Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Тутэйшыя

Купала Янка

Шрифт:

С п і ч ы н і. Як будзе: згінь ты, прападзі, нячыстая сіла?

М і к і т а. Ідзь пан до сту д'яблув за Буг.

С п і ч ы н і. Вельмі добра, дужа добра! Самае важнае, што не забыліся «за Буг». А цяпер як будзе: не лезь, бо дастанеш поуху?

М і к і т a. Hex се пан не наставя, бо достанеш по пыску i утонеш в Немідэз.

С п і ч ы н і. Віншую, віншую! Зусім добра. Поступ у навуцы вялікі. Папрабуем затое з іншай бочкі. Перакулеце на наш манер такі зварот: ешчэ Польска не згінэла.

М і к і т а. Яшчэ Польшча не згінула, але збіраецца згінуць.

С п i ч ы н i. А цяпер ператлумачце: двадзесце пенць.

Уваходзіць Наста.

З'ява VIII

Мiкiта, Спічыні, Наста.

Н а с т а. Можаце віншавацца, панове! 3 пэуных крыніц я напэўна даведалася, што ужо «нашы» занялі Менск.

С п і ч ы н і. Як гэта, мамзэль, — нашы?

Н а с т а. Ну, палякі, калі вам гэта, пане профэсар, лепей падабаецца.

С п і ч ы н і. Выбачайце, мусье Зносілов, але мы на сягоння лекцыю спынім. Мушу йсці пільнаваць хаты. Маю гонар кланяцца! (Хоча йсці.)

М і к і т а. А як жа, мусье профэсар, з гэтым «двадзе-сце пенць»?

С п і ч ы н і. Заутра, мсье рэгістратар, пройдзем на практычнай лекцыі. (Выходзіць.)

М і к і т а. (крычыць). Меджду протчым, мамаша! Дзядзька беларус! Палякі ў Менску!

Уваходзяць Янка і Гануля.

З'ява IX

Мікіта, Наста, Янка, Гануля.

Я н к а. Што? У Менску пажар?

М і к і т а. Не пажар, дзядзька беларус, а палякі, палякі! Разумееце?

Я н к а. Ну, гэта ўсё роўна.

М і к і т а. Вам, чалавеку без рангаў і клясаў у прошлым і без надзеі на асэсарства ў будучым, пэўна, што ўсё роўна, але для мяне, меджду протчым… Гэ-гэ! А цяпер далоу совбурскую форму! (Хоча скідаць куртку.) Ах, пардон! Я забыуся, што мамзэль Наста тут. Але вось гэта можна і цяпер паслаць, меджду протчым, к чорту. (Пачыпае кідаць аб зямлю партфелі, апрача партфеля з грашыма.)

Я н к а. Ці не паспяшыліся, пане рэгістратар, пляваць у карытца — каб не прыйшлося напіцца.

М і к і т а (пакінуўшы кідаць партфелі). Чаму, меджду протчым?

Я н к а. А як зноу унеспадзеукі тыцне у Менск ваша совбурскае начальства? Што тады вы без гэтых торбау запеяце?

М і к і т а. А прауда, меджду протчым, прауда, — я крыху зарапартаваўся. Быушае, цяперашняе і будучае начальства заусёды і усюды трэба шанаваць і мець на воку, калі не хочаш папсаваць свае паперы. Меджду протчым, мамаша, схавайце гэтыя портфэлі — можа, дзе пад комін ці куды іх падсунеце. Пакіньце толькі портфэль з маёй пэнсіяй.

Гануля па аднаму носіць партфелі.

М і к і т а. А я папрашу пардону ў гасцей і на хвіліну адлучуся змяніць свой знадворны выгляд, згодна з самай навейшай, меджду протчым, політычнай сытуацыяй.

Дастае з скрынкі вопратку і выходзіць. Колькі хвілін Янка і Наста застаюцца на сцэне моўчкі, не ведаючы, што з сабой рабіць.

М і к і т а. (уваходзщь пераадзеты ў сваю чыноунцкую форму з усімі адзнакамі, акручваючыся на пяце). Ну, як, шаноўныя, меджду протчым, мамзэлі і мусьі? Той самы, ды не той самы! Ці ж не мэтаморфоза?

Н а с т а. Я захоплена вашай, мусье Нікіці, мэтаморфозай!

Я н к а. Перакуліцца з нічога ў нішто — не вялікая мэтаморфоза.

М і к і т а. (як бы не пачуушы, да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, трэба хутчэй залю прывесці да чалавечага падабенства. Выносьце першым чынам начоўкі з бялізнай, а я, меджду протчым, вытарабаню каламажку. Ага! Кідайце сюды ў павозку бялізну, а наверх стаўляйце начоўкі — гэтак за адным замахам усе выцягнем.

Паклаўшы бялізну і начоўкі з вадой на каламажку, вывозяць: Гануля цягне, а Мікіта падпіхае. Праз хвілю варочаюцца.

М і к і т а. А цяпер займемся адсабураваць сценкі. Вы, меджду протчым, мамаша, прышпільвайце чым-небудзь адвіснутыя матузы ад шпалераў, а я адкулю на добры бок абразы.

Гануля падшпільвае шпалеры, Мікіта пераварачвае абразы, Наста ім памагае. Праз нейкую хвіліну ўваходзяць: Дама, Поп, Спраўнік, Пан.

З'ява X

Мікіта, Наста, Янка, Гануля, Дама, Поп, Спраўнік, Пан.

П о п. Мір очагу сему!

М і к і т а. (усцешыушыся, вітаецца). Ах! Каго я, меджду протчым, бачу? Мадам-сіньёра! — цалую ручкі. Ацец духоўны! — даўно чакаю вашага благаслаулення. Вашаму родзію пакорны прывет і падчыненне! Ясне пану грабю нізка кланяюся! Ах! Якімі такімі шляхамі пазволілі сабе прыбыць сюды, меджду протчым, доўгачаканыя госці?

Госці ўсім кланяюцца, сядаюць — Поп бліжэй да вакна.

С п р а ў н і к. Разам з новай окупацыйнай уладай прымашыравалі ў Менск.

Д а м а. I лічылі сваім абавязкам, мусье рэгістратар, злажыць вам першаму сваю першую па прыездзе сюды візыту.

П а н. Ваша гасціннасць у тыя, цяжкія для нашага стану, часы абавязвала мяне як найхутчэй прывітаць вас ад сябе і ад маіх…

П о п. Душа мая возрадавалася пры созерцаніі, како агнцы сіі возврацяшэся в стадо свое. I прышэд я с німі, дабы однім веселіем возвеселіціся з вамі, чадо мое, рэпстратор!

М і к і т а. Бяда мая! чым жа я буду гасцей высока-дастойных прымаць? Меджду протчым, мамаша, ці там не знойдзецца чаго пайковага закусіць?

Га л а с ы. Не трэба! Не трэба! Дзякуем!

С п р а ў н і к. Мы ўжо паспелі не толькі закусіць, але и выпіць крыху. Ацец духоўны таксама паспеў пагасціць у нас.

П о п. Трапеза была обільная, яствы упітацельныя: амэрыканскае сала…

С п р а ў н і к. Амерыканскі кумпяк…

П а н. Амэрыканская булка…

Д а м а. Амэрыканскае какао…

Поделиться с друзьями: