САНЭТ З ПРЫЧЭПАМСанэт ёсьць форма вершаваных твораўДакладна з чатырнаццаці радкоў:Катрэнаў двух (казаў Міхась Лынькоў),Тэрцэтаў двух (казаў Філіп Кіркораў).Ня менш за форму тут істотны зьмест,Звычайна філязофскі і глыбокі.Спачатку ўсе ягоныя вытокі,А потым вынік, і - let's have a rest.У нас заўсёды гонар і дарогаТым, у каго санэтаў вельмі многа,Пішэце ж іх, чаго вам не стае?Тых, у каго ніводнага санэта,Ўсіх праглыне марудлівая ЛетаАбо, наадварот, яны - яе,Што нават горш нашмат, няма размовы,Бо чалавек жа не гумовы!ТРЫЯЛЕТ З ХВОСЬЦІКАМУ двох дамоў паехаў дах,У бок які - ня ў гэтым справа.Суседнім двом ужо цікава.У двох дамоў паехаў дахНаступных, нахіліўся гмахСуседні зьлева, потым справа...Ва ўсіх дамоў паехаў дах,У бок які - ня ў гэтым справа.Або камусьці шчэ цікава?БЕЛАРУСКАЯ БАТАЛЬНАЯ БАСЭТЛЯБяскрыўдна, бясхмарна, бяскроўнаБандыты бамбілі бліндаж.Бліскуча бялела бавоўна -Бялізнавы бацькаў багаж.Бы баба, бабахала бойкаБлажэючых бронемашын.Брыгада бэтоншчыкаў бойка,Бязгучна бухала бэнзын.Барбосам брахала балёнка,Барашкам бляяў бегемот.Бандыцкая боегалоўкаБяз болю брукуе банкнот.Бравурны брандмайстар бязвухіБяз бою бярэ бастыён.Бы бачыць басэйн барматухі,Бяжыць баявы батальён.Бяжэце, браточкі-бандыты,Бязглузды будынак бамбіць.Бяз бруду буржуйскага бытуБудуйце бясхмарнае “БЫЦЬ”!ЗЯМЛЯЗакувала зязюляЗванары загуліЗемляробы зрабіліЗаваліся зямліЗасінелі засосыЗ-за завалаў зямліЗыкам звонкагалосым:“Задзяўблі! Задзяўблі!”(Зіга Зюзінскі)СПАЖЫЎЦЫ ЛІТАРХодзіць дзед-літараедЗ хлопчыкам-літаралопчыкам,Са стажорам-літаражорамІ баксёрам-літарасёрам.***Я заблукала ў кніжнай крамеПаміж паліц са старадрукамі.Я зачапілася рукаміЗа крылы вокладак, цьвікаміГатычных літар да радкуМяне прыбіў анёл зь віньеткі.А год праз сто ў тваю рукуЯ ў выглядзе засохлай кветкіНеспадзяваным падарункамЗьлячу і раптам апякуЦябе балючым пацалункам.Ты скажаш мацернае слова,І я сканаю канчаткова.***Ён кахаў яе сярод поляЗа квітнеючымі садамі,І аблокі плылі паволіПа-над вышкамі з правадамі.А паветра гуло і пелаТагасьветным таемным гукам.Выгіналася ў хлопца целаЎжо гатовым да стрэлу лукам.І здавалася поўным шчасьце,Быццам зьдзейсьніліся ўсе мары:Ён шаптаў ёй замовы жарсьці,Цалаваў радзімкі і шнары,Прагнуў целам і прагнуў вокам,Прыціскаў да яе свой рот.А дзяўчына білася токамІ была халоднай, як лёд.ЛЕТААбудзіся, калі раскіне ногі вясна,Абрасьце валасамі кветак поплаўІ стары ясакар замарудзіць аблокі наПеракуленым дагары небам цёплымДзённым сьвятле,А сэрцайка б’ецца,Толькі недзе справа,І мне здаецца,Я воласПаміж ног сусьвету,І дурной галавеЦі ёсьць да мяне справа,Калі нагаміНадышло лета?ЗЛАМЫСЬНІЦЫУлетку бярозы рабілі даляры фальшывыя.Увосень бярозы рабілі фальшывае золата.Узімку бярозы стаяць нерухомыя, голыя.Задумалі нешта.Напэўна, вясёлае.ЖЫВІЯ вышчэрваюся насустрач сонцу.Яно мяне любіць.Калі мяне доўга няма,Яно плача.І таму, калі я гляджу на сьцяну,На якой напісана “Нежын”,Я чытаю на ёй: “Жыві”.ШЧАСЬЛІВАЯ ДУШАШчасьлівая душа маўклівая.Скажы, душа, ці ты шчасьлівая?“Так, - кажа, - так, яшчэ якая!”Шчасьлівая і гаваркая.МУМІЯНэннэка і яго сям’язаўсёды сьнедалі ў вялікім пакоіі заўсёды ў гэты часда іх прыходзіла муміяяна была вельмі прыгожаязабальзамаваная па найвышэйшай клясенекаторыя нават думалішто гэта ня мумія а жывы чалавекяна разам з усімі сядала за столпрацягвала рукі да ежыразмаўляла і ўсьміхаласяела піла і потым часовазьнікала на заднім дварыале гэта была сапраўдная муміяяе толькі дрэнна забінтаваліяна ня ведала што і навошта яна робіць і кажада каго і куды прыходзіцьі што такое яна самадакладней ведала але гэта яе не цікавілаНэннэка і яго сям’ятаксама ведалі ўсю ейную падпазногціцуі галоўнае што яна сапраўдная муміяале нікому пра гэта не казаліЁН МОЙАднойчы ўлетку нехта ржаваю пілойНа дубе выразаў: “Ён мой”.Цяпер, у выніку дзівоснага здарэньня,Пад гэтым дубам ён ляжыць,Яго аплецены карэньнем.Вось так, амаль што выпадкова,Да дрэў прыходзіць наша мова,Каб недзе год праз тысяч пяцьНам моўчкі сьвечкамі стаяць,А ім хадзіць і размаўляць.ЗОРАЧКАПрывітаньне, зорачка,Што падае зь небачарнавокага,У якога дзьве зрэнкі,І абедзьве гасяць адразу ўсе колерыІ запальваюцьсьвятло або цемру.Прывітаньне! Мінуў сьветлавы годЗ таго часу, як мы разьвіталіся,Паміж намі колькі парсэкаў?Прывітаньне! Шалёны сабачкаПадвалоквае ножкі,мішка палярнымые рыбак у студні.Прывітаньне! З таго часу,як мы разьвіталіся,Колькі зорных кароўПадаілі сябе на шляху салёным?Прывітаньне! Колькі часуЯ ня бачыла зораў?З пазаўчора, напэўна.Прывітаньне, зоранька,прывітаньне!ЛІСТ ТАЦЯНЫПішу да Вас. “Пішу” - дый годзе.І не адняць, і не дадаць.Вы можаце пры ўсім народзеМяне зьнявагай пакараць.Але ці ў вашай то прыродзе?Ня дзеля шкадаваньня, не! – Вы так - ня кінеце мяне!Спачатку я маўчаць хацела.Маўчала б я, як бервяно,Калі б ня енчыла ЯНО.Каб не пацела, не карцелаЯго чырвоненькае цела.Хіба б я бачыць Вас хацела,Каб я ад Вас не заляцела?Казалі: “Пазьбягай студэнтаў.Яны ня плацяць алімэнтаў.Яны ня думаюць жаніцца.”А я ня слухала, дурніца.І вось сяджу адна з малечам.Вучу яго нядобрым рэчам.Кажу: “Твой татка - іракез,Жыве ў Нью-Ёрку, п’е шартрэз.Як надакучыў наш экстрым -Адразу зьбег за свой Гальфстрым.Кажу: твой татка не герой,Каб яму ў дупу гемарой,Ня лётчык ён выпрабавальнік,А дробны хлус і гвалтавальнік.Ён зьбег - драўляная нага -Мне не пакінуў ні фіга,Ды толькі я яго прымушу,Я абтрасу яго, як грушу,Я адсуджу ў судзе, каб ёнПлаціў штотыдня мне мільён(мільён даляраў, безумоўна,і не прыблізна так, а роўна!)”.Тут не шантаж і не тэрор.Мой татка - обэр-пракурор.Ён Вас прыцягне (не шкада!)Да Найвышэйшага Суда!ДЫЯНІСІЙСКАЯ ФІЛЯЗОФІЯНа тонкай лёсачцы,Зь нябёсаў спушчанай,Гайдаўся ГайдэгерНапаўраструшчаны.А побач КрысьцеваСухое лісьціваНагамі крэсьліла -Шукала крэсіва.На белым прапары,Напаўразгаданы,Драмаў падрапаныПабіты Гадамэр.А Фэербах лавіўІх у травеІ фэербахаў іхПа галаве.А Ніцшэ зьнішчыў іхІ перабіў,Засумаваў і новыхНарабіў.