МАТЧЫНАЙ МАЛАДОСЦІ ...Замерла хвіля, як матыль на шпільцы: Знарок ці незнарок? Сабе ці мне? — Вяртае мама песняй маладосць сваю: ...Насыпаў пшанца Аж па калянца, Наліў вадзіцы Аж па крыліцы. Галубка не есць, Галубка не п'е, На крутую гару Усё плакаці йдзе. — Галубка мая, Шызакрылая, Якая ўдалася Ты журлівая! Ой, ёсць у мяне Семсот галубоў. Лятай, выбірай Па сэрцу любоў. Ой, лятала я, Выбірала я, Не знайшла такога, Як страціла я... А на старой бярозе за акном Кажнюткі ліст імя тваё калыша; А за парогам кожная сцяжынка Звіваецца ў дарогу — да цябе; І што ні міг, сваёй кажнюткай нотай Святло і цень — табе — складаюць гімн.
МЕСЯЧНАЯ НОЧ Цяпер што звязвае нас? Якія ніці? Адчужана-роўны бляск: Поўня ў зеніце. Такі чалавечы пагляд У гэтай поўні... Улада з усіх улад: Помню. Хлусіў ты, хвалёны час. Няма адхлання. Глыбозным праваллем між нас Прызнанне. Дзень забыўся пра ўсход. Спяць людзі. Маркота з усіх маркот: Не любіш.
* * * З блакіту задыхаецца зямля, — Асмяглай зеленню травы й лістоты, Калоссем — з прагай спеласці — ў палях Да неба цягнецца услед грымотам. Ды ліўні ўваскрасальныя ўсё міма: Ты не любімы. Бяскроўныя нябёсы і ралля У колеры адным — у шэрым — стынуг.ь. Ні зоркі барвы; зводдаль спакваля Нагортваецца снежная пустыня; Адзіна ветру свіст здзічэлы, грубы: Сам больш не любіш.
Поделиться с друзьями: