Заходнікі
Шрифт:
— Калі ласка! Калі ласка!
Гляджу я на яе і вачам сваім не веру: у прыёмнай Ула-дарова яна заўсёды ў строгім чорным касцюме, у белай мужчынскай кашулі і пры гальштуку, недаступная, партайбаба, а цяпер — у прыгожай беленькай, даволі караткаватай сукенцы з прыгожым стаячым каўнерыкам і банцікам, з вялікаю чырвонай кветкай на грудзях. Усміхаецца нармальнай жаночай усмешкаю — ладная фіфачка, далібог.
Карацей, зацягнулі фіранкі на вокнах, селі за стол. Спачатку выпілі шампанскае і каньяк, што прывёз Ула-дароў, а потым узяліся за маё пітво. Расслабіліся, змяні-ліся, сталі зусім іншыя людзі: Уладароў так і сыпле анекдотамі, часамі нават вельмі салёнымі і крамольнымі, за якія звьгчайна за шкірку хапаюць, Валянціна Мікалаеўна, падпіўшы, разружавелася, ззяе вачыма, какетнічае з намі, двума сокаламі. Я ж таксама, калі добры настрой, калі захачу, умею якой-небудзь цыпе фіміям паддаць. Паставіў пласцінку — патанцавалі, пагарэзавалі, як звычайныя маладыя людзі.
— Ой, Афанаснй Лукнч! — аж млее яна. — Какая вы прелесть!
Праўда, я лішняга сабе не дазваляў. Спрабаваў толькі спаіць Уладарова, каб ён першы мёртвы забурыўся ў пасцель, але нават і мне, загартаванаму байцу, было не па сіле ўзяць верх.
— Наноч не паедзем праз лес, не панясёмся пад бандыцкія кулі, — кажа потым Уладароў. — У цябе, Лукіч, пераначуем.
Я сумеўся трохі на гэты конт, а Валянціна Мікалаеўна — хоць бы што. Калі патушылі святло, легла з Ула-даровым на адзін ложак. Спачатку мы перамаўляліся, а потым, калі мае госці пачалі паміж сабой шаптацца, вуркатаць, як галубы, хіхікаць, я зразумеў: не замінай. Я наўмысна захроп — прыкінуўся, што сплю.
Што тут, брат ты мой, пачалося! Ці танец чмяля, ці танец завірухі — не ведаю. То так яны, то гэтак! Я, хоць не быў манахам, але такога бою не бачыў, не вытвараў. Хто б мог падумаць, што гэтая зашпіленая на ўсе гузікі афіцыйная сухарка здольная на незвычайныя свавольствы!
Неяк пазней, калі Уладарова панізілі, перавялі ў ін-шы раён, я пры сустрэчы напомніў яму пра тую бурную ноч і сказаў, што лічыў яго былую сакратарку не толькі сухой, бясстраснай, але і па-жаночаму наіўнай.
«О, гэтыя наіўныя!..» — толькі пахітаў ён мне галавою ў адказ.
5. ЖОНЧЫН ПРЫЕЗД
Нядоўга я халасцякаваў пасля ад'езду з Янкавін майго земляка, Сяргеева. Падаюць на пачатку лета тэлеграму: «Еду, дарагі Апанаска. Сустракай, Маруся».
Запрог жарэбчыка ў брычку і — гайда ў Стоўбцы, на станцыю. Стаю, чакаю маскоўскага цягніка. Вось прыходзіць. Людзі з яго высыпаюць. Выгледжваю: дзе ж мае? Здаецца, няма. Няўжо вунь тая невысокая бабулька з худым і цыбатым хлапчуком? Яны! Мая Маруся — прыгорбленая, у гумовіках на босую нагу, у куфайцы — і сын, падобны на мяне, як дзве кроплі вады! Забілася-за-ныла маё сэрца: божа мой, гэтае непрывабнае, хілае стварэнне — мая жонка? Ды яе ж год трэба адкормліваць! I ўсё роўна…
Стаю, маўчу. Маруся з сынам толькі абвялі мяне по-зіркам — мае бліскучыя хромавыя боты, спраўныя афіцэрскія галіфэ і мундзір, мой поўны твар — і выгляда-юць па баках. Хочаш ці не хочаш, а трэба аклікаць.
Як падаў голас, дык Маруся аж выпусціла з рук хату-лёк і ўспляснула далоньмі:
— Апанас? Ты?
— А што — непадобны? Змяніўся?
— Начальнік!
Падышоў, прытуліў. Прыпала да плечука, плача.
— Мы лічылі: ты загінуў. Каб не Сяргееў, дык нічога і не ведалі б пра цябе…
— Збіралася ўжо выйсці за другога?
— Што ты… — залілася слязьмі. — Апа-другое, у нас усіх мужчын можна на пальцах пералічыць…
Сын глядзіць на мяне як на чужога. Калі ехалі ўжо ў Янкавіны, даў ім хлеба, сала. Ядуць, аж калоцяцца.
— Які смачны хлябец, якое смачнае сальца! — плачучы, цешыцца Маруся. — Усё аж растае ў роце.
— Ешце, — адказваю. — Што-што, а хлеб ды сала будуць вам заўсёды…
Вёска сустрэла Марусю, мушу сказаць, са спачуван-нем, нават прыхільна. Дала ёй жаночага адзення, навучыла, як рабіць грады, што і колькі тут садзіць ды сеяць. Калі я з янкавінскімі мужчынамі заўсёды, як кажуць, быў на адлегласці, то Маруся хутка пацягнулася да жанчын. Цяпер, пад старасць, не толькі размаўляе па-мясцоваму («грыбэ», «лясэ»), але і ўкасцёл ходзіць. Ятоне, нічога мясцовага не прымаю, вёў і вяду сваё.
Сямейнае жыццё маё, ясна, было няпростае. Не меў я цягі да Марусі, шукаў уцех на баку. Ды во прайшла маладосць, адышлі, згубіліся недзе вабныя каханкі, пайшлі з дому сыны, дажываю свой век з ёю, Марусяй».
24
Сцяпан, мокры па грудзі, акалелы, стомлены, нават, бадай, упершыню ў жыцці знясілены, плёўся і плёўся ў глыб Налібацкай пушчы.
I раптам зусім нечакана:
— Стой!
Ён уздрыгнуў, нібы яго знянацку хлістанулі пугай, выпраміўся і не запыніўся, а замёр на месцы. Дзе і хто затрымлівае так рэзка і рашуча? Што — не толькі дагна-ла, але і забегла наперад ды сустракае чэкісцкая пагоня?
Баючыся лішне паварушыцца, усё ж павёў туды-сюды вачыма. Вакол — укаранелы высокі сасновы бор, рыжая мяккая ад начной сырасці ігліца, густыя цёмна-зялёныя ядлаўцовыя кусты, наперадзе — зялёная лапі-на: астравок ужо высакаватай папараці, светла-зялёных гонкіх бярозак. Яны ахутаны рэдкім туманом, а ён лёгка прасвечваецца, блішчыць ад яшчэ нябачнага тут, але ўжо ўзнятага над зямлёй ранішняга сонца. Мусіць, ад-туль, з расянай падружоўленай гушчэчы, і пачуўся гроз-ны мужчынскі вокрык:
— Рукі ўверх! Ну-у!!! Падняў.
— Падыходзь!
Сапраўды, голас адтуль, з астраўка. Дзе дзенешся. Ні назад, ні ўбок не лапанеш: усюды тут ён як на далоні. Не паспее зрабіць некалькі крокаў, як пальнуць па ім. Паслухмяна пакрочыў на голас, аддаючы сябе ў чыесьці рукі.
— Стой!
Уладны бас зноў запыніў Сцяпана, але ён, хоць меў добры зрок, зноў нікога нідзе не ўгледзеў. Відаць, гэты чалавек увабраўся ў штосьці зялёнае і ўдала затаіўся.
— Кідай на зямлю зброю!
Ён асцярожна развёў рукі: ды не маю я нічога.
— Рукі — за патыліцу! Паслухаў.
Нечакана варухнулася невысокая, разголістая бяроз-ка, і з-за яе выйшаў нізкі чалавек у зялёным цывільным балахоне. У руках трымаў наведзены на яго аўтамат. Чырвонаармейскі, з круглым дыскам. За крокаў пяць-шэсць чалавек запыніўся, свідруючы прыплюшчанымі вачыма. Вастраносы, даўно ўжо няголены.
«Энкавэдэ? Лесавік?»
Аднак запытаў не ён, а запатрабавалі адказу ў яго:
— Хто такі?
«Што сказаць? — апякла розум і душу думка. — Праўду? Зманіць?»
— Ну-ну! — рашучы незнаёмец рэзка падкінуў-падняў угору аўтамат.
— Я… З вёскі…
— З якой?
Адчуў кожнай жылачкай: вось цяпер рашаецца яго лёс. Калі гэта ўзброены замаскіраваны энкавэдыст, то можа шмат не валаводзіцца, а прыстрэліць тут жа на месцы. Дык што рабіць? Назваць не сваю, а якую-небудзь іншую вёску? Паспрабаваць штосьці наплясці? Але і энкавэдэ, і лесавікі хутка выявяць падман. Для першых усё адно: мані ці гавары праўду — схопяць альбо заб'юць, ад другіх, можа, удасца як-небудзь выкруціцца.