Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Паходзіць ад назвы штогадовага бібліяграфічнага даведніка, які выдаецца ў Вялікабрытаніі, ЗША і некаторых іншых краінах.
Хто ў лес хто па дровы. Паўкалька з руск. м. (кто в лес кто по дрова). Нязладжана, нядружна, уразброд (спяваць, гаварыць і пад.). Адным словам, y сэнсе палітычна-партыйным цягнулі нашы лектары «хто ў лес хто па дровы»… (М. Гарэцкі. Віленскія камунары).
Лічаць, што выраз паходзіць з байкі І.А. Крылова «Музыканты» (1808), дзе пра няўмелых спевакоў гаворыцца: «Запели молодцы: кто в лес, кто по дрова…». У іншых мовах, апрача бел. і руск., не сустракаецца, яго перакладаюць адпаведнікамі: укр. хто у луг, а хто у плуг; польск. jeden do Sasa, drugi do lasa i г.д. У бел. літаратурнай м. ёсць сінанімічны выраз хто ў плот xmo ў гарод.
Ц
Цалкам і поўнасцю. Калька з ням. м. (voll und ganz). У поўнай меры. [Матусевіч: ] А ў прынцыпея з вамізгодзен, як кажуць, цалкам і поўнасцю (М. Матукоўскі. Наследны прынц).
Абодва кампаненты, калі іх разглядаць на ўзроўні слоў, — сінанімічныя ў адным са сваіх значэнняў і выступаюць як сэнсаўтваральныя.
Царства нябеснае. Запазыч. з царк. — слав. м. Рай, замагільнае жыццё ў раі. I Ясік, чацвёртакласнік, y бацькаву дуду: «Ты што, мама, y царства нябеснае верыш?» (Т. Гарэлікава. Перыферыя).
Паходзіць з Бібліі, дзе ўжываецца неаднаразова; напрыклад: «Блаженны нищие духомъ, ибо ихъ есть царство небесное» (Матфей, 5, 3). У далейшым на аснове назоўнікавага фразеалагізма царства нябеснае склаўся выклічнікавы царства нябеснае каму, які ўжываецца пры ўпамінанні нябожчыка як пажаданне яму замагільнага жыцця ў раі. «— Адмучыўся!.. — Царства яму нябеснае, — перахрысцілася жанчына, захутаная ў коўдру» (С. Грахоўскі). У абодвух выпадках парадак кампанентаў адваротны, як і ў царк. — слав. тэксце.
Цераз пень калоду. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае ‘абы-як, нядбала рабіць што-н.’ і ‘нязладжана, нягладка, з перашкодамі (ісці)’. Звычаёвае права вялося ледзь не з літоўскіх часоў.. і за стагоддзі так уелася ў плоць і кроў жыхароў, што мяняць яго было проста небяспечна: пачнуць працаваць цераз пень калоду… (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім). Бываюць жа такія дні: як нешта не зладзіцца зранку, так потым і ідзе цераз пень калоду (Полымя. 1982. № 7).
Этымалагічна гэта «абломак» фразеалагізма валіць цераз пень калоду (гл.).
Ціпун на язык каму. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. як рэзкае асуджэнне чыйго-н. недарэчнага выказвання і як нядобрае пажаданне таму, хто гаворыць не тое, што трэба. Гэтая накаркала. Помніце, я сказала: «Аднімуць у вас правы». A ён: «Ціпун вам на язык» (І.Шамякін. Сэрца на далоні).
Сучасная форма фразеалагізма, магчыма, з’яўляецца вынікам скарачэння кленіча; напрыклад, y «Вечарніцах» В. Дуніна-Марцінкевіча: «Каб на язык напаў ім ціпун!» (параўн. y сучаснай польск. м.: bodajby's рурсіа na jezyku dostal — літаральна «каб ціпун на язык дастаў»). Ціпун — птушыная хвароба, нараст на кончыку языка і пашкоджанне гартані, поласці носа.
Ціхай сапай. Агульны для ўсходнесл. м. Цішком, потайкам і паступова рабіць што-н. Нямала недабітых яшчэ бандытаў ходзіць. I ціхай сапай, скрыта краіне нашай шкодзяць (А. Александровіч. Пра ворага).
Выраз узнік y асяроддзі ваенных, дзе тэрмін сапа, запазычаны, як і роднаснае сапёр, з франц. м., абазначае ‘падкоп або роў y кірунку да непрыяцельскай пазіцыі’. Такія падземныя хады, звычайна для падрыву крапасных сцен, a таксама траншэі рабіліся непрыкметна, цішком. Ва ўзнікненні метафарычнага зместу фразеалагізма семантыкаўтваральную ролю адыгрывае і эпітэт ціхай, што «прырос» да пераасэнсаванай формы сапай.
Ціхая завадзь. Уласна бел. Спакойнае, бяспечнае месца, без клопатаў і трывог. Хочаце жыць y ціхай завадзі? Дзянісаў вам перашкаджае? Не, дарагі калега. Такія людзі, як Дзянісаў,вельмі нам патрэбны (М. Гамолка. Шосты акіян).
Утвораны ў выніку пераасэнсавання адпаведнага свабоднага словазлучэння, y якім завадзь — ‘невялікі заліў рэчкі або возера з запаволеным цячэннем’.
Цішэй вады <і> ніжэй травы. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. тише воды ниже травы, укр. тихше воды нижче трави). Ужыв. са значэннямі ‘вельмі пакорлівы, сарамлівы, ціхі; такі, што трымаецца непрыкметна, нясмела’ і ‘вельмі пакорліва, нясмела, непрыкметна (трымацца, весці сябе)’. Добра, добра, дзядзька, не хвалюйцеся, Мы будзем цішэй вады ніжэй травы, маўчаць ды слухаць (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Няма ўжо таго ініцыятыўнага і аптымістычнага Астапчыка, якім мы яго ведалі. Трымае сябе цішэй вады і ніжэй травы, a паліцэйскія ўсё роўна ходзяць за ім следам і не спускаюць з вока (М. Машара. Лукішкі).
Выраз усведамляецца як матываваны. У яго вобразнасці знаходзіць адбітак фальклорная традыцыя, якая «трывала звязала ваду з эпітэтам ціхі, a траву — з эпітэтам нізкі» (В. М. Макіенка).
Цуд(-а) y рэшаце. Паўкалька з руск. м. (чудеса в решете). Штосьці незвычайнае, неверагоднае. Сам таварыш Вепручкоў Зябліку пакланіўся? Можа рашыў, што большую пасаду яму адвалілі? Цуда ў рэшаце, дый годзе! (І.Аношкін. Не па Юрку шапка).
Паходзіць з прыказкі Чудеса в решете: дыр много, a вылезть некуда.
Цукар мядовіч. Паўкалька з руск. м. (сахар медович). Празмерна ласкавы, прытворна-ветлівы чалавек. Ідучы са сходу, калгаснікі мармыталі: — Не старшыня, a цукар мядовіч… — Словы салодкія, a справы ніякай… — Звоніць, пакуль ахвоту згоніць (П.Місько. Наватар).
Узнік для абазначэння занадта саладжавага чалавека на ўзор імёнаў і імёнаў па бацьку (тыпу «Пятро Іванавіч»). Фіксуецца ў «Зборніку беларускіх прыказак» (1874) І.І.Насовіча, праўда, з недакладнай дэфініцыяй: «кажуць пра чалавека капрызнага, сярдзітага, злой натуры».
Цыганскае сонца. Агульны для бел. і ўкр. (циганське сонце) м. Месяц, начное свяціла. Ты цыганскаму cонцу павер і спакою істотай даверся, адгадаеш тады па траве, што пад ёй і што ў небе наверсе (Ю. Голуб. Незнаёмыя шолахі траў…).
Выраз адлюстроўвае даўнейшы быт цыганоў, якія начавалі ў шатрах або пад адкрытым небам, пераязджалі на новае месца, асабліва ў гарачую летнюю пару, пры святле месяца і для якіх «ноч — матка: усё гладка» (намёк на крадзеж коней).
Цьма цьмушчая каго, чаго. Усходнесл. Незлічоная колькасць, вялікае мноства. Грыбоў улетку mym цьма цьмушча, народ сюды йдзе — гушчай-гушча (Я. Колас. Новая зямля).
Выраз з перажытачнымі моўнымі з’явамі мінулых эпох. Першы яго кампанент — архаічны лічэбнік, які даўней абазначаў ‘дзесяць тысяч’. Калі трэба было перадаць паняцце «сто тысяч», гаварылі цьма цем. Гэта свабоднае словазлучэнне пасля стала ўжывацца ў пераносным сэнсе для абазначэння незлічона вялікай колькасці людзей ці прадметаў. На аснове цьма цем узнік вытворны ад яго выраз цьма цьмушчая.. Першы кампанент фразеалагізма ў сучаснай мове ўсведамляецца як назоўнік, другі — як прыметнік. Таму магчымае іх ужыванне і ва ўскосных склонах, асабліва вінавальным: «Емяльян Пугачоў падняў цьму цьмушчую мужыкоў на сялянскую вайну!» (А. Макаёнак).