Чтение онлайн

ЖАНРЫ

За здаровы лад жыцця

Бурлак Вера

Шрифт:
ГАМЭР Як па пяску, рассыпаным па пляжы, Па камянёх, якія час зьбіраць, Ён раптам прыйдзе, спыніцца і ляжа, Каб дагары нагамі загараць. Зжаўцелы і распрануты да костак, Абжыты квадрыльёнам мурашоў, Устане раптам год празь дзевяноста І пойдзе спаць туды, адкуль прыйшоў. Яго ўжо там чакае валка лесу, Завеі, сьнежань, футравы каўнер... У белую сьляпую каламесу Сыходзіць белы і сьляпы Гамэр.
НЯ ТАК, ЯК ТРЭБА Усё ня так, як трэба. І вокамгненна згас. Стварожылася неба. Скапыціўся Пэгас. Лагодна мэтазгодна Набраў вядро вады. Зірнуў куды заўгодна. Сышоў у Нетуды.
БІБЛІЯТЭКА Маленькія скрываўленыя ручкі цягнуць кніжку з паліцы. Маленькія скрываўленыя ручкі, але толькі адна. Брудныя валасы і крывавыя вачніцы. Мне жахліва, але за сьпінай сьцяна. А перад носам таксама сьцяна, Са столі валіцца вапна, ціха і трапна, як ніколі раней. Што рабіць? Каталожныя скрыні вытыркаюцца з розных бакоў, б’юць мацней і мацней, панабілі мне гузакоў. Ногі мацаюць бібліёграфы ў выглядзе пацукоў. Шлях да выйсьця адрэзаны! Бібліятэкаркі ў выглядзе кажаноў зноў і зноў сядаюць на вочы, блытаюцца ў валасох, разьдзіраюць кіпцямі скуру, шкуматаюць у макулятуру. Вось, вятрыскам перапярэзаны, паркет прабівае ВАЮ!
кніжкі за ім, як птушкі, драпежныя пажыральнікі падлы, прагна выдзёўбваюць кішкі, на падлогу кідаюць мяса, трушчаць косткі... ГЭТА СОН! Я разьбіваю шкло ў вакне! Звон! Прачнуцца! Тэрмінова трэба прачнуцца! Гэта сон! Але раптам чужы? Нейкай Марфы або Пракопія? Мяне рэжуць шырокія вогненныя нажы. Нехта робіць зь мяне ксэракопію! Марфа! Марфачка! Абудзіся! Пракопка! Я кардонная картка. Я чорная кропка. Цяжка дыхаць. Я нічога не адчуваю. ГЭТА СОН! Але раптам... О Божа! Раптам нехта даўно ня сьпіць, Толькі сон ня можа спыніцца? Я ня выратуюся, мне ня жыць... Не! Ня трэба! Ратуйце! МІЛІЦЫЯ!!!
ПА ШЧАСЬЦЕ Зьбіраючыся плыць па шчасьце, свой карабель я назвала лайном - яно ж не патанае - але мастак-дызайнэр быў недалёкі чалавек і на карме накрэмзаў “ЛАЙНЭР”. І вырашыла я з хвіліны той ісьці па шчасьце пехатой. Я назавуся какай, і ніхто мне не зашкодзіць, бо ўсе ж упэўненыя, што гаўно ня ходзіць.
НЯ ЛІРЫК Не, я ня лірык — крый мяне хто можа, Чым можа, калі гэта дапаможа...

“ДЗІЦЯЧЫ АЛЬБОМ”

1. УЯВІ Мой маленькі чытач! Уяві сабе, што ты вялікі крумкач - Вялікі чорны крумкач, І дзяўбеш крывавую ежу, Якую я для цябе рэжу Па кавалках ад жывых зьвяроў Пляскатым зубчастым нажом! Уявіў, як пырскае кроў? Гэта табе не баржом! Уявіў, як шматкамі Ляціць крывавая воўна? Праўда, цудоўна!
2. ЛЯЛЬКА Калі ў першы раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Вельмі было балюча, І крычала я вельмі гучна. Калі ў другі раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Было ўжо ня так балюча. Я крычала ня вельмі гучна. Калі ў трэці раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Было зусім не балюча І нават амаль не калюча, А так, бы нехта казыча, памалу. Я рагатала. Калі ў чацьвёрты раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Яны мне ўжо надакучылі. Сказала, каб адчапіліся. Далей што было - забылася... Калі ў энны раз Нож у мяне ўтыркнулі І там тры разы павярнулі, Зразумела я: гэта ключык. Ад мяне чакалі чагосьці, Ды нічога не атрымалася. Нехта, я чула, сказаў: “Здаецца, яна зламалася”. Я думала, мяне зьнішчаць Ці адарвуць галаву. А мяне проста закінулі на гарышча. Там я цяпер жыву.
3. ВАВЁРКІ Ці жывуць вавёркі ў норках? Не, яны жывуць у парках. Дрэвы там усе ў вавёрках, Быццам мёртвыя ў прыпарках.
4. ВІДАВОЧНАЯ Відавочна бачыцца Слыхавушна чуецца Векапомна помніцца Адпаведна ведаецца Толькі ж я жа ж несумнеўна За сабой сама сабой. Чуеш, відавочная?
5. У ТАЕ ДЗЯЎЧЫНКІ У тае дзяўчынкі сінія косы, Зусім сінія косы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі чырвоныя вочы, Зусім чырвоныя вочы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі зялёныя сьлёзы, Зусім зялёныя сьлёзы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі ружовыя акуляры, У якіх усе выявы ружовыя, Зусім ружовыя выявы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі белыя меркаваньні, Зусім белыя меркаваньні. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі на грудзях валасы, Кучаравыя чорныя валасы. А ў мяне такіх няма. А мне й ня трэба.
6. РАНІЦА (песенька Віні Пуха) З раніцы ў мяне такі настрой, Што хош напіся, а хош утапіся. Гэта не таму, што я самагубца ці п’яніца. Проста раніцы не пазьбегнеш. На тое яна і раніца.
7. У КІШЭНІ У маёй кішэні Жыве дзядзя Сеня І яго жонка Наташа. У іх на сьнеданьне каша, А на вячэру сыракваша. Прараблю ў кішэні дзірку. Будзе для іх параша. Кажа мне сябрук Воўка: Адпраў ты дзядзю Сеню Ў камандзіроўку Ў другую кішэню. А да цёці Наташы Пасадзі дзядзю Сашу (Дзядзя Саша жыве ў Воўкі Ў капюшоне вятроўкі). А я кажу: трэці — лішні. Пасадзім іх лепш да Надзі. Няхай яны зьядуць усе вішні Ў ейным кішэнным садзе.
8. РАДОННАЯ КАЗКА Жыў-быў і цяпер жыве. І былі ў яго тры. Паселі яны на коней і паехалі. А адтуль раптам абвесьцілі, што дачка-прыгажуня і палова маёнтку ў спадчыну. Выйшаў мужык поле араць. Зацягнуў у багну і зьеў. І я там быў, мёд, піва і нацыянальны шансон. А хто слухаў, сьцяг табе. На белым кані па разорах да ўсходу.
9. МАРОЗІВА Адзін хлопчык маленькі Зьеў замнога марозіва, І ягоныя ножкі Ператварыліся ў нозіва, А ручкі - у ручыва, А вочкі - у вочыва, А нос - у носіва, А пуза - у пузіва. А трусікі - у трусіва, А боцікі - у боціва, А зубкі - у зубіва, А роцік - у роціва, А пяткі - у пяціва, А косткі - у косьціва, А валасы - у валосіва, А сьлёзы - у сьлёзіва. Навошта, навошта Ён зьеў столькі марозіва?!
10. ЗІМА - МАРОЗІВА ДЛЯ ДАРОСЛЫХ А потым ад зімы Ці яшчэ ад нечага Усе навокал рэчы Ператварыліся ў рэчыва, А кал - у каліва, А печ - у печыва, А крэсы - у крэсіва, А палі - у паліва. А Тула - у тулава, А вол - у волава, А мары - у марыва, А Логас - у логава. А пі - у піва, А ка - у каву, А гра - у грыву А я - у яву. Сяджу, размаўляю з сабою сама... Навошта, навошта прыходзіць зіма?!
11. ЗАГАДКА Вісіць абвестка над завулкам: “Мак - Лукамор’ю, ром - акулкам!” Надзвычай дзіўная аб’ява! Хто ведае, у чым тут справа?
12. ВУЛІЦА ШЫРОКАЯ Вы-ха-ва-нчы-кі-дзі-ця-ча-га-са-дку Пе-ра-хо-дзі-дзі-дзі-дзі-дзі-лі-ву-лі-цу Ву-лі-ца-шы-ро-ка-я У-я-е-ня-ма-дру-го-га-бе-ра-га А-па-ву-лі-цы-ма-шы-ны-е-ха-лі Пе-ра-е-ха-ха-ха-ха-лі-вы-ха-ва-нчы-каў Ву-лі-ца-шы-ро-ка-я У-я-е-ня-ма-дру-го-га-бе-ра-га А-на-бе-ра-зе-а-дзі-ным-ма-ма-нькі Вы-ха-ва-нчы-каў-пла-ла-ла-ла-ка-лі Толь-кі-ву-лі-ца-шы-ро-ка-я І-ні-хто-ні-чо-га-не-па-чуў.
13. КАЛЫХАНАЧКА Сьпі, сынку. Прабег прусак па тынку, Зараўлі дзіравыя трубы. Сьпі, мой любы. Сусед-шызафрэнік Нам у шыбу шпурляе Камяні, Але не трапляе. Сьпі-засьні. У пад’езьдзе нехта страляе. Нехта ломіцца ў нашыя дзьверы. Нехта лез праз акно, Ды нібы ў павучыну, Убіўся ў парцьеры. Гэта вельмі было даўно, Труп там цяпер астылы. Сьпі, мой мілы. Самалёты над гарадамі Круцяць вогненнымі хвастамі. Утыркаюцца крылы ў магілы, А стрэлы - у крылы. Па дарогах лётаюць кулі, Ды ня з рулі, А так - Іх вятры надзьмулі. Люлі-люлі. Чорны вэлюм лёг на зямлю, Зачыніліся крамы. Сьпяць і таты, і мамы. Толькі я, як той слон, ня сплю. Нехта ціха пяе Пра тых, хто п’е Валяр’янку І рыпіць зубамі аб шклянку Табе калыханку. Пацукі зрабілі палац са старых паштовак. Лес замёр у чаканьні буйных лесанарыхтовак. У паветры вісіць і зьвініць залаты званочак. Сьпі, сыночак. Сьпі, дарагуся. Я табе сьнюся.
ПЕРАЎЗБРАЕНЬНЕ Да Вэнэры прыйшоў Амур. Кажа: – Маці, я ўжо дарослы. Мой маленькі дзіцячы лук Не стасуецца з доўгім ростам. Дай, матуля, мне лук другі, Звонкі, моцны, важкі, тугі, Каб далёка страляў і трапна, Дай, матуля, мне лук такі. Вось Вэнэра пайшла ў адрынку, Прыцягнула чорную скрынку І сказала: – Мілы мой сынку, За той час, як ты гадаваўся, Сілкаваўся ды мацаваўся, Так далёка зайшоў прагрэс! Што твой лук! Лепш бяры абрэз! Але нехта казаў, я чула, Што яна яму прыцягнула Не абрэз ці штосьці такое, А кантэйнэр ядзернай зброі. Уявеце ж сабе, якое Нас чакае каханьне!..
Поделиться с друзьями: