Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

— паўночная ліра, нікому не вядомыя вяшчанні звона, але ўсё роўна ён павінен гаварыць, звяртацца да глухіх, о вышэйшыя людзі! Бо вы не разумееце мяне!

Мінула! Збылося! О маладосць! О полудзень! О гадзіна папалуднёвая! Вось настаў вечар, і ноч, і поўнач — сабака вые, вецер:

— хіба вецер не сабака? Ён скуголіць, брэша, вые. О поўнач! Як уздыхае яна і смяецца, як хрыпіць і задыхаецца!

Як цвяроза яна прамаўляе цяпер, гэта п'яная стваральніца вершаў! Ці не перапіла яна само ап'яненне сваё? Ці чувала яна? Ці жуе зноў і зноў сваю жуйку?

— у сне жуе яна журботу сваю, гэтая старадаўняя глыбокая поўнач, а яшчэ больш — радасць сваю. Менавіта радасць, калі ўжо глыбокі ў яе боль: але радасць глыбейшая, нават за скруху сэрца.

9

Ты, лаза вінаградная! За што ты хваліш мяне? Я ж цябе зрэзаў! Я жорсткі, і вось — сплываеш крывёю: за што ты хваліш маю п'янкую жорсткасць?

«Усё, што ўдасканалілася, усё сталае — прагне смерці!» — так кажаш ты. Хай будзе дабраславёны нож вінаградара! А ўсё нясталае, на жаль, хоча жыць!

Боль кажа: «Прайдзі! Мініся, боль!» Але ўсё, што пакутуе, хоча жыць, каб стаць спелым, радасным, поўным жаданняў,

— ад жаданняў далёкага, найвышэйшага і светлага: «Я хачу нашчадкаў, — так кажа ўсё пакутнае, — я хачу дзяцей, я не хачу сябе».

А радасць не хоча ні спадчыннікаў, ні дзяцей: радасць хоча толькі самое сябе, яна прагне вечнасці, вяртання; хоча, каб усё было вечна роўным самому сабе.

Боль кажа: «Парвіся, сплыві, сэрца, крывёю!»

Што ж! Наперад! О маё старое сэрца! Боль кажа: «Мініся!»

10

О вышэйшыя людзі, што вы думаеце пра мяне? Хто я? Вяшчун? Летуценнік? П'яны? Адгадчык сноў? Поўначны звон?

Кропля расы? Выпарэнне і духмянасць вечнасці? Хіба вы не чуеце? Не чуеце? Свет мой удасканаліўся, поўнач — гэта і поўдзень,

— боль — гэта і радасць, праклён — гэта таксама і дабраславенне, ноч — гэта і сонца; ідзіце прэч, а не, дык будзеце ведаць: мудрэц — гэта таксама і дурань.

Ці казалі вы калі-небудзь радасці «Так»? О сябры мае, тады вы казалі «Так» таксама і ўсякаму болю. Усе рэчы звязаныя ўзаемна, злучаны, прасякнуты ўзаемнай любоўю,

— ці хацелі вы калі-небудзь два разы таго самага, ці казалі вы калі-небудзь: «Ты падабаешся мне, шчасце! Імгненне! Міг!»? Тым самым вы хацелі, каб усё вярнулася!

— усё зноў, усё навечна, усё звязана, злучана, прасякнута ўзаемнай любоўю, о, так любілі вы свет,

— вы, вечныя, любіце яго вечна і заўсёды: і нават болю кажыце: «Мініся, але вярніся! Бо ўсякая радасць прагне вечнасці!»

11

Усякая радасць прагне вечнасці ўсіх рэчаў, хоча мёду, закваскі, хоча п'янкой поўначы, магіл і слёз суцяшэння, хоча пазалоты вячэрняй зары,

— чаго толькі не прагне радасць! Яна больш пранікнёная, жахлівая, таямнічая, яна больш прагне, больш жадае, чым усякі боль, яна хоча сябе, яна ўпіваецца ў сябе, воля кола змагаецца ў ёй,

— яна хоча любові, яна хоча нянавісці, яна без меры багатая, яна дорыць, яна раскідае, яна просіць, як міласціны, каб нехта ўзяў яе, яна дзякуе таму, хто бярэ яе, яна хацела б, каб яе ненавідзелі,

— радасць такая багатая, што прагне болю, пекла нянавісці, ганьбы, калецтва, свету, — о, гэты свет, ці ж вы не ведаеце яго!

О вышэйшыя людзі, па вас маркоціцца гэтая радасць — неўтаймоўная, шчасная, — па вашым болю, вы, няўдахі! Па тым, што не ўдалося, маркоціцца ўсякая вечная радасць.

Бо ўсякая радасць хоча самой сябе, а толькі хоча і скрухі! О шчасце! О скруха! О скруха! О, рвіся, сэрца! О вышэйшыя людзі, навучыцеся і таго, што радасць прагне вечнасці,

— радасць прагне вечнасці і ўсіх рэчаў, прагне і глыбокай, глыбокай вечнасці!

12

А цяпер, ці навучыліся вы песні маёй? Ці адгадалі, чаго прагне яна? Што ж! Цудоўна! О вышэйшыя людзі, паспявайце мне цяпер Заратустраву кругавую песню!

Самыя цяпер паспявайце тую песню, якая завецца «Яшчэ раз!», сэнс яе — «На векі вечныя!». Паспявайце, о вышэйшыя людзі, кругавую Заратустраву песню!

О чалавеча! Прароцтва паўночы ўсачы: «Я спала, кажа, я спала, Прачнулася сярод начы: Які глыбокі свет, глыбейшы, чым Яўляе дзень яго. Глыбокі боль, а не глыбейшы, чым Любая радасць, звыш таго; «Мініся!» — кажа боль. Не прагне радасць вечнай ночы, — а вечнасці глыбокай хоча».

Азнака

А раніцай пасля той ночы падхапіўся Заратустра з ложка, падперазаўся і выйшаў з пячоры, прасветлены і дужы, быццам ранішняе сонца, што выйшла з-за цёмных гор.

«О вялікае свяціла, — сказаў ён, як ужо казаў аднаго разу, — ты глыбокае вока шчасця, у чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш!

І калі б яны заставаліся ў жытлішчах сваіх, калі ты ўжо чуваеш, і ўзыходзіш, і дорыш, і надзяляеш, як бы абурылася гэтым твая гордая сарамяжлівасць!

Што ж! Яшчэ спяць яны, гэтыя вышэйшыя людзі, тым часам як я ўжо чуваю: не яны мае сапраўдныя паслядоўцы! Не іх я чакаю тут у маіх гарах.

За працу я хачу ўзяцца і пачаць свой дзень: але не разумеюць яны азнакаў маёй раніцы, і не кліч да абуджэння для іх маё крокі.

Яны яшчэ спяць у маёй пячоры, іх сонныя летуценні апіваюцца маімі песнямі ап'янення. Аднак вушэй, якія слухаюць мяне — слыху, які слухаўся б маіх слоў, — гэтага ім бракуе».

Так сказаў Заратустра свайму сэрцу пры ўзыходзе сонца; і тут жа ён запытальна паглядзеў угору, бо ўжо чуў над галавою пранозлівы крык свайго арла. «Што ж! — усклікнуў ён. — Гэта мне падабаецца, так і павінна быць. Звяры мае прачнуліся, бо прачнуўся я.

Арол мой чувае і, як і я, славіць сонца. Арлінымі кіпцюрамі хапае ён новае святло. Вы мае, сапраўды мае звяры. Я люблю вас.

Але яшчэ не хапае мне сапраўды маіх людзей!»

Так сказаў Заратустра; але раптам пачуў вакол сябе трапятанне і шлопанне крылаў, быццам ад безлічы птушак, і гэты шум, і мітусня над галавою былі такія вялікія, што ён заплюшчыў вочы. І сапраўды, здавалася яму, быццам цэлая хмара апусцілася на яго, быццам хмара стрэл пасыпалася на толькі што прыдбанага ворага. Але гэта была хмара любові над галавой толькі што прыдбанага сябра.

Поделиться с друзьями: