Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Шрифт:

Toe, наколькі лепш жывецца людзям, асабліва відаць, калі зайсці ў пакоі. Некалькі год назад у кватэрах амаль усюды стаяў рознастайны зброд: сталы, якія ледзь трымаліся на хісцкіх нагах, зялёныя трафейныя шафы, табурэткі вытворчасці саматужнай. Не ўсе — далека не ўсе — вокны аздаблялі тады нават цюлевыя гардзіны! Што ўжо казаць пра дарагія аксамітныя шторы! (У кабінеце паэта акно было, напрыклад, прыкрыта газетамі, якія час-ад-часу мяняліся.)

Цяпер не тое. I калі звонку дом такі-ж, як i быў раней, то ў сярэдзіне ён змяніўся так, што нё пазнаць. Бадай не бывае такога дня — выключаючы хіба панядзелкі — калі-б хто-небудзь не вёз ці не нёс у сваю кватэру абновы. На звычайныя цюлевыя гардзіны цяпер тут пазіраюць абыякава. Ды што казаць пра гэта, калі Загорскія, якія зарабляюць менш за многіх у доме, аздобілі сваё сціплае жыллё двума дыванамі. Дарэчы, дываны вельмі часта прыносяць сюды: жыхары дома любяць упрыгожваць свае кватэры дыванамі! I яшчэ можна заўважыць адну рысу новую ў жыхароў дома: яны пачалі нярэдка прывозіць да сябе не асобныя рэчы, а цэлыя «спальні», «сталовыя». A калі i выбіраю’ць што-небудзь з мэблі асобна, то прыдзірліва прыглядаюцца, каб i колер быў адпаведны таму, што ёсць дома, i стыль каб быў такі.

Багацеючы, людзі робяцца пераборлівымі.

Змяніліся людзі! Змянілася шмат што i ў Арцёма Іванавіча. Ён, праўда, як i раней, будуе. Як i раней, ён то радуецца, то злуе, але цяпер злуе часцей за ўсё па іншых прычынах, як пяць год назад. Матэрыялу — i дошак, i цэглы, i цэменту, i многа іншага, што патрэбна, — прывозяць цяпер на будоўлі звычайна дастаткова i ў час, а тэхнікі столькі, што Арцёму Іванавічу тады i не снілася. Але затое i тэрміны будаўніцтва цяпер другія, куды карацейшыя — прыходзіцца працаваць на ўсю моц! Ну, i за якасцю работы трэба вельмі сачыць, — за гэтуго якасць Арцём Іванавіч i распякае нярэдка сваіх падначаленых. За якасць ды за дысцыпліну, ды за нядбайныя адносіны да прылад — адным словам, чалавек гэты характарам, як i раней, строгі, i калі ён чырванее, у дрэнным настроі, яго пабойваюцца.

Набудаваў Арцём Іванавіч нямала, — пры яго ўдзеле канчаюць ужо чацвёрты дом, ці, як ён звычайна кажа, аб’ект.

Паэт, у акне якога ўсе гэтыя гады нязменна ноччу гарэў агеньчык, стаў аўтарам некалькіх новых паэм i кніжак вершаў, стаў вядомым. Праўда, дасюль мала хто ведае, што стаў ён славутым іменна ў гэтым доме.

Яшчэ менш ведаюць, з кім Дуброўскі любіць пагаварыць, параіцца, i зусім не ведаюць, хто падбівае паэту пабойкі на бацінках. Не ведаюць больш за ўсё таму, што не цікавяцца такой празаічнай справай, нібы паэтам ніколі не даводзіцца мець справу з прозай жыцця.

А пытанне гэтае, трэба сказаць, не дробязь. Дуброўскі не толькі многа ездзіў, але i многа хадзіў: адпраўляючыся ў камандзіроўку, ён абавязкова заходзіў да шаўца i рабіў капітальны рамонт бацінак. Давяраў ён гэтую справу Загорскаму, які працаваў цяпер у пакойчыку на першым паверсе гэтага дома.

— Вытрымаюць? — пытаўся ён у Загорскага, блізарука прыплюшчыўшы вочы, разглядаючы падбітыя, падфарбаваныя i начышчаныя туфлі.

Загорскі пытаўся, куды едзе паэт, і, падумаўшы, запэўняў, што вытрымаюць. I, трэба сказаць, звычайна не ашукваў паэта.

За гады ён так звыкся з Дуброўскім, што, хоць i быў чалавекам сціплым, лічыў яго сваім сябрам i нярэдка ўступаў у шчырыя, прыяцельскія размовы.

Аднойчы ён сказаў, што прачытаў кніжку Дуброўскага i знайшоў у ёй сур’ёзны недахоп. Паэт насцярожана запытаўся, які.

— Вы пішаце ўсё пра брыгадзіраў, пра поле. Пра артыстку, якая праспявала вам адну песеньку. А вось я столькі вам рамантаваў бацінкі, а вы ходь-бы радок пра шаўца — не тое, што верш.

