Сёмае акно (на белорусском языке)
Шрифт:
– А нам працаваць у начную змену.
Букет, нарэшце, пралез, i я ўбачыла ў акенцы ярка-чырвоны, як i ружы, гальштук. Токар памахаў мне рукой i знiк.
Напэўна, гэта нядобра - прымаць на рабоце ружы?.. Але згадзiцеся самi: хiба ж дзяўчына можа адмовiцца ад кветак?..
...На галоўнай магiстралi нашага горада - шумна. Туды i назад iдуць людзi, бягуць аўтамашыны. Перашэптваюцца аб нечым лiпы.
Я iду не спяшаючыся, павольна. Iду дамоў. З работы.
Правай рукой прыцiскаю да грудзей букет. Адчуваю, што на яго многiя заглядаюцца.
I раптам з правага боку чую моцны мужчынскi голас:
– Алё, даражэнькая! Фiзкульт-прывет!
Так, гэта быў ён, экскаватаршчык Анфiл! Хiба я магла не пазнаць яго! Анфiл шырока ўсмiхаўся, увесь твар яго ззяў радасцю. Мiжвольна заўсмiхалася i я.
– Ну як?
– спытала я, i сама здзiвiлася, што звярнулася да яго, як да старога знаёмага.
– Парадачак!
– трасянуўшы сваiмi каштанавымi валасамi, прагаварыў экскаватаршчык.
– Бiлет - вось ён, у кiшэнi. Цягнiк адыходзiць праз сорак хвiлiн. Пажадайце мне нi пуху нi пяра!
– I ён хутка пакрочыў наперад, лёгка несучы левай рукой жоўты фанерны чамаданчык.
Але вось ён азiрнуўся, глянуў на мяне. Паставiўшы свой чамаданчык на асфальт, пачаў нешта шукаць у кiшэнях. Анфiл завiхаўся, але не мог знайсцi, што хацеў, бо шукаць левай рукой было нязручна. Я падышла да яго.
– Вось!
– узрадавана сказаў ён, выняўшы, нарэшце, нейкi лiсток паперы, i падаў яго мне.
– Вось. Гэта - адрас. Аддзел кадраў нашай будоўлi. Пiшыце! Могуць узяць, а што вы думаеце! Пiшыце!
Экскаватаршчык падхапiў свой чамаданчык i павярнуў на другую вулiцу.
Калi я выйшла на рог вулiцы, Анфiла ўжо не было вiдаць. Туды i назад iшлi людзi. Адны спяшалiся, другiя крочылi павольна.
У кожнага сваё.
Вось i скончыўся мой першы дзень. Заўтра я зноў буду прадаваць маркi. Каму ж прыйдзецца заўтра ўручаць iх?..
Я ведаю каму. Прыходзьце, маё акно - сёмае.
1952 г.