Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Зорны спеў

Калеснік Уладзімір

Шрифт:
А ў нас на сяле ў кожнай хаце дзесятай Не прычакала жанчына салдата...105

Творчая сталасць прыйшла да Міхася Рудкоўскага ў часе работы над другою кнігай — «Сінія Брады». Кніга гэтая — плён чатырох гадоў творчых пошукаў, вынік станаўлення таленту. Рыхтуючы яе, паэт неаднаразова рабіў «разведку боем» — змяшчаў вершы ў газетах і часопісах. Яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў, прызналі прафесійным літаратарам. Калі ў першай кнізе адчувалася юнацкая рэфлексіўнасць, а сціпласць іншы раз пераходзіла ў скаванасць пачуцця і думкі, то ў другой кнізе чытач пачуў сталыя і смелыя роздумы аб складанасці свету, аб бясконцым багацці форм і праяў жыцця, аб цудзе, якім з'яўляецца жыццё наогул, і чалавечае ў асаблівасці.

Неяк у размове, памятаю, Міхась спытаўся:

— А ці ведаеце вы, колькі на свеце відаў жывых істот? — I, не дачакаўшыся адказу, усклікнуў: —Паўмільёна! Праўда, надта многа? Нават немагчыма ўявіць сабе такое мноства. А ў кожны від уваходзяць мільёны індывідаў, і ў кожнай істоты — сваё жыццё...

Кніга «Сінія Брады» якраз выказвае гэтае здзіўленне шматлікасцю жыцця і заклапочанасць, як дайсці сэнсу ў такой процьме форм і праяў. Якое ж павінна быць месца чалавека ў гэтым бязмежным складаным царстве жывога, якія сапраўды годныя чалавека адносіны да жыцця, людзей, народа, чалавецтва — вось пытанні, якія складаюць здаровую праблемную аснову кнігі М. Рудкоўскага.

«Сінія Брады» — гэта метафара, бадай, нават сім-вал, умоўны вобраз маральнага і эстэтычнага ідэалу паэта. Сінія Брады — імя роднага краю, той казачнай ваколіцы, што зачароўвае ўяўленне дзяцінства, той адзінай у свеце старонкі, што міжвольна становіцца ў нашай падсвядомасці эталонам сумлення, дабра і хараства, маральным і эстэтычным крытэрыем. Сінія Брады — там, дзе цячэ казачная жывая вада, што вокамгненна гоіць душэўныя раны і нават уваскрашае з мёртвых. Без яе нельга жыць у сучасным свеце — сцвярджае паэт, і яго словам хочацца верыць, бо яны — плён хоць яшчэ і кароткага, але ўніклівага аналізу рухаў уласнага сэрца, чыстага сэрца, якое не ўмее маніць:

У хвіліну трудную, у часіну шчасную, бы кулік з навальнічнага выраю, ты вяртаешся зноўку і зноўку сюды. Сінія Брады, родныя Брады, як малітва матулі ад напасці-бяды... 106

Тэма роднага, блізкага малога свету і свету вялікага — сусвету хвалюе Рудкоўскага з першых творчых крокаў. Але ў «Сініх Брадах» яна загучала глыбей, бо ўзмацнілася асабістым вопытам аўтара. Калі раней праблема гэта часцей за ўсё вылівалася ў лірычны ма-налог, то цяпер яна перарастае ў дыялог, у спрэчку, якую вядзе паэт са сваімі патэнцыяльнымі апанентамі, з людзьмі блізкімі і далёкімі, з самім сабою. Звычайна гэтая размова канчаецца ў момант, калі «на белы бланк лёг абадок пячаткі — канец дарог становіцца пачаткам». Бясконцыя дарогі, перамена месц, новыя сустрэчы, уражанні... Калісьці, у першай кнізе, лірычны герой лёгка збіраўся ў дарогу. А цяпер штосьці змянілася... Зборы ў яго трывожныя:

Ды на паўстанку недзе, ў нейкі вечар, бы абцугамі, сцісне сэрца болем: не праляцець жыцця б перакаці-полем, да вод грунтовых прарасці б карэннем... Хоць вы і горка-жорсткія, імгненні, але чаму я вас не праклінаю, а з дзіўнай нецярплівасцю чакаю? (10)

Гэта, вядома, алегорыі. Было б памылкай думаць, быццам геаграфія паэзіі М. Рудкоўскага свядома зву-жаецца, а яго фантазія спрабуе ўлегчыся ў рэгіянальным гкяздзе. Паадварот, у новай кнізе — побач вершы пра хараство сонечнага Крыма і цяністых белавежскіх бароў, пра камяні Брэсцкай цытадэлі і пра далёкія планеты, што прыходзяць у снах адважным касманаўтам. Паэт нясе ўсмешку любімай праз «джунглі, прэрыі, плато», уздрыгваецца, убачыўшы, як рыбакі недзе ў далёкім акіяне вылавілі рыбу, атручаную стронцыем. Яшчэ болып багатая інтэлектуальная геаграфія новых вершаў М. Рудкоўскага. Пранікаючы ў глыбіню сусвету, паэт дзеліцца шчасцем інсайтаў — нечаканых прасвятленняў, калі розуму і сэрцу адкрываюцца часцінкі тайны светабудовы:

Я бласлаўляю дзень і міг, калі убачыў у жолудзе дубок, у зерні спелы колас... Пераступаю грані уяўлення — нібы ступаю на лязо нажа,— і формулы на аркушы, як жар, і мысль мая ў нясцерпнасці пякельнай. Шукаю, б'юся: к непадкупнай мэце пакутлівы, ды ёсць жа, знаю, шлях! Гарыць акно і сэрца па начах — і крышачку святлее у сусвеце. (12)

Паэзія М. Рудкоўскага не грашыць рэгіянальнай замкнёнасцю і правінцыяльнай самаўпэўненасцю. Але чаму так атрымліваецца, што чым шырэйшае кола творчых інтарэсаў, тым болын адчувальна дзеянне той нябачанай сілы прыцяжэння, што сканцэнтравана ў запаветных «Сініх Брадах»? Мусіць, таму, што для паэта, як і для кожнага грамадскага дзеяча, няма іншага шляху да чалавецтва, акрамя таго, што вядзе цераз твой народ, твой родны край, тваю мядовую ваколіцу ці Зарэчную вуліцу. Па-другое, паэт прыкмячае, што простая ісціна гэтая нярэдка забываецца намі, а ў выніку — перакосы ў патрыятычных пачуццях юнакоў і дзяўчат, касмапалітычныя гойсанні па кветніку культуры. У вершы «Чытаю па складах і думаю...» паэт дзеліцца сваёй заклапочанасцю:

Мы помнім выразна і свежа, што спее ў Турцыі ў садах, а казку дзіўнай Белавежы ледзь разбіраем па складах. I ўсё часцей — не без падставы — на думцы я сябе лаўлю: як не хапае нам настаўнікаў, што знаюць родную зямлю, яе красу, яе багацці і песні дзіўнай дабраты... (87)

Зборнік вершаў М. Рудкоўскага пранізаны жаданнем адчыніць чытачам дзверы ў скарбніцу роднага краю, адкрыць вочы на хараство яго самавітай прыроды, багацце народных характараў, уваскрасіць героіку мінуўшчыны, выявіць усе ніці, што злучаюць запаветны астравок паэтавай зямлі з вялікай Радзімай, з усёй планетай.

I трэба сказаць, што задача злучаць блізкае і далёкае ў часе і прасторы не толькі пастаўлена, але шмат дзе паспяхова рашаецца, ды яшчэ на сучасным эстэтычным узроўні.

Пра тое, як нёс Міхась Рудкоўскі ар'ергардную службу ў паэтычным паходзе равеснікаў, можа засведчыць «Начны эскіз» — адзін з лепшых у сучаснай беларускай паэзіі вершаў пра партызан, убачаных вачамі дзіцяці. Твор гэты аўтабіяграфічны, яго эстэтычная сіла засяроджана ў падтэксце, схаваным пад дакладна выяўленыя падзеі, бытавыя падрабязнасці і эмацыянальна-псіхалагічныя рухі дзіцяці. Дзіця задае партызанам, якія, як заўсёды, вяртаючыся з задання, завіталі ў бацькаву хату падсілкавацца, такое пытанне, адказаць на якое звыш чалавечых сіл:

А дзядзька дзе? А дзядзьку дзе вы дзелі? — (О горкая дзіцячая наіўнасць! Прашу вас, калі можаце, прабачце...) Маўчалі, вочы апусціўшы, вы. З парога ўжо, вінтоўку ўзяўшы ў рукі, Сказаў хтось: Спі, сынок... Ён заўтра прыйдзе... А на стале, на ільняным абрусе, Стаяў самотна кубак... (8)

Лепшыя вершы зборніка «Каменні цытадэлі», «Мой дзед быў сельскім кавалём», «Паядынак аленяў», «Балада пра аднагодкаў» і іншыя вызначаюцца навізною думкі, суадпаведнасцю зместу і формы, уласцівых сталаму мастацтву. Вобразы, створаныя паэтам, кранаюць чытача, бо нарадзіліся яны з унутранай чалавечай патрэбы ачышчаць душу ў разважаннях з самім сабою — бапькам сваіх дзяцсй, патрыётам, камуністам. Гэтыя роздумы ўголас гучаць як споведзь пакалення людзей, якія пераймаюць і бяруць на свае плечы вялікі цяжар адказнасці за будучыню Радзімы і свету.

Зразумела, шырыня паэтычнай ідэі запатрабавала і багатай вобразнасці для яе ўвасаблення. У зборніку мы сустракаем розныя віды верша: ад традыцыйных ямба і харэя да верлібра, свабоднага і белага вершаў, ад балады да ўнутранага лірычнага маналога і адкрыта публіцыстычнага выслоўя. Паэт карыстаецца зломамі рытму, асанансамі, але робіць гэта заўсёды з асцярогай, добраю мерай. Бадай-што ва ўсіх выпадках выбар таго ці іншага прыёму падказваецца і тлумачыцца задумай, зместам, ідэйна-тэматычнай накіраванасцю твора.

У М. Рудкоўскага, як і належыць у час даспявання, складваецца свой круг улюбёных вобразаў, свае прыёмы, якія ўтвараюць яго індывідуальны стыль і манеру пісьма. Калі спрабаваць вызначыць гэты аўтарскі стыль адным словам, дык я ўжыў бы слова «рамантычнасць». Рамантычна-задуменнае, рамантычна-ўзнятае, згушчанае да сімвалічных вузлоў бачанне навакольнага свету — істотная рыса паэзіі М. Рудкоўскага. Вершам яго ўласціва асаблівая натхнёнасць, цяга да вышыні, да ідэалу.

У «Каменнях цытадэлі» фармальна паэт выкары-стаў стары, як само рамантычнае мастацтва, прыём надзялення чалавечаю мовай нежывых прадметаў. Гэтым прыёмам, настаўнікі ведаюць, карыстаюцца звычайна ў сваіх сачыненнях вучні. Зразумела, што ісці такім шляхам прафесійнаму паэту рызыкоўна, па сутнасці гэта азначае знарок настроіць сябе на сутыкненне з банальнасцю. Рудкоўскі не збаяўся гэтага.

Поделиться с друзьями: