Зорны спеў
Шрифт:
У вершы «Дрэвы» паэт вядзе нас да тых развілкаў на шляхах эвалюцыі, дзе расліны разышліся з жывёламі. Звяртаючыся да царства раслін ад імя людзей, ён кажа:
Вы засталіся шумліва расці ўвышыню і ўглыб, каб рушылі мы шчасліва дарогаю птушак і рыб. Мо быў бы наш крок дарэмны і ўсхліпам быццё сплыло, калі б, паміраючы, дрэвы не слалі сваё цяпло, калі б не паілі нас ветрам у душныя ночы і дні, калі б не ішлі у нетры шурпатыя іх карані116.Такім чынам, запрасіўшы чытача ў лес, паэт пры-вёў яго да карэнняў быцця і там паказаў парадаксальную рэч — дачалавечы гуманізм, бо як інакш назваць высакародную ахвярнасць раслін у адносінах да фауны? На высакароднай ахвярнасці стаіць жыццё. Стаяла нават да чалавека! Уладзімір Караткевіч разгарнуў гэтую тэму ў «Чазеніі», Разанаў дадаў яшчэ адзін парадокс, прытым цвярозы і папераджальны: парушэнне тых «прагуманістычных» першасувязяў у сусвеце затрымала б поступ жыця. Дык вось дзе, аказваецца, прычына і вытокі гэтага «дачалавечага» гуманізму — у небяспецы парушыць адвечныя сувязі, на якіх трымаецца жыццё ўвогуле. Канчаецца філасофскі маналог Разанава нечаканым заклікам, па-школьніцку запазычаным са статута Таварыства аховы прыроды,— беражыце лес!
Малады паэт сам як бы не вытрымаў да кацца напружання думкі, да якога давёў лірычнага героя ў сярэдзіне верша, ды вярнуўся ў прадметную яснасць практычных зносін.
Вядома, гэта толькі часовы спад, як бы супачын. Герой пойдзе зноў — у нетры жыцця спасцігаць яго тайны тайнаў.
Далейшыя крокі ў філасофію жыцця нам давядзецца прасочваць на творах, прысвечаных нават не царству жывёл, а царству царстваў — чалавечаму грамадству і яго цудоўнаму вытвару — свядомасці. У вершы «Лес» гэтая далікатная сфера была азначана сімвалічным вобразам блакітнага лесу, пра які паэт, адкінуўшы сваю звыклую пэўнасць, сказаў у скрусе: «Мне ў лес блакітны не ўвайсці». На наша шчасце, гэта аказа-лася толькі жэстам сціпласці:
Упарта зманлівы і скрытны, не захаваўшы дробных рыс, прыпаднясе нам лес блакітны сябе самога у сюрпрыз117.Значыць, увайсці цяжка, але і застацца збоку нельга, даводзіцца ўлучаць рэдкія часіны, калі таемны свет духоўнасці сам захоча раскрыцца. Калі ж і як уступае свае глыбінныя сакрэты «ўпарта зманлівы і скрытны» чалавечы лес? Аказваецца, ён робіць гэта цераз выдатных людзей, чыёй дзейнасцю сам ён абнаўляецца, змяняе, удасканальвае сваю жыццёва-гуманістычную сутнасць. Адкрыцці геніяльных людзей, гэтых парламенцёраў блакітнага лесу, і ёсць форма самараскрыцця грамадскай свядомасці.
У творах Разанава паўстае шэраг вялікіх постацяў, светачаў чалавецтва і вялікіх гістарычных падзей. На першым плане стаіць вобраз Леніна і Кастрычніцкай рэвалюцыі. Адсюль, як праменні ад сонца, адыходзяць у мінулае і сучаснае іншыя вобразы — Тамаза Кампанелы, дзекабрыстаў, Кастуся Каліноўскага, Паганіні, Ван Гога, а да нашых дзён і далей у будучыню крочаць неназваныя героі ваенных і мірных пераўтварэнняў свету — «Змагар», «Празорца», абаронцы Брэсцкай крэпасці і зусім юныя неўтаймаваныя эксперыментатары, якія не баяцца яшчэ сказаць: «Я маю права ўсё закрэсліць і потым нанава пачаць» —
Ўпляліся профілі вялікіх, абрысы дрэў і гарады у запаветныя разлікі і ў лічбаў важкія рады!..118Адбор імён, падзей і праблем, хоць ёсць тут пэўная стракатасць, у цэлым добра гаворыць пра ідэалы аўтара. Праўда, для высвятлення канкрэтных рыс ідэалу чалавека і ідэальнай «эстэтычнай» падзеі ці перажывання неабходна паглыбіцца ў самыя творы.
Вершы пра Леніна... Фантазія паэта выводзіць вобраз Леніна за рамкі канкрэтнай гістарычнай эпохі: «Ленін — гэта мы», а мы — армія прагрэсу, «сілаю ягонаю свет пераўтвараем». Абстрагаванне ад канкрэтных чалавечых рыс Ільіча і гістарычных падзей спатрэбілася Разанаву для публіцыстычнага тэзіса, для сцвяр-жэння ідэйнага пашпарта яго пакалення. Ленін — гэта сцяг той кагорты эксперыментатараў, пераўтваральнікаў свету, да якой залічвае сябе паэт. Іншыя вобразы выдатных людзей дапамагаюць удакладніць рысы маладога пакалення, яго запаветы і здабыткі.
Некаторая разнамаснасць імён выдатных людзей, на якіх спыніўся А. Разанаў, вынік шырыні прынцыпу, пры дапамозе якога ён акрэслівае выдатную асобу. Вялікі чалавек — гэта творца. а пладамі творчасці могуць быць і утопія, і навуковая тэорыя (Кампанела — Ленін), вялікія мастацкія адкрыцці і вялікія грамадскія ўчынкі (Паганіні, Ван Гог — дзекабрысты, Каліноўскі). Мастацтва — таксама дзейнасць, перш за ўсё дзейнасць. Паганіні ў Разанава — не толькі чарадзей скрыпкі, а бунтар, «пракляты папаю скрыпач»; Ван Гог — нават не жывапісец, а наогул вынаходнік, нейкі алхімік, «што вызваліў агонь». Мастакі і рэвалюцыянеры — людзі аднаго складу, гэта наватары, надзеленыя неўтаймаванасцю душы. Яны маюць доступ у зялёны і блакітны бор, як і сам паэт:
Сачу вясну. Жыву ў Міжбор'і... I два бары, як спарышы, Між дыялектыкай надвор'я, I дыялектыкай душы. (48)Свет ва ўяўленні Алеся Разанава — гэта арэна, дзе часта бляскам маланак высвечваецца творчая сіла чалавецтва. Так было спрадвеку: тады, калі чалавек упершыню стаў на ногі ды, нібы Атлас, упёрся «нагамі у планету і ў нерухомы купал галавой», і тады, калі ён пераадолеў бар'ер нематы, калі «з грудзей нямых і чорных аднойчы мова прарасла», і тады, калі дзекабрысты выйшлі на Сенацкую плошчу — «высокі лёс займаўся з вамі, і на вякі світанак з ім», і тады, калі заканспіра-ваны дыктатар паўстання Вітажэнец сцвердзіў сваё «імя і ўваскрашэнне» і на пытанне следчага «Як зваць вас?» прагучала несмяротнае — «Каліноўскі». Жыццё — гэта лавіна падзей, пераўтварэнняў, і важнейшаю пераўтваральнаю сілай выступае бунтарны творчы дух чалавека. Сутыкненні гэтае сілы з цяжкаю і непадатлівай, хоць і плыннаю жыццёваю субстанцыяй, надаюць драматызм жыццю.
Паэт робіць выснову, што паскарэнне жыцця — універсальнае прызванне ўсіх выдатных людзей. Адсюль — своеасаблівы апафеоз руху, дзейнасці і волі ў лірыцы паэта. Галоўная гераіня паэзіі Разанава нават не думка, а воля ці, лепш сказадь, думка пра межы і праявы свабоды волі чалавека, абсалютнай волі над са-бою і над светам. Валодаць сабою, каб авалодаць светам,— вось Фаустава ідэя, формула шчасця. Аднак жа свет бязмежны. бясконцы ў часе і прасторы, а чалавек і воля яго маюць свае межы-граніцы. Бязмежнай можа быць толькі думка пра бязмежнасць свету.
Сутыкненне канечнага з бясконцым, вечнае іх змаганне, як мне бачыцца,— аснова інтэлектуальнай дра-мы ў паэзіі Разанава.
Герой не дае сабе права змірыцца з немажлівасцю завалодаць светам, наперакор развазе ён імкнецца на-перад, верачы, што і адзін самы маленькі крок на шляху пазнання — здабытак сусветны- I ў прынцыпе светам авалодаць можна:
Дзіўная бітва — з бязмежнасцю, і дзіўны рахунак у бітве з бязмежнасцю — не перамогшы, загінуць волатамі. (80)Паэтызацыя волі спалучаецца ў Разанава з паэты-зацыяй дыялектыкі руху, палёту. Рух — гэта прычына і вынік усяго існага, гэта знаходкі і страты, дарога без пачатку і канца, бясконцасць малых і вялікіх арбіт:
Усведамленне руху... без яго абставіны аглушаць і аслепяць. (73)Рух — збавенне ад мёртвай неабходнасці абставін, ад горычы памылак і... ад шчасця знаходак:
Ляцяць — праз леты... зімы... о, птахі,— дзень і год... Ім не зямля радзіма, радзіма ім палёт. (72)