Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

— Маё племя не разумее, аб якой помсце гаворыш ты, бледнатвары брат мой.

Лёша зноў паспрабаваў вызваліцца ад вяровак, але гэта яму не ўдалося.

— Калі вы зараз жа мяне не развяжаце, я буду крычаць, клікаць на дапамогу.

Пераглянуўшыся з сябрукамі, Вадзік прамовіў:

— Маё племя адпусціць цябе, як толькі мы выканаем «танец перамогі».

Хлопчыкі з гучнымі крыкамі пачалі кружыцца вакол Лёшы. Яны рабілі нейкія недарэчныя рухі і строілі смешныя грымасы. Але Лёшу было не да смеху.

— Пакуль вы скончыце свой ідыёцкі танец, — намагаўся ён перакрычаць хлопчыкаў,— камары з'ядуць мяне!..

— Ну што ж, — крычаў у адказ Вадзік, — адным здраднікам будзе менш…

У гэты момант у Вадзіка з рук выпаў бубен і пакаціўся ў кусты. Ён пабег за ім, нагнуўся і раптам, схапіўшыся за руку, нема закрычаў:

— Ой, мяне змяя ўкусіла!

— Дзе? Якая змяя? — падбеглі да яго Шурка і Марык.

Убачыўшы змяю, яны спалохана адскочылі і, кінуўшы Вадзіка, пусціліся наўцёкі.

— Куды ж вы?.. — лямантаваў наўздагон ім Вадзік. — Дзік, Сакаліны Кіпцюр! Вярніцеся! Памажыце! О-ой!..

— Зараз жа развяжы мяне, — загадаў Вадзіку Лёша.

— Не магу… Не маю права…

— Калі зараз жа не развяжаш, ты загінуў!..

Вадзік, не перастаючы гучна стагнаць, развязаў Лёшу. Той, ледзь вызваліўшыся, адразу схапіў яго за руку і пачаў уважліва разглядаць дзве невялічкія ранкі. Затым туга перацягнуў вяроўкай Лёшкаву руку крыху вышэй за тое месца, дзе чырванелі сляды змяіных зубоў. Прыпаўшы да ранкі ротам, ён высмоктваў з іх і сплёўваў яд…

— Ну, здаецца, амаль усё высмактаў… Цяпер ужо не страшна, але трэба хутчэй паказацца ўрачу. Ты можаш сам ісці?

— Не, мне нешта дрэнна… Баліць рука… І ў вачах цямнее.

— Нічога, нічога, гэта зараз пройдзе. — Лёша дапамог Вадзіку падняцца. — Ну, пайшлі…

— Лёша, а ты на мяне не злуешся?

— Вось яшчэ, глупства ўсё гэта.

— А Шурка і Марык вунь якімі аказаліся.

— Ну, ведаеш, змяя каго хочаш напалохае.

— Але ж ты не спалохаўся.

— Можа, і напалохаўся б, але ж я звязаны ляжаў.

— Лёша, ты прабач мне…

— Ды кінь ты. Знайшоў пра што гаварыць… Пайшлі хутчэй у лагер. Абапрыся на маё плячо.

Ля кастра

Параіўшыся са сваім класным кіраўніком Несцерам Фёдаравічам, вучні з сёмага «В» класа вырашылі на гэты раз пайсці па гістарычных месцах, дзе змагаўся партызанскі атрад дзядзькі Сцёпы.

Але ўжо ў самым пачатку паходу чырвоным следапытам давялося крыху затрымацца: пайшлі дапамагаць калгаснікам зграбаць сена.

Таню і Міхася пакінулі дзяжурыць па лагеру, далі заданне прыгатаваць вячэру.

Пакуль Таня, стоячы на каленях, поркалася ля патухлага кастра, Міхась бестурботна махнуў на ўсё рукой і заваліўся спаць у будане з яловых галін. Пераканаўшыся, што адной ёй касцёр не распаліць, Таня падышла да будана і з сілай пацягнула Міхася за ногі. Праціраючы вочы, Міхась вылез са свайго сховішча.

— Ну, што ты ад мяне хочаш?.. І хвіліны не дала паспаць!

— Добрая хвіліна — дзве гадзіны ўжо спіш. Ідзі лепш касцёр распалі. Хутка ўсе прыйдуць, а вячэра яшчэ не гатова.

— Падумаеш, вячэра. Паспеем…

Міхась зноў сабраўся лезці ў будан, але Таня, заўважыўшы, што ў яго разарвана калашына, гучна рассмяялася.

— Дзе ты ўмудрыўся штаны парваць?

— Ды гэта ж ты парвала, калі за ногі мяне цягнула. Ну, заяц, пачакай! — І Міхась пагнаўся за Таняй. Але дагнаць жвавую дзяўчынку не так проста. Міхась зноў вярнуўся да будана.

— Разарвала, дык цяпер зашывай! — сказаў ён, калі Таня падышла бліжэй.

— Падумаеш, напалохаў! І зашыю.

— Ды ты, мамчына дачка, ніколі іголкі ў руках не трымала!

— А цяпер вось вазьму і зашыю.

— Паглядзім, — Міхась схаваўся ў будане, выйшаў адтуль у трусах, працягваючы штаны Тані: — На, зашывай.

— А ты хутчэй касцёр распалі, нам жа трэба вячэру гатаваць. Інакш што нашы будуць есці?

Міхась сеў да кастра і пачаў чыркаць запалкамі. Сапсаваўшы апошнюю з іх, ён вырашыў: «Пайду, знайду крэмень і выкрасаю агонь. Як людзі ў старажытнасці рабілі».

А Таня дастала іголку і ніткі, узяла ў рукі штаны і задумалася: «Сапраўды, як гэта зашываюць?» Нарэшце склала разарваныя палавінкі і пачала няўмела шыць. Шво ў яе атрымлівалася грубае, тоўстае.

Міхась тым часам знайшоў два каменьчыкі, вярнуўся да кастра і ўзяўся высякаць іскру.

Гледзячы, як няўмела ён гэта робіць, Таня засмяялася.

— Відаць, мы з табой аднолькавыя ўмельцы.

— Я мужчына, і шыць для мяне неабавязкова.

— Але ж ты і агонь выкрасаць не ўмееш.

— А мне і не трэба рабіць гэта крэменем… У наша дваццатае стагоддзе для гэтага ёсць запалкі.

— Тады распалі запалкамі,— пакпіла з яго Таня. — Хто ж табе перашкаджае?

— Добра, давай штаны, пайду на рэчку, можа, сустрэну каго-небудзь, папрашу запалкі.

Міхась надзеў штаны, але Таня зашыла калашыну так вузка, што нага ледзь праціснулася ў яе.

Зрабіўшы некалькі крокаў, Міхась прысеў, і калашына зноў распаўзлася.

— Бачыш, якая ты швачка!

— А ў наша дваццатае стагоддзе, — іранічна заўважыла Таня, — неабавязкова ўмець шыць самой, для гэтага ёсць швейныя майстэрні.

— Майстэрні ёсць, але як жа я ў такіх штанах пайду па запалкі?

— Ты пасядзі тут, я сама схаджу.

— Давядзецца, — цяжка ўздыхаючы, згадзіўся Міхась. — А што ты будзеш варыць на вячэру?

— Давай зварым такі суп, як учора Валя Казлова зварыла. Якраз сёння раніцой Несцер Фёдаравіч шчупака спаймаў… Ён там у вадзе навязаны. Бульба ёсць, цыбуля таксама ёсць, морква… А што яшчэ трэба?

— Патрэбны соль, перац, гарчыца.

— Ведаеш ты столькі, колькі і я. Эх ты! Гарчыцу ж падаюць на стол да гатовых страў, а не кладуць у гаршчок. Давай бярыся за бульбу, а я запалкі пайду шукаць і па ваду збегаю.

Гледзячы, як Міхась наразае бульбу кружочкамі, потым ачышчае кожны кружочак паасобку, Таня са здзіўленнем спыталася:

Поделиться с друзьями: