Тутэйшыя
Шрифт:
Я н к а. (набок). Амэрыканскія фігі.
М і к і т а. Мінуўшая політычная, меджду протчым, сытуацыя нічога падобнага нам у пайкох не давала.
С п р а ў н і к. Затое цяперашняя ўсё дасць.
Я н к а. (набок). Нават узяткі.
М і к і т а. Але пакуль што якое, мне ад сэрца, меджду протчым, хацелася б дастойна пачаставаць і павесяліць высокіх пэрсон.
Д а м а. А ведаеце, мусье Зносілов, — бяду гэту можна легка паправіць. У мяне з'явілася цудоўная ідэя: той вечар у вас на імянінах, перад выхадам немцаў, такое мілае ўражанне пакінуў, што я вельмі была б шчаслівай, каб сягоння яго паўтарыць.
М і к і т а. Мадам-сіньёра, я ўвесь да вашых, меджду протчым, услугаў! Значыцца, пачынаем ад пачастунку. Меджду протчым, мамаша, чым хата багата.
Д а м а. О не, мусье рэгістратар, — вы не згадалі! Дзякуючы таму, што мы ўжо частаваліся, паўторым сягоння толькі другую частку програмы таго вечару.
М і к і т а. Танцы, меджду протчым?
Д а м а. Мусье, цяпер вы згадалі! (Да прысутных.) Я думаю, што шаноўнае таварыства са мною згодна?
Га л а с ы. Згодны! згодны!
Д а м а. А цяпер, мусье Зносілов, дазвольце накруціць грамафон.
М і к і т а. Грамафон… грамафон… меджду протчым, грамафон, мадам-сіньёра, у… у рэпарацыі.
Д а м а. Тады дазвольце мне балалайку.
Мікіта падае.
Д а м а. Я папрашу гэтага мусье (паказвае на Янку), каб сыграў на балалайцы. (Падыходзіць і падае Янку балалайку.) Мусье беларус, не адмоўцеся, сыграйце нам вальца!
Я н к а. Магу сыграць. Калі тут кампанія ваша ўладзіла танцкляс для акупантаў, дзе кожны з іх заходзіць і танцуе свае «Гоцаца», дык чаму ж бы мне ў гэтым танцклясе і не пайграць.
Д а м а. Вельмі прыемна з вашага боку!
Янка грае вальца. Танцукщь тры пары ў тым самым парадку, што ў першым акце. Поп таксама не танцуе. У пачатку танцаў уваходзяць Аленка і Гарошка.
З'ява XI
Тыя ж, Аленка, Гарошка.
П о п. (пільна ўгледзеўшыся у вакно, потым да тан-цуючых). Чады моі, осгановіцесь! В сію обіцель градзе большэвік.
Т а н ц у ю ч ы я. (пакінуўшы танцаваць). Як?., што?.. адкуль?..
Паміж Мікітавымі гасцямі перапуд і бегатня.
М і к і т а. (зірнуўшы ў вакно). А такі ж градзе і да нас… Ой-ей!.. і з аружжам у руках! А казалі, што іх ужо няма… Ой-ёй!.. ой-ёй!.. Мамзэль Наста, якія ж гэта няпэўныя вашы пэўныя крыніцы!
Г а л а с ы. Трэба хавацца! Хутчэй! Хавацца! Хавацца!
М і к і т а. Мамзэль Наста, перакульвайце задам наперад абразы.
Наста пераварачвае абразы.
М і к і т а. Мадам-сіньёра, хавайцеся сюды! Ваша родзіе, сюды! а вы, пане пан, во сюды! Ацец духоўны, меджду протчым…
П о п. Не суеціцеся обо мне, сын мой! Моі облачэнія зашчытой мне от всякіх зол земных.
М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, я залезу сюды, а вы станьце так, каб мяне засланіць. Вось так! Ну, цяпер можа йсці.
Паўза досыць доўгая. Янка іранічна ўсміхаецца, Аленка пырскае здушаным смехам, Гарошка пыхкае люльку і плюс. Наста порыцца каля абразоў. Уваходзіць Чырвонаармеец з абломкам стрэльбы.
З'ява XII
Тыя ж, Чырвонаармеец.
Ч ы р в о н а а р м е е ц. Ці няможна ў вас, таварышы, перасядзець, пакуль сцямнее? Бо я адстаў ад сваей часці і толькі ўночы змагу выбрацца з гораду, каб дагнаць сваіх.
М і к і т а. (вылазячы з укрыцця, да Чырвонаармейца). А, папауся, меджду протчым, нарэшце! Складам аружжа! Вывешывай белы флаг! Здавайся ў палон, меджду протчым!
Чырвонаармеец палажыў набок абломак стрэльбы і паглядае, не разумеючы, у чым справа.
С п р а ў н і к. (вылезшы з іншымі з укрыцця). Зусім справядліва! Забірайце яго ў палон!
Д а м а. Ах, мусьі! У вас, як бачу, пачынаюцца вайсковыя змаганні. Дазвольце мне быць сястрой міла-сэрдзя.
С п р а ў н і к. Наколькі я разумею стратэгію, то, зда-ецца, справа абыдзецца без крывяпраліцця.
М і к і т а. (да Чырвонаармейца). Абвяшчаю вас сваім паленным! Без майго, меджду протчым, дазволу не маеце права даць і кроку.
П а н. Надта ўсё добра складаецца для вас, пане рэгістратар. Як з'явіцеся з гэтым палонным да новае ўлады, то ваш прэсціж адразу падымецца ў яе вачох на сто процантаў.
С п р а ў н і к. I вы павінны зараз ісці са сваей здабычай у штаб акупацыйных войск. Там вы пачуецеся, як вольны з вольным.
П а н. Як роўны з роўным.
М і к і т а. Значыцца, ужо иду. Мадам-сіньёра і мусьі, ці таксама, меджду протчым?..
Г а л а с ы. Ідзем… Усе ідзем!.. Ідзем!..
М і к і т а (да Чырвонаармейца). Шагам марш у па-лон! Пачакайце! (Да сваей кампаніі.) А трофэі таксама забраць?
Г а л а с ы. Забіраць! Забіраць!
Дама, Поп, Спраўнік, Пан, Мікіта, акружыўшы Чырвонаармейца, выходзяць маршавым кронам.
М і к і т а (з абломкам стрэлъбы на рамі, напявае)
Оруж'ем на солнцэ сверкая, Под звукі ліхіх трубачэй, По уліцам пыль подымая, Проходзіл полк гусар усачэй…Дзея чацвёртая
Час пасля паўдня. Мікітавы пакой выглядае збольшага як у першай дзеі, азумеецца, без грамафона, люстра і мяккіх крэслаў, некаторыя рэчы спакаваны як у дарогу. Зрэдку далятаюць далёкія гарматныя выстралы.