Заходнікі
Шрифт:
— Спачатку і я, Лукіч, не шкадаваў нікога і нічога, рабіў усё, што загадвалі, — захліпаў Сяргееў. — Але я ці то адумаўся, ці то паў духам, калі мяне пасадзілі. За тое, што быў занадта паслухмяны, што мая башка «закружылася ад поспехаў». За тое, што не сябе, а мяне зрабілі дурнем, ворагам у вачах сваіх людзей! Хіба за гэта яны не змеі? Не паганцы? Не прахвосты?
— Але ж цябе хутка выпусцілі.
— Зміласцівіліся. Але ў душу наплявалі. Нават больш — мяне зламалі. Свае ж, «дарагія і родныя». Спажылі і з агідаю адкінулі!
— Ерунда! Каб ты лепш зразумеў лінію, дыялектыку, служыў верна і далей, ты зноў бы падняўся. Ты ж, кажу, запіў. Па-чорнаму, дзіка, да адключкі.
— А чым іншым, скажы ты мне, разумны, наш чалавек можа заліць боль змучанай душы?
— I я, Іванавіч, не святы, як ты кажаш, часамі заліваю гарэлкай свае пакуты, але ад лініі не адстаю, не збочваю, устойваю на нагах на ўсіх паваротах.
— Я — нягоднік, а ты — гад, вырадак! Падліза! Падбрэхіч! Сучка! Каб не такія сволачы, як ты…
— А ты — асёл! Баран! Абэлтух! — Кураглядаў схапіў земляка за грудзіну, але той ужо не збаяўся яго гневу: быў амаль непрытомны, толькі боўтаў галавой ды час ад часу лыпаў вейкамі, гадаючы, дзе ён і з кім. Бачачы гэта, Кураглядаў павалок таго ад стала ў суседні пакой, але апусціў не на ложак, а на ходнік каля яго; ведаў, што п'яны госць можа набурыць у пасцель.
Сяргееў яшчэ штосьці адчуваў, мармытаў, спрабаваў брыкацца нагамі, але ні з сабой, ні з ім саўладаць ужо не мог.
Кураглядаў жа накіраваўся зноў да стала. Ён мог і ха-цеў кульнуць яшчэ чарку-другую. Але толькі ўзяўся за пляшку, як застукалі з цёмнага двара ў шыбіну.
Хітнуўся за акно, намацаў у кішэні наган:
— Хто?
— Мы, Лукіч. Друззя. Клопікаў і Навуменкаў.
— Што вы хочаце?
— Хочам зайсці да вас, Лукіч. Пагаварыць, — адказаў Клопікаў.
— Мяне няма дома.
— А хто ж гаворыць?
— Дамавы.
— Лукіч! Пусці!
— Прэч!
— Ну й сволач жа ты, Лукіч! Без нас п'еш!
— Што?!! — зароў ён, адчуваючы, што тыя дагэтуль стаялі каля акна і падцікоўвалі. — Заб'ю!
Кінуўся ў сенцы. Але калі выскачыў на ганак, то ка-лег і падначаленых не ўбачыў. Чуў: тупаюць ужо за домам. Прыстрашыў наўздагон:
— Я— вам! Самі вы — сволачы!
Пастаяў, хістаючыся, каля плота, адчуваючы і сваю ўладу, і сваю крыўду на п'яных Сяргеева і Клопікава, што абразілі яго, начальніка. Штосьці пад'юшчвала дастаць наган, стрэліць у паветра, паклікаць варту, усю вёс-ку, сабраць людзей і сказаць ім вельмі важную прамову, каб яны, няўдзячныя, ведалі, як трэба жыць далей, як паважаць уладу і яго. Ён дастаў наган, сціснуў рукаятку, але ў апошнюю хвіліну стрымаўся і не стрэліў.
«Не зразумеюць жа нічога, чэрці… — Пашкадаваў сябе. — Ладна, шляхта, спіце, сапіце ў дзве дзіркі — нідзе не дзенецеся. Я яшчэ скажу вам сваё слова…»
Схаваў наган, задраў галаву ўверх і зірнуў у начное цёмнае, не то нізкае, не то бяздоннае неба. Нічога, апроч акіяна цемры, не ўбачыў, толькі чуў, як ад узбуджанай крыві шуміць у галаве. Нечакана нават для сябе — ці то ад журботы, ці то чорт ведае ад чаго — працяжна і надрыўна завыў па-воўчаму, даючы ход з душы ўсяму свайму патаемнаму і змрочнаму…
11
Сяргееў паехаў ад яго праз некалькі дзён. Лепш сказаць — толькі праз двое сутак удалося, лічы, выпхнуць яго з хаты.
Кураглядаў пачаставаў яго да адвалу, падарыў торбу і мяшок дабра, даў падводу, каб ён усё сваё сабранае завёз у Стоўбцы, напісаў для жонкі пару слоў і папрасіў Сяргеева лішне не балбатаць пра яго, але адчуваў: калі той вып'е, не толькі ўсё раскажа, што тут бачыў і чуў, але і яшчэ абы-чаго напрыдумляе: кожны падарожны любіць з фантазіяй расказваць пра свае прыгоды. Гэтая пагроза, а таксама і тое, што яму нядаўна, на днях, нагрубіяніў п'яны Клопікаў, псавала настрой, і Кура-глядаў быў апошні час змрочны і злы. Хмурыўся на гаротную Валю, піхаў-біў, як ката, няўдалага Мішку, не дапускаў на вочы Клопікава, хоць той лез пішчом, ліслі-віў, аж непрыемна было. Ён адчуваў: трэба нейкі час, мо-жа, нават і некалькі дзён, альбо варта добра «забутыліць», каб «прайшла бура», каб ён супакоіўся і зноў стаў лагодны. Да новай добрай выпіўкі і да непрыемнага апахмелку. Адпаведна, сельсавет, Янкавіны ў гэтыя дні былі напружаныя, пацішаныя і чакалі самых розных нечаканасцей ад яго раз'юшанага гневу.
Як вясновыя праменні падточваюць вадой снег, так і яго дрэнны настрой скрануў, змусіў палепшыць тэле-фонны званок старшыні суседняга сельсавета, былога саслужыўцы, гаваркога і вясёлага Курлова.
— Кіруеш, дзядзька Апанас? — павітаўшыся, жартам запытаў той.
— Ды, разумееш, шмат усякай драбязы… — паскардзіўся ён, хоць у гэтую хвіліну сядзеў за сваім сталом і не ведаў, што рабіць, нудзіўся ад суму. Хоць бы якую паперку прынесла Валя, хоць бы зазірнуў Мішка, каб за штосьці накрычаць на яго.
— Работа — не воўк, у лес не збяжыць. Ды яе ўсю не пераробіш. Так?
— Можа, і так, — згадзіўся, мякчэючы душой.
— Дык што, дзядзька? — таямніча, але са знаёмымі ноткамі ў голасе запытаў Курлоў. — Можа, развеемся?
— Ёсць дзе?
— Ёсць.
— Вартае ўвагі?
— Вартае.
— І…
— I — «і»… — наперад знаючы, пра што ён хоча запытаць, адказаў той. — У нас усё павінна быць і «і»… Так што чакаем у вызначаны час на вызначаным месцы…
Калі паклаў трубку, Кураглядаў набраў на поўную грудзіну паветра, пабухаў кулакамі сабе па рэбрах, а потым выдыхнуў. Тое, што і сёння параіў Курлоў, узбудзіла. Сапраўды, тое развее. Хоць…
Не паспеў дадумаць, як у дзверы далікатна пастукалі. Калі дазволіў зайсці, утаптаўся Клопікаў. Ці здаровы звыш меры, ці з адмысловым тварам выпівохі — вунь і шчокі, і кончык тоўстага носа чырвоныя. Зірнуў на яго асцярожна, запытальна:
— Не дужа заняты, Апанас Лукіч?
— ЦІто табе трэба? — груба запытаў на пытанне ён.
— Чалавек з Хатавы прасіў жа сёння дзіця запісаць…
— Няхай прыходзіць сюды і запісвае.
— Ён меўся прыйсці, але я адгаварыў, сказаў, што самі прыедзем… — панізіў голас, як і раней, у добрую згоду, пачаў заварожваць: — Ён пару гонак выгнаў, парсючка на хрэсьбіны закалоў…
— Ну, а ты тут пры чым? У цябе, здаецца, іншая работа, — абарваў яго. — Калі я паеду, каб уважыць чалавека, дык з тым, з кім трэба. З сакратаром сельсавета.
Клопікаў занерваваўся, пачаў папраўляць на сабе салдацкую гімнасцёрку, папругу: яго хітры ход даваў асечку.
— Ну, я хачу суправаджаць вас. Каб нішто непрадбачанае не здарылася.
— Я сёння заняты, — буркнуў ён, адвёў вочы і пачаў мацаць позіркам стол. Нібы тут яго чакалі важныя паперы.
— А заўтра, Апанас Лукіч?
— Да заўтрашняга яшчэ трэба дажыць. А па-другое, менш думай пра асабістае, больш дбай пра работу. Усё ж слаба спаганяеш пастаўкі. Сам змушаеш, каб я прыняў супраць цябе меры…
Клопікаў патаптаўся, а потым, як пабіты, пакінуў кабінет.
«Няхай паперажывае трохі… А то абнаглеў ужо».
Кураглядаў наўмысна засядзеўся — не выходзілі, ча-калі, калі ён рушыць з сельсавета, і астатнія. Калі вярнуўся дадому, завохкаў, пачаў маніць Франі, што прастудзіўся, што хоча раней легчы ў пасцель. Адмовіў-ся ад яе паслуг, ад зёлак, якімі яна ўжо не раз выганяла з яго хваробу, адаслаў яе з хаты. Праўда, калі ўцямнелася, колькі разоў запальваў і тушыў лямпу, каб варта, усе ў вёсцы бачылі: ён дома. Затым, калі паступова вёска ўляглася, у адно злілася з ноччу, замкнуў дома паслухмяную аўчарку і ціха выйшаў з хаты. Крыху пастаяў на ганку, прыслухаўся і, пачуўшы, як паблізу, перад сельсаветам, перакінуўшыся словамдругім з кімсьці з позніх прахожых, пратупаў вясковы вартавы з сабакам, асцярожна крадучыся, па прывычцы добра бачачы ў цем-наце, загуменнем, а пасля па поплаве пакрочыў за вёску — да пагонкі, што вяла да крычатоўскага лесу.