Ралля суровая
Шрифт:
ПЕРАКЛАДЫ
ЮЛІУШ СЛАВАЦКІ ГІМН з польскай
Сумна мне, божа! У сто пераліваў Захадам граеш ты мне прамяністым, Гасіш валошкавай хваляй імклівай Зорак агністасць... Хоць залаціш неба й мора так гожа, — Сумна мне, божа! Голаў падняўшы, як колас нішчымны, Моўчкі стаю ў здавалёнасці ленай. Воку чужому такім ціхамірным Здамся, напэўна. Ты толькі ведай, што сэрца трывожыць, — Сумна мне, божа! Нібы малое, што не адпускае Маці без плачу, — я блізкі рыданню Бачыць, як сонца мне з хвалі кідае Промень расстання. Хай яно ззянне назаўтра памножыць, — Сумна мне, божа! Тут, над марскою бурліваю пашчай, — Сто міль ад берага, сто да другога, — Сёння буслоў цёплакрылых пабачыу У лёце строгім. Я ж іх вітаў і над польскаю пожняй, — Сумна мне, божа! Тое, што думаў пра смерць я так, многа, Роднага дому не ведаў гадамі, Быў як вандроўнік у цяжкіх дарогах, Пад перунамі, Што не ўгадаць, дзе ў магілу паложаць, — Сумна мне, божа! Помніку-стражу ніколі не ўсведчыць, Дзе будуць тлець мае белые косці. Тым, хто на могілках — па-чалавечы Век мне зайздросціць. Прыстань мая быць спакойнай не можа, — Сумна мне, божа! Часта дзіця на радзіме далёкай Шлях мой малітвай гарачай асвеціць. Ды не к айчыне нясе маю лодку, — Гоніць па свеце. Мусіць, малітва мне ўжо не паможа, — Сумна мне, божа! Гэтае неба пры сонца заходзе, Гэту раскошу вясёлкавых цудаў Новые людзі і цераз стагоддзе Бачыць тут будуць. Пакуль не зміруся, што знікнуць я можу, — Сумна мне, божа! УЛАДЗІСЛАЎ БРАНЕЎСКІ МАРКОТА І ПЕСНЯ Мо нічога ў жыцці й не засвеціць? Яшчэ год, яшчэ два, яшчэ ікс... Маіх думак чорныя лебедзі адплываюць Віслаю ў Стыкс. Ведаў я, што мне сэрцам тут грызці, што за ўдары прыняць мне найперш, не разлікам, не хцівай карысцю будаваў я жыццё і верш. Моц сардэчная ж песні маркотай пераедзена, быццам іржой, — цемру ночы здушанай нотаю толькі крык прашывае мой. Ды навек юны я ў крыку гэтым! Перуны? — Што ж, хай б'юць у мяне! Не паддамся я гэтаму свету, свету гэтаму крыкну: не! ЯН ГУШЧА * * * Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць вяртанне... Звыкла гаўкаюць цюцькі, напавер, у парыве вітання. Граблі месцяцца ў рад каля клуні; і шумна, і людна; зараз кожны, каб змыць спёку дзённую, рушыць да студні. Кій заместа каня — я нашуся наўскач панадворкам. Азірае змярканне хату ў яблынях месячным вокам. Брат стрыечны, які, трохгадовы, ўтапіўся у ставе, свае граблі таксама ля сцяны, побач з іншымі, ставіць. Бабка сварыцца з ганка, што жартаў даволі ўжо, годзе, (з маладзіцамі жарты да граха, як вядома, даводзяць!). Пад насценнаю лямпай на доўгім стале мноства місак: там тварог з малаком, між якім шнырыць бляск вёрткім лісам; (шчэ ніхто не сядае за стол, шчэ вядзецца бяседа у чаканні на ўсіх. Хай вяртаюцца з белага свету, хай прыходзяць з акопаў і сцюж, са счарнелага глогу, з невядомых расстанняў-разлук, з меандрычнай дарогі). Вокны насцеж, і з цемрадзі, што загусае жывіцай, цвыркуны і мацейка, спакушоныя лямпай начніцы. Вечар зноўку зычлівы, таму мітусні ані звання. У абуджаным рэху выцікоўваю столькі вяртання!.. Вечар гэтакі ціхі, што па лесе, як прывід, блукаю, а ўсе чыста імёны абліччы свае спатыкаюць. Лямпа там, па-за лесам, тварагу там цэлыя горы. Упаду на мурог у адрыне, знясілены зморай. Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць вяртанне, нават зайцу таму, нават зайцу, што бацька падраніў. ЯН ГУШЧА * * * Зорка, як нечым уражана, падае. Дрэва, як некім паранена, сохне. Чалавек, як блуканнямі змучаны, стукае ў дзверы чужыя. Падчас адчыняюцца. ЯН ГУШЧА * * * Букавы лесе, папаратнюсны! Золкай расінкай восень на вуснах. Мілая, ў восень рушым без жалю. Гэта рабіне замала каралу. Глянь, колькі ў букаў звабы яснотнай! З плячэй іх срэбра не змые слота. Не сум, не смутак — зачараванне. Прыш, як колісь, маё прызнанне. ЯН ГУШЧА ПА ЛЕСЕ Ах, шта за вечар! Сані — да лесу, міма нас. Звярніце /с той паляне, дзе белы йерае час. Як хораша юнацтву. Смех бомаў залаты. Як шкло хрупасткі, наст той разносьце, капыты! Снягі, перакліканне, ад позіркаў аж бляск. О, з маладымі сані, з сабой вазьміце й нас! П'ЕР ЖАН БЕРАНЖЭ СТАРЫ ЖАБРАК Ну, вось і ўсё. У прыдарожнай яме, Знямоглы, хворы, жду канца свайго. А людзі, пэўна, думаюць, што п'яны... Тым лепші Мне іхні жаль ні да чаго. Ах, людзі, людзі, вочы не адводзьце, А медзякі ўжо вашы не ў пару. На фэсты, на піры — хутчэй праходзьце! Стары жабрак, без вас я, сам памру. Вось дзе са свету прыбірае старасць Бо ўжо ж не голад — галадаць прывык. Меў на лякарню ўсе надзеі, марыў, Што там сканаю, маю ўсе правы. Але куды ні ткніся — ані блізка: Галеча, гора — нібы на бяду. Што ж, вуліца, была ты мне калыскай, — Стары жабрак, тут і труну знайду. Калісь прасіў я, малады, здаровы, Каб навучылі рамяству мяне. «Прэч! — быў адказ рамеснікаў суровы. — Саміх жабрацтва хутка не міне». Вы ж, багацеі, што — «працуй!» — крычалі, Кідалі костку са стала падчас, Паначаваць у хлеве дазвалялі, — Стары жабрак, не, не кляну я вас. Я мог бы красці, горкі бедалага, Навошта мне — па старцах лепш пайсці. Хапала толькі на адно адвагі: У полі бульбы ў торбу награбсці. Ды імем караля за мной, бязвінным, Не раз, не два турэмны ключ грымеў, І гвалтам адбіралі скарб адзіны, — Стары жабрак, я ж толькі сонца й меў. Бадзяга ці радзіму мае зроду? Што мне да вашых вінаў і хлябоў, Да вашай славы, фабрык і заводаў І да прыгожых ды пустых прамоў? У доме вашым, што без бою здаўся, І дзе захопнік вольна жыраваў, Як дурань, я слязамі абліваўся, — Стары жабрак, з яго рук хлеб я браў. О людзі, людзі! Што не раздушылі, Як чарвяка нікчэмнага, зараз? Або чаму ж вы лепш не навучылі, Як жыць мне на дабро для ўсіх для еас? Не чарвяком, а мурашом я стаў бы, Страчаў бы ў шчасці кожную зару, Вас, як братоў, любіў бы, шанаваў бы, — Стары жабрак, як вораг ваш памру! ЛУІ АРАГОН ГІМН ЭЛЬЗЕ. УВЕРЦЮРА Даткнуся да цябе і веру і не веру Што час разлук мінуў што разам мы не ў сне Ты побач ты са мной і я твая імперыя На гора і на шчасце вернае І ўсё ж здаешся ты такой далёкай мне Калыша нас нясе ў краіну цудаў слодыч Але прачнуся я вярнуся з царстваў тых Маё дыханне ў твар табе нібыта словы Нібыта жджэ нас ростань знову Не варухнешся ты ты ўжо не чуеш іх Заснула доўеа я лаўлю яе маўчанне І як ігрок які чытае на касцях Свой пройгрыш да грудзей тулю яе адчайна Бяссільны перад гэтай тайнай Неспасцігальнай тайнай быцця і небыцця А потым новы дзень з адсутнасці таемнай Цудоўней ад святла яе мне верне зноў І стане дзень працягам ночы неаб'емнай Бо з ёю вечна неад'емна Пяшчота цемнаты як сон найлепшых сноў Жыццё як спеў п'янкі мільгне мы поўнім чару О жонка о мой боль мой бог трынаццаць год Выследжваў бы тваё напеўнае маўчанне Ніколі гэтымі вачамі Не наталяючы ўжо голаду майго Трынаццаць хмельных год трынаццаць зім і летаў Трымцеў бы над табой хімеры цікаваў Трынаццаць год у страху пяшчотна-горкім гэтым Калі ўсе небяспекі свету Прыдуманыя мной набожна б замаўляў Як мала для каханкаў тысячы й адной ночы Трынаццаць год як дзень агонь няшчадны той Што па шматку папеліць хочаш ці не хочаш Кілім наш па якому крочым Магічны наш кілім самотнасці святой Поделиться с друзьями: