Дамавiкамерон (на белорусском языке)
Шрифт:
Праводзiны Старога года, як i сустрэча Новага ў Ванiтнiцы праходзiлi феерычна - танцы на крэслах, пабiты посуд, сцэны рэўнасцi, хапанне за нож i спроба гаспадынi выкiнуцца з акна... Скончылася феерыя ўцёкамi сталага палюбоўнiка i раз'ездам гасцей на страшэнна дарагiх таксоўках.
У вынiку мужчына апынуўся пад адной коўдраю з гаспадыняй растрыбушанай кватэры.
У Ванiтнiцы былi доўгiя цёмныя i прамыя валасы, круглы дагледжаны твар з круглымi чорнымi вачыма i доўгае, як у мадонны Пармiджанiна, цела.
Мужчына, па ўсiм вядомай прычыне, пачаў дамагацца пяшчоты ад вытанчанага, але халоднага, як маньерыстычны жывапiс таго ж Пармiджанiна, цела. I калi круглатварая i доўгавалосая галава прыязна ўсмiхалася, дык усё астатняе ляжала плазам. Мужчына рабiў усялякiя вядомыя яму намаганнi: лашчыў маленечкiя вострыя грудзi, гладзiў сцёгны i гарачы нiз жывата, выводзiў пальцам спiралi ад лабка i да пупа. Але Ванiтнiца заставалася безуважная, толькi цьмяная ўсмешка ўсё нiяк не знiкала з пабялелага твару.
Мужчына аказаўся чалавекам настойлiвым, якi не любiць кiдаць справу на паўдарозе. Нават калi думка наконт некрафiлii прамiльгнула ў ягонай свядомасцi, ён не пакiнуў намеру авалодаць гаспадыняю.
Мужчына ўстаў, скiнуў на падлогу коўдру, рукамi шырока рассунуў жаночыя ногi, паспрабаваў быў крышачку сагнуць iх у каленях, але не змог, цела iмгненна вярнулася ў стан плаза. Тады ён узлез на ложак, лёг на жанчыну i рукою заправiў свой стамбурок у яе глыбiню. Пасля чаго, цяжка ўздыхнуўшы, мужчына зрабiў першы магутны штуршок. I што тут усчалося! Жаночае цела, якое яшчэ iмгненне таму было ледзь не мёртвае, раптоўна ажыло, нiбыта ў яго зайшоў разрад току, а не звычайны чэлес невялiкiх памераў. Спачатку жанчына змянiла тэмпературны стан, з прахалоднай яна зрабiлася гарачая, а потым уся выгнулася насустрач мужчынскаму штуршку. Ашчаперыўшы каханка рукамi i нагамi, Ванiтнiца ўпала спачатку бокам на ложак, а з ложка кульнулася на коўдру, скiнутую на падлогу. А там яна падмяла мужчыну пад сябе, села на яго конна i, схапiўшыся за жывот, выпусцiла на волю даўжэзны струмень ванiтаў. Мужчына не закрыў рукамi твар i нават вочы заплюшчыць не паспеў.
Пакуль ён мыўся, Ванiтнiца прыбiрала. Цяжкi паслясвяточны дух лунаў у пакоях.
У цеснай лазнiцы мужчына выдаiў з сябе ў рукамыйнiк тое, што збiраўся падараваць жанчыне.
– Даруй!
– прашаптала Ванiтнiца, калi мужчына вярнуўся.
– Бывае. Ты не перажывай. Бывае горш.
– Мужчына вяла махнуў рукою.
– Не, горш не бывае. Але ты не крыўдуй, калi ласка.
– Я зусiм не крыўдую, але бывае значна горш, павер мне.
– Ну што ты, я зусiм не хачу цябе пакрыўдзiць.
– Ванiтнiца ссыпала з саўка ў смеццевае вядро друз пабiтых талерак.
– Толькi што можа быць горш за вадаспад ванiтаў, якi хляпаецца табе на твар?
– Ты сапраўды хочаш пачуць пра горшае за чужыя ванiты ва ўласным роце?
– Так! Бо мне крыўдна за паводзiны ўласнага страўнiка. Мне прыкра.
– Слухай, - госць уладкаваўся на ложак.
– Была ў мяне сяброўка. Мы сустрэлiся, крышку выпiлi i нам захацелася выпiць яшчэ i яшчэ захацелася злiцца, як злiваюцца сябар з сяброўкаю. Толькi ў мяне было мала грошай, а ў яе зусiм грошай не было. На ўвесь мой капiтал мы ўзялi бутэльку вiскi i пайшлi ў пад'езд высокага дома. Мы ўзнялiся на апошнi паверх, адтуль паднялiся на гарышча, дзе пiлi i займалiся злiццём. Мы выпiлi цэлую бутэльку вiскi i нацалавалiся да непрытомнасцi. А тады мне захацелася вылiць з сябе рэшткi насення i закарцела выштурхнуць яго не ў першую, а ў другую, заднюю дзiрачку. Сяброўка не выказала захаплення, але я настаяў. Злiццё атрымалася кароткае i наўздзiў экспрэсiўнае. Сяброўка стаяла крышку вышэй за мяне, на драўлянай бэльцы. Я аберуч падтрымлiваў яе сцёгны i накiроўваў наезды на стамбурок. Наталенне прыйшло хутка, я выйшаў з дзiрачкi, i на мяне паляцела змесцiва прамой кiшкi. Спачатку я падумаў, што гэта сiкуны, змесцiва было рэдкае, але потым, калi нос адчуў водар, я ледзь з глузду не з'ехаў. Уявi яе i мае боты, яе i мае нагавiцы. Мы ж злiвалiся, не здымаючы джынсаў.
– I сапраўды, калi збiраешся кахацца, пажадана распрануцца, - сказала Ванiтнiца i панесла вядро з друзам да смеццеправода.
LXIII. СОЧНIК
Ад прыгараднай аўтастанцыi Сочнiк перайшоў вулiцу i трапiў у гастраном. Там ён кульнуў дзве шклянкi памiдорнага соку i прыдбаў у дарогу трохлiтровы слоiк з салоным таматным напоем.
Сочнiк збiраўся наведаць у мястэчку Фанiпаль сваю даўнюю сяброўку, што пасля заканчэння тэхнiкума працавала аграномам у саўгасе "Фанiпальскi".
Цагляна-чырвоны трохлiтровы балон уладкаваўся ў брызентавую валiзку да раней купленага смажанага кураняцi i пляшкi пшанiчнай гарэлiцы. Сакаўное сонечнае святло гэтыя пачастункi пабачылi толькi ў местачковым дамку, дзе iх павыстаўлялi на абклеены цыратаю стол у маленькiм пакойчыку, якi здымала маладая аграном у чапялападобнай старой за сiмвалiчную плату.
Старой гаспадынi з прывезеных пачастункаў перапала шклянка салонага, як чалавечая кроў, напою ды птушынае крылца. Ад гарэлiцы яна адмовiлася. Пляшку саракаградуснае вадкасцi агоралi Сочнiк i маладзiца. Шчокi сяброўкi зрабiлiся малiнавыя, на што Сочнiк не прамiнуў зрэагаваць:
– Ты стала падобная да сакаўнога яблыка. У даведнiку па сексалогii я вычытаў, што жанчыны падзяляюцца на яблыкаабрысных i грушападобных. Залежыць гэта ад формы нiжняе часткi торса. Ты, мой салодкi аграном, яскравы прыклад яблыкаабрыснасцi, гэта дае падставы сказаць: зацяжараць табе будзе значна цяжэй, чым аграному з грушавiднай канструкцыяй.
– Не сумуй, мой салоны, - заўсмiхалася румяная маладзiца.
– Як толькi пажадаеш мець яблыка ад яблынi, я знайду шляхi ў абыход грушападобнасцi.
Пасля трапезы Сочнiк з аграномам выйшлi прагуляцца па цiхмяных вулках вечаровага Фанiпаля.
– Цiха ў цябе тут, - канстатаваў Сочнiк.
– Як у труне, - аграном звесiла галаву.
У маркотным настроi яны прайшлi мястэчка i апынулiся ў рэдкiм сасняку. Сочнiк праявiў нецярплiвасць, нетактоўнасць i неахайнасць. Эратычнае папiхванне адбылося проста на сцяжыне i стоячы. Добра яшчэ, што Сочнiк здагадаўся падтрымлiваць за сцягно прыўзнятую нагу маладзiцы.
– Якi ж ты няспелы, - сказала яна, калi Сочнiкава сцяблiна канчаткова страцiла пругкасць.
На што пачуўся наступны аргумент:
– Смажыць ад гарэлiцы, вось я i вырашыў: як хутчэй каханне справiць i вярнуцца таматны сок пiць.
У маленькiм пакойчыку Сочнiк з апетытам засмактаў вялiзны кубак салонага напою, пасля чаго сыта завуркаваў i слiзгануў на прасцiны да сяброўкi.
– Цяпер не смажыць?
– запыталася яна, калi адчула лашчанне на яблыкаабрысных клубах.
– Салоны, халера, занадта. Трэба было гатаванай вадою развесцi, бо чым болей п'еш, тым болей смажыць.
– А цябе, мой салоны, акрамя соку, што-небудзь хвалюе ў жыццi?
– Вядома, хвалюе, - схлусiў Сочнiк, - мяне хвалююць два слiмачкi, што пахавалiся мiж тваiмi сцёгнамi.
Падчас маркiтавання ён двойчы перарываўся i хадзiў да засланага цыратаю стала, каб прыкласцiся да балона i аднавiць сiлы. Але гэта не дапамагло, калi маладзiца змагла задаволiцца ажно тройчы, дык Сочнiк так i не дасягнуў разрадкi.
"Можа, з-за яблыкаабрыснасцi? Цi, можа, я ўжо не здатны выпускаць насенне больш як раз на дзень? А хутчэй за ўсё, таматны напой быў кепскi салоны, як чалавечая кроў, колькi яго нi пi, а смагу не натолiш", маракаваў Сочнiк, вяртаючыся з Фанiпаля ў Менск.
LXIV. ЗАЛЁТНIК
Залётнiк гандляваў канцэнтраваным малаком. Купляў у мястэчку Глыбокае вялiкую партыю i пераганяў фургонамi ў Маскву. Беларускi прадукт у расейскай сталiцы не вельмi шанавалi - баялiся радыяцыйнага бруду. Таму разам з малаком Залётнiк прывозiў i цэлую скрынку новенькiх этыкетак, толькi з друкарнi, толькi з варштата. На iх была вымалевана крутабокая карова, у якой пад вымем пiсалася, што выдатнае малако зроблена ў Туле.
Залётнiк нi ў якiм разе не лiчыў сябе падманшчыкам, калi ў сутарэннях былой пажарнай, пераробленай у рэкламнае агенцтва "Бегемот", пераклейваў этыкеткi. Момант неэтычнасцi, а тым больш крымiнальнасцi, ён адмаўляў цалкам, нават на самым сподзе ягонай дробнай душы не ўзнiкала сумнення.