Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Мала! Вельмі мала! — як заўсёды, з раніцы быў злы. — Трэба прымаць рашучыя меры, каб працаваць лепш!

— Ёсць такія сем'і, што не маюць чаго даць, — сказала Валянціна.

— Не маюць альбо не хочуць? — строга запытаў і ў яе, каханкі. Каб іншыя бачылі: ён строгі і да сваёй маладой любіміцы.

— Не маюць, — як ніхто з іх, падначаленых, смела адказала яна.

— Ты добра ведаеш, што не маюць?

— Добра.

— Трэба не столькі давяраць, колькі правяраць! — секануў у паветры рукою. — Тут народ такі… Калі пачулі пра нарыхтоўку, то могуць і хаваць сваё дабро. Натура ва ўласніка вядомая. Яму напляваць на іншых, на раён, на краіну… Адным словам, аднаасобнікі! Ды яшчэ гэтыя, заходнікі!..

— Праўда, Лукіч, каторыя не могуць даць ні каша бульбы, — падаў голас потны і мляўкі пасля ўчарашняй выпіўкі Клсшікаў.

— «Не могуць!» — перакрывіў Кураглядаў. — Гэта вы, работнічкі, не можаце як след працаваць з людзьмі! Не толькі зламыснікаў, што зрываюць пастаўку, але і вас трэба аддаваць пад суд! Ці вы думаеце, што гэта ўсё жартачкі? Краіна сама становіцца на ногі пасля цяжкай вайны, краіне патрэбен пасяўны матэрыял, тая ж бульба, а вы разводзіце тут анцімоніі! «Не могуць». Давайце гаварыць праўду: не хочуць аднаасобнікі памагчы. I іменна нам, Савецкай уладзе! СССР! Ці вы гэтага не разумееце?

Усе паапускалі галовы.

— Калі палітычна неадукаваныя альбо няздольныя да адказнай работы, называйце прозвішчы зламыснікаў. Сам займуся імі.

Паразгортвалі свае сшыткі, назвалі прозвішчы тых, хто не здаў сельсавету нормы бульбы. Ён запісаў усіх у свой старшынёўскі блакнот. Пасля, калі адпусціў сваіх людзей, паслаў іх ва ўсе іхнія вёскі, пазваніў участкова-му, Лявонаву: так і гэтак, прыязджай, пужні формай, а калі трэба, дык і зброяй, каб не ўпіраліся, не байкатава-лі такую сур'ёзную акцыю. Той, хітрун, пачаў ухіляц-ца — бачыш, хапае тых, хто не хоча здаць бульбу, і тут, дзе ён жыве, дык вы там, у сваіх Янкавінах, націскайце самі. Дый, гэта, маўляў, не столькі яго клопат, а іхні, сельсавецкі. Ён прыбудзе тады, калі на іх, скажам, бу-дуць кідацца з нажамі альбо з сякерамі, а то зарэжуць ці засякуць каго. Ды ўчэпісты Кураглядаў не адступіў, змусіў-такі заявіцца і сюды. Добра ведаў ужо: аднаасоб-нікі — людзі бітыя, міліцыянера збаяцца болей, чым яго, цывільнага. Форма, кабур ззаду, грозны позірк, суровыя словы, а тым болей што ён можа затрымаць і за-везці ў раён, усё гэта робіць сваё ўражанне. У людскую душу за вайну ўвайшлі боязь і паслухмянасць перад ча-лавекам у форме і са зброяй — нашмат больш, чым перад законам. Часамі ён, гэты закон, толькі дзеля прыліку, на паперы, ніхто на яго не зважае, толькі прыкрываецца ім, а ў жыцці ўсё ідзе па-іншаму, «дзеля партыі, дзеля вышэйшых мэт і інтарэсаў».

Потым, калі лейтэнант Лявонаў прыджгаў на мата-цыкле, Кураглядаў падсеў да яго ў каляску і паехаў з ім да «бунтаўшчыкоў». Услед падаўся Мішка на пустых ка-лёсах.

Усё смялей і смялей бралася вясна: падсох, пабялеў брук, сышла ці спала вада ў канаўках, пакінуўшы на дне вымыты альбо нанесены жоўты пясочак, выпетраліся платы і ствалы дрэў, абкінуліся зялёна-жаўтаватым вэлюмам вербы і падрыхтавалася разгарнуцца і заззяць у адну цёплую ноч пяшчотнай зелянотай лісце на бярозах, зазелянела вялікім дываном аселіца. Жанчыны падмя-таюць двары, вуліцу каля свайго селішча, пасыпаюць жоўтым пяском сцежкі, а каторыя ўжо капаюць рыдлёў-камі зямлю ў гародчыках і садзяць раннія кветкі. У многіх дварах мужчыны ляпаюць сякерамі і малаткамі — хто плазуе, склюдзіць бярвенне, хто сядзіць на зрубе альбо ўжо на страсе новага дома. Усе, канечне, право-дзяць іх цікаўнымі позіркамі — аж да Вікці Навіцкай, ля селішча якой яны вось ткнуліся і запыніліся.

Селішча добрага тут яшчэ не было: ні плота, ні хаты з прыбудовамі і садовых дрэўцаў, тырчэла толькі з зямлі ўдзірванелая зямлянка і побач ляжала груда акоранага, пацямнелага бярвення. На дварэ — старая гаспадыня, Вікціна маці, і трое, адно пад адно, чарнявых дзяцей. Гэ-тыхНавіцкіх, як і многіх у вёсцы, Кураглядаў ведаў найперш па сельсавецкіх дакументах і толькі крыху ў твар, знаючы, што гаспадар летась падарваўся на лузе на міне.

Падышоўшы, Кураглядаў павітаўся і адразу ашала-міў старую:

— Што гэта вы, грамадзянка, байкатуеце важнае дзяржаўнае заданне?

Тая — у старых, пашытых валёнках, доўгай, да зямлі, спадніцы, паўсачку ды ў цёплай хустцы, хоць на дварэ ярка ды цёпла ззяе сонца, сагнутая, з кіёчкам — адхіліла хустку ад вуха.

— Я не чую, чалавек, што вы гаворыце.

— Чаму не здаеце два пуды бульбы? — пракрычаў ёй у вуха.

— А, — пачула тая. — Вы — пра картофлю… Няма яе, чалавек, дык і не здаём.

Бачачы, што з глухаватаю старой мала толку гаварыць, Кураглядаў павярнуўся да большага, гадоў ся-мі, босага хлопчыка ў штоніках з салдацкага зялёнага галіфэ:

— Дзе маці?

— Там, — той матлянуў галавой на зямлянку. «Схавалася», — зразумеў ён.

— Пакліч яе сюды, — загадаў малому.

Той паслухаў яго, вясковага начальніка, адчыніў дзверы ў зямлянку.

— Мамуся! Вас клічуць.

Нават тут, на дварэ, было чуваць, як адтуль, з зямлянкі, на хлопчыка засыкалі. Ён збянтэжана азірнуўся, шчыра гаворачы ўсё вачыма: маці не хоча выходзіць.

Лявонаў дастаў пачак цыгарэт, пачаў марудна выбіраць, а затым мяць цыгарэціну, хукаць на яе — увайшоў, бач, у свае, «вельмі важныя», клопаты; Кураглядаў, адчуваючы, што трэба паказаць уладу, рашуча накіраваўся да зямлянкі, да дзверцаў, абабітых старою дзяружкай.

— Грамадзянка Навіцкая! — гукнуў. — Выходзь! Жыва! Што за гульні ў хованкі?!

Зазірнуў углыб. Спачатку, пакуль засланяў сабой святло, нічога не ўбачыў у паўзмроку, а потым, стаўшы бокам, угледзеў: паблізу ўвахода — невялічкая печачка з чыгуннай плітой, за ёй — стол на кругляках і з абчасаных плашак, воддаль, абапал сцен, — палкілежакі. У кутку, адрачона спусціўшы галаву, сядзела гаспадыня. Не зважала, што ён, старшыня сельсавета, стаіць блізка, кліча выйсці на двор.

— Я чакаю вас!

— Чаго? — павярнула галаву, зірнула на яго.

— Выходзьце — пачуеце.

Яна паслухала, пратупала па земляным доле, падня-лася па «лесвіцы» — некалькіх аплазаваных, а цяпер ужо замусоленых падэшвамі бярвенцах — і выйшла на святло. Сярэдняга росту, тонкая і худая. Як і маці, у зі-мовых валёнках, доўгай спадніцы і хустцыканаплянцы. Здаецца, ёй трыццаць гадоў, а выглядае на ўсе пяцьдзесят. Закашлялася. Ці прастуджаная, ці, можа, нават хворая на лёгкія.

— Вось што, грамадзянка Навіцкая… — калі яна перастала кашляць, прамовіў ён, з усяе сілы выціскаючы з сябе спачуванне ці, як кажа Уладароў, «мяккацеласць» ды набіраючы стальныя ноткі. — Ты чаму супраць Савецкай улады?

Зірнула на яго глыбокімі, запалымі вачыма. А ў іх — ні крыўды, ні злосці, нейкая адрачоная пустэча.

— Чаму, як паложана, не даеш сама меней два пуды бульбы?

— Калі вам «паложана», дык бярыце…

— Як гэта — «бярыце»? — наўмысна пачаў задзірацца, распальваць сябе. — Ты сама, свядома павінна адгукнуцца на патрэбы краіны і падзяліцца лішнімі запасамі.

— Якімі?

— Кажу ж табе рускаю мовай: здай два пуды бульбы.

— А калі ў мяне ні адной бульбіны ўжо?

— А як жа ты тады жывеш?

— Вось так і жыву на вадзе і траве.

— Разжалобліваеш! — ухмыльнуўся. — Ухіляешся!

— Бярыце! — нечакана ў яе шараватых вачах бліснулі злыя агеньчыкі, і яна ступіла да яго, закрычала. Адкуль толькі ў яе, дахадзягі, з'явілася столькі жывасці. — Усё забірайця! Зямлянку гэтую гнілую! Мамусю! Дзяцей! Вам жа ўсё паложана!

— Ты гэта… — ад нечаканасці аж запнуўся і адступіў. — Не дуры! Не адной табе нялёгка. Усёй краіне цяжка!

— Я ўсёй краіны не накармлю.

— Ясна, ты толькі сама пра сябе думаеш.

Поделиться с друзьями: