Фантамабіль прафесара Цылякоўскага
Шрифт:
— Камета!
Ляцела яна наперарэз машыне і няўхільна павінна была сутыкнуцца з ёй, калі можна казаць аб сутычцы гары з мухай. Але ў нашых пасажыраў не было ніякага жадання сутыкацца з каметай, значыцца, і машыне перадалося гэтае нежаданне. Хуткасць яе зменшылася, галава каметы праляцела міма, а машына ўрэзалася ў хвост.
— Ай! — ускрыкнула Святлана.
— Не бойся, — спакойна сказаў Светазар. — Гэта проста туман. Дзед казаў, што ў 1911 годзе наша Зямля таксама праляцела праз хвост каметы, і ніхто гэтага не заўважыў.
Самым цікавым было тое, што ўсё гэта адбылося ў мёртвай цішыні, бо ў прасторы без паветра гукі перадавацца не могуць.
Калі машына праляцела праз хвост каметы, Светазар са смехам сказаў:
— А ці ведаеш ты, што калі б мы ляцелі праз гэты хвост на самалёце нават па тысячы кіламетраў у гадзіну, то нам лрыйшлося б ляцець некалькі гадоў. Я сам гэта чытаў.
— Ну?! — здзівілася Святлана.
Разважаць больш не было часу. Наперадзе адна з зорак шпарка павялічвалася, зрабілася, як сонца, потым па чала расці ўсё больш і больш, нарэшце ператварылаея ў вогненную сцяну без канца ў даўжыню і шырыню.
— Назад!!! — мімаволі вырваўся крык у брата і сястры разам.
I раптоўна машына завярнулася назад і па ляцела ў процілеглы бок. А там было такое самае чорнае неба, на ім свяціліся такія самыя зоркі-кропкі, і адна з іх зараз жа пачала ператварацца ў вогненную сцяну без канца ў даўжыню і шырыню. Зноў закрычалі яны з жахам:
— Назад!
I зноў паўтарылася тое самае…
Цесна зрабілася нашым героям у сусветных прасторах — усюды яны натыкаліся на зоркі, планеты, каметы. Відаць, для фантазіі і сусвет не такі ўжо вялікі.
— На Зямлю!!! — са слязьмі закрычалі падарожнікі. I… апынуліся сярод ільдоў. Воддаль сядзеў белы мядзведзь і пільнаваў над проламкай цюленя. Холадна, няўтульна здалося тут дзецям — і яны адразу апынуліся ў нейкай гарачай пустыні. Навакол, як марскія хвалі, ішлі барханы; грабяні іх нібы дыміліся ад лёгкага ветрыку. Гарачыня страшэнная…
— Ну і падарожжа! — раззлаваўся Светазар. — Скачам, як тая блыха, і нічога добрага не бачым.
— Дзед жа казаў, што хуткасць нашай машыны такая самая, як хуткасць думкі,— зазначыла Святлана.
— А навошта нам такая хуткасць? — крычаў Светазар так, нібы Святлана была ў гэтым вінаватая. — Вунь куды немаведама чаго занесла! Лепш бы ўжо на мора занесла, чым у гэтыя пяскі.
Падзьмуў халодны ветрык — і яны ўбачылі, што барханы ператварыліся ў сапраўдныя марскія хвалі, а іхнюю машыну пачало кідаць, як трэску.
Зноў спалохаліся дзеці. Светазар, дрыжучы ад страху, пачаў супакойваць сястру:
— Чаго баішся? Хіба ты забылася, што ад нас саміх залежыць, куды нам дзецца. Захочам выбрацца на зямлю — і будзем там.
I сапраўды, яны ўжо былі на зямлі. Гэта быў маленечкі каралавы астравок у Ціхім акіяне. На ім расло некалькі какосавых пальмаў, а больш нікога і нічога не было.
— Слухай, Света, здымай хутчэй свой шлем! — крыкнуў Светазар і зняў свой. — Хутчэй, хутчэй здымай!
— Што такое? — спалохалася Святлана.
— Здымай, здымай! — падганяў Светазар і, калі яна зняла, дадаў:—Трэба нам адпачыць ад гэтых скокаў. Калі шлемы будуць на галаве, то нас бясконца будзе кідаць. А цяпер мы нават можам вылезці і пахадзіць тут.
Яны выйшлі з кабіны і з прыемнасцю распрасталі рукі і ногі. Лёгкі ветрык пяшчотна абвяваў іх твары. Мора было ціхае, на гарызонце дыміўся параход. Ен ішоў міма, з людзьмі, а дзеці заставался тут, на другім канцы свету, адны. Мімаволі прыйшла ў галаву думка: «А што, калі не ўдасца выбрацца адсюль?»
— Едзем хутчэй на радзіму! — сказала Святлана. Светазар моўчкі пайшоў да машыны. Селі на свае месцы, надзелі шлемы, глядзяць — стаіць міліцыянер і з цікавасцю ўглядаецца ў іх. А іх машына стаіць на плошчы, перад імі крамлёўская сцяна са сваімі бліскучымі зоркамі. Вакол незвычайнай машыны пачалі збірацца людзі. Зараз падыдзе міліцыянер і пачне распытваць — хто, што, адкуль, як, чаму, ды яшчэ прычэпіцца, што няма нумару сапраўднага на машыне і шафёрскіх правоў у іх. Тады ў абаіх падарожнікаў з'явілася апошняя, самая моцная думка: «Дадому!»
I машына на вачах некалькіх соцень чалавек знікла… Людзі пацерлі сабе вочы, асцярожна зірнулі на сваіх суседзяў. Ці бачыў яшчэ хто? Але ніхто першы не адважваўся сказаць, што ён бачыў такі цуд. Кожны баяўся, што з яго пачнуць смяяцца, і кожны сам сябе ўпэўніў, што яму аднаму так здалося.
Міліцыянер таксама пацёр сабе вочы, а пасля змены паспрабаваў расказачь сваім таварышам, што ён бачыў, але таварышы толькі смяяліся.
Сярод людзей, што наглядалі гэты факт, быў нават адзін ясурналіст, ён не падумаў не толькі піеаць у газету, але хоць каму-небудзь сказаць аб гэтым. Каму ахвотна выстаўляць сябе на смех?
Светазар і Святлана былі ўжо на сваей верандзе. Выйшлі з машыны, увайшлі ў пакой. Усюды было ціха, дзед драмаў у сваім крэсле. Сонца таксама свяціла ў акно, як і раней, і праменні яго як быццам былі на тым жа самым месцы.
— Колькі ж часу мы адсутнічалі? — шэптам спытала Святлана.
— Не ведаю, — адказаў Светазар, — але памятаю, што, ідучы на балкон, я зірнуў на гэты гадзіннік і ааўважыў, што было дванаццаць гадзін. А цяпер, бачыш, сем мінут пасля дванаццаці.
— Няўжо мы толькі сем мінут падарожнічалі? — усклікнула Святлана.
— Ціха, дзеда разбудзіш! — штурхануў яе Светазар. — і ездзілі мы не сем мінут, а меней: у гэтыя сем уваходзіць і той час, які пайшоў на нашу пасадку, на доўгае дзедава тлумачэнне…
— Значыцца, мы нідзе не быліі — з прыкрасцю сказала Святлана. — Значыцца, усё гэта нам толькі здалося!
— А мы зараз усё гэта праверым, — пачуўся ціхі гола с дзеда. — Раскажыце мне спачатку пра ваша падарожжа.
Унукі пачалі расказваць, спяшаючыся, перапыняючы а дно аднаго, папраўляючы, дапаўняючы тое, што другі забыўся.
Дзед слухаў надзвычай уважліва, нешта запісваў, задаваў пытанні, высвятляў усе падрабязнасці. Потым падумаў і ціха, нібы сам сабе, сказаў:
— Так, так. Правільна. Так яно і павінна было быць. Як гэта я не здагадаўся… — А затым звярнуўся да ўнукаў:— Цяпер я магу вам сказаць, ці здалося вам усё гэта, ці яно было ў сапраўднасці. Ці можа быць, каб два чалавекі бачылі ва ўсіх падрабязнасцях адзін і той самы сон? Щ можа быць, каб яны расказвалі яго так, як вы цяпер: папраўлялі, падказвалі, успаміналі, хто што казаў, што рабіў? Хіба можа другі чалавек дакладна ведаць і расказачь твой сон? Ці чулі вы калі-небудзь пра такі выпадак?