Фантамабіль прафесара Цылякоўскага
Шрифт:
— Ведаем! — дружна адказалі «светлячкі».
— Дык вось, месца каля яе запушчанае, і шкога-нікога там няма. Вы там і спусціцеся. А далей можаце ехаць па вуліцах разам з усімі машынамі. Я думаю, ніхто вас чапаць не будзе: ці мала якія машыны там могуць быць? Памятайце толькі адно: не вылазьце са свайго фантамабіля, калі вакол вас неспакойна. I яшчэ вось што: хоць вы там і нядоўга будзеце, але, каплуна, прыйдзецца дзе-небудзь плаціць грошы, дык я пастараюся дастаць для вас долараў пяцьдзесят.
Ля статус Свабоды
…Праз некалькі мінут яны апусціліся ля статуі Свабоды ў Нью-Йорку. Сапраўды, тут не было людзей. Трохі далей стаялі пакгаузы, пачыналіся закапцелыя дамы. Статуя зрабіла на дзяцей надзвычайнае ўражанне: высокая, магутная… Ля падножжа статуі валяліся нейкія скрынкі, бочкі, сярод якіх і апынуліся Светазар і Святлана.
Яны агледзеліся, ці не бачыў хто, як яны апусціліся. За бочкамі гулялі некалькі хлопчыкаў, ля пакгаузаў працавалі рабочыя. Шхто з іх пакуль што не звяртаў увагі на нашых падарожнікаў, а гэта было самым галоўным.
Але калі фантамабіль пасунуўся ад берага і выехаў на вуліцу, на яго глядзелі ўжо сотні людзей, а ззаду беглі дзеці.
— Непрыемная справа, — бурчаў Светазар. — Калі гэтак усе будуць дзівіцца на нас, то нам прыйдзецца ўцякаць.
— А ты едзь следам вунь за той машынай, — параіла Святлана. — Яна едзе хутка, і нас шхто не дагоніць.
Светазар так і зрабіў. Машына паехала ў цэнтр Нью-Йорка. Па баках пачалі ўздымацца славутыя небаскробы. Зрабілася цемнавата, як гэта бывае ў калідоры ці вузкай цясніне сярод гор. Народу на вуліцы станавілася ўсё больш і больш, але — дзіўная рэч: тут мала хто звяртаў увагу на незвычайную чырвоную машыну. Кожны чалавек кудысьці спяшаўся, быў заклапочаны сваімі справамі, кожны думаў толькі аб тым, як пражыць у гэтым чалаве чым катле, што называецца Ныо-Иоркам. А машын на вуліцы было столькі, што фантамабіль губляўся сярод іх. Машыны ішлі па баках вуліцы суцэльнай масай. На скрыжаваннях яны спыняліся, каб прапусціць бака выя машыны і пешаходаў, і стаялі досыць доўга. Тады па іх можна было б ісці, як па мосце. I ўся гэтая цясніна грымела, гула, шумела так, што ў нашых падарожнікаў галопы закружыліся. I што цікавага яны маглі бачыць? Машыны, мітуслівых людзей, вітрыны раскошных магазінаў — і ўсё. Але ў адным месцы Святлана штурханула брата ў бок і сказала:
— Глядзі, глядзі!
Светазар убачыў у вітрыне спальню: ложак, к росла, люстра і іншае адпаведнае абсталяванне. На ложку пад шаўковай коўдрай спала дзяўчынка. Раптам яна павярнулася і закінула руку за галаву.
— Жывая?! — ускрыкнуў Светазар.
Так, дзяўчынка была жывая. Голад прымусіў яе «спаць» такім чынам цэлыя дні, каб звярнуць увагу публікі на спальныя рэчы фірмы Дудль І К.
Праз паўгадзіны ўсё гэта перамяшалася ў галаве і так абрыдла нашым падарожшкам, што яны з нецярпеннем чакалі, калі скончыцца гэтая «экскурсія па Нью-Йорку».
— Якая пакута тут жыць! — уздыхнула Святлана, спачуваючы ўсім гэтым людзям. — Паедзем дахаты.
— Па ч акай трохі, паспееш, — адказаў Светазар. — Мы ж яшчэ Амерыкі не бачылі.
За тое іх нехта ўжо заўважыў. У часе аднаго з прыпынкаў яны ўбачылі на тратуары маладога чалавека з вялікімі чорнымі акулярамі, які старанна фатаграфаваў іхнюю машыну. Ніякай прыемнасці ад гэтага нашы падарожнікі не адчулі, але і не спалохаліся. Калі ж пасля таго, праехаўшы некалькі вуліц, яны зноў убачылі гэтага самага чалавека, то здагадаліся, што ён спецыяльна сочыць за імі. Так яно і было. Чалавек у акулярах нарэшце падышоў да іх і з самым ветлівым, прыяцельскім выглядам пачаў нешта гаварыць. Светазар надзеў сваю шапку-перадатчык і зразумеў гаворку.
Светазар глянуў на сваю сястру, на якой таксама была на дзета ўжо шапка, і спытаў:
— Што ты скажаш на гэта?
Карэспандэнт убачыў, што яны не збіраюцца адразу згаджацца, і дадаў больш важкія довады:
— Усе фірмы і ўладальнікі новых машын плацяць нам за тое, што мы рэкламуем іх, а вы чамусьці задумваецеся. Тады я вам заплачу дваццаць пяць долараў за вашы адказы.
Светазар засмяяўся і зноў павярнуўся да сястры.
— Цікава выходзіць, — сказаў ён. — Нават зарабіць можна. Баюся толькі, што за мае адказы ён нічога не дасць. Але паспрабуем.
Светазар павярнуўся да карэспандэнта і сказаў:
— Прашу!
Карэспандэнт выняў з кішэні свой блакнот і задаў пытанне:
— Адкуль вы прыехалі? — затым, паказаўшы на прапелеры, дадаў:— Щ прыляцелі…
Карэспандэнт спалохаўся, што не паспее зрабіць сваю справу, і зноў спытаў:
— Адкуль вы?
— 3 Марса, — быў адказ.
Карэспандэнт збянтэжыўся, а людзі вакол яго засмяяліся. Карэспандэнт нахіліўся да акенца машыны і ціха сказаў:
— Даю пяцьсот долараў, скажыце праўду.
Да кабіны падышоў палісмен.
— Я і кажу праўду. Вось глядзіце, як мы паляцім дадому.
Светазар і Святлана знялі свае шапкі і надзелі шлемы. Цяпер яны ўжо не разумелі, што казаў карэспандэнт, а за ім і палісмен. Хлопчык пусціў у ход машыну і да канца нацiснуў тормаз. Фантамабіль ціха, плаўна пачаў уздьгмацца ўверх…
Публіка аслупянела. Карэспандэнт з блакнотам у адной руцэ і аўтаручкай у другой, разявіўшы рот, глядзеў угару. Палісмен замёр, падняўшы угару сваю гумавую дубінку. Гэты знак, які палісмен зрабіў мімаволі, спыніў на вуліцы ўвесь рух. Усё жывое ў гэтым раёне стаяла, задраўшы галовы ўверх. А там, пабліскваючы на сонцы, ціхенька падымалася маленькая чырвоная машына… Раптам палісмен замахаў дубінкай і крыкнуў:
— Хутчэй рассуньцеся ў бакі: зараз сюды екінецца чалавек! Адыдзіце хутчэй..
На процілеглым баку вуліцы на семдзесят восьмым паверсе небаскроба ледзь вызначалася расчыненае акно, у якім відаць была постаць чалавека. Мала хто мог бы заўважыць на такой вышыні і акно і чалавека ды яшчэ меркаваць, што той зараз скінецца. Але спрактыкаваны палісмен ведаў, што казаў, ён не раз бачыў такія «нумары». Праз момант уверсе пачуўся далёкі, але жудасны крык — і чалавек паляцеў уніз.
Карэспандэнт хуценька нацэліў на яго свой фотаапарат, зрабіў некалькі здымкаў і ўсміхнуўея ад за давал ьнення: яму ўсё ж такі пашанцавала — такія цудоўныя здымкі зрабіў! За адну такую фатаграфію з подпісам «Самагубца ў паветры» можна будзе атрымаць сотню долараў, а мо і болей. Ён нават не зірнуў туды, куды пляснуўся чалавек. Ды і іншыя людзі не надта цікавіліся гэтым здарэкнем — усе глядзелі ўгару. Але машына там раптам знікла, нібы растала ў паветры…
Светазар і Святлана бачылі, як кінуўся галавой уніз няшчасны чалавек. Яны закрычалі ад жаху…
Але скончыць ім размову не прыйшлося: з тракту на поўным хаду завярнула да іх машына. Адтуль выйшаў рухавы чалавек з партфелем і двое палісменаў. Убачыўшы іх, гаспадыня адразу загаласіла, за ёй пачалі плакаць дзеці. Гаспадар яшча больш нахмурыўся і чакаў.
— Сёння а дванаццатай гадзіне скончыўся ваш тэрмін, — пачаў чалавек, вымаючы з партфеля нейкія паперы. — Плацяжоў ад вас не паступіла. Значыцца, паводле закону, уся ваша ферма пераходзіць да банка. Вам дазваляецца запрэгчы каня і ўзяць з сабой неабходныя хатнія рэчы. Замест каня можаце ўзяць машыну не даражэй за сто долараў. Цяпер праверым вашу апісаную гаспадарку.
Пачалася праверка па спісу гаспадарчых будынкаў і інвентара. I тады яны заўважылі фантамабіль, які стаяў пад дрэвам.
— Гэта што за штука такая? — спытаў чалавек з партфелем.
— Ды вось падарожнікі заехалі да нас, — адказаў гаспадар.
— Гэтыя дзеці?
— Так.
— Вы іх ведаеце?
— Не.
Тады чалавек звярнуўся да Светазара і Святланы.
— Адкуль вы?
— 3 дому, — адказаў Светазар.
— 3 якога горада ці краіны? — настойваў чалавечак.
— А хіба я вам абавязаны адказваць? — ска за ў Светазар.