Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Забі ў сабе Сакрата!

Віктар

Шрифт:
*** Здаваў ён кроў, а я - мачу. Ён дзіка роў, а я - маўчу.
*** Скончым тыдзень за тры дні! Скончым пятніцу за панядзелак! I скочым у купальскія агні Каля навагодніх елак! Няхай потым ня будзе чаго чакаць (Усё чаканае - зьдзейсьніцца), Гэта ж так цікава - разглядаць час З боку пачатку або канца!
МІЛА МЫЛА МУЛА Міла мела мала мыла. Мыла мула мылам Міла. Міла мула мыла міла. Міла мыла мулу рыла - мяла мулу рыла мылам. Рыла мула нема ныла.
БІЁЛЯГАМ-ПРАКТЫКАМ Ня рэжце жабак, не катуйце мышак! Яны не вінаватыя ні ў чым. Зматайце лепш вантробіны з пакрышак Машыны часу, на якой мы ймчым.
*** Праводзь сабе пальцам па аблоках, Размазвай сабе неба па столі, Той, хто ўсё спаталіў і ў спакоі, А мы будзем таньчыць і скокаць. Мы дзеці ненароджаных мамак, Мы быйцы ненадыдзеных учора. А ты назаўсёды падмануты Зьменлівасьцю белых плямак.
*** Я цябе падманю, я цябе падману: будзеш ты пада мной - я цябе падамну.
*** Тры танкісты выйшлі з танку I сьпяваюць калыханку: Ціха-ціхенька ляжы, Як памежнік на мяжы. Не палохайся чужынцаў - Гэта толькі муляжы.

МАНАВЕРШЫ

*** Даўно я ня бачыў суседа жывым!..
ШЛЯХ ПАЭТА Поўзаў По ў запоі.
*** Гніль дадала натхненьня пню.
PERPETUUM MOBILE Ужо пайду-пайду я...
*** Жыцьцё праходзіць, стоячы на месцы.
ЗДРАДА Ты здраджваеш мне зь іншымі кніжкамі!
*** А нехта пол мяняе, як пальчаткі...
АПАТЭОЗ ПУСТЭЧЫ Засунь мяшкі ў мяшок зь мяшкамі!
*** П'яўкі абступілі мяне.
*** Рэчаіснасьцю тут і ня пахне.

ВЕРШЫ НАШАГА СЯБРА ВАБІЛЯ ФІРХОЛЬДА

*** У мяне растуць гады. Хутка я сканаю. Кім зраблюся я тады? Белым папугаем.
МАРЖОВЫ СЬВЕТ Мне не спасьцігнуць гэты сьвет 3 крывавага нажа, Мне не спазнаць жыцьця сакрэт, Падобны да маржа. Я ўсё жыцьцё мяшкі цягаў І адарваў руку, Бо Бог мне розуму ня даў І кінуў у раку. І я таксама ўсім багам У горадзе Баку Сябе такога ня аддам - І амба мараку!
*** Першы ў сьвеце вершатворца - невэрбальная прастора. 3 гонарам, нібыта ў горца, як пазбыцца мне ад гора? Гэта ён лічыў сакрэтам - паскідалі крылы коні. Вось якім быў ён паэтам!.. Вось яны, на падваконьні!..
*** Дзьве нагі ў адну штаніну: нешта ў лесе расквітнела! Нарадзіць дачку ці сына? Матавіла - з “Мотавела”. А назаўтра прыйдзе стома: дзе схаваная руда ўся? Дзе ты, з кім ты - невядома, каб ніхто не здагадаўся...
*** Могілкі. Цёмна. Крыжы. Камяні. Ствол ён наводзіў і ў сэрца цаляў. Нехта праехаў на белым кані - зноў зараджаў і са злосьцю страляў. Лёгка працуе рыдлёўка ў зямлі, вось і застаўся апошні патрон. Гэта па небе прайшлі караблі... Цяжка заўсёды ўздымацца на трон!
*** Ні цыгарэт, ні наркаты... Туман сьцяліўся па зямлі, а за вакном раўлі каты. I я сказаў: “Ну вось, прыйшлі”. Няма каго цягнуць за хвост, таму гуляла ўсё сяло, таму за гэта - першы тост. Але мяне там не было!
*** Гэты горад, марудны, як трактар, гераічна вісеў на бярозе. Праляталі талеркі над трактам, хоць сказаць гэта лепей бы ў прозе. “Прывітаньне!
крычалі нам зоры, -
Не патрэбны ні оды, ні гімны”. Па якімсьці касьмічным узоры ты - мураш, а сусьвет - неабдымны.
*** Мне кахаць бы вас, дзяўчаты, па гары вясёла бегчы! Мой паход да вас пачаты - я кручуся, нібы ў сьмерчы! 3 вэнэрычнаю хваробай несьціся, дзе носяць чэрці, каб размотвала вантробы!.. I спыніцца. I памерці.
*** Расталі ў зімовай лядоўні на гэтай вясёлай плянэце маленькія промні-далоні: катаўся бландын на брунэце. І плавіцца тоўстая корка, гайдаюцца доўгія ногі і хутка зьбягаюць з пагорка. Ніхто не саступіць дарогі...
*** Чатыры маленькія рыбкі Срабрыста-сьцюдзёнай зімою Ля помніка Янкі Купалы 3 палеглым у бітве героем Гулялі ў футбол на траве, Каб памяць людзкая ня згасла, А іх распранулі прылюдна, На булку намазалі масла.
Поделиться с друзьями: