Забі ў сабе Сакрата!
Шрифт:
КЛЮБ АМАТАРАЎ АДЗІНОТЫ
– любі вазіць саначкі. Любіш кахацца?
– любі крывавыя плямачкі. Любіш быць першым?
– усіх астатніх забі. Любіш чытаць вершы?
– любі, любі... ПЛЯГІЯТ Арцюр Рэмбо нацягнуў між дахаў вяроўкі, Між зор нацягнуў жалезныя тросы, Я прыйшла і скрала ўсё гэта. І вось я танчу. *** Дзеўка купіла вяроўку і мыла. Раптам вяровачка загаманіла: “Мыла - каб мыць, а вяроўка - сушыць, а не дзявочыя шыя душыць. Мы - не для сьмерці, а для чысьціні. Лепей атруту ты праглыні!” ЭЛЕГІЯ № 1 Я зусім яшчэ маладая, Але ўпала на галаву I нікога больш не кахаю I наогул больш не жыву. * * * Яны ад’язджалі па альфабэце І па годзе нараджэньня. Гэтыя пасьлядоўнасьці супадалі. Апошнім зьехаў самы малодшы на “я”. * * * Мой голас лунае ў прыгожай магільні У цемрадзі, што касуе час. Вы можаце слухаць старанна і пільна, Ды я ўсё адно не пачую вас. * * * Яна ведала, чым усё скончыцца. Рамантычныя казачнікі пішуць ману. Яна памылася, апранулася, заплюшчыла вочы І паклалася ў труну. І прыйшоў Голад. І прыйшла Смага. Захацелася “Прымы”. Захацелася каньяку. І прыйшлі дзеці: “Ма, табе блага?” А муж усьміхнуўся і паціснуў руку. У яго за сьпінай даўно былі крылы, З нагавіцы раз-пораз вызіраў белы край... І яны жылі яшчэ доўга і міла, І ён штоночы вадзіў яе ў рай. *** Навошта мне маё жыцьцё бяз Слова, Калі Яно і ёсьць маё жыцьцё? Вазьмі жыцьцё. Пакінь мне толькі Слова. Яго я буду мёртвая казаць. *** Калі было мне тры гады - я браў з налёту гарады. А з тых часоў, як пасталеў, ніяк не заваюю хлеў. НА МАСТАЦКАЙ ВЫСТАВЕ Разьбягаюцца вочы - я хутка зраблюся касым. Разьбягаюцца вочы - баюся, каб ня зьбеглі зусім. *** на дне дня асадак згадак *** Ёсьць людзі блізкія, а ёсьць і проста недалёкія. Але найгорш - калі два ў адным. *** У цяжкім змаганьні зь лянотай перамагло сяброўства. * * * Думаў: зараз прыляціць натхненьне, а яно прыпёрлася на мыліцах. Атрымаць хацеў задавальненьне, а задавальненьня не атрымліваецца. * * * Рэчаіснасьць мне заткнула рот, загадала тэрмінова ўніз ісьці (А магло б жа здарыцца наадварот: пайшоў бы ўверх, сам заткнуў бы пашчу Рэчаіснасьці!)... АБ МЕСЦЫ ЧАЛАВЕКА Ў СУСЬВЕЦЕ Кожны павінен займаць сваю нішу: Машыну - Маша, а Мішаву - Міша. Жора і Лора, Галя і Толя - кожны сваю адыграць мусіць ролю. Толькі ня блытайце нішы, бо можа ў Грышу тады закахацца Сярожа. Дзіма з Антонам і Таня са Сьветай разам парушаць законы сусьвету... Вой, паглядзеце: Сёма і Гога лаюцца матам адзін на аднога, лупяць адзін аднаго і мяцеляць - нішу, напэўна, ніяк не падзеляць.
ТРЫ ПЭДАЛІ ДЛЯ ГОНШЧЫКА
– пытаеце вы. – Я чалавек з залатымі рукамі, толькі без галавы. *** Я штатная Муза Саюзу пісьменьнікаў. Назоўнікаў ведаю шмат і займеньнікаў. Валодаю ўсімі памерамі й рымамі I марамі масаў усімі магчымымі. Я сэрцы мільёнаў ціхутка памацаю I зь іх павыцягваю ўсю інфармацыю, Каб гутарку весьці з народам карысную Пра існае ў сьвеце або пра няіснае. Нарэшце, калі мы такія крутыя, Навошта нам, Музам, пісьменьнікі тыя? Мы можам што хочаш даволі прыстойна Пісаць, друкаваць і чытаць самастойна!
Поделиться с друзьями: