ЖАНРЫ

Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Грыцкевіч Валянцін Пятровіч

Шрифт:

Русецкай удалося разжаліць генерала, падкупіць сваёй шчырасцю. Генерал сказаў, што ёй, даме і госці, можна дараваць такі ўчынак, яна, магчыма, не ведае царскіх указаў. Затое іх ведае фурман. Ведае капітан на вартавым пункце. Значыць, яны вінаваты і мусяць быць пакараныя.

Генерал запрасіў лекарку на абед. Пасля гэтага паслаў двух салдат і Саламею на заезны двор, дзе яна спынілася, каб адшукаць фурмана. Яшчэ не пад'ехалі да месца, як лекарка паслала салдат па гарэлку, а сама паспяшалася папярэдзіць фурмана пра небяспеку. «Уцякай, уцякай, а то цябе павесяць!» — крыкнула яна селяніну, як толькі ўвайшла ў дом. Фурман куляю выляцеў з хаты і шпарка пагнаў коней. Прыйшлі салдаты, сталі шукаць, але Саламея сказала, што «парушальнік» з'ехаў яшчэ раніцою.

Салдаты вярнуліся ні з чым. Генерал пачаў высвятляць, праз які пост праехала Саламея. Жанчына, вядома, ад усяго адмаўлялася, гаварыла, што нічога не памятае, бо ехалі ўначы. Лявонцьеў, разважыўшы, справядліва вырашыў, што гэта магло быць па дарозе з Брусілава на Васількоўскі пост. Русецкую пад канвоем накіравалі туды. Афіцэра, які прапусціў яе, доўга распытвалі, але ён ні ў чым не прызнаўся. Саламея таксама сцвярджала, што не ведае капітана, і гэта ўратавала яго ад пакарання.

Лявонцьеў дазволіў перавезці ў Кіеў свае рэчы. У Кіеве Саламея жыла спакойна, чакала адказу з Пецярбурга — яна звярнулася да імператрыцы з просьбаю дазволіць ёй прыехаць і заняцца лекарскаю справаю пры двары. А яшчэ яна вельмі хацела аддаць сына вучыцца ў гімназію пры Акадэміі навук. Станоўчы адказ прыйшоў цераз год. Але спадзяванням не суджана было збыцца. У Кіеў прыехаў «амарат» са сваім сябрам, абакраў Саламею і ў яе ж санях уцёк назад у межы Рэчы Паспалітай.

Генерал-губернатар даў Саламеі двадцадь рэйтараў [48] , каб злавіць злодзеяў, але тыя паспелі перайсці мяжу. Рэйтары і фурман лекаркі, па яе словах, скрыгаталі зубамі ад злосці, што ўпусцілі рабаўнікоў, прыгаворваючы: «Ах, чорт, збег лях, хахол, злодзей…»

Каб атрымадь назад сваю маёмасць, Русецкай давялося ехаць у Рэч Паспалітую, у Камянец-Падольскі. Ёй сказалі, што «амарат» хаваецца ў тутэйшым кляштары. Калі Саламея зайшла на споведзь у касцёл, да яе нечакана з-за калоны выйшаў былы яе каханак. Ён папрасіў не ўзбуджаць судовай справы, абяцаў аддаць грошы і рэчы. Саламея паверыла яму, аднак «амарат» вярнуў лекарцы далёка не ўсё, што забраў.

48

Рэйтары (ад ням. Reiter — вершнік) — наёмная цяжкая конніца ў тагачаснай Еўропе.

Пасля ўсяго гэтага знясіленая, стомленая жанчына адмовілася ад думкі ехаць у Пецярбург. Яна засталася жыць у валынскім горадзе Дубна. Выдала замуж старэйшую дачку Канстанцыю. Перавезла з Львова ў Камянец-Падольскі сына Станіслава, які вучыўся ў школе. Але вандроўная душа Саламеі зноў клікала ў дарогу. Яна пераязджае ў малдаўскі горад Хоцін [49] , размешчаны недалёка ад Камянца, на Днястры, але з другога боку мяжы, у турэцкіх уладаннях. Тут яна паспяхова лячыла самых розных людзей, але неўзабаве была абвінавачаная ў тым, што дапамагла аднаму жыхару Хоціна ўцячы за Днестр, у Рэч Паспалітую, і зняволеная. Дванаццацігадовы сын, даведаўшыся пра бяду, прыехаў у Хоцін і за грошы дамогся яе вызвалення.

49

Цяпер раённы цэнтр Чарнавіцкай вобласці УССР. У XVII стагоддзі быў важны стратэгічны пункт у барацьбе Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй. У 1621 годзе войска на чале з вялікім гетманам Я. К. Хадкевічам (каля 70 тыс. чал.) атрымала пад Хоцінскай цытадэллю слаўную перамогу, разбіўшы 150-тысячнае турэцкае войска султана Асмана ІІ, а ў 1673 годзе войскі Я. Сабескага перамаглі тут 65-тысячную армію Хусейна-пашы.

ЗНОЎ У СТАМБУЛЕ

Пасланцы вялікага янычар-агі * Напад нагайцаў * За манастырскімі мурамі * Прыдворная лекарка султанскага гарэма * Малюнкі жыцця ў сталіцы * Падарожніца збіраецца ў Палесціну

Пра тое, што Русецкая знаходзіцца на турэцкіх землях, даведаўся камандуючы янычарскім войскам — вялікі янычар-ага. Яго пляменніца ў маладыя гады страціла зрок. Янычар-ага паслаў па акулістку сваіх людзей.

Па дарозе з Ясаў у Бухарэст Саламея і яе спадарожнікі праязджалі праз гарадок Факшаны. Стаяў ён на невялічкай рацэ, якая аддзяляла адно ад другога румынскія княствы Малдову і Валахію. У гэтым часе нагайскія татары, якія качавалі па Буджаку [50] , пераправіліся цераз Прут і зрабілі набег на румынскія землі. На другі дзень раніцою, пасля таго як Саламея пераначавала ў Факшанах, слугі паведамілі ёй, што нагайцы схапілі некалькі жыхароў паблізу горада і забралі іх у рабства. Туркі, якія суправаджалі лекарку, хуценька запрэглі ў вазок коней і пагналі іх да праваслаўнага манастыра [51] , які, на шчасце, быў недалёка. Яны паспелі праскочыць у двор, і брама зачынілася.

50

Цяпер паўднёвы захад Адэскай вобласці.

51

Пад Факшанамі ёсць два манастыры: святога Самуіла і святога Яна. Незразумела, пра які з іх ідзе гаворка ў запісках Саламеі Рўсецкай.

За манастырскімі мурамі тоўпіліся дарослыя і дзеці, мужчыны і жанчыны. Яны голасна гаманілі, радуючыся, што ўратаваліся ад смерці. Рыкалі сагнаныя ў манастыр каровы, ржалі коні, бляялі авечкі. Туркі, верныя Саламеіны слугі, ледзь знайшлі лапік вольнага месца (і то папярэдне разагнаўшы жывёлу і паціснуўшы людзей), каб паставіць вазок.

3 вышыні манастырскіх сцен было відаць, як нагайскія коннікі ўварваліся ў мірны горад, рабавалі, бралі ў палон жанчын і дзяцей, зганялі скаціну і коней. Качэўнікі падпальвалі дамы. Едкі дым слаўся над Факшанамі…

Дзевяць дзён і начэй доўжылася аблога. 3 царквы даносіўся мерны звон, спевы манахаў, якія пасылалі малітвы ўсявышняму дзеля збавення ад бязбожных «агаран» [52] . А, па іроніі лёсу, іншыя «агаране» — туркі, разам з румынамі баранілі манастырскія муры ад качэўнікаў.

Саламея падчас аблогі сядзела ў вазку. Нарэшце туркі і румыны паслалі нагайцам выкуп: рысістага каня, золата, дарагія футры, і толькі тады атаман з войскам адступіў ад сцен манастыра. Пасля таго, як аблога скончылася, ужо знаёмаю дарогаю лекарка са сваімі спадарожнікамі рушыла на поўдзень.

52

Гэтак праваслаўныя называлі даўней мусульман.

У турэцкай сталіцы Русецкая хутка заваявала давер і павагу, бо надта паспяхова лячыла сваіх пацыентаў і пацыентак. Пляменніцу вялікага янычар-агі яна пазбавіла ад слепаты за сорак дзён. Лячыла таксама сёстраў султана Мустафы III Айшэ і Асму. Яе парады і дапамога былі патрэбныя і ў султанскім гарэме, куды яе часта запрашалі. Неўзабаве Русецкая стала прыдворнай лекаркай гэтага гарэма.

У 1760 годзе разам з пасольствам Рэчы Паспалітай у Стамбул прыехаў васемнадцацігадовы сын Саламеі Станіслаў, які выхоўваўся ў Камянцы-Падольскім. Маці вельмі прасіла сына застацца з ёю, але ён не паслухаўся і паехаў назад на Украіну [53] .

53

Станіслаў Піхельштэйн (Пільштын — так ён называўся ў дакументах) пазней стаў кур'ерам польскага посольства Ў Стамбул. Вывучыўшы турэцкую і італьянскую мовы, у 1779 годзе быў першым перакладчыкам посольства, у 1786 годзе пераехаў у Камянец-Падольскі, служыў там пагранічным перакладчыкам; у 1795 годзе, калі горад быў акупаваны Расійскай імперыяй, перайшоў на расійскую службу. Удзельнічаў у перагаворах аб далучэнні да Расіі Бесарабіі. Памёр каля 1820 года. Яго сын Вікенцій быў рускім генералам і жыў у Адэсе. У канцы XIX стагоддзя ў Камянцы-Падольскім жыў унук Саламеі Русецкай Аляксей Вуцкі.

Засмучаная адмоваю, Саламея вырашыла наведаць Палесціну і Егіпет — «святыя мясціны», каб суцешыць душу і сэрца. Ці здзейсніла яна свой намер, нам невядома.

Збіраючыся ў Палесціну, Русецкая падае надзвычай цікавыя звесткі пра жыццё краіны, апісвае звычаі хрысціян-маранітаў, якіх памылкова называе «куртамі», звычаі «гюрджыяў» (грузін), армян, «хабешаў» (абісінцаў). 3 чужых слоў расказвае аб паломніцтве мусульман у Меку, пра выкуп, які мусілі плаціць бедуінам, каб тыя іх не рабавалі.

Русецкая маляўніча апавядае пра тагачаснае жыццё ў Стамбуле. Яна расказвае пра свята ў сталіцы, наладжанае ў гонар нараджэння дачкі султана. У гэты дзень рамеснікі праносілі па вуліцах сімвалы сваіх рамёстваў. Горад быў упрыгожаны рознакаляровымі тканінамі і дыванамі. Увечары над морам зіхацелі агні феерверкаў. Увесь Стамбул быў ілюмінаваны.

Адзін з раздзелаў запісак — нібы кароткі праваднік па еўрапейскай частцы Турэцкай імперыі, зроблены Русецкай для сваіх небагатых землякоў. Яна тлумачыць чытачу, што шлях з Украіны ў Стамбул даволі бяспечны і танны. Дарога з Хоціна ў Ясы займае пяць дзён, ад Ясаў да Бухарэста — восем дзён, ад Бухарэста да Джурджу па Дунаі — адзін дзень, а адтуль да Стамбула 35–18 дзён па сушы. Па моры, на яе думку, дарога больш хуткая і танная. Саламея называе кошт на праезд паміж гарадамі імперыі і адзначае, што заможнаму чалавеку, вядома, лягчэй праехадь праз Турцыю, бо ў яго больш сродкаў.

Аглядам жыцця ў сталіцы Асманскай імперыі канчаюцца запіскі Саламеі Русецкай. Далейшы лёс гэтай адважнай і авантурнай жанчыны-падарожніцы нам невядомы.

ПАПЯРЭДНІЦА СЛАВУТЫХ АВАНТУРЫСТАЎ

Маладзейшыя сучаснікі Саламеі Русецкай, вядомыя авантурысты XVIII стагоддзя граф Сен-Жэрмен, шэвалье д'Эон, Казанова, герцагіня Кінгстон, Каліёстра, Месмер, якія праславіліся сваімі прыгодамі пры еўрапейскіх дварах, былі прадстаўнікамі паўнапраўнага на той час дваранства. Іх апісанні ахоплівалі жыццё вышэйшых слаёў грамадства, не апускаліся да дробязяў штодзённага жыцця нізоў.

Поделиться с друзьями: