Чорная панна Нясвіжа
Шрифт:
Выходзіць.
Бона.
Ён за яе да смерці будзе біцца, Выйсця няма. Даводзіцца… скарыцца. О жорсткі лёс! Няслава ўсёй Кароне. О страшны сон! Ліцвінка ўжо на троне. Пан Мнішак!Уваходзіць Мнішак.
Мнішак. Слухаю, мая каралева…
Бона. Вам належыць неадкладна выехаць у Літву і выправіць сваю памылку.
Мнішак. Якую памылку, каралева?
Бона. Мне сасніўся нядобры сон… Як быццам пушчанскае зелле, якое вы незнарок пакінулі ў Нясвіжы, выпіла маленькая дзяўчынка…
Мнішак. Калі каралева сніла сон?
Бона. Сёння ноччу.
Мнішак. Сны ў ноч на нядзелю ніколі не спраўджваюцца.
Бона. Тым не менш у мяне неспакойна на душы… Выязджайде зараз жа.
Мнішак. Я паеду зараз жа, забяру гэтую бутэлечку і дзе-небудзь закапаю яе ў лесе.
Бона. Грэх закопваць смяротнае зелле ў зямлю. Прывязіце яе сюды…
Мнішак. Слухаю, каралева…
Нясвіж. Палац Радзівілаў.
Жыгімонт і Радзівілы.
Жыгімонт.
Я толькі з Вільні. Мне сказалі ў замку… Барбара пераехала да вас?Радзівіл Чорны.
Так, тут яна, ды бачыць вас не хоча.Радзівіл Руды.
Я не хачу, каб бачыліся вы.Радзівіл Чорны.
Даруйце нам, даруйце нашу дзёрзкасць.Жыгімонт.
Я вам ужо аднойчы дараваў, Хай будзе так. I гэты раз дарую. Дзе мая жонка?Радзівіл Руды.
Я вас не пушчу!Жыгімонт.
Я ваш кароль.Радзівіл Руды.
Яна — мая сястра, Якая з вашай ласкі захварэла.Жыгімонт.
Што з ёю?Радзівіл Руды.
Ды цяжэй няма хваробы, Калі душу параніць.Жыгімонт.
Дзе яна?Радзівіл Чорны.
Ваша вялікасць, я прашу…Жыгімонт.
Мне што, Паклікаць стражнікаў, каб вас яны звязалі? Барбара дзе?!Уваходзіць Барбара.
Барбара.
Пакіньце нас, прашу…Радзівілы выходзяць.
Жыгімонт.
Барбара, любая!Барбара.
Скажыце мне, кароль… Як ваша найкаштоўнае здароўе?Жыгімонт.
Ужо цудоўна!Барбара.
Я надзвычай рада. Калі ваш шлюб?Жыгімонт.
Ды роўна праз два тыдні.Барбара.
Мне загадаеце да Вавеля прыбыць?Жыгімонт.
Малю! Прашу! Прашу і загадаю, Бо я на гэта трошкі права маю.Барбара.
Вядома, мой кароль…Жыгімонт.
Вы нездаровы?Барбара.
Так… Глупства… Пройдзе…Жыгімонт.
Лекараў прыслаць?Барбара.
Не трэба, мой кароль, я… я прыеду На цырымонію…Жыгімонт.
Я гэта добра ведаў. Бо як жа можна нарадзіць дзіцяці, Калі няма ці бацькі, ці то маці. I не бывае ў свеце шлюбных фэстаў, Калі жаніх памёр альбо няма нявесты…Барбара.
Якой нявесты?Жыгімонт.
Вам напраўду дрэнна… У ложак хуценька! Мне жонка не патрэбна Нядужая. А ў Польшчы каралева Павінна быць прыгожай і здаровай. У хуткім часе будуць нас каранаваць, А гэты здзек не проста так стрымаць.Барбара.
Мяне? Каранаваць?Жыгімонт.
Каго ж яшчэ? Вы — мая жонка. Значыць, каралева.Барбара.
Дык вы не жэніцеся?Жыгімонт.
З кім жа мне жаніцца? Калі вы здольная яшчэ раз нарадзіцца, Тады яшчэ раз ажанюся я.Барбара.
Ці не казалі вы, што любіце прынцэсу?Жыгімонт.
Казаў. Люблю, як родную сястру.Барбара.