Паэт сказаў, што ён i рад-бы напісаць, але ў шаўца такі занятак, што невядома, як зрабіць гэты занятак прадметам паэзіі. Іншая справа — проза. Да таго-ж, занятак гэты старажытны, кансерватыўны, а ён, паэт, павінен пісаць пра новае i пра характэрнае для нашага часу. (Дуброўскі вельмі баяўся, каб у яго вершы зноў не трапіла архаіка.)

— Можа, вы i праўду кажаце, — сумна прамовіў Загорскі. — Такім малатком забівалі цвікі i пры Пятры Першым, i можа раней. Але як-жа гэта атрымліваецца: калі пісаць пра шаўца, — дык ён устарэлы, а як абдас зносіцца ці падмётка, — дык да яго… У мяне-ж увесь квартал, можа, ратунку шукае. Тры народныя артысткі прыходзяць, два мастакі, настаўнікі, інжынеры. У мяне, часам, не менш перабывае, як у якой прыёмнай. I ўсім я дапамагаю… А вось вы кажаце, — я ўстарэлы… Тут нейкая несправядлівасць.

Паэт згадзіўся:

— Несправядлівасць, вядома.

Ен абяцаў падумаць над усім гэтым i паспрабаваць праславіць на фоне новага горада i сціплага шаўца.

Кажудь, што паэт піша гэты верш, i што, хутка ці не хутка, i шавец увойдзе ў паэзію…

А па жыцці ён ідзе ўпэўнена. Горбіцца ён менш, як калісьці, паздаравеў. Блеклую гімнасцёрку даўно ўжо зняў i цяпер ходзіць у цывільным касцюме: у пінжачку, з гальштукам, i толькі боты, якія ён усё не мяняе на бацінкі, нібы сведчаць пра тое, што Загорскі не ад усіх салдацкіх звычак адышоў. (Хто не ведае, што ўсе салдаты, нават тыя, якім належаць бацінкі, любяць боты.)

Любіць наш шавец футбол i часам любіць пахваліцца знаёмым, што да вайны ён таксама някепска гуляў. Трэба прызнацца, гэта няпраўда: любоў да футбола перадалася яму ад сына, ад Жоркі…

Як-бы там ні было, у горадзе цяпер ніводнага матча не абыходзіцца без шаўца.

Жыве Загорскі ціха, мірна. Праўда, час-ад-часу ён п’е, але, выпіўшы, робіцца маўклівым i яшчэ цішэйшым i спяшаецца хутчэй дамоў. Маруся, жонка яго, дакарае, але таму, што чалавек у адказ толькі пакорліва маўчыць, яна хутка таксама сціхае. Так што ў доме мала хто i ведае, што з Загорскім здараюцца такія праявы…

Загорскія часта сумуюць па сыну. Няма ўжо на дварэ Жоры. Іншая пара —іншыя героі. Замест Жоркі выклікае захапленне малых футбалістаў блакітнавокі спрытны сын паэта. А Жора — у Латвіі, вучыцца ў мораходным тэхнікуме. Наш марак акуратна паведамляе пра свае поспехі, сваё жыццё. Амаль кожны тыдзень лістаносец прыносіць Загорскім вестачку-ліст.

Дворнічыха, якая калісьці цярпець не магла Жоркі, цяпер, сустракаючы яго бацьку, заўсёды пытаецца, што піша сын, i кажа, што шчасце мець такое дзіця i што яно далёка пойдзе.

— Які харошы, сур’ёзны быў хлопец!

— Сын добры. Паслухмяны! — згаджаецца Загорскі, які добра памятае яе прычэпкі да Жоры.

— Яшчэ які паслухмяны. Парасяці ніколі не кране, а не тое, што чалавека… Добры чалавек, ён з самага маленства відаць…

Загорскі хоча хутчэй адысці ад жанчыны, але яна не адстае:

— Гэта не тое, што цяперашняя блазнота… спакою ад яе няма… Генералам будзе, генералам марскім, — прарочыць яна. — Не інакш генералам, паклон яму напішы…

Загорскі абяцае напісаць i хутчэй кульгае ў пад’езд…

Змянілася многае i ў Сашкі Арцёма Іванавіча, толькі не так, як прадракаў Загорскі. Не перамяніўся ўпарты Сашка да сваёй «цыркачкі», якая даўно скончыла тэхнікум, вучыцца ў інстытуце, не ў політэхнічным, дзе Сашка, a ў фізкультурным. Другі год падрад яна — чэмпіён па гімнастыцы…

Летась маладыя закаханыя пажаніліся, наперакор нё толькі Арцёму Іванавічу, але i бацьку жонкі. Дырэктару цырка таксама не спадабаўся выбар дачкі.

Апошняя акалічнасць нечакана сцішыла смутак Арцёма Іванавіча.

Поделиться с друзьями: