Ёсць карабель, які адвёз маю каханую;Ёсць шэсць кілбас у небе,I ўначы яны здавацца будуць нам лічынкамі, з якіх выходзяць зоры;Ёсць варожая лодка падводная — крыўдзіцелька майго кахання;Ёсць тысяча маленькіх елак навакол мяне, зламаных выбухам снарадаў;Ёсць пехацінец: ён аслеп ад хмар удушлівага газу;I ёсць разбітыя нашчэнт траншэі Ніцшэ, Гётэ, Кёльна;I ёсць мая знямога: позняцца лісты!Ёсць фотаздымні маёй каханай у сумцы палявой;I ёсць палонныя: яны ідуць, трывожныя, панурыя;Ёсць батарэя: ля гармат мітусяцца разлікі;Ёсць паштальён вайсковы — ён трушком бяжыць уздоўж самотных дрэў;I, кажуць, ёсць шпіён. Ён поўзае і шнырыць, нябачны, як брудны далягляд, з якім ён зліўся;Ёсць высокі, як дзве лілеі, бюст маёй незабыўнай;Ёсць капітан, які з трывогаю чакае, што прынясе з Атлантыкі радыётэлеграф;Ёсць ноч, і ёсць салдаты, што дошкі пілуюць на труны;I ёсць жанчыны, што галосяць-просяць для дзяцей маісу перад скрываўленым Хрыстом у Мехіка;Ёсць і Гальфстрым, ён цёплы, жыватворны;Ёсць могілкі за кіламетраў пяць адсюль, застаўленыя, як палкамі ўпрытык,Бясконцымі шпалерамі крыжоў(Тут, дарэчы, крыжы і далёка, і побач),I ёсць інжыр на кактусах Алжыра;Ёсць гнуткія, даўгія рукі маёй каханай;I ёсць чарніліца, што змайстраваў я з гільзы,— мне яе не дазволяць адгэтуль адправіць;І ёсць сядло маё пад праліўным дажджом;Ёсць рэкі, верныя свайму кірунку-плыні;I ёсць каханне, што мяне пяшчотна кліча;Быў тут палонны бош — ён на спіне цягнуў свой кулямёт;На свеце ёсць мужчыны, што ніколі не бывалі на вайне!Ёсць індусы: яны ў здріўленні глядзяць на еўрапейскія вёскі і думаюць, смуткуючы, пра тых, каго убачыць больш не давядзецца;Ёсць усё, бо мастацтва ўяўлення так высока ўзнялося у час вайны!
ПЕСНЯ ЛЮБОВІ
Вось з чаго складаецца сімфонія кахання:Тут спеў кахання даўняга,Гук пацалункаў згубленых каханкаў знакамітых;Тут — крык кахання простых смертных, замучаных багамі;Герояў легендарных мужнасць, нацэленая, як гарматы супраць самалётаў;Тут — крык каштоўнасцей Язона,I спеў апошні лебедзя,I перамогі гімн,калі ад першых сонечных праменняў алень прачнецца і затрубіць;Я чую крык Сабін, калі іх выкрадаюць,Лісліва-таямнічы крык кахання ў джунглях,I сокаў шум глухі ў ствалах трапічных дрэў;Артылерыйскі гром, якім суправаджаецца жахлівая «любоў» народаў;I перакаты хваль, дзе нараджаецца жыццё і хараство.Я чую песню ўсёй любові свету!
АДЫХОД
I твары збялелі іхнія,Раптоўна рыданне змоўкла…Як снег на пялёсткі ціхія,Як рукі твае ад слязы памоклыя,Так ападала лісце з-пад інеюРаннім зазімкам.
ВІНАГРАДАР З ШАМПАНІ
Набліжаецца полк.Вёска дрэмле, залітая водарным ззяннем.Носіць нейкі свяшчэннік салдацкую каску. Ну а бутля з Шампані — Артылерыя гэта, ці не?Вінаградныя гронкі звісаюць, як на грошах хвасты гарнастаяў.— Прывітанне, салдаты!Бачыў я, як вы «ножку давалі» ў шарэнгах ля рэчкі.Прывітанне, салдаты — бутэлькі з Шампапі, ў якіх бродзіць гарачая кроў.Пэўна, тут вы прабудзеце некалькі дзён, а пасля: «У шарэнгу па тры —Станавісь!», — як кусты ў вінаградніках нашых, і — на фронт.Я, куды ні папросяць, віно сваё бутлямі шлю,Нібы поўныя хмелю снарады.Сёння поўня, а светлая ноч — гэта вадкасць віна. —Вінаградар спяваў, услаўляючы свой вінаграднік;Вінаградар бяззубы, амаль што бязроты, спяваў сам сабе ў глыбіні небасхілу.Вінаградар, што й сам быў падобны на буталь жывы.Ён, былы кананір артылерыі, ведаў, што значыць вайна.Вінаградар з Шампані.Вечарэе, чуваць, як ідзе перапалка ў мішэнь.Хай гуляюць салдаты, ім скора ў акопы на поўнач,Дзе ўжо артылерыя з трэскам свае адкаркоўвае бутлі.Бывайце! Старайцеся, хлопцы, вярнуцца назад,Хоць бог толькі ведае, што з вамі здарыцца можа.
ПАШТОЎКА
Пішу табе ў нашай палатцы прабітай,Калі надыходзіць такая пара,Што неба крывавай зарой перавіта,А дзень не здаецца… Пачулася «ўра».Грыміць кананада. Праз спелае жытаНа нашы пазіцыі прэ немчура.
ПЕРАМЕНА
Жанчына заплаканая каля хаты, Эх, ох, ах!Па пыльнай дарозе на маршы салдаты, Эх, ох, ах!Паблізу ад шлюза — з вудай рабочы, Эх, ох, ах!I ямы траншэй, як запалыя вочы, Эх, ох, ах!Снарады, што бухалі і разрываліся, Эх, ох, ах!Запалкі, што болей у рукі не браліся — Эх, ох, ах!Усё ва мне з часам заглухла дазвання, Эх, ох, ах!Усё, апрача майго кахання! Эх, ох, ах!
БУДУЧЫНЯ
Падкінем саломы,Зірнём на снег,Напішам лісты,Пачакаем загаду,Закруцім цыгаркі,Згадаем каханне,Зірнём на вінтоўкі,На ружу зірнём!Крыніца не высахла,Саломы золата не пацямнела.На пчолку загледзімся,Не думаючы аб заўтрашнім.На рукі нашы зірнём!Гэта — снег,I ружа, і пчолка,I наша будучыня!
СМУТАК АДНОЙ ЗОРКІ
Красуня Мінерва — лятунак душы тылавой,Крывавая зорка — карона мая давеку.Розум — глыбока, неба — над галавой —Вось як цікава ўзброіў лёс чалавека.Гора маё — не горшае ў нашым жыцці,Бо зоркай стала амаль смяротная рана.Але пашукайце — і цяжка будзе знайсці,Каб гэтулькі смутку ў збалелай душы ветэрана.Пакуты палаючыя ў сабе і з сабою нясу я;Так светлячок цягне цела сваё, што гарыць, палымнее.У сэрцы салдата так Францыя б’ецца, пульсуе,Як б’ецца гарачы пылок у сэрцы лілеі.
ПЕРАМОГА
Спявае певень… Мару я… Гайдаюцца галіны,А лісце іх нагадвае матросаў пры гайданцы.Крылатыя і вёрткія, нібы ікар падроблены,Сляпыя варушыліся, нібы мурашкі,—Глядзелі ў дождж у люстра тратуара.Натоўп са смеху лопаў, як гронкі вінаграда.Мой дыямент жывы! Не пакідай мяне.Салодка спі. Ты ў хаце роднай, і табе належацьМой ложак, лямпа і мая прабітая старая каска.Зірні на ясныя сапфіры, адгранёныя ў Сен-Клод.Дні былі ясныя, нібы смарагд зялёны.Я ўспамінаю цябе, горад метэораў,Дзе я не спаў начамі ад тугі і зораў.Цвілі сады, я рваў святла букеты.Даволі неба нам палохаць!Няхай маўчыць і не заікнецца!Так цяжка уявіць,Наколькі людзіАд поспехаў дурнеюць, спакайнеюць!У інстытуце ў юных слепакоў дапытваліся строга:«А ці няма тут сярод вас крылатага сляпога?»О, чалавек! Шукаеш мовы новай, новых слоў.Для іх граматыка не знойдзе правілаў, умоў!Старыя словы спарахнелі ад сваіх гадоў.Па баязлівасці і звычцыСёй-той у вершы цягне іх патрошку,Яны, нібыта хворыя, прыкутыя да ложкаў.I стануць неўзабаве людзі маўчунамі: ўсё адно,Хапае мімікі і жэстаў у кіно. Але мы ўпарта жадаем гаварыць! Варушыць языком! Для сябе, для далёкіх унукаў — Мы шукаем новых гукаў, Новых гукаў, новых гукаў.Мы шукаем зычных асобна ад галосных,Зычных, якія ўзрываюцца глуха; Пераймайце гукі ваўка, Прымушайце іскрыцца гук насавы і працяглы! Цмокайце, шчоўкайце языком, Карыстайцеся шумам глухім Чалавека, які за сталом Паводзіць сябе непрыстойпа! Нават свіст прыдыхальны пляўка Будзе гукам нязвычным, зычным! Нават розныя выбухі губ Зробяць вашу размову трубным клічам! Навучыцеся лаяцца па ўласнай волі! Што за літара ўдарная, быццам звон, Сёння ў памяці нашай гучыць?Мы не заўсёды разумеем радасць цудаў,Мы ў адчуванні новых рэчаў — беднякі.О, дружа мой, надыдзе час і ўжо не будуць,Цябе не будуць клікаць цягнікі.Глядзі, пакуль не позна, на чыгунку,Глядзі на рэйкі, чалавек:Яны павернуцца ў другім кірунку,I знікнуць, смешныя, прыгожыя, навек.Дзве лямпы зіхацяць перада мной,Як дзве жанчыны, што з мяне смяюцца,Схіляю я тужліва галавуПад гэтым позіркам пакеплівым, жаночым.Разліўся гэты смехУсюды!Рукамі размаўляйце, пстрыкайце вясёла пальцамі,Сябе па твары біце, нібы ў барабан! О, словы!Яны ля міртавай дубровы;I плачуць Антэрос і Эрос.А я пад самым небам горада жыву. Слухайце мора!Далёка стогне мора і крычыць самотна.I голас мой адданы, нібы цень,Ператварыцца хоча ў цень жыцця,Няверным хоча быць, як ты, жывое мора!Матросаў мора прагнае знішчае,Як ідалаў-багоў, і мае крыкі косіць.І толькі цень ад крылаў чаек,Здаецца, тое мора зносіць.Успыхне слова — здрыганецца бог.Ты падыдзі, дапамажы мне! Рукі я шкадую,Што песцілі мяне любоўна ў дні трывог.А заўтра што? Які аазіс рук знайду я?Ты разумееш радасць бачыць новае?О, голас! Размаўляю я на мове мора.I ў порце, уначы, ў паскудненькіх тавернах,Я больш упарты, чым страшыдла з Лерны.Па вуліцы плывуць мае абедзве рукі,I пальцамі абмацваю я горад свой.Яшчэ не ведаю нічога.Хто ведае —Знайду я заўтра вуліцу жывой?Куды мая павернецца дарога?Ты помні, што чыгунка з часамВыйдзе з моды.Глядзі, ўглядайся!Перамога, перш за ўсё, ў наступнымУбачыць блізкаТое, што далёка —Усё поўнасцю! I хай па-новаму Усё назавецца!
РЫЖАЯ КРАСУНЯ
Гляньце! Я увесь перад вамі, поўны сэнсу разумнага:Я не толькі ўведаў жыццё, А ўсё, што жывыяМогуць аб смерці даведацца;Зведаў горыч і слодыч кахання,Часам навязваў людзям ідэі свае,Мовы розныя вывучаў,Пабываў у вандроўках далёкіх,I вайну я прайшоў з артылерыяй і пяхотай.Ранены ў галаву, пад хлараформам трэпанаваны,Я згубіў сваіх лепшых сяброў у жахлівых баях.Я ведаю столькі аб мінулым і сучасным,Колькі можа ведаць адзін чалавек.Сёння мяне не трывожыць вайнаПаміж памі, сябры, і за нас;Справядліва мяркую аб сварцы працяглайМіж Традыцыяй і Адкрыццём,Між Парадкам і вялікім Пошукам.Вы, надзеленыя вуснамі, падобнымі да боскіх,Вуснамі, якімі размаўляе строй-парадак,Не судзіце вельмі строга, параўноўваючы нас.З ідэаламі Парадку!Мы, шукальнікі, імкнёмсяНевядомы край адкрыць.I не ворагі мы вашы!Для сябе адкрыць жадаемНезвычайныя ўладанні:Таямніцу ў кветках яркіхЗнойдуць тыя, хто шукае.Там — нябачаныя фарбы,Ззяюць новыя агні,I міраж, якому трэбаДаць рэальнае жыццё.Так! Разведаць мы жадаемДабрату краіны светлай, што пакуль яшчэ маўчыць.Можна час прагнаць са свету,Ці вярнуць яго ізноў.Літасці мы заслужылі!Мы ваюем на граніцахБудучыні і прастору,Літасці прашу да нашыхХібаў і грахоў!Вось і лета запалала —Час шалёны надышоў.I маё юнацтва сённяПамірае, як вясна.Сонца смелае ў зеніце — гэта розуму усход,Гэта мой чаканы год!Мне б за ім ісці нязменна,Каб любоў маю ўвасобіцьУ прыгожы, чысты вобраз!Да мяне прыходзіць шчасцеУ выглядзе Красуні рыжай.Запалалі косы ўранку:Быццам пасвяцца маланкіНа пялёстках чайных ружаў.Людзі, блізкія, далёкія,Людзі, смейцеся з мяне!Адтаго, што надта многаВедаю ў жыцці такога,Пра якое я адразу не адважуся сказаць.Ды і самі вы, напэўна, не дасцё ўсяго сказаць!Майце літасць да мяне!
З РОЗНЫХ КНІГ
ЛІСТЫ ДА ЛУ
(З Паслання XXXVII)
Я тут адзін. Мне толькі іскры свецяць Сасновых дроў.Снарадаў стогн і стук падкоў прыносіць вецер З дарог-шляхоў.Тут, на палях вайны, груган злавесна Уначы крычыць.І да цябе з каморкі цеснай Мой ліст ляціць.Мае радкі, як сімвал таямнічы Шчаслівых дзён.Цябе здалёк я клічу, клічу, клічу Мой лепшы сон!Яшчэ жыццё, як сэрцы нашы, не збяднела. Жыццю — квітнець!Ключ ад пачуццяў самых моцных, смелых Мы будзем мець.Любоў, адзіная на свеце, стукне ў дзверы.О Лу, бывай!Адна ёсць зорка ў небе — мая надзея, вера, Мой юны край.Як дзіўна! Позірк твой, нібыта зорка, Прабіў імглу.Працяты я тваёй пакутай горкай.Бывай, о Лу!
ПРАЛЕТАРЫЮ
Ты — у няволі без віны ніякай.Тут сталь і медзь: ляцяць яны ў атаку.Працуеш моўчкі ты. А за сцяной фабрычнайДа добрых спраў людзей прырода кліча.Халодныя вятры ляцяць за мора —Здзімаюць на ляту з машын і пыл, і гора.Зямля гадуе каласы і ведаў дрэва,Дзе спеюць для цябе плады бунтарства, гневу.Тваіх тапельцаў мора хуценька хавае,А зоркі ззяюць, ясныя, над краем,Табе ўсміхаюцца святлом надзей,Варожаць уначы над лёсам тых людзей,Што здабываюць хлеб надзённыУ пакутах горкіх — клопатах бяссонных.Каштуе мала зорак бляск? Нічога!А кроў твая, жыццё тваё — ці даражэй намнога?Ты нарадзіў сыноў, падобных да багоў,Якіх чакае цяжкі лёс бацькоў.Тваіх дачок чакаюць смутак і турботы.Тваіх жанок святых скалечыла работа:Счарнелі рукі іхнія, яны хаваюць рукі;Не для дзяцей тваіх, якія гнуцца крукам,Раскоша панская вітрын!Усё для іншых ты стварыў адзін.Стварыў ты гарадоў нядобрых прыгажосць,Яны забралі працу ўсю тваю, як ёсць.I ў шахце ў ляску, у каменным бляскуТы верыш сам сабе — па абавязку.
АПОШНІ РАЗДЗЕЛ
Рушыў на плошчу народ у той дзень:Прыйшлі і негры, і белыя, і жаўтатварыя людзі;Прыйшлі рабочыя з фабрык, дзе трубы ўжо не дымелі,—Была забастоўка.Прыйшлі тынкоўшчыкі ў брудным адзенні, што вапнай прапахла;Прыйшлі мяснікі — далоні ў іх былі запэцканыя крывёй;I пекары з бледнымі тварамі, абсыпанымі мукой;Прыйшлі прыказчыкі, кінуўшы прылаўкі на сваіх гаспадароў;Прыйшлі суровыя жанчыны: дзеці сядзелі ў іх на рукахАбо чапляліся за спадніцы матак;Прыйшлі і зусім няшчасныя, але дзёрзкія,Нафарбаваныя, папудрапыя, наплоеныя;Прыйшлі калекі: кульгавыя, бязрукія, глуханямыя, сляпыя;Прыйшлі нават свяшчэннікі і некалькі дзіўных элегантна апранутых мужчын. I горад за межамі Плошчы мёртвым здаваўся —Нават не ўздрыгваў, нават не дыхаў ён.