Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Кідайце зброю, ці што.

– Не, сынок, - адказаў я, - не ты нам гэтую зброю даў, не табе і загадваць.

– Не строй дурня, бацька, пашкадуй хлопцаў.

І раптам аднекуль з вышыні, з балюстрады, пачуўся безжыццёвы голас:

– Складзі зброю, Канрад, я дазваляю. Ты зрабіў усё, што мог.

Гэта быў голас Кізгайлы. І я ўбачыў пана на балюстрадзе. А за

ім стаяў Дамінік з дзідай. І Дамінік кінуў зверху да ног Лаўра ключ і крыкнуў:

– Т рымайце. Я замкнуў дзверы ў кутні пакой.

– Які пакой?
– узняў бровы Лаўр.

– У той, адкуль падземны лаз.

Я апусціў галаву. Дзіўнае чынілася тут. Гаспадар хацеў уцячы, пакінуўшы нас на ярасць мужыкоў. А схілены ім да каталіцтва му-жык, яго апора, не даў яму гэтага зрабіць. І тады я наступіў нагою на свой клінок і зламаў яго, а кавалкі кінуў да Лаўравых ног. Нас абяз-зброілі. А Кізгайлу, напэўна, разарвалі б на месцы, каб не зарыпелі форткі брамы і не заляскалі ланцугі моста, які апусціўся. Я ўбачыў проста перад сабою дарогу, гурмы людзей па абодва бакі і конніка на белым кані, што ехаў да брамы. Твар яго быў запэцканы сажай, барвяны плашч раздзёрты, але вочы палалі агнём, што ўсяляў жах.

Народ выў. Я бачыў змардаваныя твары, па якіх цяклі слёзы, і іншыя твары, ярасныя. Але і на тыя і на другія было страшна глядзець.

– Раман! Нарог божы!
– Роў рабіўся нязносны.
– Ратуй! Дай зброю! Рай будуюць на нашым пекле! Ратуй нас! Ратуй!

Я ўбачыў, як некалькі чалавек кінуліся цалавадь сляды капытоў яго каня, і, слова гонару, гэта не было смешна.

А ён крычаў у адказ сваім страшным трубным голасам:

– Праваслаўныя, усё бярыце! Зямля - ваша, хлеб - ваш, вера -ваша! І доўбні - вашы! А гэтым нечасціўцам - меч!

Але нават яго голас заглушыў роў і крыкі “ратуй!”. Калі ён мінуў арку брамы і ўехаў у двор - да ног яго каня сталі шпурляць скручаных шляхціцаў, усіх, хто ўдалеў пасля бітвы на мурах.

А народ усё роў, і тут я ўпершыню пачуў, як выгукнулі тое яго імя, якое праз месяц стала крылатым:

– Барвяны ўладар! Барвяны ваяўнік!

Конь мерна ступаў паміж целамі, і капыты звонка білі аб камень. Белы конь з залацістымі вачыма. А гэты сядзеў на ім як уліты. Бачыў я грыву непаслухмяных і бліскучых попельных валасоў, што адлівалі золатам, ёмісты чэрап з вялікім ілбом, цвёрда сціснуты вялікі рот, жорсткія жаўлакі на шчоках, прамы і крыху кірпаты нос.

Аблічча, што наганяе жах. Але жахлівей за ўсё былі вочы, не-зразумелыя па колеру, то шэрыя, то сталёвыя. То залацістае ў ім пра-мільгне, то нават трохі зялёнае, раз^шанае. Доўгія, светлыя, незра-зумелыя вочы.

І гэта галава была закінутая назад, бы ў нязмернай гардыні, а жылістая рука ўладна сціскала павады. І конь адчуваў гэтую руку і ішоў палухмяна, дрыжучы кожнай жылкай, касавурачы шалёным вокам і стрыгучы вушамі.

Потым я даведаўся, што такая пасадка галавы ад нараджэння, а позірк ад неастылага яшчэ ап’янення бітвай, але тады ён здаўся мне такім жахлівым, што я жахнуўся за кожнага, кінутага да яго ног.

Конь стаў пасярод распластаных цел. А ён сядзеў і глядзеў на

мяне.

– Найміт, - усміхнуўся ён.
– Але ты добра біўся. Развяжыце іх. Народ кінуўся выконвадь яго загад.

– Хочаш служыць мне?

– Не, пане.

– Называй па імені.

– Не, Раман.

– Правільна, сорам ад аднаго гаспадара адразу пераходзіць да пераможцы. Ты эшчэ не да канца запрадаў душу. Вось табе загад: вартуй пакоі...

І ўзвысіў голас:

– Рабунку не будзе, людзі. Лаўр, падлічы хлеб, срэбра, худобу. Падзялі на дзве паловы. Адну няхай бяруць мужыкі і раздзеляць па беднасці. Ад другой паловы трэцюю частку - на зброю і харч, а дзве трэці - падзяліць паміж сем’ямі тых, хто браў замак. Па храбрасці. І не забудзь тых, што загінулі ля фальшывых лесвіц.

Змоўк на імгненне.

– А замак не ўзрывай. Ён нам яшчэ можа спатрэбідца.

Народ адказаў радасным ровам. Паляцелі ўгору магеркі і

ваўчыныя шапкі.

– А з гэтымі што рабіць, Раман?
– спытаў мужык з рацішчам.

– Шляхта, - быццам упершыню заўважыўшы, сказаў ваяўнік.
– Паглядзіде, што ў іх на шыі. З праваслаўным крыжам - пакіньце заложнікамі. У каго рымскі агнусек1...

Ён замяўся:

– Хай мужыкі і сярод праваслаўных, і сярод католікаў адшу-каюць злых. Аддаю іх у вашы рукі. Добрых - пусціце на ўсе чатыры вятры і адбярыце слова не чыніць шкоды. Няхай крыж цалуюць. Астатніх - у заложнікі.

Пачалася сумятня. Хутка меншую частку палонных павялі за браму - далей ад граху. Засталося чалавек сорак, і сярод іх Крот.

– Пастаўце на калені, - сказаў Ракутовіч, - няхай і яны на мужыкоў знізу паглядзяць.

Крот супраціўляўся як мог. Твар яго быў наліты крывёй і, калі выбарнага ўсё ж паставілі на калені, стаў жахлівым.

– Сволач, прадажнік, блакітнай крыві здрадзіў! Ну, трымайся, Раман! Забыў, хто ў краіне станавы хрыбет? Нобілі, баярства, дваране! Яны табе даруюць, думаеш?

– Ваша дараванне - сабаку пад хвост, - загрымеў Ракутовіч.
– Мужык - станавы хрыбет усяму. А вы яго ў пекла ўвергнулі.

Крот выгінаўся ў дужых руках, спрабуючы ўстадь. Ён ужо не крычаў, а хрыпеў:

– Юда! Ці не мужыцкая зязюля пабывала ў тваім гняздзе? Юда!

На лбе Ракутовіча набракла жыла. І такога голасу я таксама

яшчэ ніколі не чуў. Ціхі, ён узняўся на канец да трубнага:

– Аспід. Васіліск. Выпоўзіна змяіная. Ты ці многа разумееш у гонары? Ваш гонар у Варшаве Жыгімонту пяткі лізаў. Ваш гонар адзінаверцаў маскоўскіх пад Воршай разграміў і пакуты ім чыніў смяротныя. Ваш гонар сваіх беларусцаў на прэнг вешае. Да чаго вы народ русінскі, божы народ, дявялі ў подласці сваёй? Дзеў на чужадкі ложак шпурнулі. Краіну ўсю! Слёзы яе вам сэрца не абцяжарваюць?! Веру змянілі, хрыстапрадаўды! Народ прадалі, гандляры! Сваімі рукамі пятлю на яго звілі ды самі і надзелі. Ва ўніжэнні, ва ўціску ён небу вапіе, а вы лікуеце!

І захрыпеў горлам:

– Я дваран здрадзіў, а ты здрадзіў край. Мне гарэць, а табе пакі. Ды мне, можа, яшчэ і даруе пан бог, бачачы, што скроні ў мяне ад мучэнняў сівеюць. А табе - няма літасці.

– Ды не бядуй ты так, - жаласна сказаў мужык.
– Кажы, што рабіць з імі, ды і канцы.

– Твая праўда,- сказац Раман,- вядзіде іх за муры. Пад корань!

Натоўп закіпеў, цягнучы пад арку палонных. Цішу прарэзаў

чыйсьці немы лямант. Потым усё сціхла.

Сціхла таму, што пад арку з-за муроў ішло павольнае і маўклі-вае шэсце. На плячах мужыкоў плылі насілы з вялізным каржакава-тым целам Пятра.

Распасцёрты на іх, велічэзны, з закінутым падбароддзем і раскіданымі валасамі, ён павольна плыў нагамі ўперад. Латаў на ім не было. Чорна-зялёны плашч прыкрываў калені, што тырчалі ўгару.

Знялі шапкі. Раман прыдушаным голасам спытаў:

– Панцыр дзе?

– Знялі, бадька.

– Правільна. Жывому жывое. У нас мала.

Пад’ехаў да насіл, схіліўся:

– Прабач, брат. Не ўбярог я цябе. А ты - спі. Усім спаць... Многім - скора.

І, падняўшы галаву, абвёў шляхту вачыма, пасвятлелымі і жорсткімі. Потым слізгануў позіркам па шасцёх чалавеках у шэрых расах, што смірна стаялі каля сцяны, узняўшы вочы ўгору. Поруч з імі стаяў служка з біклагай ля пояса.

Поделиться с друзьями: