Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Учебник белорусского языка
Шрифт:

Дзе мужна купіць? — Где можно купить ?

Ці есць у вас? — Есть ли у вас?

Пакажыце мне, калі ласка… — Покажите мне, пожалуйста…

Дайце мне, калі ласка… — Дайте мне, пожалуйста…

Дзе у вас аддзел…? — Где у вас отдел…?

Прадаўшчыца (прадавец) — продавщица, продавец.

Каса, касі р (касірша) — касса, кассир (кассирша).

Пакупка — покупка.

Каштаваць — стоить.

Цана — цена.

Зважыць — взвесить.

Адмерыць — отмерить. і

Прымерыць — примерить.

Абутак. — обувь.

Кашуля — рубашка, сорочка, рубаха.

Сукенка — платье.

Баваўняны, бавоўна — хлопчатобумажный, хлопок.

Дарагі — дорогой.

Танны — дешевый.

Сінтэтычны (штучны) — синтетический (искусственный).

Гальштук — галстук.

Насоўка — носовой платок.

Панчохі — чулки.

Шкарпэткі — носки.

Матэрыял (тканіна) — ткань.

Аксаміт — бархат.

Батыст — батист.

Паркаль, паркалёвы — перкаль, ситец; перкалевый, ситцевый.

Гузік ( [г] взрывной, как в рус. языке) — пуговица.

Камізэлька — жилет, жилетка.

Паліто з футравым каўняром, скураное — пальто с меховым воротником, кожаное.

Пінжак — пиджак.

Спадніца — юбка.

Штаны — штаны, брюки.

Пакажыце мне вунь тую блакітную блузку. — Покажите мне вот ту голубую блузку.

Хачу прымерыць цёмна-сіні і светла-карычневы касцюмы. — Хочу примерить темно-синий и светло-коричневый костюмы.

Якога колеру блузку вы хочаце? — Какого цвета блузку вы хотите?

Боты — сапоги.

Боці кі — сапожки

Гумавыя боты — резиновые сапоги

Пантофлі — шлепанцы.

Чаравнкі —ботинки, башмаки, штиблеты

Скураны, гумавы падносак — кожаная, резиновая подметка

Які размер чаравікаў вы носіце? — Какой размер ботинок вы носите^

Ці няма іншай пары з больш высокімі абцасамі? — Нет ли другой пары с более высокими каблуками?

Пакажыце мне сорак другі размер — Покажите мне сорок второй размер

Якія нумары пальчатак у вас ёсць? — Какие номера перчаток у вас есть?

Выпішыце мне, калі ласка, рахунак на гэтыя тавары — Выпишите мне, пожалуйста, чек на эти товары.

Прашу запакаваць мне вось гэтыя пакупкі разам — Прошу запаковать мне вот эти покупки вместе

Дайце мне, калі ласка, пачак самых танных цыгарэт — Дайте мне, пожалуйста, пачку самых дешевых сигарет.

Колькі каштуе тытунь для люлькі? — Сколько стоит табак для трубки?

Прашу два пачкі (дзве каробкі) запалак — Прошу две коробки спичек.

Якая цана газавай запальнщы (запальнічкі)? — Какая цена газовой зажигалки?

А ці есць каменьчыкі для запальнічкі? — А есть ли камни для зажигалки?

Я хачу набыць яшчэ дзве попельніцы (попельнічкі) — Я хочу приобрести еще две пепельницы

Ён любіць курыць кубінскія цыгары, бо яны моцныя — Он любит курить кубинские сигары, так как они крепкие

Мы хацелі б набыць дыван памерам 2X5 — Мы хотели бы приобрести ковер размером 2X5

Нам не хапае двух крэслаў — Нам не хватает двух стульев.

ТЕКСТ

Memento mori

Позняй восенню сорак трэцяга года на адным з самых спакойных перагонаў Беларускай чыгункі ўзарваўся нямецкі вайсковы эшалон.

Праз дзень, халодным, золкім досвіткам, бліжэйшую да месца катастрофы вёску акружылі карнікі. Жандары ў касках і стракатых плашч-палатках і мясцовыя здраднік і-паліцаі ў чорных, прамоклых шынялях прыехалі з райцэнтра на пяці машынах. Вёска была вялікая, але «накрыць» яе ўдалося хутка і спраўна. Як высветлілася значна пазней, уцалела толькі двое: хлапчук, які выпаўз баразной у загуменныя кусты, і дзед, што якраз заначаваў у сваяка на дальнім хутары.

Усе іншыя жыхары сагнаны былі ў той канец вёскі, дзе стаяла старая вялізная адрына, — усё, што ўцалела ад калгаснай фермы.

Зондэрфюрэр, начальнік экспедыцыі, разважыў, што прымусіць «бандытаў» капаць сабе яму — доўгая гісторыя. Значна прасцей спаліць іх у гэтай адрыне. Пакуль яго падначаленыя заганялі вёску ў трое шырокіх варот драўлянай будыніны, ён стаяў трохі збоку, на ўзгорачку, і непрыемна моршчыўся ад дзікага крыку і плачу…

Побач з ім амаль непрыкметна ўздрыгвала ад пранізлівай слаты маладая збялелая перакладчыца.

— Мы хутка скончым гэтае швайнэрай [1] , і тады, фройляйн Вэра, паедзем дахаты. Будзе зноў цёпла … О так!..

Істота ў скураным паліто і белай вязанай хустцы выклікала на твар крывое падабенства службов а-інтымнай усмешкі.

Так бы ўсё і было, як бывала, аднак, зірнуўшы ў натоў п сваіх ахвяр, што набліжаліся да крайняй ад яго чорнай пячоры варот, зондэрфюрэр заўважыў знаёмага.

— Адкуль я ведаю яго?.. О! Мэншэнскінд [2] , дык гэта ж той пячнік! Скажыце, фройляйн Вэра, каб яго падагналі сюды.

1

Свінства.

2

Даслоўна — «дзіця чалавечае», адпавядае беларускаму «хлопча».

Поделиться с друзьями: