Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Зямны акіян

Апалінэр Гіём

Шрифт:

ГОЛУБ

Голуб, ты мудрым каханнем вядомы, Зачацце даў Хрысту самому. I я закаханы ў Марыю адну, Дапамажы мне жаніцца, ану!

ПАЎЛІН

Ідзе паўлін праз двор і сад, I хвост дзівосны ззяе над дарогай: Здаваўся б прыгажэйшым ён намнога, Калі б закрыў свой голы зад.

ІБІС

Ведаю, кану я ў вечнасць адразу, Мне не пазбегнуць магілы… Навошта ж лацінская, мёртвая назва Драчыку-птушцы з далёкага Ніла?

АЛКАГОЛІ

(1898–1913)

ЗОНА

(Паэма)
О Эйфель, наш пастыр — стальны чалавеча, Нарэшце ад свету старога стаміўся і ты. Раніцай гэтай гуртамі авечак Бляюць над ракою масты. Табе надакучыла жыць сярод рымлян і грэкаў антычных, Аўтамабіль тут здаецца істотай адсталай, апалітычнай. Толькі рэлігія — гэта яшчэ ў навіну, яшчэ не за бортам, Як і ангары нядаўна адкрытага аэрапорта. Спее ў Еўропе пасеў хрысціяпства — ніяк пе даспее. Вы, папа Пій, хоць дзесяты, а самы сучасны з усіх еўрапеец. Ты ж, на каго пазірае праз вокны ўвесь горад, угнуў галаву — Сорам ці грэх цябе мучыць? Ты не зайшоў у царкву. Стаў каля тумбы, чытаеш афішы крыклівага свету. Вось вам паэзія раніцы гэтай, а проза — ў газетах. За дваццаць сантымаў — паўтома забойства, крымвышуку і паліцэйскіх аблаў, Здымкаў персон знакамітых і тысяча розных аб’яў. Раніцай я тую вуліцу бачыў, вось назву забыў у хадзьбе, Сонца на ёй трапятала, быццам на меднай трубе. Чуў, як сірэна правыла тры разы — пара на работу! І запрагалася цяглае быдла у ярмо па суботу: Людзі фабрычныя, тэхперсанал і красуні кантор — сакратаршы У будні чатыры разы прабягаюць і кросы і маршы, То на работу трушком, то спяшаць па сігналу «канчай!» Полудзень з’есці ў кафэ — бутэрброд свой і чай — I — цераз вуліцу зноў у ярмо, аж пакуль не дахаты. Іх па дарозе са сцен атакуюць афішы, плакаты — Клічуць, крычаць, спакушаюць і лаюцца ўслед, Як папугаі. I ўсё-такі, гэта — мой свет. Я люблю тую вуліцу абаяльную, індустрыяльную, Дзесьці паміж Омап-Т’евілем і авеню дэ Тэрна. У Парыжы яна Шуміць ад відна да відна. Вось яна, маладая, ты ж толькі ва ўзросце дзіцяці, У блакітнае з белым прыбрала цябе твая маці. Ты — набожны, пачуццяў душа твая поўная, Разам з сябрам Далізам Рэнэ захапляешся помпай царкоўнаю. Вечар. Дзевяць гадзін. Ледзь сінее газніца. З дартуара пабеглі крадном да світання ў капліцы маліцца, I тады глыбінёй аметыста — адвечнай, яскравай, Загарыцца ў тваім уяўленні хрыстова слава. Гэта — кветка лілеі, паходні агонь непагасны, Гэта — светач, і ў светача рыжага воласу пасмы, Гэта — сын бледнатвары няўцешнай пакутніцы маці, Гэта — вечназялёнае дрэва ўсіх літургій і пацер, Гэта — гонару, вечнасці мера па роду і віду, Гэта — эорка шасціканцавая Давіда; Гэта — бог, што ў пятніцу памірае, А ў нядзелю ўваскрасае; Гэта — той наш Хрыстос, што ўзнімаецца ў неба бязмежную сінь, Пабіваючы ўсе заваёвы вяршынь і вышынь. Зрэнка вока — Хрыстос… О дваццатая зрэнка — наш век! Стаўшы птушкай, вышэй за Хрыста узляціць твой акрылены сын — Чалавек. Д’яблы з пякельнага кодла падымуць галовы, як змеі, Засыкаюць: «Ён пераймае ўсё ў Шымана-мага з былой Іудзеі!» Чэрці закрэкчуць, як жабы вясною на лёдзе: «Раскрыжаваць яго трэба! На крыж! Крылы ж украў гэты злодзей» З лямантам рынуць анёлы ў вышыні да першага там летуна: «Вось табе й на!» Ікар і Янох, і Ілья, Апалоній з Ціяна Падлятаюць да першага аэраплана. Праўда, часам яны віражыруюць: трэба ж дарогу Даць і такім, што святыя дары перакідваюць богу. Вось, не залопаўшы крыллем, зніжаецца — сеў самалёт. Ластаўкі спуджаны, тысячы іх уздымаюцца ў лёт, З карканнем-граем чароды варон пакідаюць вярбу, З Афрыкі — ібіс пяшэчкам дадому, за ім — марабу. Рох крыважэрны, апеты на ліры і ў рытмах тамтама, Кіпцямі сцяў галаву сама першую — чэрап Адама. Клёкат у небе — арліны там злёт, пераклічка, Пырскае блошкай з Амерыкі і калібры-невялічка; Доўгія, зграбныя пі-і з Кітая вяртаюцца — Крылца ж адно, і яны толькі ў пары ў паветра ўзнімаюцца. Нарэшце і голуб — дух цноты з аліваю міру Пад пільнан аховай паўліна і птушкі пад назваю — ліра. Фенікс шугнуў, як касцёр, і на небе далёка і блізка Зоркі аслеплі — засыпаў жа вочы ім прыскам. Нават сірэны, пакінуўшы свой небяспечны праліў, Тройцай плывуць і спяваюць чароўны матыў. Фенікс, арлы і пі-і-аднакрылкі з Кітая — Кожны з крылатай машынай зрадніцца жадае… Вось ты ў Парыжы. Натоўп цябе сціснуў, і сам ты не свой, Статак аўтобусаў мыкае побач з табой. Смутак кахання пятлёй тваю глотку сціскае, Быццам ніхто ўжо цябе не прыгорне і не пакахае. Ты калі б жыў у мінулым стагоддзі,— у манастыр бы пайшоў. А сёння, ў хвіліну цяжкую, не да напышлівых слоў. Ты з сябе насміхаешся: Як пякельны агонь, смех патрэсквае твой,— Іскры смеху пазалацілі Жыцця твайго зрэбпы сувой; Ён вісіць, той сувой, у музеі халодным і змрочным, Часам глянуць на гэту рэліквію мы, пілігрымы журботныя, крочым. Ты цяпер у Парыжы. Тут жанчып пепрыстойных сустрэнеш нямала. Так было (не хачу ўспамінаць!), калі ў нас прыгажосць заняпала. Нотр-Дам у агпях ліхаманкавых бачыў я ў Шартры, I крывёю сваёй Сакрэ-Кёр заліваў мяне там па Манмартры; Я хварэю тады, калі чую шчаслівыя словы (не трэба, не трэба!), Ад кахання пакутую, як ад хваробы ганебнай. Вобраз гэты стаў смуткам, бяссонніцай, горам тваім, Ён заўсёды з табою, і заўсёды ты з ім. Вось на беразе мора Міжземнага сустракаеш ты сонца ўзыход, Тут лімонныя дрэвы цвітуць круглы год. Ты плывеш на чаўне, і сябры твае рады, як дзеці. Першы з Ніццы, з Ментоны — другі, ну а з Турбіі — трэці. Раптам жах ахапіў: асьмінога мы ўбачылі ў бездані сіняй. Рыба — вобраз збавіцеля — вынырнула з багавіння. А сягоння, паэт, ты ўжо ў доме заезным жывеш каля Прагі, На стале тваім ружа, ты шчаслівы ад весняе прагі, Адрываешся ты ад сваёй пісаніны, ад прозы, I на ружу глядзіш — ад пачуццяў сваіх нецвярозы. Ты жахнуўся ў саборы святога Віта: на агатах скакаў твой цень, Смуткаваў ты няўцешна ў той дзень. Ты нагадваеш Лазара — боскага ўгодніка, мой галубок. Глянь ты — стрэлкі гадзінніка ў даўнім яўрэйскім квартале пайшлі ў адваротны бок,— І жыццё тваё гэтак жа сама назад павярнула павольна; Падыміся ў Градчаны і ўслухайся вечарам вольным, Як там чэхі спяваюць — піўніцы аж глухнуць ад хору! Аб Марселі ўснаміны твае — кавуны, іх там цэлыя горы. Вось у Кобленцы ты — у атэлі вядомым, Ты у Рыме, пад дрэвам японскім усеўся, як дома. Амстэрдам памятаеш? Там шчасце к табе пераходнае танна зусім перапала, А яна ж за студэнціка з Лейдэна замуж пайсці абяцала. У бядняцкім квартале маленькі пакойчык здавалі нам бедныя людзі, Там правёў ты тры дні і тры ночы і гэтулькі потым у Гудзе. Ты ў Парыжы пад следствам. Ну дзе вы падобнае чулі? Як злачынцу якога, паэта ў кутузцы замкнулі! Пабываў ты ў вандроўках тужлівых і радасна-простых Да таго, як уцяміў прыкметы няпраўды і ўзросту. Я і ў дваццаць і ў трыццаць гадоў у пакутах кахаў, Жыў, нібыта вар’ят, час дарэмна губляў. Я на рукі свае не адважуся глянуць. Рыдаць я гатоў — Па сабе, па каханай, Па ўсім, што палохала так на развілках гадоў! Аглядаеш э тугой эмігрантаў — былі ж яны колісь людзьмі: Богу моляцца тут, а жанчыны з запазухі кормяць малечаў грудзьмі. Беспрацоўная армія, танны заморскі тавар. Затхлы пах і смурод напаўняюць вакзал Сен-Лазар; Яны вераць у зорку сваю, як біблейскія магі, у ласку нябёс, Спадзяюцца найбольш зарабіць на зямлі Аргенціны, I вярнуцца ў краіну сваю, калі толькі злітуецца лёс. Вось сям’я перавозіць падабенства чырвонай пярыны, Запаветны свой скарб на далейшы прыход у Парыж. А пярына, як нашы жаданні, адзін толькі прывід-фетыш. Частка тых эмігрантаў асядзе і спыніцца тут, Будуць жыць у трушчобах, спазнаўшы ўсю горыч пакут. Я іх часта тут бачыў на вуліцы ўвечары; гэтыя арыстакраты Выпаўзаюць з каморак падыхаць паветрам I сядзяць, як на шахматнай дошцы квадраты. Тут і крамаў яўрэйскіх нямала; і у крамах між кіпаў тавару Бачыш жонак купцоў ў шыньёнах, худых, бледнатварых. Ты стаіш між гаротных за стойкаю бара паганага, П’еш халодную каву гатунку таннага. Ноччу ты ўжо ў віры-гушчары рэстарана, Дзе жанчыны — жанчынамі і не такія ўжо злосныя — Дапякаюць і ім, бестурботным, турботы розныя. Нават з-за самай брыдкай пакутуе яе каханы. Вось адна з іх сержанта дачка, на востраве Джэрсі ён служыць, Рук яе я не бачыў — я гладзіў іх — патрэскаліся ад сцюжы; Цела — калісьці на ім загаіліся раны: Шрамы, рубцы, па спіне ўперамежку. Шкада мне гэтай дзяўчыны са штучнай усмешкай. Ты ў адзіноцтве. I ўжо набліжаецца ранак. Малочніцы звоняць бітонамі: мокра на вуліцы, слізка. Ноч незаўважна пайшла, як з пасцелі метыска, Смуглая скура, прычоска кудравая, чорная — Гэта Фердзіна ўпартая ці Леа пакорная. І ты п’еш, як жыццё сваё, п’еш алкаголь. I як гарэлка, цябе ап’яняе жыцця твайго боль. Пеша пляцешся дадому. Маўклівае неба чарпее. Спіш у кампапіі ідалаў, што з Акіяніі і Гвінеі. Усе яны, як і Хрыстос,— толькі іншае формы аблічча, Богі цьмяных надзей, богі без арэола вялічча. Бывай, бывай, Сонца з перарэзаным горлам!

МОСТ МІРАБО

Пад мостам Мірабо струменіць Сена, Нібы каханне наша. Запомніць трэба, што бядзе на змену Прыходэіць радасць вокамгненна. Гадзіннік выбіў: ноч ідзе, Застаўся я, прамчаўся дзень. Рука ў руцэ, мы твар у твар стаялі, Глядзелі вочы ў вочы. Пад мостам нашых рук рачныя хвалі Ад поріркаў бясконцых стомлена змаўкалі. Гадзіннік выбіў: ноч ідзе. Застаўся я, прамчаўся дзень. Каханне, як рака, плыве далёка, Мінае і сплывае. О, як жыццё ідзе марудным крокам! Адна надзея ўзнялася высока. Гадзіннік выбіў: ноч ідзе, Застаўся я, прамчаўся дзень. Знікаюць дні і тыдпі ўсе таемна. Ні час і ні каханне не вернуцца назад… Пад мостам Мірабо адна нязменна Струменіць Сена. Гадзіннік выбіў: ноч ідзе. Застаўся я, прамчаўся дзень.

ПЕСНЯ НЯШЧАСНАГА У КАХАННІ

*** Багата загінула розных багоў…

Багата загінула розных багоў. Гэта над імі плачуць ніцыя лозы. Памерлі: і Пан, і Хрыстос, і любоў… Коткі мяўкаюць на двары у знямозе, I сам я ў Парыжы заплакаць гатоў. Я ж ведаў: песні ў гонар каралеў,— Гадоў маіх мінулых нараканні; I гімн рабоў, як чалавечы гнеў; Я для сірэн прывабных слухаў спеў, Я ведаў спеў няшчаснага ў каханні… Каханне памерла. Дрыжу я, забыты, Гляджу на куміраў прыгожых ізноў: Я рысы каханай маёй тут знайшоў, Над ёй маўзалей збудаваўшы нібыта, Застаўся адданы, тужлівы, разбіты. Адданы, як пёс гаспадарскі… А можа, Я верны, як плюшч — ствалу, як колас — полю, Як хлопцы-казакі з Запарожжа, У п’янстве і ў бойках набожныя, Верныя стэпу свайму і прыволлю. «Скарыцеся, — так напісаў ім султан, — Паўмесяца — знак мой на шыю надзеньце! Гэта — ярмо найлепшае ў свеце. Хлопцы-казакі, прыходзьце ў мой стан, Я ўладар ваш, я усемагутны пан. Як верных слугаў прымаю вас». З рогату ўсе пакаціліся разам: Вось навіна: «Ашчаслівіў ты нас!» I каля свечкі — фраза за фразай — Яны напісалі султану адказ.

АДКАЗ ЗАПАРОЖСКІХ КАЗАКОЎ КАНСТАНЦІНОПАЛЬСКАМУ СУЛТАНУ

Варава — злачынец меншы, чым ты. Шайтан-Люцыпер і ты — браты. Выкармлены, як паганцы-анёлы, На брудэе, памыях,— ты згінеш, назола, Справіш без нас свой шабаш вясёлы! Салонікаў чорных тухлая рыба, Ты стаў слепавокі, прагніў твой нос. Ты — сон жахлівы. Не ведаеш хіба, Што маці тваю корчыў дзікі панос — I ты нарадзіўся ад моцнага згібу. Падолля любімага нашага кат, У больках, струпах тваё цела дурное. Свінячы лыч, кабыліны зад, Усе твае скарбы хай пойдуць на тое, Каб ты аплаціў свае лекі, гад!

*** О Млечны Шлях — ты светлы брат…

О Млечны Шлях — ты светлы брат Крыніц празрыстых Ханаана. Мы — целы бедных закаханых, Мы — весляры, плывем дарогай страт Да зор, схаваных у туманах. Нас дэман цягне ў карагод, І круціць нас, вядзе за рукі, I скача чалавечы род. Пачуўшы скрыпак згубленыя гукі. Разявіла прадонне чорны рот. О доля-лёс шалёных каралёў, Цябе дагэтуль мы не зразумелі. І для дрыжачых зор я не энаходжу слоў, Як для жанчын хлуслівых у пасцелі! Ваш ложак, як пустыня, поўны цьмяных сноў. Прынц-рэгент Луітпольд стары, Ты апякун манархаў — двух вар’ятаў. Няўжо не плачаш да зары, Калі трапечуць светлячкі ўгары, А ты згадаў свайго кахання свята? Над светлым возерам, між дрэў, Палац застаўся без прынцэсы; Там весні вецер зашумеў, Там човен з баркаролай-песняй, Там лебедзя апошні спеў. Аднойчы ў хвалях тых сівых Кароль тутэйшы утапіўся. Як выплыў ён з глыбінь сваіх, — Зірнуў на свет і зноў забыўся, I потым назаўсёды сціх. Ты, чэрвень, пальцы ўсе мае Спаліў пякучым сонцам-лірай. Парыж са мною трызніць і пяе, Ён закруціў мяне ў шалёным віры, Але памерці сілы не дае! Нядзеля нудная не мае межаў, Катрынкі енчаць па дварах, Гірлянды кветак, як мярэжы, З балконаў звіслі, мне на страх, Як галава пізанскай вежы. Увечары Парыж смакуе джын — Увесь ад электрычнасці палае. З зялёнымі агнямі уздоўж спін, Імчацца, як шалёныя, трамваі — Па рэйках пішуць музыку машын. Кафэ распухла ўсё ад дыму, Крычыць да хрыпаты цыганскі хор, — Каханне для цябе, любімай, Яны ўслаўляюць, як юнак-танцор, Як я ўслаўляў, з гарачымі вачыма… Я ж ведаў: песні ў гонар каралеў — Гадоў маіх мінулых нараканні; I гімн рабоў, як чалавечы гнеў. Я для сірэн прывабных слухаў спеў, Я ведаў спеў няшчаснага ў каханні.

АННІ

Недалёка ад Тэхаса, На шляху да Гальвестона, Ёсць вялікі сад, там ружы Незвычайныя растуць. I здаецца ружай віла — Самай водарнай і мілай. Часта там адна жанчына Усё гуляе аж да ночы. Як прайду я — глянем шчыра Мы адно другому ў вочы. Менанітка дама тая: Гузікаў не прызнае. I нямашака ў яе Ні бутона ў строгім сэрцы. Сам я гузікі губляю — Мы з той дамай — аднаверцы…

МАРЫЗІБІЛЬ

На вуліцах Кёльна хадзіла, Гуляла яна да відна, Усім усміхалася міла, Сядзела за пляшкай віна На тумбе карчомнай яна. Сама галадала, а грошы Свайму аддавала «бошу». А той сутэнёр часнаком Смярдзеў і, як ехаў з Фармозы, Зайшоў у публічны дом I вывез дзяўчыну, раскосы. Я ведаю рознага лёсу людзей. Не ўсіх зразумеў я, праверыў: Той — мёртвага лісця цішэй, А полымя тоіцца ў зрэнках вачэй, А сэрца — адкрытыя дзверы.

ВЕРШ, ПРАЧЫТАНЫ НА ВЯСЕЛЛІ АНДРЭ САЛЬМОНА 13 ЛІПЕНЯ 1909 г.

Я ўбачыў з самай раніцы штандары, але нікому не сказаў: Вось гэта вопратка жабрацтва, Тут дэмакратыя хавае сарамліва боль, Тут воля вольная. Урэшце, бяром мы прыклад з лісця; О сіла раслінная, — ты адзіная свабодная на ўсёй зямлі! Я не сказаў: будынкі запалалі Таму, што мы сяброў праводзім — яны ж не вернуцца назад. Я не прыкмеціў: ні мазольных рук, якія заўтра будуць працаваць на нас, Ні тых, павешаных, якія не змаглі ў жыцці дабіцца выгады; Ні тых, хто абнаўляе свет, ізноў Бастылію штурмуе. Я веру,— свет пераўтвараюць тыя, хто ад паэзіі ідзе. Аздобіўся штандарамі Парыж: Мой добры друг Андрэ Сальмон спраўляе слаўнае вяселле. З ім пазнаёміліся мы ў шычку паскудным У дні свайго юнацтва; Апранутыя бедна, курылі мы ўдваіх, чакаючы зары. Мы закаханыя былі ў адны і тыя ж словы, чый сэнс змяніць патрэбна. Падманутыя дзеці бедныя! Мы не маглі Смяяцца так, як у маленстве. I стол, і шклянкі дзве пустыя на нас глядзелі Апошнім позіркам Арфея паміраючага… Упалі шклянкі і разбіліся — Мы пачалі смяяцца, I прэч пайшлі, шукальнікі пагібелі, Перасякаючы дарогі, вуліцы, краіны. Я зноў сустрэў яго на беразе ракі: Там белыя гарлачыкі гайдалі Афелію-тапельніцу, а ён Стаяў між бледных Гамлетаў, самотны, I ўмела выціпаў на флейце матыў якісь вар’яцкі. Я потым бачыў: ён сядзеў ля паміраўшага мужыка і суцяшаў яго; Ён захапляўся снегам зазімка, як голым жаночым целам; Я чуў: ён па ўсё быў гатовы за гонар слоў любімых, Ад якіх святлее твар дзіцячы. Таму я не маўчу! Я ўспамінаю — будучыню заклікаю: Мой добры друг Андрэ Сальмон спраўляе слаўнае вяселле. Дык будзем весяліцца разам! Сяброўства наша — светлая рака — Багаты плён нам абяцае: Прырэчная зямля прыносіць людзям ураджай. Дык будзем весяліцца разам! I не таму, што шклянкі нашы Ізноў глядзяць на нас апошнім позіркам Арфея; I не таму, што выраслі мы ўсе да неба I можна зблытаць пашы вочы з зорамі; I не таму, што сцягі ў вокнах палымнеюць У грамадзян, якія сто гадоў здаволены жыццём I драбязу сваю абараняюць; I не таму, што нам дала Паэзія правы: Мы можам словамі стварыць і разбурыць сусвет; I не таму, што плакаць мы умеем I не здаёмся смешнымі нікому; I не таму, што курым, п’ём, смяёмся, як калісьці! Мы будзем весяліцца, бо каханне Агнём кіруе і паэтамі, Каханне напаўняе, як святло, Прастор паміж планетамі сусвету. Каханне загадала: мой добры друг Андрэ Сальмон Спраўляе слаўнае вяселле!

ВАНДРОЎНЫЯ АКРАБАТЫ

Луі Дзюмуру

Міма карчомак, заезных дамоў Ідуць акрабаты ля хат і садоў. Праз вёскі, дзе цэркваў нідзе не відаць, Ідуць балаганшчыкі, бубны грымяць. I дзеці насустрач імчацца да іх, I разгараюцца вочы ў малых. Ідуць акрабаты — лады не ў лады, Ім кожнае дрэва падносіць плады. На твары — усмешка, цяжар — на плячы, Яны барабаны нясуць, абручы. I малпа э мядзведзем выходзяць у час — Збіраць медзякі за вясёлы паказ.

ЭМІГРАНТ З ЛЭНДАР-РОУД

Андрэ Бійі

Ён пры капелюшы, як паўнапраўны пан, Прыдворнаму краўцу прынёс стары кафтан. А камерсант-кравец, падаючы абновы, Быў сам, як манекен той безгаловы. Натоўп ішоў, і цені ўслед ішлі — Спляліся і зліліся без кахання. I рукі, ўзнятыя да сонечнага ззяння, Як птахі белыя, зрываліся з зямлі. Я заутра адплыву на караблі магічным, З Амерыкі ніколі не вярнуся я сюды. Я грошы зараблю у прэрыях лірычных. На вуліцах, што я любіў, змятуць мае сляды. Вярнуцца хочацца індыйскаму салдату! А я? Тут кожны мой плявок на біржы прадаюць. У новае апранены, хачу пад тыя шаты, Дзе птушкі ціхія і мне заснуць дадуць. Што манекенам? Распрануцца ім не брыдка, Прымерку зробяць на любы манер. У фраку лорда, купленым са скідкай, Ён проста як сапраўдны мільянер. А з вуліцы гады Глядзелі на вітрыну, На чорных манекенаў I ў ланцугах Знікалі назаўжды. Нудой напхаўшы год, брылі ўдаўцамі дні, Як тыдні чорных пятніц — да магілы, І хмары чорна белыя грымелі ў вышыні, Нібы там жонка д’ябла мешалкай лупіла. У порт ішоў праз лістапад. Апалаю Лістотай пірсы выслаліся ўсе. Стаміўся. Чамадан узнёс на палубу і сам прысеў. З пагрозай прыхаванай дзьмуў вецер з акіяна I валасы вільготным пацалункам цалаваў. Вось плача эмігрант, ахутаны туманам, Другі з малітвай на калені ўпаў. Глядзеў ён доўга: берагі там паміралі, Караблікі дзіцячыя плылі за небасхіл. Букет маленькі кінуў эмігрант на хвалі — I акіян расцвіў, набраўся весніх сіл. Хай той букет плыве, нібыта слава, Да іншых поэіркаў, у іншы акіян! I ў памяці яго мінулае ўставала: Яго жыцця панурага дыван Нядоля мачыха саткала. Васал, ён вырашыў з цянётаў сюзерэна Уцячы і на жыццё махнуў рукой. Як дож, звянчаўся з хваляю марской Пад галашэнне сённяшняй сірэны. О плынь марская, хлынь насустрач ночы! Здалёку хіжым позіркам на трупы сумных дзён Глядзяць да раніцы акул пражэрных вочы, А мора ўсё гудзе і хвалямі клякоча, Глынаючы і скаргі і праклён.
Поделиться с друзьями: