Чтение онлайн

ЖАНРЫ

За здаровы лад жыцця

Бурлак Вера

Шрифт:
ПРА РАЗУМЕНЬНЕ Я разумею вершы пра вайну, Пра земляробства і пра паляваньне, Пра лета-восень, пра зіму-вясну, Пра ноч і дзень, пра ранак і зьмярканьне, Пра родны кут, пра новы курс рубля, Пра вынікі сялянскага паўстаньня, Пра сьмех і сьлёзы, пра палёт чмяля Альбо пра ўзьнёсласьць п’янага хістаньня, Пра будаўніцтва і пра руйнаваньне, Пра гатаваньне страў, тручэньне стравамі, І нават вершы пра вершаскладаньне Я разумею і лічу цікавымі. Пра захапленьне і пра баляваньне, Пра пагадненьне і пра гадаваньне, Пра гвалтаваньне і пра катаваньне, Пра спаражненьне і ванітаваньне... Не разумею толькі пра каханьне. Аб ім чытаю я апавяданьні. ЧАКАНЬНЕ Цягнік спазьняецца. Карэніна нэрвуецца. Пэронскі Ўронскі З гімназісткамі цалуецца. А недзе побач Парай чмыхаюць вагоны. Нахабны Ўронскі Адбывае да Вэроны. Цягнік ня едзе. Ганна хрумстае пазногці. Яе сукенка Перапэцканая ў дзёгці. Вэронскі зьехаў, Толькі дым За ім матляецца. Цягнік адменены. Ды Ганна не губляецца. Рашуча крэкнуўшы, Як Ганны папярэднія, Перапаўзае з гэтых рэек На суседнія. ФЭМІНІСТКА Я буду маўчаць, як палонны камрад, Пра тое, што вымерлі кавалеры, Што не прасьпяваюць яны сэрэнад І не патрымаюць дзьверы. І Вас я адпраўлю дадому спаць, Таму што на вуліцы цёмна. Прыпруся дадому і буду ляжаць, Ад роспачы непрытомная, Як пані ў гістэрыцы — не, лепей, як П’янюга: бутэльку намацаю, Вазьму дый насыплю ў гарэлку мыш’як І выклічу рэанімацыю. Глыну дый схаваюся ў чамадан. Няхай мяне хопіць кандрашка Ад злосьці за тое, што Вашым рукам Ад цела майго ня цяжка. МАРА ЛЮДАЕДАЎ Вось людаеды. Я дзяўчына іхнай мары. Мяне зьядуць. Як можна есьці дрэнь такую? Ад гэтай думкі фэерычна ванітую. Яны ў ванітах. Я ў сваім рэпэртуары. НІРВАНА (байка) Адзін знаёмы мой, мудак прасьпіртаваны, Сказаў мне неяк, што няма нірваны. Напэўна, ён хацеў мяне пазьліць. Я адказала: “Не, ня можа быць!” Мы зараўлі: “Яе няма і быць ня можа!” А побач мі- лі- цы- я- нэр! — хадзіў, настроены варожа. Ён нас забраў за парушэньне цішыні І высьвятляў асобы нашыя тры дні. А праз тры дні мы ўсе ўвайшлі ў стан нірваны— І я, і мі- лі- цы- я- нэр, і той мудак прасьпіртаваны.
ТАВАРЫШЫ Сьмела ў ногу, таварыш Ленін, Сьмела ў сэрца, таварыш Сталін, Бі фашыстаў, таварыш Жукаў, Пі гарэлку, Міхал Сяргеіч. Ві вяроўкі, таварыш Павіч, Фрай таварыш і Тэн таварыш, Хай няблізка таварыш Блікса, Грай на скрыпцы, таварыш Грэй. Таварыш Качалаў, Калчак і Чкалаў. Моцны трактар - таварыш Картэр. Магутны сокал - таварыш Колас. Вожык бяз рожак - таварыш Мрожак. Таварыш Ома - нязгасны Мао. Таварыш Нэо жыве ў Більбао, Таварыш Кастра - ў баку Баку. Таварыш Вумка лезе ў муку. Грэе Сашу красуня Ушас. Сьпі спакойна, таварыш Эрг.
ЯК ВАН ГОГ ЗРАБІЎСЯ ДЗЕДАМ (верш у дзьвюх частках) ...В синей робе Дед Ван Гог... Руслан Семенченко Частка 1. Миллион, миллион, миллион и тэ дэ. А. Вознесенский У Ван Гога дзяцей не было. А кватэра была. І карціны. Закахаўся неяк Ван Гог У таемную надта дзяўчыну. Ёй пад вокны прынёс Ван Гог Не гітару, ня скарб, не пірог, А ў тысячы шэрых заплечнікаў Мільён рудатварых сланечнікаў. А дзяўчына глядзела ў акно І крычала: “Ратуйце, людзі!” У Ван Гога дзяцей не было І ніколі ня будзе. І ўнукаў таксама ня будзе. Частка 2. Exegi monument(um) Horatius У Ван Гога дзяцей не было. Але засталіся карціны. Нехта сказаў: прыгожыя. А нехта дадаў: каштоўныя. І вісяць яны ўсе ў музэі І каштуюць вялікія грошы. У тысячы шэрых заплечнікаў Мільён рудатварых сланечнікаў Зьнеслі з музэя злодзеі, Нарабілі пад іх падробак. Карціны - дзеці Ван Гога, А падробкі - дзеці дзяцей, А калі карацей - унукі. Не было ў Ван Гога сыноў. І дачок не было. І вуха. Але дзедам Ван Гог зрабіўся. Безь дзяцей. Намаганьнем духу.
1. ПАН ГРАЕ НА ВАЛЫНЦЫ, БО СЫРЫНГА ПЕРАТВАРЫЛАСЯ Ў АВЕЧКУ So я чую сьпеў у калідоры Is ён твой - ці гэта ветру сьпеў? Right, я згодны, гэта неістотна, If цябе злавіць я не пасьпеў. Neither nor сказаць у калідоры Go туды, і ты пабачыш зоры And пачуеш мой ці ветру сьпеў: do-o-o-o-o-o-o-o-o -
2. ПАН ГРАЕ НА ГОРНЕ, БО СЫРЫНГА ПЕРАТВАРЫЛАСЯ Ў КАТУШКУ МЕДНАГА ДРОТУ (МЭРЭТ КЭЙЗІ) Гонар хлопчыку Марату, Marat Kazey’s our hero. Атрымаў фашыст гранату - Marat Kazey’s made him zero. Bombs are exploding over a head, Marat Kazey is never dead. Bombs are exploding over a head, Marat Kazey is never dead. Адзін фашыст залез на дрэва. Marat Kazey lives forever. А вартавыя зьбеглі з паста. Marat Kazey superstar. Bombs are exploding over a head, Marat Kazey is never dead. Bombs are exploding over a head, Marat Kazey is never dead. Усім астатнім быў ец! Marat Kazey kills skinheads. А каму недастаткова - Marat Kazey is over and over And over and over and over Again! Бомбы рвуцца ў галаве. Марат Казей заўсёды жыве. Бомбы рвуцца ў галаве. Марат Казей заўсёды заўсёды заўсёды заўсёды заўсёды жыве! Marat Kazey made me crazy Marat Kazey made me crazy Marat Kazey made me crazy Marat Kazey made me crazy 3. ПАН ГРАЕ НА СЫНТЭЗАТАРЫ “ЯМАХА”, БО СЫРЫНГА ЗРАБІЛАСЯ ПЛЯСТЫКАВАЙ СКРЫНЯЙ З посьвісту ветру сынтэзую тваё аблічча. Хай кажуць, што ты мёртвы дух - Тваё цела жывое й цёплае. Сынтэзую твой гнуткі стан зь вербалозу. Хай кажуць, што ты не ад сьвету жывых - З табой буду жыць. На лузе калгасны падпасак Ху Зь “Ямахі” сынтэзуе жалейку. І ці скажа які пустадомак, Што ў ягоных каровак Несапраўднае малако?
4. ПАН ГРАЕ НА БАРАБАНЕ, БО СЫРЫНГА ЗАСТАЛАСЯ СЫРЫНГАЙ І НЕ ЗАХАЦЕЛА СЬПЯВАЦЬ Тое, што я граю на барабане, Яшчэ не нагода пісаць гукаперайманьні (Там-та-да-да-да-да-да-дамм!) Таму што мой барабан незвычайны. Таму што мой барарарабабабан гучыць ня так, як звычайны, Ня можа ён гучаць, як звычайны, Калі ўлічыць, з чаго яго зрабіў Паннн. Не, ён яе не забіў. Яна проста не захацела сьпяваць у опэры. Для гэтага ў яе проста не было здольнасьцяў. Яна не захацела пайсьці ў рэпэры. Яна сказала: я лепш памру - і памерла. А Пан плакаў. А Пан хадзіў пануры. А Пам зрабіў барабан зь ейнае скуры. І ў яе зьявіліся здольнасьці Сьпяваць, як дождж па вясновым лёдзе, Як нябесная птушка, Як сонца на ўсходзе (яно сьпявае, калі прыслухацца). Ня ведаю нават, з чым параўнаць гэты барабан. Маўчэце, опэрныя сьпявячкі. Вы побач зь ім - прачкі. Маўчэце, нябесныя хоры, Гнілыя вам у рот мандрагоры. Маўчэце, аркестры, Выгнаныя з кансэрваторыі ў мінулым сэмэстры. Слухайце, як сьпявае Сырынга Сырынга Сырынга (А я нават не дакранаюся да яе пальцамі). Слухайце, як сьпявае Сырынга Сырынга Сырынга, Калі на ёй грае Пан. Слухайце, як сьпявае Сырынга Сырынга Сырынга, Гэта я вам кажу, сама Сырынга. Слухайце, як сьпявае Сырынга Сырынга Сырынга, Найлепшы ў сьвеце Барабан. 5. ПАН НЯ ГРАЕ, ЁН АПЫНУЎСЯ РАПТОЎНА ЗАБІТЫМ, ТАМУ ШТО СЫРЫНГА ЗРАБІЛАСЯ ДЫНАМІТАМ А ўсё. ЭГІПЕЦКАЯ ПЕСЕНЬКА Манархі ў патаемнай пірамідзе Стаіліся для новага жыцьця, Спакойныя: да іх ніхто ня прыйдзе. І тут, зусім адзін, стаіўся я. Няхай будуюць нада мной баракі, Гуляюць выдмы з флегмай сьлімакоў, Хай трушчаць паўзьдзічэлыя сабакі На выдмах косткі тых будаўнікоў. Хай рые ямкі ў глебе археоляг, Шукаючы, чаго б яшчэ знайсьці, Усюдыходы на жалезных колах Хай ходзяць там, дзе здолеюць прайсьці. Хай спарахнее ўсё ў маёй магіле, Няхай і я ператваруся ў пыл І пазьнікаюць караблі на Ніле, І выпарыцца сам вялікі Ніл; Хай сонца спыніць рух па небасхіле І зоркі пазьлятаюць у трысьнёг І ўсё такое ў адпаведным стылі, Тым, у якім карае грэшных Бог, - Я ведаю: я вечны, я ня згіну, І тыя, хто ўжо нават і ня гной, І ўсё, што існавала хоць хвіліну, Заўсёды будзе існаваць у ёй - У кропельцы ў бяздонным акіяне, Бяздоннай, як і гэты акіян, Дзе то кагосьці топяць эгіпцяне, То нехта іншы топіць эгіпцян. Ці чулі вы аб гэтым акіяне, Куды сплывае хуткаплынны час? Тут нам усім прызначана спатканьне. І я ўжо тут. Даўно. Чакаю вас.
СНЫ ПА-БЕЛАРУСКУ Мне сьняцца сны па-беларуску, Каб абудзіць ва мне этруску Ці расамаху (гэта зьвер З чырвонай кнігі Сэсэсэр), Ці трылябіта (ёсьць такое, Зьвярку гадоў мільёнаў пяць). Калі прачнуся ў мэзазоі, Мне будзе з кім паразмаўляць. KLIPMAKING У лістападзе здымалі Кінакліп пра Купальле. Я здымалася ў кліпе І праз вогнішча скокала. Я праз вогнішча скокала Ды згубіла спадніцу. Я згубіла спадніцу І ў вогнішча кінула. І яны гэта выразалі. А я б пакінула.
Поделиться с друзьями: