Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая
Шрифт:
Саламея падае ў сваім дзённіку дыялог з царыцаю, «I ты надумала выбрацца ў такую далёкую дарогу за свой кошт, каб толькі ўбачыць мяне?» Сцвярджальны адказ усцешыў самалюбства імперагрыцы. «А як цябе завуць?» — «Саламея», — «А бацьку?» — «Яўхім», Імператрыца вызначыла «Саламаниде Ефимовне» (менавіта так яна звярталася да лекаркі) месца пры сваім двары і дазволіла ёй жыць на першым паверсе палаца.
Госцю правялі ў вялікі пакой, які размяшчаўся пад пакоямі імператрыцы. Напачатку лекарка шкадавала: яе служанка, пасцельныя і іншыя рэчы засталіся ў доме Чаркаскіх. Саламеі паставілі ложак пад шаўковым балдахінам, засланы цёплай ярка-чырвонай коўдраю. Балдахін быў данінаю модзе і ў той жа час ствараў утульнасць і ілюзію нейкай адасобленасці яго гаспадара ў вялікім памяшканні (у пакоі акрамя Саламеі былі яшчэ сем прыдворных дам).
Так Русецкая пасіупіла на царскую службу. Прыдворныя дамы звярталіся да яе па дапамогу ахвотней, чым да дактароў-мужчын, гэта, на думку лекаркі, выклікала іх зайздрасць. Яны папракалі Саламею ў тым, што яна не мае дыплома, а значыць, не мае права і лячыць. Па рэцэптах, якія выпісвала лекарка, у прыдворнай аптэцы [27] перасталі выдаваць лекі. Тады Саламея папрасіла сваю пацыентку, жонку капітана Вільдэ, замовіць за яе слова ў Анны Іванаўны, запэўніваючы, што лячыць будзе толькі хваробы вачэй. Імператрыца паслала слугу да прыдворнага ўрача, каб той дазволіў Саламеі зноў браць у аптэцы лекі.
27
Размяшчалася яна ў цяперашнім Аптэкарскім завулку на рагу Мільённай вуліцы.
Але аднойчы лекарка схібіла. Яна выпісала рэцэпт на вялікую колькасць лекаў, прычым не толькі для вачэй, але і ад іншых хвароб, бо, як і раней, да яе звярталіся людзі з самымі рознымі скаргамі і просьбамі. Аптэкар паведаміў пра гэта прыдворнаму ўрачу. Той адразу ўбачыў, што лякарства выпісана не на аднаго чалавека, а на дваццаць адразу, і не толькі для лячэння вачэй. Учынак зноў абмяркоўвалі, і Анна Іванаўна выклікала да сябе лекарку.
Царыца была ласкаваю. Як і райей, яна называла лекарку «спадарыня доктарка» і пацікавілася, ці сапраўды так ужо патрэбныя ёй гэтыя лекі. Як на споведзі, расказала Саламея, што галоўны доктар пры двары зайздросціць яе ўменню, таму забараняе лячыць і купляць лякарствы ў аптэцы, і яна мусіла пайсці на хітрыкі. Шчырасць лекаркі спадабалася імператрыцы. 3 таго часу Саламея брала ў аптэцы усе тыя лекі, якія ёй былі патрэбныя, і лячыла тых, каго хацела.
Русецкая хутка асвоілася ў сталіцы не толькі таму, што ўмела лячыць. Ей, ураджэнцы вялікага княства Літоўскага, была добра зразумелаю і руская мова. Неўзабаве яна ўжо дамаглася таго, каб сустракацца з турэцкімі палоннымі пашамі Ях'ёй і Калчаком. Саламея расказвала Анне Іванаўне пра жыццёвы лад у Турцыі, пра звычаі народа.
Пры царскім двары служыла сталага веку жанчына Аўдоцця Міхайлаўна. Сорак гадоў жыла яна ў Стамбуле ў няволі і была выкуплена адтуль паслом Вешняковым. Імператрыца яшчэ раней распытвала Аўдоццю Міхайлаўну пра турэцкія звычаі. Жанчына сцвярджала, быццам у няволі яе катавалі распаленымі жалезнымі абцугамі і клалі ёй у абутак гарачае вуголле.
Ведаючы такое, імператрыца папракнула Саламею: «Якая ты падманшчыца, Саламаніда Яфімаўна! Ты кажаш, што твае туркі людзі добрыя, а паглядзі, якія яны ворагі, як бедную Міхайлаўну пакалечылі». Лекарка адказала, што Міхайлаўна гаворыць няпраўду: «Няхай пакажа знакі на сваім целе, дзе яе палілі. Вось у мяне палец у дзяцінстве нажом парэзаны, а след застаўся. I ў цябе, Міхайлаўна, павінны быць сляды на целе. А можа ты сама была, выбачай мне, злодзейка або якая нягодніца, тады цябе і хрысціяне мучылі б, не тое што туркі. Я, дзякуй богу, прыехала ў Турцыю ў маладосці, чатырнаццаць гадоў было, з мужам сваім. Але ў мяне ніводны турак нічога не ўкраў і не біў мяне, не абражаў, бо я заўсёды пазбягала кепскай кампаніі. Прытым калі турак купіць каня або карову, ці што падобнае да гэтага, то ён іх корміць, клапоціца пра іх, а за нявольніцу ж трэба таксама заплаціць, і ён што ж, будзе падсмальваць ёй ногі, калечыць? Такога ніколі не можа быць!»
I імператрыца пагадзілася з гэтым. Карыстаючыся яе добрым настроем, Саламея папрасіла ў падарунак двух турэцкіх палонных. «Што гэтыя два туркі, я табе і чатырох падарую», — адказала літасцівая валадарка. Раніцою пасля гэтай гутаркі Саламея знайшла ў сябе пад падушкаю ўказ, змацаваны імператарскай пячаткаю. У паперы пацвярджалася распараджэнне перадаць лекарцы чатырох турэцкіх палоннікаў.
Саламею накіравалі да кабінет-міністра А. П. Валынскага [28] , каб той забяспечыў і аплаціў яе праезд у Рэч Паспалітую. Валынскі быў жанаты на стрыечнай сястры Пятра I Аляксандры Львоўне Нарышкінай. У свой час ён кіраваў Астраханскай і Казанскай губернямі, увайшоў у давер да Бірона і Остэрмана, але спрабаваў весці самастойную палітыку, накіраваную на ўзмацненне рускага дваранства. Каб дагадзіць Анне Іванаўне, ён імкнуўся патураць ёй. Так, гэта ён наладзіў вяселле, якое мела шырокі разгалас, князя Міхаіла Галіцына, ператворанага імператрыцаю ў блазна, з яе любімай карліцай Бужанінавай у сумна вядомым «Ледзяным доме». У хуткім часе ён стаў адзіным дакладчыкам у Анны Іванаўны па справах Кабінета [29] .
28
Ен заступіў на гэтую пасаду ў 1738 годзе, павялічыўшы колькасць кабінет-міністраў з трох (Бірон, Остэрман і Чаркаскі) да чатырох. Подпісы трох кабінет-міністраў прыроўніваліся да подпісу імператрыцы.
29
Ужо пасля ад'езду Русецкай Валынскі быў агавораны Біронам і Остэрманам. Яны адчулі ў яго дзеяннях сур'ёзную небяспеку свайму панаванню пры царскім двары. Рэальных сіл супрацьстаяць магутнаму нямецкаму засіллю ў Валынскага не было. У ліку іншых яго арыштавалі і ў 1740 годзе пакаралі смерцю.
Аднаго разу, як згадвае Саламея, Валынскі запрасіў яе да сябе і стаў разважаць, колькі будзе каштаваць Саламеі дарога з Пецярбурга да Наваградскага ваяводства. «Хопіць з дябе пяцідзесяці рублёў», — сказаў ён лекарцы. Саламея не стала пярэчыць, а пераехаўшы з Зімовага палаца ў палац A. М. Чаркаскага, пажалілася князю на скупасць Валынскага. Аляксей Міхайлавіч быў рады, што выпала магчымасць паскардзіцца імператрыцы.
На другі дзень ён наладзіў лекарцы аўдыенцыю ў Анны Іванаўны. Пасля традыцыйнага цалавання царскай рукі, да якога была дапушчана Саламея, яна пачула пытанне: «Як жа табе міністр Валынскі дапамог?» Імператрыца смяялася, і, бачачы яе добры настрой, лекарка пакорліва адказала, што яна ўдзячная і за такую ласку, што заўжды просіць бога даць здароўя і шчаслівага царавання найяснейшай пані. Да душы прыйшліся царыцы лекарчыны словы. Яна наказала выдаць Саламеі са скарбніцы тысячу рублёў, срэбраныя кубкі, адрэзы тканіны і сурвэткі з імператарскімі гербамі.
