Чтение онлайн

ЖАНРЫ

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Мае таварышы былі здзіўлены ўсімі гэтымі падзеямі не менш, як я сам.

— Але дзе ён бярэ гэтыя мільёны? — запытаўся Нэд Лэнд.

Я не мог даць адказу на гэтае пытанне.

Пасля снедання я перайшоў у салон і сеў там за работу. Да пяці гадзін вечара я пісаў свой дзённік. Але тут мне чамусьці зрабілася вельмі горача. Я прымушаны быў зняць з сябе куртку.

Гэта было незразумела — мы знаходзіліся далёка ад тропікаў, ды і ўсёроўна ў вадзе «Наўтылус» не павінен быў адчуваць уплыў тэмпературы паветра. Я паглядзеў на стрэлку манометра: мы ішлі на глыбіні шэсцьдзесят футаў, куды ні пры якіх умовах не магла пранікаць земная цеплыня.

Я спрабаваў працягваць працу, але гарачыня ўсё павялічвалася і рабілася нясцерпнай.

«Можа на караблі пажар?» падумаў я.

Я хацеў ужо выйсці з салона, як раптам у яго ўвайшоў капітан Нэма.

Ён накіраваўся прама да тэрмометра, паглядзеў на слупок жывога срэбра і, павярнуўшыся да мяне, сказаў.

— Сорак два градусы!

— Я гэта адчуваю, капітан, — адказаў я. — Калі тэмпература падымецца яшчэ, мы не здолеем вытрымаць яе.

— О, спадар прафесар, гэтая тэмпература падымецца толькі у тым выпадку, калі мы таго пажадаем.

— Вы, значыцца, можаце павялічваць альбо змяншаць яе па свайму жаданню?

— Не, але я магу адыйсці ад крыніцы, павялічваючай яе.

— Значыцца, гэтая крыніца па-за «Наўтылусам»?

— Вядома. Мы плывем у пласце кіпучай вады.

— Ці магчыма гэта? — ускрыкнуў я.

— Мяркуйце самі.

Акяніцы расчыніліся, і я ўбачыў зусім белую ваду вакол «Наўтылуса». Сярністая пара рассцілалася ў вадзе, кіпучай, як у катле.

Я дакрануўся рукою да шкла, але яно было такое гарачае, што я вымушаны быў зараз-жа адхапіць руку.

— Дзе мы знаходзімся? — запытаў я.

— Каля вострава Сантарына, спадар прафесар, — адказаў капітан — Калі хочаце дакладней — у пратоцы, аддзяляючай Неа-Камені ад Палеа-Камені. Я хацеў паказаць вам гэтае рэдкае з’явішча — выбух падводнага вулкана.

— А я думаў, што нараджэнне новых астравоў больш не адбываецца…

— У вулканічных мясцовасцях ніводзін працэс нельга лічыць скончаным, — адказаў капітан Нэма. — Зямны-ж шар па-ранейшаму поўны агнём у сярэдзіне. Калі верыць гісторыкам Касіадору і Плінію, у дзевятнаццатым годзе нашай эры на тым самым месцы, дзе нядаўна стварыліся гэтыя маленькія астравы, узнік новы востраў Тэйя. Потым ён знік пад хвалямі, каб зноў з’явіцца на свет у шэсцьдзесят дзевятым годзе і зноў канчаткова знікнуць. З гэтага часу і да нашых дзён вулканічная дзейнасць сціхла. Але трэцяга лютага 1866 года каля Неа-Камені сярод воблакаў серністай пары нечакана падняўся з вады новы астравок. Яго назвалі востравам Георга. Шостага лютага ён злучыўся з Неа-Камені. Праз сем дзён пасля гэтага, трынаццатага лютага, з вады падняўся яшчэ адзін астравок — Афроэса, аддзелены ад Неа-Камені вузкай пратокай у дзесяць метраў. Я выпадкова прысутнічаў у гэтых месцах, калі адбылося гэтае рэдкае з’явішча, і назіраў усе фазы яго. Астравок Афроэса, амаль круглы па форме, меў трыста футаў у дыяметры пры трыццаці футах вышыні. Ён складаўся з чорнай шклопадобнай лавы, у якой трапляліся кавалкі палявога шпата. Нарэшце, дзясятага сакавіка, з мора вынырнуў каля Неа-Камені трэці астравок, яшчэ меншы, — Рэка, і ўсе тры астравы зліліся.

— А што гэта за пратока, у якой мы зараз знаходзімся? — запытаў я.

— Вось яна, — адказаў капітан Нэма, паказваючы яе на карце Грэцкага архіпелага. — Бачыце, я адзначыў ужо на карце новыя астраўкі.

— Дно гэтай пратокі, мусіць, таксама падымецца калі-небудзь з вады?

— Зусім магчыма, спадар прафесар, бо з 1866 года насупраць порта святога Міколы на Палека-Камені ўзнікла восем новых астраўкоў. Адсюль відаць, што ў недалёкім будучым Неа- і Палеа-Камені злучацца. У Ціхім акіяне будаванне новых астравоў — справа інфузорый. У гэтых-жа водах новыя астравы абавязаны сваім з’яўленнем вулканічнай дзейнасці. Бачыце, спадар прафесар, як кіпіць, не заміраючы ні на хвіліну, жыццё пад вадой!

Я зноў падышоў да акна. «Наўтылус» больш не рухаўся. Гарачыня зрабілася нязноснай. Вада з белай зрабілася чырвонай, ад прымесі нейкай солі жалеза. Не гледзячы на тое, што шкло было герметычна ўлітавана ў аправу, у салон пранікнуў задушлівы пах серы. У вадзе я заўважыў чырвонае святло, такое яскравае, што пры ім марнелі праменні нашага пражэктара.

Я абліваўся потам і задыхаўся. Я адчуваў, што яшчэ некалькі хвілін — і я проста зваруся!

— Немагчыма далей заставацца ў гэтай кіпучай вадзе, — сказаў я капітану.

— Так, гэта было-б неасцярожна, — спакойна адказаў ён.

Ён даў загад. «Наўтылус» зноў крануўся і хутка аддаліўся ад гэтага жэрала, прабыванне ў якім пагражала нам пагібеллю. Праз чвэртку гадзіны мы прагна ўдыхалі свежае паветра на паверхні мора.

Мне прыйшло ў галаву, што, калі-б Нэд Лэнд выбраў гэтае месца для ўцёкаў, мы зварыліся-б у ім жыўцом…

Назаўтра, 16-га лютага, «Наўтылус» абмінуў мыс Матапан і развітаўся з Грэцкім архіпелагам.

Раздзел сёмы

У сорак восем гадзін праз Міжземнае мора

Блакітнае Міжземнае мора, «Вялікае Мора» старадаўніх яўрэяў, «Мора» старадаўніх грэкаў, «Наша мора» старадаўніх рымлян, абкружанае высокімі горамі, аблямаванае квітнеючымі садамі з апельсінавых дрэў, алоэ, кактусаў, марскіх сосен, з чыстым паветрам і пахам мірт, — Міжземнае мора з’яўляецца арэнай вечнай барацьбы, барацьбы паміж агнём і вадою. Плутон і Нептун [41] змагаюцца тут за ўладу над светам.

«На берагах і ў водах гэтага мора, — пісаў Мішле, — у гэтым лепшым у свеце клімаце, чалавек знаходзіць новыя сілы і здароўе». Але мне ўдалося толькі мімаходзь убачыць гэты славуты сваёй прыгожасцю водны басейн, які займае плошчу ў два мільёны сто тысяч квадратных кіламетраў.

41

У грэцкай міфалогіі Плутон — бог падземнага агню; Нептун — бог мора.

Я не мог папоўніць свае невялікія назіранні нават роспытамі ў капітана Нэма, бо гэты загадкавы чалавек ні разу не паказаўся за ўвесь час нашага пераходу па Міжземнаму мору. Дарэчы кажучы, ішлі мы з вельмі значнай хуткасцю, і «Наўтылус» прайшоў пад вадою за двое сутак дзве тысячы чатырыста кіламетраў: выйшаўшы 16 лютага з Грэцкага архіпелага, досвіткам 18 лютага мы ўжо абмінулі Гібралтарскую пратоку.

Мне было ясна, што капітан Нэма не любіць гэтага мора, з усіх бакоў абкружанага зямлёй, ад якой ён уцякаў. Можа хвалі і вятры яго прыносілі з сабою непрыемныя ўспаміны альбо, яшчэ горш, будзілі жаль аб згубленым? А можа яго злавала немагчымасць такога вольнага і незалежнага плавання, як у акіянах, і «Наўтылусу» проста было цесна паміж збліжанымі берагамі Еўропы і Афрыкі?

Так ці інакш, але мы ішлі з хуткасцю дванаццаць лье, альбо сорак восем кіламетраў у гадзіну. Зразумела, Нэду Лэнду прышлося кінуць усякую думку аб уцёках, хоць ён і надта шкадаваў аб гэтым. Ён не мог скарыстаць шлюпку пры хуткасці ў дванаццаць — трынаццаць метраў у секунду. Гэта было раўназначна скоку з вагона цягніка, які імчыцца з такой самай хуткасцю, — скоку, які абяцае мала прыемнага храбрацу. Прытым «Наўтылус» падымаўся на паверхню вады, каб аднавіць запас паветра, толькі глыбокай ноччу, а ўвесь астатні час ішоў, кіруючыся паказаннямі компаса і лага.

Таму, я бачыў у Міжземным моры тое самае, што пасажыр кур’ерскага поезда бачыць з акна свайго купэ, — далёкія кругавіды, а не бліжэйшыя да палатна дарогі месцы, мільгаючыя, як маланка, перад яго вачыма.

Аднак Канселю і мне ўдалося разгледзець асобных Міжземных рыб, якія са сваімі магутнымі плаўнікамі маглі некаторы час спаборнічаць у хуткасці з «Наўтылусам». Мы па цэлых гадзінах стаялі ля акон салона, і зробленыя тады няпоўныя нататкі дазваляюць мне намаляваць зараз у агульных рысах іхтыялагічную карціну гэтых вод.

Поделиться с друзьями: