Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Поўны трыумфу лямант перарваў мае думкі. Я ўбачыў, што кірасіры дагналі ўдекачоў і ўрэзаліся ў іх усім цяжарам сямідзесяці закутых у жалеза коннікаў, усім цяжарам сямідзесяці конскіх цел. Мужыкі яшчэ спрабавалі супрадіўляцца, яны з размахам секлі косамі ля самай зямлі, спадзеючыся падрэзадь коням сухажыллі ля бабак. Але гэта была безнадзейная справа.

Ракутовічу - краем вока заўважыў гэта - падвялі каня, і ён памчаў да тых, каго забівалі: толькі барвяніца запаласкалася на ветры. Ён, напэўна, хацеў біцца разам з гэтымі асуджанымі на смерць.

Цяпер яго аддзяляла ад чорнага коннага атрада толькі вузкая палоса людзей у белым адзенні. І тая палоса радзела на вачах.

Калі кірасіры адкінулі вісклівы натоўп сажняў на сорак, на вызваленай прасторы каладіліся ў сутаргах шэсцьдзесят коней і бялела не менш трыццаді мужыцкіх цел. Ракутовіч, размахваючы мячом, крычаў нешта, але ўсё ўжо было скончана: мяцежнікі рассеяліся ў розныя бакі, кінуліся ўрассыпную.

Ён быў храбрым, але дурным военачальнікам, гэты чалавек у барвяніцы. Ён рушыў лесвіды да муроў без прыкрыцця, без гарматнай пальбы, нават без конніцы, пад аховай дрэнна ўзброенага зброду.

Між тым меншаму атраду, значна парадзеламу, удалося ўсё ж падяснідь мужыцкі атрад з узгорка. На гэтым яны супакоіліся і кінуліся даганяць астатніх. Але тым і самім не было чаго рабідь: не гнацца ж за мужыкамі, што разбягаліся па адным.

Чалавек у барвяніцы ўсё яшчэ гойсаў ля перадавых кірасіраў. Скінуў з каня аднаго, выбіў цяжкі палаш з рук у другога. Смерці мо хацеў ці шукаў выпадку, каб вызначыцца? Крычаў нешта - відаць, здзеклівае.

Чырвонае так і развявалася на ветры. І толькі калі кінулася за ім уся сотня, раптам крыкнуў страшным голасам і прыпусціў каня да сваіх.

Чорны атрад ляцеў за ім, і адлегласць паміж чорнай плямай і чырвонай іскрай павольна скарачалася.

Коннік ляцеў да таго строю, што прыкрываў вазы. І гэта было дарэмна. Капітан казаў праўду: адзін латнік варты трыццадёх, нават храбрых, нават тых, што не ўдякаюць. Раскіданы па ўсім полі мужыцкі натоўп, што адчайна ўдякаў, быў прыкладам гэтаму. Зараз і ад тых, што наперадзе, не застанецца мокрага месца.

Чалавек у барвяніцы прышпорыў каня і стаў лёгка адрывацца ад спасцігачоў. Звярнуў направа, нябачным скачком паслаў каня цераз шырокую канаву і праваліўся за ўзгоркам, толькі яго і бачылі.

А маўклівы чорны касяк з ходу ўрэзаўся ў мужыкоў, што абаранялі вазы.

... Не, не ўрэзаўся. У апошняе імгненне тыя кінуліся бегчы хто куды. Большасць знікла пад коламі вазоў. Нейкіх дзіўных высокіх вазоў...

Сляза набегла на вочы. Я змахнуў яе далонню, зноў прынік да трубы і...

– Назад!
– закрычаў я такім голасам, што сам спалохаўся.

Гэта былі не простыя вазы. Гэта былі вазы, акутыя меддзю па градках і на сажань вышэй градкі. І нават уніз, прыкрываючы колы, спускалася медная “спадніца” з выразамі, і раптам гэтыя вазы ўсе ашчадініліся: зверху дзідамі і нечым незразумелым, а знізу, з-пад “спадніцы”, бусакамі.

– Назад!
– роў я.

Куды там! Хто б мог пачуць? Ды яны і не маглі стрымацца, з ходу наляцеўшы на вазы.

І раптам бусакі знізу сталі прагна шнарыць у паветры, хапаць прыцёртых упрытык коннікаў за што папала, сцягваць іх з коней ці прыгінаць да меднай абшыўкі. А зверху пачалі рытмічна ўзлятадь і апускадца на галовы людзей - я цяпер зразумеў, што гэта, -мужыцкія, акутыя на такі выпадак жалезам, цапы.

Т ак, гэтыя людзі ўмелі арудаваць бусакамі і маладіць - гэта ж была іх штодзённая праца. І яны маладілі, маладілі адчайна. У іх было мала мушкетаў, і яны ведалі, што страла, ці каса, ці меч не возьмуць міланскіх і нюрнбергскіх латаў, што чалавека, закутага ў іх, можна толькі аглушыць.

Яны малацілі. Нават да нашых муроў даляцелі немыя крыкі тых, каго забівалі, і дзікае гігатанне спалоханых коней.

Божа! Цяпер я зразумеў усё. Зараз і ад тых, што наперадзе, не застанецца мокрага месца. Гэтыя падазрона слабыя лесвіцы, гэты натоўп, што загадзя асудзіў сябе на смерць, гэты коннік, якога наганяе сотня, - усё гэта было падсадкай, усё гэта было прыманкай. І капітан, як пячкур, папаўся на гэтую вуду, на хітрыкі гэтага азіята і варвара. Варвар мог цяпер быць спакойны наконт конных вылазак.

– Дык прападай жа, дурань, - плюнуў я са злосці.

Парадзелая больш чам напалову сотня адхлынула нарэшце ад

дзівоснай спаруды і пачала адступаць да муроў, спадзеючыся, як сказаў нейкі пісака, “больш на шпоры, чым на мячы”.

Іх падбадзёрваў роў з муроў, але я ўжо ведаў, з кім мы маем справу, ведаў, што гэты не выпусцідь іх так проста са сваіх рук.

Я здзівіўся толькі аднаму: што магло прымусіць гэтых, з лесвіцамі, пайсці на справу, якая не абяцала жыцця, а толькі смерць? Напэўна, нясцерпным стала жыццё.

Рэmгкі атрадаў кірасіраў скакалі на ўсю моц, а я ўсё паўтараў сам сабе:

– Не спадзявайцеся, гэты не выпусцідь, гэты не з тых.

І я не здзівіўся, калі з лагчыны, напярэймы адступаючым, вылецела конніца. На чале яе імчаў чалавек у барвяным плашчы са сваімі двума шадарожнікамі. І было гэтых конных людзей не больш за дзве сотні, але я пазнаў па шэрых ваўчыных шапках з заломам на левае вуха, што гэта за людзі.

Так носяць шапкі толькі конныя пастухі, што вандруюць з панскімі чародамі па ўсіх пясчаных і вапняковых пустэчах гэтай зямлі.

Божа, умяшаліся ў бойку нават гэтыя людзі, што ўдарам канца карбача1 па носе забіваюць ваўка! Каго ж ты не пакрыўдзіла, панства гэтай зямлі?!.

Я ўжо амаль не глядзеў, як яны дагналі кірасіраў, урэзаліся ім ва фланг, змялі і адрэзалі ад замка. Я толькі глядзеў, як гэты барвяны д’ябал арудаваў двухручным мячом - па-даўнейшаму.

І яшчэ бачыў я, як чорна-зялёны, быццам тванню запэцканы, галаморды Пятро - у яго, як у многіх дэйноўцаў, кепска расла барада

– збіў сваім канём цяжкага каня капітана, на хаду выхапіў кірасіра са страмёнаў, перакінуў яго цераз сядло і загікаў, засвістаў разбойніцкім посвістам, памчаў прэч ад месца сутычкі - каб не адбілі.

Не ўцёк ні адзін кірасір, яны расправіліся з імі хутка, як галодны швейцарац з засмажаным трусом. Частка засталася ляжадь на зямлі, і з іх на месцы здзіралі латы, частку пагналі на вяроўках у бок лясістых узгоркаў.

А гэтыя прыскакалі амаль да самых муроў і пачалі нахабна гарцаваць пад імі. Пасля я ўжо і сам не мог разабрацца, хто каго лае -такія праклёныя сыпаліся з муроў і з поля:

– Зямлянікі, рыдлёўшчыкі!

– Воўчая сыць! Недаедкі!

– Студні салілі!

– Шклоўскія іспанцы!

Поделиться с друзьями: