ЖАНРЫ

Раман Корзюк (на белорусском языке)
Шрифт:

Пра сьледчых i гаварыць няма чаго - гэта тупiцы. Сякуць тапаром i толькi. Цiмошку прыйшлося доўга iх узгадоўваць. Яны не разумеюць сутнасьцi нацдэмаўшчыны. Яны ня ўмеюць абыходзiцца з мадэлямi, якiя трапiлi ў iхныя рукi, яны ўмеюць толькi бiць. Мадэль трэба ўсьведамляць, каб яна ведала, за што яе б'юць. Якая-ж прыемнасьць бiць несьвядомую мадэль? Гэта нават грэх. Гэта невiнватая мадэль. Яна - як палка: бi, колькi хочаш, а да смаку ня дойдзеш. Iншая рэч, калi ты ўсьведамiш мадэль. Усьведамленая мадэль - ужо вiнаватая мадэль, я сказаў-бы разумная, зь яе ў такiм разе нешта ўжо можна выбiць.

Была ноч, i Цiмошка выйшаў з свайго габiнэту на "нацдэмаўскi карыдор". Там ужо йшла "работа". Цiмошка зайшоў да Палiтыкi - на ягоную думку найбольш здатнага сьледчага. Пасярэдзiне пакою сядзела адна мадэль i хоць-бы вухам павяла: нават адным вокам ня зiрнула на Цiмошку. Аднак мадэль яму спадабалася: iнтэлегентная, удумлiвая й прыгожай формы. Адразу вiдаць, што ўсьвядомленая мадэль. Цiмошку страшэнна хацелася пачуць жывы голас гэтай мадэлi...

З прыходам Цiмошкi Палiтыка - i без таго заўзяты сьледчы - ператварыўся ў чалавека, што гатовы зрабiць усё, абы спадабацца свайму начальнiку. Падняўся з-за стала i, з закладзенымi назад рукамi, пачаў апiсваць кругi вакол мадэлi на табурэтцы.

– Можа хочаце, Раман Корзюк, у вагульную камэру?
– пачаў Палiтыка здалёк.
– Перавяду!

– Вам нельга быць добрым, - адказаў Корзюк.

Цiмошка толькi лыпнуў вачыма.

– Для вас магу.

– Дзякую.

– А Камоцкую мы ўжо выпусьцiлi...

– Дзякую таксама.

– А вы самi не хацелi-б пайсьцi наступнай ранiцы на заняткi ў iнстытут?

– Калi толькi вы будзеце там выкладчыкам.

– Грамадзянiн Корзюк ня хоча сёньня гаварыць са мною, - з усьмешкай, весела сказаў Палiтыка Цiмошку.

I, сеўшы за стол, ужо сур'ёзна нарыхтаваўся пiсаць пратакол. Дастаў з шуфляды нейкiя паперы i хуткiмi вачыма пачаў нешта вычытваць зь iх. Усталявалася некалькi сэкундаў цiшынi. Быццам зьнеахвочаная гэтай цiшынёй i перапынкам у допыце, мадэль, пазяхаючы, павярнулася на табурэтцы i пачала глядзець у вакно. Здавалася, ёй было маркотна сядзець склаўшы рукi i чакаць наступнага пытаньня. Гэта нямала зьдзiвiла Цiмошку.

Таварыш Палiтыка, вашая мадэль не працуе. Вы не даеце ёй дастатковай нагрузкi. Перапынку ў вашай рабоце ня мусiць быць. Вы не заўважаеце, што вашая мадэль iгнаруе вас?

– Псыхалёгiя гэтай мадэлi мне добра ведамая. Мы маем дачыненьне з рамантычнай мадэляй.

Палiтыка адкiнуў у бок паперы. Мадэль усё яшчэ глядзела ў вакно на горад, быццам ня чуючы, што аб ёй гавораць.

– Не давайце пазяхаць вашай мадэлi. Дапытвайце!

Палiтыка ня ведаў, з чаго пачаць, прысутнасьць Цiмошкi яго бянтэжыла, i ён паставiў перад Корзюкам першае што прыйшло яму ў голаў пытаньне:

– Прызнаеце сябе вiнаватым?

– У чым?
– запытаўся ў сваю чаргу Корзюк.

– Мадэль зьдзекваецца над вамi, таварыш Палiтыка.

Цiмошка пахопiста ўзьняўся з свайго крэсла i ў вокамгненьне апынуўся за сталом Палiтыкi, побач яго.

– Мадэль! (Прозьвiшча вашае мяне ня цiкавiць.) Мадэль! Вы будзеце сур'ёзна адказваць на пытаньнi?

– Калi пытаньнi будуць сур'ёзныя, - азвалася, нiбы схамянуўшыся, мадэль.

– Абсалютная згода. У гульню гуляць мы вам не дамо. Зрэшты, нам не патрэбнае нават вашае прызнаньне. Вы - у нас, i выхаду адсюль вам няма. Вы тая мадэль, якая нам спатрэбiлася.

– Я наогул не мадэль i мадэляваць мяне вам будзе цяжка.

– Не, якраз вы мадэль i мы вас змадэлюем. Вы толькi ламаецеся. Але датуль, пакуль вас мы яшчэ не даламалi. У карцар!

Корзюка адвялi ў карцар.

– Вось гэтак трэба дапытваць, таварыш Палiтыка. Гэткая мусiць быць нашая палiтыка.

Незадаволены паводзiнамi мадэлi, Цiмошка пакiнуў сьледчага. Ён пайшоў да iншай мадэлi, што паводля ягонай задумы мае адыйграць адну з галоўных роляў на працэсе нацдэмаў. У ягоным уяўленьнi паўставала мадэль Зьмiтра Жылуновiча Цiшкi Гартнага. Цiмошка сьпяшаўся падрыхтаваць яе. Якраз патрэбная яму мадэль была на допыце. Увайшоўшы да сьледчага, Цiмошка нават ня глянуў у бок мадэлi, што сядзела - на дзiва - у раскошным крэсьле.

У сьледчага Пушкiна падпухлi ад ночнай працы вочы. Ён зморана сядзеў за сталом. Да ўваходу Цiмошкi ён мiрна гаварыў з Жылуновiчам.

– Як мадэль? Працуе?

– Iдэальная мадэль, - адказаў Пушкiн, зiрнуўшы на Жылуновiча.
– Цiшка Гартны, як вы ведаеце, - беларускi пiсьменьнiк, ён сваё дазнаньне (я даю гэта яму рабiць i ў камэры) пiша беларускаю моваю.

Пушкiн паказаў Цiмошку тоўсты сшытак, сьпiсаны рукою Жылуновiча.

– Можаце пачытаць цi хоць глянуць.

– Я ня чытаю пабеларуску, дый яшчэ ад рукi. Ты скажы - мадэль супрацоўнiчае з намi?

– Цалкам.

– Можна сьмела выпусьцiць яе на сцэну? Я пытаюся пра гэта, не зважаючы на прысутнасьць мадэлi, паколькi вы гаворыце, што яна згодная з намi. Я-ж казаў нам патрэбныя ўсьвядомленыя мадэлi, мадэлi, так-бы сказаць, добраахвотныя. Зрэшты, i мадэлям выгодна - увойдуць у гiсторыю. Хацеў-бы паслухаць з вуснаў самой мадэлi, што яна напiсала там у сваiм сшытку.

Жылуновiч, як абрадваўшыся, пачаў:

"Усё маё сьвядомае жыцьцё - гэта змаганьне з савецкаю ўладаю. Цяпер-жа, калi я ўсьвядомiў усю бяссэнснасьць такога змаганьня, я складваю аружжа..."

– Гэта надзвычайна. Але вы што-небудзь пра мэты нацдэмаўскай арганiзацыi i пра ейныя сувязi з замежжам.

Пушкiн паказаў у сшытку патрэбнае месца i Жылуновiч з усёй старэннасьцяй працягваў:

"Нашая арганiзацыя - Беларуская Нацыянальная дэмакратычная партыя стаўляе сабе за мэту адзьдзяленьне Беларусi ад Расеi, цi iнакш - наша партыя хоча скарыстаць з легальнага права выхаду з складу Савецкага саюзу, паколькi дадзены стан рэчаў не гарантуе дэмакратычнага ладу ў ёй. Значыцца, мы за адзьдзяленьне. Але мы катэгарычна супраць усялякага далучэньня, напрыклад да Польшчы, у чым вы спрабуеце нас абвiнавацiць..."

– Таварыш Пушкiн, Бэрман чытаў гэтыя матэрыялы?
– перабiў чытаньне Цiмошка.
– Гэта-ж золата.

– Не.

– Я забяру гэтыя матэрыялы ў вас.
– I праз нейкi момант.
– Ну, а якiм спосабам вы хочаце адзьдзялiць Беларусь?
– запытальна, але ласкава зiрнуў Цiмошка на мадэль.

– Пры дапамозе сiлаў Беларускай ваеннай акругi на чале з Убарэвiчам.

Тут Жылуновiч узьняў вочы на Цiмошку i паясьнiў яму:

– У падтрымку з боку Ўбарэвiча я асабiста ня веру, але на працэсе я буду гэта сьцьвярджаць, а менавiта, што такой падтрымкай мы заручылiся. Гэта, каб вашая, а разам i нашая нацдэмаўская арганiзацыя выглядала салiдна, каб на адкрытым працэсе нацдэмаў было вiдаць, што нашая арганiзацыя сапраўды iснуе рэальна, а ня выдумка НКВД i што яна дастаткова небясьпечная для савецкай улады, каб зь ёй змагацца.

Поделиться с друзьями: