* * *Я працягнуў руку дапамогі,а мне ў адказ працягнулі ногі.* * *Трамвай спыніўся на павароце.Павыбівала ўсе зубы ў роце.***Бэзавыя джунглі,Дубовыя лугі.Пяцёра сіганулі,Зламалі тры нагі.Тут мурашы-пачвары.Навошта нам сафары!ЦЯЖКІ ВЫПАДАКАднойчы мне здалося,што ад мяне нічога незасталося.I не было ў каго запытацца:“А што ж ад мяне павінназастацца?”ТРЫЯЛЕТЛізэта - цуд у гэтым сьвеце.А ў тым - ня цуд. А ў тым -шкілет.Але навошта нам той сьвет?Лізэта - цуд у гэтым сьвеце.Бяжы жхутчэй: цябепрывеціцьI твой ухваліць трыялетЛізэта-цуд у гэтым сьвеце,А ў тым - ня цуд. А ў тым -шкілет.***Выйшаў чалавек глухіНа трамвайныя шляхі.– Дзінь-дзінь-дзінь! – сказаўтрамвайI ад вёз глухога ў рай.***Учора ці пазаўчора -ня памятаю ўжо, калі -мне здаўся халодным мойгорад.Я ўзяў - і яго спаліў.У гурбах ягонага попелуцяпер мне ўтульна й цёпла.***Запусьцілі мы ракету.Быў Сусьвет - нямаСусьвету...KIM БЫЦЬ– Кім ты хочаш бьіць, калівырасьцеш? – Спыталі ў маленькага Толі.– Я ніколі ня вырасту.У нас занізкія столі.ЛЕТАПІСНАЕЯ чакаю. Мяне папярэдзілі.Я цалую знутры тваю скронь.Ты навокал мяне, я ў сярэдзіне.Я - зьмяя ў тваім чэрапе, конь.* * *Недастварыўшы перла,Жамчужніца памерла.
КАПІТАН ЖУЕ
ВОЖЫКІСупынілі вожыкірух сваёй хады.Захацелі вожыківогненнай вады.Вогненныя вожыківыпілі ваду.І цяпер у вожыкаўвогненны бадун.СПРЭЧКАЗакрычаў капітал сусьветны: - Пі-і-і-і!Прачынайся ды йдзі на працу!А працоўны народ супакоіў: - Сьпі.Быў бы сэнс дзеля іх старацца.Капітал сусьветны сваё: - Працуй!Гэта твой сьвяты абавязак!А працоўны народ: - Замаўчы, буржуй,Досыць нам сацыяльных казак!Учапіліся ў кудзеры і па сконІх дзяруць за сьвятую мэту:– Абуджэньне душы сусьвету!– Не, за ейны спакойны сон!* * *У мяне зачасалася сьпіна -на ёй завялася вош.Я гэта так не пакіну.Калі ня я, дык хто ж?Бывае, пасьля куфлю півадрэва шукаць ідзеш -так хочаш зрабіцца шчасьлівым.Калі ня тут, дык дзе ж?ПРАЛЯТАЛІ ПТУШКІПраляталі птушкіНад зялёным лугамПаскідалі птушкіНа зямельку яйкіНа патэльні лугаБела-залатыяСмажацца яешні -Белыя рамонкі.
ЭРДЭЛЬТЭР’ЕР
ІЯ кpaў дабро чужых кватэр.Мяне кусаў эрдэльтэр’ер.ІІНа поле выпала раса.Эрдэльтэр’ер мяне кусаў.ІІІНа срэбратканым дыванеэрдэльтэр’ер кусаў мяне.* * *Сьвет - тэатар. Людзі ў сьвецеХто актор, а хто глядач,Хто буфетчык у буфеце,Хто вахцёр, а хто - прабач...Хто прымае ў гардэробеКурткі, шапкі, паліто,Хто цукерачка ў вантробе,Хто - наогул абы-хто.ЧАПЛЕЛАСІЧапля да ласячаплялася,чаплялася -і аддалася.I ў чаплі павылуплялісямаленькія чаплеласі -крылатыя, рагатыя,зь дзюбамі й капытамі.А потым за чапляй ганяласяз чапялою ласіха.I галасіла, галасіла,пакуль у лесене зрабілася ціха.***Маё сэрца стукоча, якшвальная машынка -Няўдалае дзіця фірмы“Атрапас” -Якая толькі й ведае, шторваць ніткі.Ёй бы рабіць лапшу.ЧАМУ Я ВЭГЕТАРЫЯНЕЦЯ С А ММ Я С АТРЫІЯЛЕТ-БРАХІКАЛЯНСа-Ла,Мя-СаЯКу-Са-Ла.ТУЮГ БАГЕМНЫНе кахала Пія Ніна,хоць той граў на піяніна.Пій паіў Яніну з гора:– Пі, Яніна!.. Пі, Яніна!..ТУЮГ ЗАСТОЛЬНЫДавай нальем яшчз віна!На “херас”! І “сацыві” - на!Калі нас знойдуць у канаве -дык будзе ў тым чыя віна?ТУЮГ ЭКАЛЯГІЧНЫКаб не засохлі, мо, расьліны,падліць ім трэба мора сьліны.Ды дзе ж той сьліны столькі ўзяць,калі навокал - мор асьліны?