РЭВЕЛЬ, ААХВА, КАМНА ГОРЫЦА, ВЕНА…
У рэвельскага каменданта * Напад разбойнікаў на карчму * У палескай глушы * Гасцяванне ў Капусаў * «Пад чырвоным вільчаком» * Як спагнаць з імператара 300 чырвонцаў? * Здрада Фартуната * Калі пара пісталетаў — найлепшы аргумент
Лекарка развіталася са сваімі апекунамі і накіравалася да рускіх крэпасцяў у Эстляндыі [30] , каб атрымаць там, згодна з царскім дазволам, турэцкіх палоннікаў. У Нарве генерал Шацілаў перадаў ёй двух русенскіх сіпахаў [31] якіх трымалі пад аховаю. Камендант Рэвеля [32] , азнаёміўшыся з указам імператрыцы, дазволіў лекарцы ўзяць з гарадской турмы з ліку ваеннапалонных двух янычараў родам з Русе. Тры дні ён не аддускаў Саламею з горада, спасылаючыся на моцныя маразы. Разам з жонкаю камендант рабіў візіты да вядомых гараджан і браў з сабою маладую сімпатычную чужаземку: яна магла расказаць тутэйшай знаці шмат цікавага пра далёкія краіны.
30
Цяпер паўночная Эстонія.
31
Сіпахі — воіны султанскага кавалерыйскага корпуса.
32
Афіцыйная назва горада Таліна ў 1219–1917 гадах.
Каб Саламею ў дарозе не абрабавалі, яе суправаджаў канвой з сямі салдатаў. Такая перасцярога вельмі дапамагла на шляху з Рэвеля ў Рыгў. Разам з канвоем, слугамі і туркамі лекарка спынілася ў адной эстонскай карчме. Салдаты выштурхалі адтуль усіх наведнікаў, апроч аднаго, які сядзеў у кутку і прыкінуўся такім п'яным, што яго нельга было зварухнуць з месца.
Пра небяспеку Русецкай паведаміла старая служанка, яе суайчынніца, родам з Вільні, якая пачула знаёмую гаворку, калі лекарка звярталася да сваіх слуг. Як толькі ўсе палеглі спаць і патушылі святло, жанчына падышла да ложка лекаркі і шэптам сказала, што Саламею і яе спадарожнікаў чакае смерць. 3 карчмы яшчэ ніколі ніводны пан або купец не выходзіў жывы. Такі ўжо «звычай» быў у гаспадара карчмы і яго хаўруснікаў: пусціць чалавека ў дом, накарміць, пакласці спаць, а пасля гвалтоўна абабраць. I «п'яны» невыпадкова застаўся ў карчме. Ён прымасціўся ля печы, недалёка ад дзвярэй, каб у зручны момант адчыніць іх і даць знак сваім людзям.
Саламея падзякавала добрай жанчыне, разбудзіла саддат, туркаў, слуг. Саддаты звязалі і гаспадара карчмы, і п'янога, які ляжаў у кутку. Яны далі зразумець гаспадару, што калі іх хаўруснікі пачнуць прабівацца ў дом, то яму, яго жонцы і дзецям літасці не будзе.
Апоўначы, не дачакаўшыся ўмоўнага сігналу, разбойнікі пачалі падступаць да карчмы. Саламея і яе спадарожнікі завесілі вокны фіранкамі, каб звонку не відаць было, колькі іх і што яны робяць. Туркі білі па сценах каламі, гаманілі на сваёй мове — стваралі выгляд, што іх шмат, што яны сіла. Але гэта не дапамагло. Разбойнікі пачалі разбіраць вароты. Салдаты-канваіры застрэлілі трох з іх. Абараняліся як маглі. Слуга Саламеі Бенядыкт Скалубовіч лупіў рабаўнікоў з-за плота доўгім калом. Аблога зацягвалася. На шчасце, праязджаў каля карчмы нейкі рускі пан са слугамі, яны і разагналі разбойнікаў.
На мяжы паміж Расіяй і Вялікім княствам Літоўскім Саламея адпусціла салдат і паехала да дому. Гетман М. Радзівіл не дазволіў ёй выехаць у Турэцкую імперыю, забраў русенскіх палоннікаў і адправіў іх дамоў. У Рэчы Паспалітай не дазвалялася мець турэцкіх нявольнікаў, бо гэтая краіна была ў мірных адносінах з Турцыяй. Мужа Саламеі гетман Радзівіл накіраваў служыць на Палессе, у вёску Лахва [33] . Там маладая жанчына хутка засумавала. Яна ўсё ж знайшла прычыну, каб пакінуць палескую глушыню: вырашыла паехаць да сваякоў мужа з надзеяй атрымаць грашовае спагнанне за выкуп Фартуната Піхельштэйна з турэцкага палону. Саламея пакінула дачку Канстанцыю і свае грашовыя зберажэнні ў жонкі кашталяна смаленскaгa [34] Шчыта і, нягледзячы на тое, што чакала дзіця, рушыла ў дарогу.
33
Цяпер вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці.
34
Кашталян (ад лац. castellum — замак) — камендант замка, адміністрацыйнае званне ў Рэчы Паспалітай. Пасля таго, як Смаленск з сярэдзіны XVII стагоддзя адышоў да Расіі, титулы па Смаленскім ваяводстве па-ранейшаму надаваліся ў Рэчы Паспалітай.