ЖАНРЫ

Дамавiкамерон (на белорусском языке)
Шрифт:

Стамiўшыся ад манатоннай i нятворчай працы, ён падняўся на першы паверх i страшэнна здзiвiўся, бо да адзiнага акна ў даўжэзным калiдоры прытулiлася ноч.

– Якая цяпер гадзiна?
– гукнуў Залётнiк да лысагаловага вахцёра.

– Дванаццаць, дванаццаць, - адчаканiў той, нават не адрываючы вачэй ад таўсценнай кнiгi, пэўна, пра вахцёраў.

– А рукамыйнiк у вас дзе, а то забыўся?
– Залётнiк узняў перапэцканыя ў клей рукi.

– Калi трэба ў прыбiральню, - вахцёр узняў ветлiвыя вочы, - дык спачатку пойдзеце направа, потым налева, а там па лесвiцы на другi паверх, дзе вернецеся крыху назад i адразу за рогам будзе, як вы казалi, рукамыйнiк. Толькi правесцi Вас не змагу, - вахцёр вясёла паляпаў па колах iнвалiднай люлькi.
– Святла ў будынку няма, але выключальнiкi за кожным паваротам, на ўзроўнi Вашых вачэй.

Залётнiк рушыў да прыбiральнi з высока ўзнятымi рукамi, перапэцканымi ў сталярны клей. З фiлянговых дзвярэй яму падмiргвалi вясёлкавыя шыльдачкi рэкламнага агенцтва "Бегемот". Адны з дзвярэй аказалiся прачыненыя. У ярка асветленым памяшканнi, дзе некалi стаяла адна, а можа i дзве пажарныя машыны, цяпер месцiлася майстэрня па вытворчасцi iнфармацыйных шчытоў. Над квадратным планшэтам схiлiлася дзяўчына ў чорных нагавiцах, што шчыльна аблягалi выпуклыя клубы.

– Прабачце!
– гукнуў Залётнiк да мiнiяцюрнае дзяўчыны з малочнай, як кiтайскi фарфор, скураю. Палова дзявочага твару хавалася за марлевай павязкаю. Ад "прабачце" дзяўчына ўздрыгнула i наставiла на чужынца аэрограф з такiм выглядам, нiбыта замест блiскучага пульверызатара ў яе руцэ чорны браўнiнг.

– Яшчэ раз прабачце, я нiкога не хацеў напалохаць, - замармытаў Залётнiк.
– Проста не трэба сядаць спiнаю да адчыненых дзвярэй!
– дыдактыка думкi надала ўпэўненасцi бруднарукаму Залётнiку.
– Дарэчы, ад перапалоху лепей за ўсякiя лекi дапамагае канцэнтраванае малако. I я абавязкова падару Вам некалькi бляшанак, калi Вы дапаможаце прайсцi праз лабiрынт калiдораў да рукамыйнiка.

– Зараз, - дзяўчына паклала пульверызатар на жывапiсную, усю ў фарбавых крапках i разводах, падлогу.

Яны выйшлi ў калiдор, дзе натапыранай птушкаю сядзеў вахцёр - iнвалiд у сiнiм фрэнчыку.

– Вось сюды, - дзяўчына махнула на чорны дзвярны прагал.

– Нават носа не вiдаць, - зайшоўшы ў чарноцце, зазначыў Залётнiк.

– Недзе тут быў... Вой!
– затрымцеў дзявочы галасок.

– Што?
Залётнiк пачаў разводзiць чарноцце рукамi, нiбыта збiраўся паплыць.

– Спатыкнулася аб прыступку!

Залётнiк зазначыў, што голас сыходзiць аднекуль знiзу, i прысеў на кукiшкi.

– Дзе Вы?
– Залётнiк выставiў руку i заклэпаў дробным гусiным крокам.

Дзяўчына стаiлася i не аказалася.

– Я палiць кiнуў, шкада, а так бы з агнём у адно iмгненне выключальнiк знайшоў бы...

Раптам за спiнаю ў Залётнiка пачулася шархатанне. Азiрнуўшыся, ён убачыў у каламутным прагале дзявочы сiлуэт.

– А-а-а!
– залямантавала яна i кiнулася калiдорам да вахцёра iнвалiда. Той, выехаўшы з-за стала, пусцiў чатырохколавую люльку ёй насустрач.

Залётнiк вылаяўся азiяцкiм матам i нетаропка пакрочыў за крыклiвай палахлiўкаю.

– Вы што сабе дазваляеце?
– iнвалiд крыху прыўзняўся ў люльцы. Прывязуць бляшанку малака, а прэтэнзiй, як у амерыканскага прэзiдэнта.

– Вар'яцтва, - паўшчуваў сам сябе Залётнiк.
– Дурдом. Ты што, з глузду з'ехала? Каму ты трэба? Нi сiськi, нi пiськi дый дупа з кулачок, а вiску нарабiла на ўсю Маскальшчыну. Сцiхнi. А ты, - Залётнiк узняў указальны палец, на якiм паблiсквала бурштынавая кропля духмянага клею, - ты, абаронца на колцах, выглядаеш яшчэ большым iдыётам, чым яна. Зрэшты, гадам буду, а лiхтарык у цябе ёсць, бо якi ж ты iнакш вахцёр.

– А адкуль вы-ты ведаеш, - словы заскакалi на вахцёрскiм языку, як печкуры на патэльнi.

– Давай, а то не ўтрываю i тут нараблю.

Вартаўнiк крутнуў люльку i пакацiўся да свайго стала па кiтайскi лiхтарык.

У прыбiральнi, адчуўшы палёгку, Залётнiк задаў сам сабе пытанне:

– А цi спакушу я сёння чарнаклубую палахлiўку?

I, пачуўшы станоўчы адказ, заправiў вытрасены чэлес у нагавiцы.

Паўночы давялося яму ўгаворваць працавiтую дзяўчыну не займацца iнфармацыйным шчытом, а аддацца больш прыемным адчуванням. Тая нарэшце зразумела, што становiшча крытычнае: або яна саступiць, а потым скончыць работу, або работа не скончыцца нiколi. Каб не лiчыць сябе абдзеленай, яна запатрабавала 50 даляраў наперад. Залётнiк сплацiў названую суму i авалодаў беласкурай баязлiўкаю тут жа, у майстэрнi рэкламнага агенцтва "Бегемот". Асаблiвую асалоду ён атрымаў з пазiцыi, якая ў старажытным Кiтаi мела наступны назоў: "Дзiкiя гусi, якiя ляцяць на спiне". Праўда, у нашым варыянце гэты палёт выглядаў так: Залётнiк ляжаў на спiне, а жанчына сядзела зверху спiнаю да ягонага твару. Адзiнае, што варта зазначыць, гэта найглыбейшасць фрыкцый. Пэўна, сума ў 50 даляраў цалкам задаволiла начную работнiцу, i адпаведна яна задаволiла Залётнiка цалкам.

Толькi асноўны пралёт Залётнiка быў не ў самой пазiцыi "Дзiкiя гусi, што ляцяць на спiне", а ў яе наступнасцi. Праз тры днi, калi ў мястэчку Глыбокае ён атрымлiваў чарговую партыю канцэнтраванага малака, дык заўважыў, што прычынаю зудлiвасцi ў паху i пад пахамi з'яўляюцца лабковыя вошы. Залётнiку давялося адкласцi камандзiроўку ў Маскву на адзiн дзень i схадзiць у спецыялiзаваны душ, дзе з дапамогаю карбафосу змылiся казытлiвыя непрыемнасцi.

Стоячы пад гарачымi струменямi, Залётнiк успомнiў лысую галаву вахцёра i ўхмыльнуўся - на лысiне вошы не вядуцца.

LXV. ГОМIК

Юнак апынуўся ў травеньскiм парку, дзе i знайшлася незанятая лаўка. Ён збiраўся рыхтавацца да ўступных iспытаў у педагагiчную вучэльню. Трэба было вывучыць больш за дзесяць вершаў. Юнак старанна перапiсаў хрэстаматыйныя творы ў нататнiчак i кожныя заняткi пачынаў з паўтарэнняў. Вось i ў свежым парку, сеўшы на лаўку, ён замармытаў наступныя радкi Петруся Броўкi:

"Хiба ж на вечар той можна забыцца? / Сонца за борам жар-птушкай садзiцца.../ Дзеўчына ў светлай iскрыстай спаднiцы, / Быццам аблiтая промнямi, промнямi..."

З-за дзябёлай скульптуры жалезабетоннага аленя выйшаў пуцаценькi чалавечак у масiўных акулярах на глянцавым твары. Гладкi твар упрыгожвалi выгiнастыя вусны. Чалавечак зацокаў высокiмi абцасамi ў бок юнака.

"... промнямi зор / Пахне чабор. Пахне чабор..." - пра сябе паўтарыў будучы педагог.

Тым часам гладкатвары прыцокаў да юнаковае лаўкi:

– Выдатнае надвор'е, малады чалавек. Не часта бывае цёплая вясна. Трэба цанiць, калi пасярод траўня пачынаецца лета. Пагадзiцеся.

"Пахне чабор", - паўтарылася ў юначай свядомасцi.

– Згодны, лета лепей за зiму.

– Бачу, Вас хвалююць вершы. Маладыя гады, маладое дыханне. Я таксама люблю паэзiю, асаблiва гiшпанцаў. Ёсць у iх вершах агонь. "Бязмежна-пякучая, / лютая настальгiя / па тым, / што ёсць!" Вось такi верш "Поўдзень" караля паэзii Хуана Рамона Хiменаса. Як Вам, малады чалавек?

– А я паэзiю зусiм не люблю. Проста рыхтуюся да iспытаў у педагагiчную вучэльню, вось i даводзiцца запамiнаць розную дурноту: "Сонца за борам жар-птушкай садзiцца!" Лепей жа сказаць "за плотам" цi "за заборам" i не "садзiцца", а "сядае" i не "жар-птушкай", а "грыль-барам "Жар-птушка", дарэчы, ён тут побач.

Поделиться с друзьями: